Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Вымаўленне зычных






У беларускай мове ёсць зычныя гукі, якія адсутнічаюць у суседняй рускай мове, у прыватнасці афрыкаты дз, дз’, дж, што абазначаюцца на пісьме двума літарамі, але вымаўляюцца як адзін гук. Цвёрдая афрыката [ дз ]сустракаецца толькі у запазычыных і гукапераймальных словах (параўн.: нэндза, дзынкаць і інш.). Гук [ дз’ ] ужываецца ў беларускай мове значна часцей, чым [ дз ] і ўзнік на месцы этымалагічнага мяккага [ д ‘], які ёсць у рускай мове, але адсутнічае ў беларускай (параўн.: дед і дзед, дети і дзец і і інш.). Гук [ дж ] прыдатны ў асноўным дзеяслоўным формам (параўн.: сяджу, гляджу і інш.), а таксама аддзеяслоўным назоўнікам (параўн.: адраджэнне, пасяджэнне і інш.) і з’яўляецца адносна рэдкім гукам. На мяжы прыстаўкі і кораня сустракаюцца спалучэнні гукаў [ дз ], а таксама [ дж ], якія вымаўляюцца асобна (параўн.: пад-земка, ад-жаць і да т.п.). Адсутнічае ў беларускай мове і мяккі зычны [ т ], на месцы якога вымаўляецца [ ц’ ] (параўн.: кот, але ко [ ц’ ] ік, рот, але ў ро [ ц’ ] е і інш.).

Гук [г] у беларускай мове служыць звонкім фрыкатыўным гукам, які па першай прыкмеце супраць-пастаўляецца глухому [ х ], а па другой – выбуховаму [ к ] (параўн.: [ г ] ор і [ х ] ор, [ г ] од і [ к ] од і інш.). Выбуховы г вымаўляецца толькі ў некаторых словах, запазычыных пераважна з польскай мовы (параўн.: [ г ] узік, шва [ г ] ер і інш.). Гукі ж, ч, ш, р вымаўляюцца заўсёды ў беларускай літаратурнай мове цвёрда (параўн.: [ ж ] ыццё, [ ч ] орны, [ ш ] эпт, пе [ р ] ад і інш.). Гэтаксама цвёрда вымаўляюцца губныя гукі п, б, м, ф у канцы слоў і перад й (параўн.: [ б’ ] йу, цэ [ п ], се [ м ], скі [ ф ], [ п’ ] йаны і інш.). Губна-зубны зычны [ в ] на канцы слова, а таксама паміж галоснымі перад зычным вымаўляецца як [ ў ] (параўн.: мова – моў, словаслоў, галава – галоўка і інш.).

Звонкія зычныя ў беларускім літаратурным вымаўленні перад глухімі і ў канцы слоў страчваюць прыкмету звонкасці, гэтаксама як і ў рускай мове, але ў адрозненне ад украінскай (гл.: АНІЧЭНКА 1982, 50), і гучаць як глухія, а глухія перад звонкімі, наадварот, вымаўляюцца як звонкія (параўн.: гора [ т ], гара [ т ] ка і ка [ з’ ] ба і інш.). Зубныя зычныя с, з у палажэнні перад мяккімі зычнымі (апрача г, к, х) прыпадабняюцца ім і вымаўляюцца мякка (параўн.: [ с’ ] певы, [ з’ ] лева і інш., але [ с ] ківіца, [ з ] гінуць і інш.). Свісцячыя зычныя перад шыпячымі, а шыпячыя перад свісцячымі прыпадабняюцца да адпаведных гукаў, г.зн. да гукаў, што ідуць пасля іх (параўн .: [ ш ] ытак ‘сшытак’, чэ [ с ] кі ‘чэшскі’ і інш.). Змякчаюцца перад мяккімі зубнымі зычнымі [ дз’ ], [ ц’ ], [ н’ ], а таксама перад [ й ] і зубныя гукі [ н ], [ л ] (параўн.: [ каман’дз’ір ], [ л’йэ ] і інш.), якія, аднак, перад астатнімі мяккімі зычнымі застаюцца цвёрдымі (параўн.: [ тонк’і ], [палк’і], і інш.). Заднеязычныя [ г ], [ к ], [ х ] перад мяккімі зычнымі вымаўляюцца як цвёрдыя (параўн.: [ выгл’ат ], [ кл’ін ], [ хл’еп ] і інш.). Зычныя гукі ў спалучэнні з й вымаўляюцца падоўжана (гл.: КАРСКИЙ 1962, 446), гэтаксама як зычныя дз, ж, з, л, н, с, ц, ч, ш у становішчы паміж галоснымі (гл.: БЕРНШТЕЙН 1961, 266), што адлюст-роўваецца на пісьме падвоеным напісаннем адпаведных літар (параўн.: палаводдзе, збожжа, рыззё, галлё, карэнне, калоссе, смецце, ноччу, узвышша і інш.). Зубныя змычныя гукі д, т перад афрыкатамі ч, ц прыпадабняюцца ім і вымаўляюцца адпаведна як падоўжанае ч або ц (параўн.: [ рак’ечык ], [ у буцы ] і інш.). Перад мяккімі зычнымі [ в ], [ м ] гукі [ д ], [ т ] змякчаюцца і гучаць як [ дз ], [ ц ] (параўн.: [ дз’ве ], [ змярц’в’елы ] і інш.). Спалучэнні зычных [ зск ] вымаўляюцца як [ ск ] (параўн.: кіргі [ ск ] і і інш.), а [ дск ]як [ цк ] (параўн.: лю [ ц ] кі і інш.). Спалучэнне зычных [ чн ] вымаўляецца нязменна (гл.: ЯНКОЎСКІ 1972, 66) згодна з напісаннем (параўн.: гу [ чн ] ы, бае [ чн ] ы і інш.).

Аднак на мяжы слоў спалучэнні зычных гукаў не заўсёды падпарадкоўваюцца зазначаным правілам, што залежыць найперш ад хуткасці маўлення, індывідуальных асаблівасцяў прамоўцы і іншых фактараў. Так, шыпячыя перад свісцячымі на стыку слоў могуць мяняцца толькі па прыкмеце глухасці / звонкасці: глухія прыпадабняюцца звонкім (параўн.: [ не бол’ж за нас ] і інш.), а свісцячыя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя, г.зн. падпарадкоўваюцца агульнаму правілу, якое тычыцца вымаўлення спалучэнняў адпаведных зычных і ўнутры слова, а таксама на мяжы толькі службовых і знамянальных слоў (параўн.: [ жахам ] ‘з жахам’, але [ воз жыта ] і інш.). Вымаўленне слоў іншамоўнага паходжання таксама мае пэўныя адхіленні ад норм літаратурнага вымаўлення, бо на адпаведныя словы, напрыклад, не распаўсюджваецца дзеканне (параўн.: дэкада, дыяспара і інш.) і цеканне (параўн.: тэатр, тэзіс і інш.); на месцы афрыкаты дж можа ўжывацца спалучэнне гукаў дж (параўн.: джэм, таджык і інш.).

Такім чынам, у многіх выпадках арфаэпічных норм беларускага літаратурнага вымаўлення пры дэрывацыі слоў і змяненні іх граматычных форм адзначаюцца разнастайныя чаргаванні як галосных (параўн.: аканне, яканне), так і зычных гукаў (параўн.: прыпадабненне гукаў, іх падоўжанае вымаўленне і інш.). Дадзеныя чаргавані назіраюцца ў пэўных пазіцыях гука ў слове, таму называюцца пазіцыйнымі. На якасць вымаўленага гука ўплываюць суседнія гукі, а на якасць галосных дадаткова і іх адносіны да месца націску ў слове (гл.: ЮРГЕЛЕВІЧ, 1974, 47).


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.009 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал