Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Лекцыя 10. Характарыстыка сучаснай беларускай тэрміналогіі паводле паходжання
Асноўныя паняцці: галоўная крыніца стварэня новых тэрмінаў; поліфункцыянальнасць слоў; індывідуальна-аўтарскі спосаб ўзнікнення тэрмінаў; састаўныя тэрміны; семантычныя перўтварэнні агульнаўжывальных слоў; беларуская грамадска-палітычная тэрміналогія; шляхі стварэння новых тэрмінаў; лексічная і словаўтваральная сістэма літаратурнай беларускай мовы-галоўная крыніца стварэння тэрмінаў і папаўнення трміналогіі.
Сучасная беларуская тэрміналогія вельмі разнастайная па паходжанні і спосабах утварэння. Працяглы гістарычны перыяд фарміравання беларускай тэрміналогіі абумоўлівае наяўнасць у яе складзе як старых слоў, зафіксаваных у першых помніках пісьменства (дзяржава, гандаль, жыта, кошт, насенне, пасол, сведка), так і новых (авіяпраполка, адаптометр, астранаўт, аўтаадказчык, аўтатыповы, прывадненне). Паколькі на працягу ўсёй гісторыі фарміраванне беларускай тэрміналогіі адбывалася ва ўмовах кантактавання з іншымі мовамі, у тым ліку і неславянскімі, то ў яе склад увайшлі як спрадвечна беларускія словы і лексемы агульнаўсходнеславянскага перыяду (выкапні, гук, прамень, свідраванне, святло, сказ, цеплыня, хуткасць), так і запазычанні (анілін, антыбіётык, антытаксін, дэзадаратар, ішэмія, сінтагма, сінтэз, экстэр'ер). Пры ўсёй разнастайнасці крыніц фарміравання беларускай тэрміналогіі ў розныя гістарычныя перыяды развіцця беларускай мовы галоўнай крыніцай стварэння новых тэрмінаў і папаўнення канкрэтных галіновых тэрміналагічных сістэм з'яўляецца лексічная і словаўтваральная сістэма агульналі-таратурнай беларускай мовы. Выкарыстанне лексічных сродкаў нацыянальнай мовы пры стварэнні тэрмінаў адбываецца перш за ўсё шляхам ужывання агульналітаратурных слоў у тэрміна-лагічным значэнні: грамадства, дрэва, жывёла, зорка, зямля, месяц, расліна. Адзначаючы, што да ліку агульна-літаратурных слоў, якія адначасова з'яўляюцца тэрмінамі ў пэўных тэрміналагічных сістэмах, адносіцца шырокі пласт лексікі, звязаны тэматычна з грамадствам, чалавекам, прыродай, жывёльным і раслінным светам і г.д., сучасныя даследчыкі слуш-на заўважаюць: «Гэтыя словы належаць да шырокай агульналітаратурнай і вузкай спецыяльнай сферы. Абазначальнае і абазначаючае ў іх у гэтых розных сферах супадаюць. Адрозніваюцца яны аб'ёмам семантыкі, аб'ёмам інфармацыі, тыпам значэння» (Даниленко, 1977, 23). 3 паняційна-інфармацыйнага боку з'ява поліфункцы-янальнасці такіх слоў (адначасовага выкарыстання іх у агуль-налітаратурнай мове і ў мове навукі) характарызуецца даслед-чыкамі як рэалізацыя розных тыпаў інфармацыі ў залежнасці ад суадносін слова з агульнаўжывальным значэннем або навуковым паняццем (Степанова, 1968, 72). Аб характары ўтварэння агульна-ўжывальнага і тэрміналагічнага значэнняў такіх поліфункцыя-нальных слоў цікавыя назіранні зрабіў А.А.Патабня. Адроз-ніваючы агульнаўжывальнае і спецыяльнае значэнні слоў дрэва, прычына і пад., ён адзначыў, што «пад значэннем слова наогул разумеюцца дзве розныя рэчы, з якіх адну, якая належыць да сферы мовазнаўства, назавем бліжэйшым, другую, якая складае прадмет іншых навук, – далейшым значэннем слова... бліжэйшае значэнне слова народна, між тым далейшае ў кожнага рознае па якасці і колькасці элементаў, – асабіста. 3 асабістага разумення ўзнікае вышэйшая аб'ектыўнасць думкі, навуковая, але не інакш, як пры пасрэдніцтве народнага разумення, г. зн. мовы і сродкаў, стварэнне якіх абумоўлена стварэннем мовы» (Потебня, 1958, 2, 19–20). Прыведзенае вышэй выказванне А.А.Патабні аб асабістым характары тэрміналагічнага значэння агульна-ўжывальных слоў адкрывае, на наш погляд, падыход да асэнсавання адной з важнейшых асаблівасцей гэтага значэння ў параўнанні з агульнаўжывальным. Гэта асаблівасць заключаецца ў індывідуальна-аўтарскім спосабе яго стварэння, у адрозненне ад агульнаўжывальнага значэння, якое ствараецца ўсім народам. Названая асаблівасць з'яўляецца прыватным праяўленнем індывідуальна-аўтарскага характару ўзнікнення тэрмінаў наогул у параўнанні са словамі агульналітаратурнай мовы. Агульнаўжывальнае значэнне ў параўнанні з тэрмінала-гічным не заўсёды дакладнае, канкрэтнай ілюстрацыяй чаго могуць служыць прыклады азначэння слоў у агульна-літаратурных тлумачальных і спецыяльных слоўніках: бязважкасць – уласцівасць і стан бязважкага (бязважкі – які мае вельмі нязначную, малую вагу; лёгкі) (Тлумачальныслоўнік беларускай мовы, 1977, 1, 436) і бязважкасць – стан механічнай сістэмы, пры якім знешнія сілы і яе рух не выклікаюць узаемнага ціску адных частак сістэмы на другія (Болсун, Рапановіч, 1979, 24); вязкасць – уласцівасць вязкага (вязкі – клейкі, ліпкі, цягучы) (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы, 1, 599) і вязкасць – уласцівасць вадкасці і газаў аказваць супраціўленне перамяш-чэнню адной іх часткі адносна іншых (Болсун, Рапановіч, 30); золата – хімічны элемент, высакародны метал жоўтага колеру, які валодае вялікай гібкасцю і цягучасцю (скарыстоўваецца для вырабу каштоўных рэчаў і як мера каштоўнасцей (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы, 1978, 2, 509) і золата – хімічны элемент, атамны нумар 79, атамная маса 196, 97. Метал ярка-жоўтага колеру, шчыльнасць 19320 кг/м3, тэмпература плаўлення 1064 °С, выкарыстоўваецца як мера каштоўнасцей (Болсун, Рапановіч, 46). Роля агульнаўжывальных слоў як крыніцы развіцця пэўных тэірміналагічных сістэм значна ўзрастае ў выніку шырокага выкарыстання гэтых слоў як найбольш агульных па значэнні ў складзе тэрміналагічных словазлучэнняў, якія служаць для намінацыі больш вузкіх паняццяў: вытворчасць – абшчынная в., аграмаджаная в., аўтаматызаваная в., буйная машынная в., буй-ная сельскагаспадарчая в., валавая в., грамадская в., дамашняя в., дзяржаўная в., дробнатаварная в., духоўная в., збожжавая в., земляробчая в., індустрыяльная в., кааператыўная в., калектыў-ная в., капіталістычная в., капіталістычная таварная в., ману-фактурная в., масавая в., матэрыяльная в., машынная в., многагаліновая в., нацыянальная в., неперапынная в., паточная в., патрыярхальная в., прамыслова-кааператыўная в., прамысловая в., простая в., простая таварная в., прыватнакапіталістычная в., рамесная в., ручная в., рэнтабельная в., саўгасная в., сацыя-лістычная в., сельская в., сельская дамашняя в., сельская фабрыч-ная в., сельскагаспадарчая в., серыйна-паточная в., сукупная в., сумежная в., сусветная в. прадуктаў земляробства, сусветная прамысловая в., сялянская в., сялянская дробнатварная в., тавар-ная в., фабрычная в., фабрычна-заводская в., феадальная в., цэха-вая рамесная в., эканамічная в.; в. абсалютнай прыбавачнай вартасці, в. адноснага перанасялення, в. адноснай прыбавачнай вартасці, в. вартасці, в. духоўных даброт, в. духоўных каштоў-насцей, в. жыццёвых сродкаў, в. і ўзнаўленне, в. капіталу, У сучасным тэрмінаўтварэнні ў адрозненне ад перыяду 20–30-х гадоў агульнаўжывальныя словы, якія адначасова з'яўляюцца тэрмінамі, набываюць тэрміналагічнае значэнне пераважна ў складзе састаўных тэрмінаў. Так, словы вока, памяць, крок, плынь, струмень набылі тэрміналагічнае значэнне ў працэсе ўтварэння састаўных тэрмінаў: вока буры, галаграфічная памяць, крок перыядычных мікраструктур, моўная плынь, плазмавы струмень і г.д. Утварэнне ж простых (аднаслоўных) тэрмінаў шляхам тэрміналагізацыі агульналітаратурных слоў тыпу хваля, поле займае ў сучасным беларускім тэрмінаўтварэнні нязначнае месца (шумнасць фіз. «узровень акустычных шумаў» Паколькі, як ужо адзначалася, агульнаўжывальныя словы, што адначасова выкарыстоўваюцца і ў функцыі тэрмінаў, тэматычна звязаны пераважна з грамадствам, чалавекам, прыродай, жывёльным і раслінным светам, то найбольшая ўдзельная вага такіх слоў і ўтвораных на іх аснове састаўных тэрмінаў адзначаецца ў навуках грамадскага і прыродазнаўчага профілю, а таксама ў анатамічнай і медыцынскай тэрміналогіі. Для ілюстрацыі дадаткова да прыведзеных вышэй эканамічных тэрмінаў са словам вытворчасць у якасці галоўнага кампанента прывядзем зафіксаваныя тэрміналагічныя словазлучэнні глебазнаўства са словам глеба: г. балотная, г. глыбоказалежная, г. дзярновая звязна-пясчаная, г. дзярнова-перагнойна-глеевая, Трэба адзначыць вялікую ўдзельную вагу агульна-ўжывальных вытворных слоў, якія адначасова выкарыстоў-ваюцца ў якасці тэрмінаў, не толькі ў названых вышэй напрамках навукі. Гэта тэрміны розных галін навукі і тэхнікі з агульным катэгарыяльным значэннем працэсаў, спосабаў дзеяння, напрыклад тэхнічныя тэрміны: абдзірка, абкочванне, адпал, апрацоўка, выбіўка, выцяжка, даводка, дзяўбанне, загартоўка, заклёпка, зацяжка, зварка, змазка, коўка, нарэзка, прамыўка, свідраванне, струганне, урэзванне. Аб шырокім выкарыстанні такіх слоў у якасці галоўных кампанентаў тэрміналагічных словазлучэнняў сведчаць шматлікія састаўныя тэрміны. Так, з тэрмінам апрацоўка зафіксавана каля 60 тэрміналагічных слова-злучэнняў: абразіўная а., аддзелачная а., аднаінструментальная а., адначасовая а., анодна-механічная а., анодна-хімічная а., вадкасна-абразіўная а., высокатэмпературная тэрмахімічная а., гарачая а., групавая а., даводачная а., дадатковая а. халодным валачэннем, канчатковая а., магнітна-імпульсная а., механічная а., наступная а., нізкатэмпературная а., нізкатэмпературная тэрмамеханічная а., паверхневая а., папярэдняя а., паточная а., паўчыставая а., першасная а., пескаструменная а., такарная а., тэрмамеханічная а., тэрмічная а., ультрагукавая а., фінішная а., халодная а., хіміка-механічная а., чарнавая а., чыставая а., шатравальная а., шротаструменная а., электраімпульсная а., электракантактная а., электрамеханічная а., электратэрмічная а., электрахімічная а., электраэразійная а.; а. аўтаклаўным спосабам, а. без зняцця стружкі, а. без урэзвання, а. выбухам, а. выцісканнем, а. з ахалоджваннем, а. з вузкім допускам, а. зняццем стружкі, а. з падачай, а. з ударам, а. металу рэзаннем, а. металу ціскам, а. начарна, а. начыста, а. рэзаннем, а. спосабам зрушэння, а. халодным валачэннем, а. холадам, а. ціскам. Удзельная вага агульнаўжывальных слоў як крыніцы моўнага матэрыялу ў развіцці пэўных тэрміналагічных сістэм значна ўзрастае за кошт адначасовага выкарыстання словаўтваральных магчымасцей гэтых слоў і ўжывання іх у складзе пэўных тэрміналагічных словазлучэнняў. Напрыклад, на семантычнай і словаўтваральнай базе агульнаўжывальнага слова зорка названым вышэй камбінаваным спосабам утвараюцца састаўныя астранамічныя тэрміны: зорнае неба – сукупнасць нябесных свяціл, якія відаць на начным небе; зорнае скопішча – група зорак, якія звязаны паміж сабой сіламі ўзаемнага прыцягнення і маюць агульнае паходжанне; зорная велічыня – пазасістэмная адзінка, мера бачнага бляску зорак, планет і іншых нябесных свяціл; зорная карта – адлюстраванне на плоскасці ўчасткаў ці цэлых паўшар'яў зорнага неба на аснове картаграфічных праекцый, градуснай сеткі і адпаведнага маштабу; зорны дождж– безліч метэораў, якія падаюць у атмасферу, калі Зямля сутыкаецца з метэорным патокам (Болсун, Рапановіч, 47). Агульналітаратурныя словы беларускай мовы, якія адначасова ўжываюцца ў якасці тэрмінаў, характарызуюцца шырокімі словаўтваральнымі магчымасцямі, што, таксама як і шырокі ўдзел іх ва ўтварэнні тэрміналагічных словазлучэнняў, спрыяе павелічэнню ўдзельнай вагі лексікі нацыянальнай мовы ў складзе тэрміналогіі: вага – узважванне; вада – вадазбор, вадаскід, водааддача, водаправоднасць, водапранікальнасць, водаспажыванне, водаўпоры, вадкасць, звадкаванне; звышпра-ваднік – звышправоднасць; вільгаць – вільгацезапасы, вільгаця-ёмістасць, вільгацямер, вільготнасць; гліна – глінаванне; гук – гукабачанне, гуказапіс, гукаправоднасць, гіпергук, інфрагук, ультрагук; лес – залясенне; прылада – прыладабудаванне; торф – затарфаванасць (мясцовасці); ціск – сціскальнасць. Значная частка агульналітаратурных слоў, якія выка-рыстоўваюцца ў беларускай тэрміналогіі, перацярпела ў працэсе тэрміналагізацыі пэўныя семантычныя пераўтварэнні. Гэта можна растлумачыць як вынік «прыстасавання» слова з шырокім агульнаўжывальным значэннем для намінацыі вузкаспецыяльнага паняцця. У тых выпадках, калі агульнаўжывальныя словы не зусім дакладна выражалі змест навуковага паняцця, у семантыку гэтых слоў дадаткова ўносіліся лагічна апрацаваныя новыя навуковыя значэнні. «Лінгвістычна гэта вяло да ўскладнення семантычнай структуры слова. Лексічнае значэнне станавілася недастатковым для выражэння зместу навуковага паняцця. Канкрэтызацыя яго (расшырэнне, звужэнне і інш.) фактычна прыводзіла да адпачкавання новага слова са спецыялізаваным значэннем, да з'яўлення семантычнага неалагізма» (Даниленко, 24), параўн.: мноства – вельмі вялікая колькасць каго-, чаго-небудзь і ў матэматыцы – сукупнасць элементаў, якія вылучаны ў асобную групу па якой-небудзь агульнай прыкмеце. Тэорыя мностваў (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы, 1979, 3, 170); пліта – вялікі плоскі камень або кавалак металу і пад. з плоскай роўнай паверхняй (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы, 1979, 3, 275) і пліта – вялікія ўчасткі платформы – буйнай адносна ўстойлівай вобласці зямной кары, якой уласцівы павольныя ваганні, часам разломы і расколы (Галай, Сідор, 1986, 202) – з тоўшчай асадкавых парод і глыбінёй залягання фундамента да 3–5 і больш кіламетраў. Агульналітаратурнае слова колер, якое адносіцца да запазычанняў старабеларускага перыяду, даўно адаптавалася і атрымала семантычнае развіццё ў беларускай мове, мае агульнаўжывальнае значэнне «светлавы тон чаго-небудзь; афарбоўка» (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы, 2, 708) і больш дакладнае тэрміналагічнае значэнне ў фізіцы – «уласцівасць цел ці з'яў выклікаць пэўнае зрокавае адчуванне ў адпаведнасці са спектральным саставам і інтэнсіўнасцю святла, якое яны адбіваюць ці выпрамяняюць» (Болсун, Рапановіч, 60). Акрамя гэтага, у больш вузкіх значэннях слова колер тэрміналагізавалася ў жывапісе – «адценне фарбы, густата, ступень яркасці яе» і ў якасці спецыяльнага паняцця ў фарба-тэхнічнай вытворчасці – «падрыхтаваны для афарбоўкі чаго-небудзь састаў фарбы». Як ужо адзначалася вышэй, пэўная канкрэтызацыя і звужэнне семантыкі наглядаюцца і ў тых тэрмінах, якія адна-часова належаць да агульналітаратурнай сферы (вада, зорка, зямля, прастора, чалавек). Фармальнае пацвярджэнне гэтага можна знайсці, у прыватнасці, у параўнанні спалучальнасці і магчымасцей развіцця прамых і пераносных значэнняў адпаведных слоў у агульналітаратурнай і спецыяльнай сферах ужывання. Важным спосабам выкарыстання лексікі агульналітаратур-най мовы ў стварэнні навуковых тэрмінаў з'яўляецца пераноснае ўжыванне агульналітаратурных слоў: атамы-с у с е д з і, па ў г о л а я часціца і пад. Перанос значэнняў у стварэнні беларускіх тэрмінаў даволі часта распаўсюджваецца на ўласныя імёны. Так, назвы некаторых марак вырабаў, відаў раслін, парод жывёлы паходзяць ад беларускіх імён і назваў гарадоў: электронна-вылічальныя машыны «Мінск-22», «Мінск-32», халадзільнікі «Мінск-5», «Мінск-15», сорт бульбы «Паўлінка», каровы беларускія чырвоныя, качкі жлобінскія. Нярэдкія выпадкі ўтварэння тэрмінаў шляхам надання новага значэння ўжо існуючым у іншай галіне ведаў. Так, лінгвістычны тэрмін поле стаў шырока выкарыстоўвацца ў апошнія дзесяцігоддзі ў выніку надання новага навуковага зместу аналагічнаму тэрміну, які шырока ўжываецца ў фізіцы, матэматыцы, кібернетыцы; тэхнічны тэрмін звяно выкарыстоў-ваецца таксама ў медыцыне (звяно вегетатыўнай нервовай сістэмы), у раслінаводстве (механізаванае звяно) і г.д. У некато-рых выпадках немагчыма дакладна вызначыць, які з існуючых у розных галінах навукі тэрмінаў асноўны, а які вытворны: успрымальнасць у псіхалогіі, медыцыне, ахове раслін і г.д. Частка новых беларускіх тэрмінаў утвараецца шляхам сэнсавага перакладу і калькавання рускіх тэрмінаў. Пры гэтым выкарыстоўваюцца як лексічныя, так і словаўтваральныя сродкі беларускай мовы: гаспадарчы разлік (хозяйственный расчет), хуткасны (скоростной), шчыльны (плотный) і г.д. Запазычанні змяшчаюць значную частку інтэрнацыянальнай лексікі. Яны абазначаюць новыя паняцці, з'явы і працэсы ў сацыяльнай, палітычнай, культурнай, дзяржаўна-эканамічнай і іншых сферах развіцця. Побач з плённымі вынікамі ўзаемадзеяння ўласна беларус-кіх і іншых славянскіх элементаў у тэрміналогіі ўзнікае і прабле-ма сінаніміі, варыянтнасці. Гэта абумоўлена магчымасцямі двая-кага афармлення тэрмінаў, напрыклад: хуткі (рэактар) – быстры (рэактар), першасны – пярвічны, дзірвана-падзолісты – дзярнова-падзолісты, узбагачэнне (глебы) – абагачэнне (глебы) і г.д. Генетычны аналіз тэрмінаў, зроблены на матэрыяле «Руска-беларускага слоўніка грамадска-палітычнай тэрміналогіі», паказвае, што характэрнай асаблівасцю беларускай грамадска-палітычнай тэрміналогіі з'яўляецца высокая ўдзельная вага тэрмінаў, утвораных шляхам злучэння інтэрнацыянальных з беларускімі элементамі: бюджэтнае кіраванне, ведамаснае кіраванне, канстытуцыйнае кіраванне, рэспубліканскае кіраванне, самадзяржаўнае кіраванне, фінансавае кіраванне, цэнтралізаванае кіраванне. Гэтыя тэрміны складаюць найбольш шматлікую генетычную групу, каля 46%. Другую па велічыні групу тэрмінаў складаюць беларускія словы і словазлучэнні, якія займаюць 34% ад усяго матэрыялу аналізуемага слоўніка: кіраванне, кіраўніцтва справамі, кіраванне вытворчасцю, выдаткі на кіраўніцтва; адносны ўзровень развіцця, жыццёвы ўзровень выдаткаў вытворчасці; ураўнаванне грамадзян у правах, ураўняльнае землекарыстанне; умовы працы. Інтэрнацыянальныя тэрміны складаюць у слоўніку каля 20%. Высокая ўдзельная вага інтэрнацыяналізмаў у беларускай грамадска-палітычнай тэрміналогіі сведчыць аб актыўнай выпрацоўцы агульнага тэрміналагічнага фонду моў, што адлюст-роўвае агульнасць рэалій і паняццяў грамадска-палітычнага і гаспадарча-эканамічнага жыцця народаў. Тэрміны, якія ўзяты з агульналітаратурнай мовы або запазычаны як гатовыя найменні, складаюць толькі частку тэрмі-налогіі. Важным спосабам выкарыстання сродкаў нацыянальнай мовы і міжнароднага тэрміналагічнага фонду пры стварэнні новых тэрмінаў выступае таксама словаўтварэнне, і ў першую чаргу суфіксальнае. Значная частка тэрмінаў утвараецца з да-памогай розных суфіксаў ад асноў ужо існуючых тэрмінаў (сенаж – сенажыраванне, тлушчы – тлустасць (малака)), нека-торая частка – ад асноў агульнаўжывальных слоў з адначасовай тэрміналагізацыяй утвораных слоў: захавальнасць, паказчык, бачнасць і інш. У параўнанні з суфіксацыяй прэфіксацыя распаўсюджана ў сучаснай беларускай тэрміналогіі значна менш. Часцей выкарыс-тоўваюцца суфіксальна-прэфіксальныя ўтварэнні: акультурванне, зрэджванне, увільгатненне, узбуйненне.
|