Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Даданыя члены сказа ⇐ ПредыдущаяСтр 2 из 2
І. Дапаўненне – даданы член сказа, які абазначае прадмет і адказвае на пытанні ўскосных сксклонаў. Спосаб выражэння: 1. Назоўнік: Зноўку восень прыйшла і стаіць ля бяроз з залатым грабянцом. 2. Займеннік: Мяне зацікавіла казка. 3. Лічэбнік: Дзевяць дзеліцца на тры. 4. Інфінітыў: Маці папрасіла Таню пачытаць кнігу. 5. Прыслоўе: Ён думаў пра заўтра. 6. Субстантываваныя часціны мовы: Мікола ўспамінаў сваё мінулае. 7. Фразеалагізм: “ Бярозавай кашы захацеў? ” – захрыпеў бацька. Дапаўненні бываюць прамыя і ўскосныя. Прамое дапаўненне адносіцца да пераходных дзеясловаў, абазначае прадмет, на які непасрэдна накіравана дзеянне, і выражаецца вінавальным склонам без прыназоўніка: Дзяды і продкі карчавалі лес. Ці родным склонам, калі: 1) дзеянне накіравана на частку прадмета: Косця выпіў малака. 2) выказнік мае пры сабе часціцу не: Я не бачыў гэтага фільма. 3) дапаўненне не мае значэнне вялікай колькасці або меры чаго-небудзь: Алесь прачытаў многа кніжак. Сабралі многа ягад. Усе астатнія дапаўненні з’яўляюцца ўскоснымі. ІІ. Азначэнне – даданы член сказа, які абазначае прымету прадмета і адказвае на пытанні які? чый? Дапасаваныя азначэнні звязваюцца з азначаемым словам сувяззю дапасавання, г.зн. дапасуюцца ў родзе, ліку і склоне. Спосаб выражэння: 1. Прыметнік: Матчыных слоў не забуду ніколі. 2. Дзеепрыметнік: Весела зірнулі на свет вызваленыя ад холаду дрдрэвы. 3. Парадкавы лічэбнік: Прылятае ён першым з далёкага выраю. 4. Займеннік: Шчодра цвіў гэтай вясною сад. 5. Фразеалагізм: Пашанцавала ёй – пагода стаіць як на заказ. Недапасаваныя азначэнні звязваюцца з азначаемым словам сувяззю кіравання або прымыкання. Спосаб выражэння: 1. Назоўнік ва ўскосным склоне з прыназ. і без яго: Праз шчыліны ў вокнах пралазіць мароз. Слёзы радасці стаялі ў дзедавых вачах. 2. Займеннік ва ўскосным склоне з прыназ. і без яго: І льецца смех іх разудалы. 3. Інфінітыў: Жаданне вучыцца не пакідала Сымонку. 4. Прыслоўе: Я любіў гэтую дарогу дадому. 5. Дзеепрыслоўе: Пры стральбе лежачы Сымон закрыў усе мішэні. 6. Выклічнік: З кракам “Ура! ” салдаты пайшлі ў атаку. Прыдатак – азначэнне, выражанае назоўнікам, які звычайна дапасуецца да азначаемага слова ў склоне і ліку: вочы- зоркі. Прыдаткі могуць абазначаць: прафесію (жанчына- аграном), якасць (вочы- васількі), узрост, сацыяльнае становішча (бабуля- пенсіянерка), роднасць (брат Алесь), відавое адрозненне (грыб- баравік), геаграфічныя назвы (рака Ясельда), назвы прадпрыемстваў (фабрыка “ Камунарка ”). Назоўнікі-сінонімы тыпу шляхі-дарогі, бяда-гора прыдаткамі не з’яўляюцца. Адзіночныя прыдаткі пішуцца праз злучок калі: а) абодва словы – агульныя назоўнікі (дуб- волат), б) уласны назоўнік стаіць перад агульным (Нёман -рака). ІІІ. Акалічнасць – даданы член сказа, які характаразуе дзеянне ці прымету, розныя абставіны, пры якіх адбываецца дзеянне. У ролі акалічнасці выступаюць прыслоўі, дзеепрыслоўі, назоўнікі ва ўскосных склонах, інфінітыў.
|