![]() Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Viі. Афіцыйна-справавы стыль беларускай мовы
План 1. Агульная характарыстыка афіцыйна-справавога стылю. 2. Паняцці ”дакумент” і “службовы дакумент”. Функцыі дакумен-таў. Асаблівасці мовы дакументаў. 3. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі і асаблівасці іх афар-млення (рэквізіты, фармуляр, тыпы тэкстаў). Рубрыкацыя. 4. Справавы ліст. Асаблівасці афармлення, класіфікацыя, кампа-зіцыя, мова справавых лістоў.
Агульная характарыстыка афіцыйна-справавога стылю Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае афіцыйна-справавую, канцылярскую, юрыдычную, дыпламатычную сферы грамадскай дзейнасці чалавека. Рэалізуецца ён у дзяржаўных дакументах, указах, дагаворах, законах і кодэксах, актах, даверанасцях, пратаколах, аб’явах, заявах, справаздачах, канвенцыях, дэкларацыях, камюніке і інш. Вылучаюць наступныя падстылі: заканадаўчы, адміні-страцыйна-канцылярскі, дыпламатычны. Разгледзім асаблівасці афіцыйна-справавога стылю: 1. Паўната і своечасовасць інфармацыі, дакладнасць і лаканізм фармулёвак (гранічна дакладна адлюстраваць звесткі, якія маюць прававую сілу) – інфармацыйнасць. 2. Нейтральны тон выкладання (асобасны, суб’ектыўны момант адсутнічае). Не выкарыстоўваецца эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка, размоўная, жаргонная. Выкарыстоўваюцца сродкі лагічнай, а не эмацыянальна-экспрэсіўнай ацэнкі сітуацыі – аб’ектыўнасць. 3. Дакладнасць інфармацыі дасягаецца перш за ўсё праз ужыванне спецыяльнай тэрміналогіі (у справавым маўленні тэрміны распаўсюджаны вельмі шырока), а таксама агульналітаратурных слоў у першым прамым значэнні з мэтай выключэння любых іншых тлумачэнняў. Афіцыйна-справавы стыль функцыянуе ў пісьмовай форме, таму асабліва важна, каб не было двухсэнсоўных і расплывістых фармулёвак. 4. Высокая частотнасць моўных формаў у тэксце дакумента з’яўляецца вынікам агульнай рэгламентацыі формы дакументаў. Галоўная прычына гэтай з’явы – свядомая ўстаноўка на стандартызацыю мовы справавых зносін. 5. Уніфікацыя мовы справавых зносін заключаецца ў скарачэнні неапраўданай разнастайнасці дакументаў, прывядзенні іх да аднастайных формаў, структуры, моўных канструкцый. Усе вышэйпералічаныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю патрабуюць ужывання спецыяльных моўных сродкаў пры афармленні справавых папер і дакументаў. Вось прыклад афіцыйна-справавога тэксту: У вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі прымаюцца грамадзяне РБ, якія пражываюць у Беларусі і маюць сярэднюю адукацыю: на дзённае навучанне ва ўзросце да 35 гадоў, на навучанне без адрыву ад вытворчасці – без абмежавання ва ўзросце.
|