Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Індустрыялізацыя ў СССР і БССР.






Да пачатку 1926 г. аднаўлене народнай гаспадаркі у асноўным завяршылася. Аднак па аб’ёму прамысловай прадукцыі на душу насельніцтва СССР ў 5–6 разоў адставаў ад развітых капіталістычных краін. Яшчэ горшым было становішча ў Беларусі. Яна па-ранейшаму заставалася слабаразвітай у прамысловых адносінах рэспублікай. Займаючы 0, 6 % тэрыторыі (3, 4 % насельніцтва) СССР, Беларусь давала ўсяго 1, 6 % прамысловай прадукцыі краіны. Доля прамысловай прадукцыі ва ўсёй народнай гаспадарцы рэспублікі складала толькі 23, 5 % (у СССР – 39, 1 %). Не адбылося значных змен і ў структуры прамысловасці. Аснову яе складалі харчовая, дрэваапрацоўчая, папяровая, гарбарная галіны, на долю якіх прыпадала асноўная частка агульнага аб’ёму валавой прадукцыі. Прамысловасць Беларусі па-ранейшаму заставалася дробнай і кустарнай.

Вельмі востра стаяла ў рэспубліцы праблема інжынерна-тэхнічных кадраў, кваліфікаваных рабочых. У 1927 г. удзельная вага інжынераў і тэхнікаў складала 2 % ад агульнай колькасці работнікаў, занятых у прамысловасці. Большасць спецыялістаў складалі практыкі. У той жа час і культурны ўзровень асноўнай масы насельніцтва заставаўся яшчэ нізкім.

Усё гэта, разам узятае, перашкаджала развіццю народнай гаспадаркі рэспублікі. У той жа час магчымасці далейшага значнага павелічэння вытворчасці на старой базе аказаліся вычарпанымі. Пераадолець тэхніка-эканамічную адсталасць магчыма было толькі на базе шырокага разгортвання рэканструкцыі старых прадпрыемстваў і новага капітальнага будаўніцтва. Краіне трэба было перш за ўсё вырашыць задачу індустрыялізацыі.

Сацыялістычная індустрыялізацыя – гэта палітыка па стварэнню матэрыяльна-тэхнічнай базы сацыялізму, пераўтварэнне СССР у эканамічна незалежную дзяржаву з магутным навукова-тэхнічным і абаронным патэнцыялам, забеспячэнне росту прадукцыйнасці працы і на гэтай аснове няўхільнае павышэнне матэрыяльнага дабрабыту і культурнага ўзроўню працоўных.

Сутнасць індустрыялізацыі, як адзначалася ў рашэннях XIV з’езда ВКП(б), заключалася ў тым, каб “СССР з краіны, якая ўвозіць машыны і абсталяванне, ператварыць у краіну, якая выпускае машыны і абсталяванне”. Дзеля таго, каб забяспечыць пераўзбраенне народнай гаспадаркі, пераважным аб’яўлялася развіццё цяжкай індустрыі. Пры гэтым з’езд падкрэсліў, што поспех індустрыялізацыі будзе залежаць ад умацавання “змычкі” рабочага класа і сялянства, г. зн. удзелу вёскі ў фінансаванні прамысловасці праз збалансаваную цэнавую і падаткавую палітыку.

Гэтыя палажэнні XIV з’езда не адпавядалі поглядам Р. Зіноўева, Л. Каменева, Л. Троцкага. Яны настойвалі на звышіндустрыялізацыі за кошт сродкаў сялянскіх гаспадарак. “Новая апазіцыя” на чале з Р. Зіноўевым і Л. Каменевым дамагалася пашырэння вывазу збожжа за мяжу за кошт наступлення на “заможныя элементы” на сяле. Такіх жа поглядаў прытрымліваўся і Л. Троцкі, які настойваў на ўзмацненні падатковага абкладання сялянства і павышэнні цэн на прамысловыя тавары.

Погляды “новай апазіцыі” і трацікістаў на метады правядзення індустрыялізацыі атрымалі адпор з боку партыі і былі асуджаны на XV з’ездзе ВКП(б) (снежань 1927 г.). Прапанаваныя “новай апазіцыей” і трацкістамі меры непазбежна прывялі бы да палітычнага разрыва з сялянствам і падрыву сыр’явой базы для і.

У краінах Захада палітыке і. адпавядае тэрмін “індустрыяльная (прамысловая) рэвалюцыя”. Але сацыялістычная і. Карэнным чынам адрознівалася ад прамысловай рэвалюцыі Захада.

1) на Захадзе – стагоддзі; у СССР – трэба за 10 – 15 год.

2) на Захадзе – пачыналася з легкай і харчовай прамысловасці (меньш капіталаемкай + высокая норма прыбытку); у СССР – цяжкая прамысловасць (пытанне нацыянальнай бяспек).

3) у краінах Захада – магчымасць грашовызх пазык; у СССР – толькі унутраныя рэзэрвы. Галоуныя з іх: продаж за мяжу нафты, збожжа, пушніны + валютная манаполія і манаполія на гарэлку + недаплата рабочым і служачым + звышпадатак на сялян (пераплата за прамысловыя тавары + прымусовая дзяржаўная пазыка + канфіскацыя маемасці асобных катэгорый грамадзян + вываз культурных каштоўнасцей + аграбленне Царквы.

Індустрыялізацыя ў БССР з’яўлялася часткай адзінага працэсу індустрыялізацыі СССР. Разам з тым яна мела і свае асаблівасці правядзення. Па-першае, улічваючы дастатковыя запасы мясцовай сыравіны, патрэбу ў таварах народнага спажывання, зручныя шляхі зносін і вытворчыя традыцыі, асноўная ўвага ў БССР аддавалася паліўнай, дрэваапрацоўчай, папяровай, гарбарнай, швейнай, абутковай і харчовай прамысловасці. У рэспубліцы былі пабудаваны торфапрадпрыемства “Асінторф” каля Оршы, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацрўчыя камбінаты, Аршанскі льнокамбінат, гарбарны завод “Бальшавік” у Мінску, фабрыка штучнага валакна ў Магілёве, швейная фабрыка “Знамя індустрыялізацыі” і панчошна-трыкатажная фабрыка імя КІМ у Віцебску.

Па-другое, прыгранічнае становішча БССР, неразведанасць яе прыродных багаццяў, недахоп сыравіны, інжынерна-тэхнічных і рабочых кадраў не дазвалялі разгарнуць буйнамаштабнае будаўніцтва аб’ектаў цяжкай прамысловасці, як гэта рабілася ў іншых рэгіёнах СССР. Тым не менш частка капіталаўкладанняў накіроўвалася на развіццё энергетыкі, машынабудавання і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. У гады першай (1928–1932 гг.), другой (1933–1937 гг.) і трэцяй (1938 – чэрвень 1941 гг.) пяцігодак уступілі ў строй Беларуская дзяржаўная раённая электрастанцыя (БелДРЭС), Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання (“Гомсельмаш”), Мінскі радыёзавод, Магілёўскія трубаліцейны і аўтарамонтны заводы, Гомельскі шкляны і Крычаўскі цэментны заводы. Былі створаны таксама станкабудаўнічыя заводы імя К.Е. Варашылава і імя С.М. Кірава ў Мінску і станкабудаўнічыя заводы ў Віцебску і Гомелі.

Па-трэцяе, з-за недахопу ў рэспубліцы ўласных фінансавых рэсурсаў частку сродкаў на патрэбы індустрыялізацыі выдзяляў урад СССР. З 338 млн. руб., укладзеных у прамысловасць БССР за гады першай пяцігодкі, каля 1/3 паступіла з саюзнага бюджэту. З рэспублік Савецкага Саюза ў Беларусь завозілася прамысловае абсталяванне, чорныя і каляровыя металы, каменны вугаль, нафтапрадукты. На новабудоўлях рэспублікі працавалі спецыялісты і рабочыя з Масквы, Ленінграда, Кіева, Харкава, прамысловых цэнтраў Урала. У той жа час тэхнічнае абсталяванне, станкі, зробленыя ў БССР, паступалі на фабрыкі і заводы Масквы, Украіны, Урала.

Па-чацвёртае, у БССР былі створаны новыя галіны прамысловасці – паліўная, машынабудаўнічая, радыётэхнічная, хімічная, наладзілася вытворчасць штучнага валакна і трыкатажу. Сфарміраваліся інжынерна-тэхнічныя кадры, выраслі кадры рабочага класа. Мноства спецыялістаў і кваліфікаваных рабочых было падрыхтавана ў прафесійна-тэхнічных навучальных установах, а таксама на фабрыках і заводах.

Першая пяцігодка (1928–1932 гг.) планавалася як спалучэнне эканамічных стымулаў і працоўнага энтузіязму, цвярозага эканамічнага планавання.. Але у час яе выканання узнікла ілюзія небывалых магчымасцей і ужо ў 1929 г. план быў перагледжаны ў бок значнага павялічэння. Сталінскі лозунг: “Пяцігодку – за чатыры гады”. Гэта пацягнула за сабой цяжкасці з сыравінай і фінансаваннем. Савецкая прапаганда рапартавала аб выкананні пяцігодкі за 4 гады і 3 месяцы, але на самой справе план па цразвіццю цяжкай індустрыі не быў выкананы. Капітальнае будаўніцтва – толькі 68 % ад плана, выраб электраэнергіі – 69 % ад плана і г.д.

У 1932 г. XVII пртканферэнцыя канчаткова адмовілася ад нэпа. На змену гаспадарчаму разліку прыйшла камандна-адміністратыўная сістэма з усімі яе атрыбутамі (валюнтарызм, ГУЛАГ). Да таго ж з пачатку 1930-х гг. краіну захліснулі хвалі сталінскага тэрору, што не спрыяла прафесійнаму, галоснаму і сумленнаму абмяркаванню узнікшых праблем. Сучасные даследчыкі лічаць, што падчас другой (1933–1937 гг.) і трэцяй (1938 – чэрвень 1941 гг.) пяцігодак больш за палову усіх новых прамысловых аб’ектаў (асабліва на усхозде СССР) было пабудавана рукамі савецкіх зняволенных, так званых “зк”.

 

Вынікі і. у Беларусі:

За гады першай пяцігодкі у рэспубліке было пабудавана 78 буйных і 460 дробных і сярэдніх прадпрыемстваў. Сярод іх швейныя фабрыкі “Сцяг індустрыялізацыі” ў Віцебску, імя Камінтэрна – у Гомелі, імя Валадарскага – у Магілёве, імя Дзяржынскага – у Бабруйску, панчошна-трыкатажная фабрыка імя КІМ у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Гомсельмаш, буйнейшая ў рэспубліцы БелДРЭС паблізу Оршы і інш.

Калі у 1926 г. БССР давала толькі 1, 6 % валавай прадукцыі прамысловасці СССР, то у канцы другой пяцігодкі (1937 г.) – ужо 2, 2 %. За гады другой пяцігодкі валавая прадукцыя беларускай прамысловасці узрасла у 1, 9 раза. Прамысловасць БССР давала 10 % агульнасаюзнай вытворчасці торфу, 29 % – фанеры, 7 % паперы, 16 % ільновалакна і трыкатажу, амаль 4 % абутку, 2 % цэменту.

Нягледзячы на усе пралікі планавання, прымяненне камандна-адміністрацыйных метадаў дазволіла БССР хутка рухацца па шляху індустрыялізацыі. Прамысловасць рэспублікі як у першай, так у другой і трэцяй пяцігодках развівалася дастаткова высокімі тэмпамі. За 1929 – 1940 гг. у БССР было пабубавана і рэканструявана 1863 прадпрыемства. Буйнейшыя з іх: Гомсельмаш, Мінскі станкабудаўнічы завод імя Кірава і імя Варашылава, станкабудаўнічыя заводы у Гомелі і Віцебску, Гомельскі шклозавод, Крычаўскі цэментны завод, Магілёўскі трубаліцейны і аўтарамонтны з-ды і г.д. Вытворчасць электраэнергіі да 1941 г. узрасла у 2, 4 разы, пабудавана 70 км чыгункі. Аўтамабільны парк склаў 8 000 машын, а працягласць дарог з цвердым пакрыццем – 8 000 км. Пачаў уводзіцца аўтобусны рух для перавозкі пасажыраў.

У 1935 г. адкрыта першая ў рэспубліцы авіялінія Мінск–Масква. У Мінску быў пабудаваны аэрапорт. Пачата перавозка пошты і пасажыраў у аддалёныя раёны БССР.

У рэспубліцы ўсё больш укаранялася тэлефонная і тэлеграфная сувязь (у 1937 г. каля 22 000 тэлефонных абанентаў).

Адным са станоўчых вынікаў індустрыялізацыі з’явілася змяненне сацыяльнай структуры грамадства. Як сведчаць даныя Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1939 г., доля рабочага класа ў складзе насельніцтва БССР дасягнула 21, 9 %. Доля інтэлігенцыі, паводле вынікаў гэтага ж перапісу, узрасла да 14, 5 %.

Адбыліся некаторыя станоўчыя змены і ў матэрыяльным становішчы насельніцтва. Амаль удвая павысіўся сярэдні заробак рабочых і служачых. Неаднаразова зніжаліся цэны на харчовыя і прамысловыя тавары. З 1 студзеня 1936 г. адмяняліся карткі на непрадуктовыя тавары і інш.

Узровень жыцця людзей хаця і павышаўся, але ўсё яшчэ заставаўся нізкім, як у іншых рэспубліках СССР. Нягледзячы на гэта, XVIII з’езд партыі (сакавік 1939 г.) заявіў, што “пастаўленая другім пяцігадовым планам задача павышэння ўзроўню народнага спажывання ў два разы і болей… выканана”. Скажэнне рэчаіснасці, замоўчванне цаны і сродкаў дасягненняў садзейнічалі ўмацаванню дырэктыўнага механізма кіравання і гаспадарання, развіццю культу асобы Сталіна.

 

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.008 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал