Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Катэгорыя ладу
У катэгорыі ладу выражаюцца адносіны абазначанага дзеясловам дзеяння да рэчаіснасці. Катэгорыя ладу ўваходзіць у больш шырокую катэгорыю мадальнасці (гл.: МЕЩАНИНОВ 1982, 87), дзе ўяўляецца самай граматычна выражанай і марфалагічна аформленай. У залежнасці ад таго, з’яўляецца дзеянне рэальным ці пажаданым, ці магчымым, вылучаецца адпаведна абвесны, загадны і ўмоўны лад. Дзеясловамі абвеснага ладу абазначаюцца рэальныя дзеянні, якія або сцвярджаюцца, або адмаўляюцца (параўн.: Зіма наступіла, Сонца не свеціць і інш.). Дзеясловамі загаднага ладу выражаецца патрабаванне ці пабуджэнне да выканання дзеяння (параўн.: прынясі кнігу, бяры падарунак і інш.). Дзеясловамі ўмоўнага ладу абазначаюцца магчымыя ці пажаданыя дзеянні (параўн.: Прынёс бы ты мне кнігу, Хутчэй бы наступіла вясна і інш.). Толькі дзеясловам абвеснага ладу ўласцівы граматычныя формы ўсіх трох часоў (цяперашні, будучы, прошлы). Дзеясловы загаднага ладу не маюць катэгорый часу, змяняюцца па асобах, часткова па ліках. Найбольш ужывальнай граматычнай формай загаднага ладу служыць другая асоба адзіночнага ліку, якая ўтвараецца з дапамогай канчатка -і (-ы), што далучаецца да асновы дзеясловаў цяперашняга часу, або без канчатка (параўн.: схадзі, вучы, сядзь і інш.), а таксама 2-я асоба множнага ліку, што ўтвараецца праз далучэнне да адпаведнай формы загаднага ладу 2-й асобы адзіночнага ліку постфікса -це (параўн.: прынясіце, сядзьце і да т.п.). Формы загаднага ладу ўтвараюцца таксама ад дзеясловаў першай асобы множнага ліку, 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку з дапамогай часціц давай (давайце), няхай (хай) тыпу давай зробім, няхай (хай) зробіць (зробяць) і інш. Дзеясловы ўмоўнага ладу не змяняюцца ў часе, не маюць формы асобы (але гэтая форма можа выражацца аналітычнымі сродкамі), характарызуюцца катэгорыямі роду, ліку, трывання і абазначаюць ірэальныя дзеянні, якія магчымы толькі пры пэўных варунках. Формы ўмоўнага ладу ўтвараюцца ад дзеясловаў прошлага часу з дапамогай часціцы бы (б). Формам катэгорыі ладу ўласцівы транспазіцыі (гл.: КАЎРУС 1980, 122), г.зн. ужы-ванні дзеясловаў аднаго ладу ў значэнні другога (параўн.: Сёння пойдзеш на дзяжурства ты; А ён вазьмі, ды і зрабі гэту працу – дзеясловы абвеснага і загаднага ладу ўжываюцца адпаведна ў значэнні загаднага і абвеснага ладу і інш.). Формы загаднага ладу не ўтвараюцца звычайна ад безасабовых дзеясловаў і дзеясловаў, што характарызуюць дзеянні неадушаўлёных прадметаў (параўн.: кіпець, цячы, світаць і да т.п.). Катэгорыя часу У катэгорыі дзеяслоўнага часу адлюстроўваюцца адносіны дзеяння да моманту гутаркі. Дзеянне, што адбываецца падчас гутаркі, выражаеццадзеясловамі цяперашняга часу, да моманту гутаркі– дзеясловамі будучага часу, пасля моманту гутаркі– дзеясловамі прошлага часу. Паміж катэгорыямі часу і трывання маецца арганічная сувязь (гэтыя катэгорыі лучацца ў межах шырэйшых катэгорый тэмпаральнасці; гл.: БОНДАРКО 1978, 146; TEMPORALITÄ T UND TEMPUS 1995, і таксісу, гл.: ТЕОРИЯ 1987, 234): дзеясловы незакончанага трывання выступаюць у формах цяперашняга, прошлага і будучага складанага часу, дзеясловы закончанага трывання – у формах прошлага і будучага простага часу. У форме дзеясловаў цяперашняга часу выкарыстоўваюцца ўсе асабовыя формы адзіночнага і множнага ліку, пры гэтым асоба і лік выражаюцца дзеяслоўнымі канчаткамі (параўн.: чытаю, чытаеш, чытае: чытаем, чытаеце, чытаюць). Форма дзеясловаў будучага часу рэалізуецца як сінтэтычнымі сродкамі (будучы просты: напішу, прачытаю і інш.), так і аналітычнымі (будучы складаны: буду пісаць, буду чытаць і інш.). Дзеясловы прошлага часу маюць формы мужчынскага, жаночага і ніякага роду (параўн.: жыў, жыла, жыло і інш.), закончанага і незакончанага трывання (параўн.: рабіў – зрабіў і інш.). У цэлым дзеяслоўныя формы часу з’яўляюцца суадноснымі з рэальным часам, хаця ў пэўных кантэкстах і сітуацыях магчымы ўжыванні адных форм у значэнні іншых (параўн.: Іду я ўчора па вуліцы, Вы сядзіце, а я пайшоў – дзе дзеяслоў цяперашняга часу ўжываецца ў першым сказе ў значэнні прошлага, а дзеяслоў прошлага часу пайшоў у другім сказе – у значэнні будучага часу і інш.). Акрамя таго, дзеясловы цяперашняга часу выражаюць так званы абсалютны час, калі дзеянне служыць працэсуальнай прыкметай, уласцівай для адпаведных прадметаў ва ўсе часы (параўн.: Вада замярзае пры нуль градусаў; Птушкі лётаюць у паветры і інш.).
|