Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Аднародныя члены сказаСтр 1 из 2Следующая ⇒
Аднароднымі называюцца такія члены сказа, якія адносяцца да аднаго і таго ж члена сказа, адказваюць на адно і тое ж пытанне, выконваюць адну і тую ж сінтаксічную функцыю і звязаны паміж сабой спалучальнай сувяззю. што? што? што? Прынеслі з саду грушы, крутабокія яблыкі, слівы.
Аднароднымі членамі сказа не з’яўляюцца: 1) словы, якія паўтараюцца з мэтай узмацнення сэнсу: Снег сыпаў, сыпаў усю ноч. 2) устойлівыя спалучэнні слоў тыпу ні свет ні зара, ці так ці сяк, то бокам то скокам; 3) спалучэнні дзеясловаў, якія выступаюць у ролі адзінага выказніка: Валя не пакідала думаць пра дом…
Асаблівую цяжкасць пры вызначэнні аднародных членаў выклікаюць дапасаваныя азначэнні. Яны могуць быць аднародныя і неаднародныя. Дапасаваныя азначэнні лічацца аднароднымі, калі: 1) кожнае з іх паасобку звязана з азначаемым словам (можна ўставіць злучнікі і, не толькі – але і): Буйное, густое зарадзіла жыта (жыта буйное, жыта густое; буйное і густое; не толькі буйное, але і густое) 2) адно з іх выражана прыметнікам, а другое – дзеепрыметнікам або дзеепрыметным словазлучэннем: Васіль устаў, паглядзеў на сіняватае, глыбокае, зорамі вышытае неба. 3) дапасаваныя азначэнні, якія стаяць пасля азначаемага слова, заўсёды аднародныя: Надышла першая ваенная зіма, суровая, марозная, снежная, бязлітасная. Неаднароднымі з’яўляюцца дапасаваныя азначэнні, якія адносяцца не кожнае паасобку да азначаемага слова (назоўніка): адно з азначэнняў утварае з назоўнікам сэнсава цэласнае спалучэнне, і другое азначэнне адносіцца ўжо не да аднаго назоўніка, а да гэтага цэласнага спалучэння: вялікі цагляны дом (вялікі адносіцца да спалучэння цагляны дом). Такія азначэнні звычайна выражаюцца спалучэннем якаснага і адноснага прыметніка. Неаднародныя азначэнні не спалучаюцца паміж сабой злучнікамі: І помнік яму пабудуем з гранітнай уральскай гары (нельга гранітнай і ўральскай)
|