Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Віды руска-беларускай інтэрферэнцыі






У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія знаходзяцца ў кантакце, прыводзіць да інтэрферэнцыі.

Тэрмін “інтэрферэнцыя” паходзіць ад лац. іntеr‘памiж’, ferеns‘якi нясе, пераноciць’ і абазначае ўзаемапранікненне моўных элементаў у выніку кантактавання роднасных моў, ужыванне пры маўленні на адной мове элементаў другой мовы, што прыводзіць да парушэння нормаў гэтых моў. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені блізкасці моў, узроўню валодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і інш.

Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры маўленні на кожнай з гэтых моў. Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя закранае ўсе ўзроўні моўнай сістэмы: фанетыку, акцэнтуацыю, лексіку, марфалогію, сінтаксіс. У залежнасці ад гэтага вылучаюць наступныя віды моўнай інтэрферэнцыі:

1) фанетычная інтэрферэнцыя – выяўляецца ў памылках, звязаных з ужываннем у маўленні на адной мове гукаў іншай мовы. У рускім маўленні двухмоўнага індывіда сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы: дзеканне і цеканне, ярка выражанае аканне, выразнае вымаўленне ўсіх галосных у слове, фрыкатыўнае [γ ] замест рускага выбухнога [ г ], прыстаўныя галосныя – вуха, вучань; [ р ] заўсёды цвёрды; [ ч ] – цвёрды на месцы рускіх мяккіх. У беларускім маўленні можна пачуць выбухны [ г ], мяккія [ ч ] і [ р ], вымаўленне [ в ] замест [ ў ] (правда).

На думку беларускіх мовазнаўцаў, на фанетычным узроўні большы ўплыў робіць беларуская мова на рускае маўленне, а не наадварот;

2) акцэнталагічная інтэрферэнцыя – гэта вынік няправільнай пастаноўкі націску пад уплывам іншай мовы.

Акцэнталагічныя памылкі ўзнікаюць як у беларускім, так і ў рускім маўленні. Гэта звязана з тым, што аднакаранёвыя словы ў беларускай і рускай мовах часта адрозніваюцца месцам націску: ус ы – в ý сы, крап и ва – крапів а, н е которые – некат о рыя, в é рба – вярб а, и мя – ім я, звон и т – зв о ніць, кокл ю ш – к о клюш і г.д.;

3) лексічная інтэрферэнцыя –узнікае ў выніку выкарыстання ў тэкстах на адной мове раўназначных слоў іншай мовы без патрэбы, калі ёсць свае словы. Для назвы рускамоўнай лексікі ў беларускай мове існуе тэрмін “русізм”. Русізмы, якія выкарыстоўваюцца без пэўнай мэты і не апраўданы маўленчымі патрэбамі, з’яўляюцца інтэрферэнцыйнымі памылкамі: узвешваць, наскі, кірпіч, выдвіжэнне, громкі, мнімы, пасловіца, скамейка, спасенне, фанарык, шляпа, этаж і інш. Прычына ўжывання русізмаў – недастатковае веданне лексікі беларускай мовы, мысленне на рускай мове і механічны пераклад на беларускую;

4) фразеалагічная інтэрферэнцыя – выяўляецца ў памылках у выніку даслоўнага перакладу фразеалагізмаў: два боты – пара, крычаць благім матам, падаць у вобмарак, біць баклушы, хлопчык з пальчык, папасці ўпрасак. У адпаведнасці са спецыфікай беларускай мовы гучаць самабытныя фразеалагізмы: абое рабое, крычаць немым голасам, траціць прытомнасць, біць бібікі (лынды, байды), кату па пяту, трапіць у нерат;

5) марфалагічная інтэрферэнцыя – адхіленне ў маўленні ад марфалагічных нормаў адной мовы пад уздзеяннем другой мовы: ужыванне назоўнікаў у неўласцівых формах роду і ліку (моцная боль, прыгожая стэп, смачная маліна, грэцкая крупа, бярвенні, праменні), інтэрферэнцыйныя канчаткі розных чацін мовы (для абмен а, эпідэмія грып а, стане прадзядул яй, аграномі ей, пры рэдактар ы, у гасцёўн е, у ма ём доме, нов ые), інтэрферэмы ва ўтварэнні формаў ступеняў параўнання прыметнікаў: Здароўе даражэй, чым грошы; Ночы становяцца даўжэй і цямней (правільна па беларуску: даражэйшае, даўжэйшыя, цямнейшыя);

6) сінтаксічная інтэрферэнцыя – перанос з адной мовы ў маўленне на другой мове мадэляў пабудовы словазлучэнняў і сказаў: два першых намесніка, спыніліся ў трох кіламетрах, аддзякаваць гэту жанчыну, захварэць грыпам, ажаніцца на суседцы, ісці па снегу, ісці за кнігамі (правільна па-беларуску: два першыя намеснікі, спыніліся за тры кіламетры, аддзякаваць гэтай жанчыне, захварэць на грып, ажаніцца з суседкай, ісці па снезе, ісці па кнігі).

Сінтаксічныя інтэрферэмы з’яўляюцца найбольш жывучымі, бо сінтаксіс цесна звязаны з мысленнем, з пабудовай словазлучэнняў і сказаў.

Інтэрферэнцыйныя памылкі на ўсіх моўных узроўнях адмоўна ўплываюць на культуру маўлення.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.005 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал