Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






IV. Вывучэнне матэрыялу.






Работа пачынаецца са знаёмства з запісамі, зробленымі на класнай дошцы.

а) Найстаражытнейшыя жыхары Беларусі.

- Як вы разумееце выраз “найстаражытнейшыя жыхары”?

- Ці можна вызначыць час, калі гэтыя людзі з’явіліся на тэрыторыі Беларусі? (Дзеці звяртаюцца да “Асноўных дат”, змешчаных на стар. 156)

- Прачытайце першы абзац апавядання.

-Чым займаліся найстаражытнейшыя людзі?

- Што яны ўмелі рабіць?

б) Кіеўская Русь

Матэрыял для настаўніка. Сучасныя славяне жывуць у Еўропе. Іх больш за 300 мільёнаў чалавек. Яны падзяляюцца на тры вялікія групы: заходнія (палякі, чэхі, славакі), усходнія (беларусы, рускія, украінцы) і паўднёвыя (балгары, сербы і харваты). Продкамі ўсходніх славян былі плямёны крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, палян, севяран і інш. Летапісы называюць 13 плямён.

У IX - XII ст. усходнія славяне ўваходзілі ў склад дзяржавы, якая называлася Кіеўскай Руссю. Яе сталіцай быў горад Кіеў – адсюль Кіеўская. Назва “Русь” скандынаўскага паходжання. Руссю называліся варагі. Першыя рускія князі Алег і Ігар варажскага паходжання. Назва “Русь” спачатку адносілася да тых славян, якія жылі вакол Кіева. Пазней, у XIII – XIV стст., яна распаўсюдзілася на ўсіх усходніх славян.

Запіс у сшытку:

- 1500 гадоў таму назад - …

- Племя - група людзей, якія маюць агульнае паходжанне, мову, месца пражывання.

- Кіеўская Русь — дзяржава ўсходніх славян.

 

- фізкультмінутка

 

в) Усходнеславянскія плямёны: крывічы, дрыгавічы, радзімічы.

- работа з картай на стар. 11

Памятка “Работа з картай”

1. Звярніце ўвагу на назву карты.

2. Зрабіце агульны агляд карты, каб мець уяўленне пра яе змест.

3. Пры паказе на карце кіруйцеся наступнымі правіламі:

а) гарады і месцы бітваў паказваюцца адным пунктам;

б) рассяленне плямён, тэрыторыі дзяржаў, вобласці, азёры паказваюцца памежнай лініяй, якая

замыкаецца;

в) накірункі ваенных паходаў, водныя шляхі, рэкі паказваюцца суцэльнай лініяй.

4. Любы паказ на карце суправаджаецца слоўным апісаннем.

Напрыклад: крывічы пасяліліся на землях ад Нёмана да Дзвіны і Дняпра, дзе цяпер размяшчаюцца Віцебская, часткова Гродзенская, Мінская і Магілёў-ская вобласці, і занялі большую частку тэрыторыі сучаснай Беларусі.

У час работы з картай — паказ рассялення ўсходнеславянскіх плямён — звяртаецца ўвага на ўзаемапранікненне колераў. Гэта месцы змешанага пражывання плямён. Адзначаюцца гарады, найперш Полацк, Віцебск, Тураў, Гомель. Настаўнік прапануе вучням самастойна знайсці на карце горад Кіеў і паведамляе, што ён стаў сталіцай старажытнарускай дзяржавы — Кіеўскай Русі. Паралельна са знаёмствам з картай вучэбнага дапаможніка ажыццяўляецца работа з вялікай гістарычнай картай " Старажытнаруская дзяржава — Кіеўская Русь у IX —ХІІстст.".

Чытаюцца абзацы апавядання, у якіх тлумачыцца паходжанне назваў " крывічы", " дрыгавічы", " радзімічы

Запіс у сшытку:

Крывічы — правадыр Крэў (кроўныя).

Дрыгавічы — правадыр Дрыгавіт (дрыгва).

Радзімічы — правадыр Радзім.

Дзеці самастойна чытаюць абзац " У даўнія часы..."

- Якімі якасцямі валодалі нашы продкі?

- Якія з гэтых якасцей вы лічыце найбольш важнымі і неабходнымі ў жыцці?

 

г) работа з малюнкамі

Пытанні да малюнка “Паляванне”

- На якіх жывёл палявалі нашы продкі?

- Якую зброю выкарыстоўвалі для палявання?

- З якога матэрыялу яе выраблялі?

- Што яшчэ прымянялі людзі, каб паляванне было ўдалым?

- Запаўненне схемы на дошцы настаўнікам:

Пытанні да малюнка " Гаспадарка ўсходнеславянскіх плямён":

1. Як можна адным словам назваць занятак, калі чалавек апрацоўвае, абрабляе зямлю?

(Земляробства.)

2. Чаму мастак паказаў земляроба напярэднім плане карціны?

(Земляробства — асноўны занятак нашых продкаў.)

3. Якія яшчэ заняткі нашых продкаў адлюстраваны на карціне?

(Жывёлагадоўля, паляванне, рыбная лоўля.)

4. Чаму рыбаловаў мастак паказаў на заднім плане карціны?

(Рыбная лоўля была другарадным заняткам.)

 

Матэрыял для настаўніка. Аўтар карціны, рэпрадукцыя якой змешчана ў дапаможніку, —

мастак I. I. Пчалко. Змест яе крыху зменены.

На карціне паказана, што зямлю нашы продкі апрацоўвалі драўлянай сахой з жалезнымі сашнікамі. У лясной паласе, дзе яны жылі, перагнойны пласт глебы быў неглыбокі і густа пераплецены каранямі дрэў. Такую глебу было больш зручна араць сахой, а не плугам.

Па двух наступных малюнках вучні выконваюць практычныя заданні.

Заданне да малюнка " Віды заняткаў": пабудаваць у сшытках " лесвіцу".

Заданні да малюнка “Старажытнае паселішча”:

Скласці апісанне паселішча, карыстаючыся планам:

  1. Размяшчэнне.
  2. Умацаванне.
  3. Жыллё людзей.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.008 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал