Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Вынікі калектывазацыі.






 

1. Сельская гаспадарка краіны ў канцы 1920-х гг. і альтэрнатывы яе далейшага развіцця. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні ў савецкай весцы у 1920 – 1930-х гг. атрымалі назву калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Згодна з ленінскім дэкрэтам “Аб зямлі” пасля Кастрычніка расійскія сяляне бязвыплатна атрымалі зямлю. У 1925 г. на долю сярэдняка прыходзілася каля 70 % усей ворнай зямлі. Але таварнасць сялянскіх гаспадарак была нізкая, а з сярэдзіны 1920-х гг. агульныя тэмпы развіцця с\гаспадаркі пачалі падаць.

У 1917 г. памешчыцкія і “кулацкія” гаспадаркі давалі 70 % таварнага збожжа, а праз 10 год – колькасць таварнага збожжа у краіне была у два разы меней, чым у 1917 г., хаця яго валавы збор быў амаль такім жа. Зярно амаль цалкам спажывалася сялянамі, і толькі 11 % ішло на продаж. У той жачас насельніцтва гарадоў штогод павялічвалася на 1, 5 – 2 млн. чалавек і у гарадах хлеба не хапала + патрэбы індустрыялізацыі.

З гэтай сітуацыі было два выйсця:

1) пераход ад малатаварнай індывідуальнай гаспадаркі да калектыўнай, буйной, але – на сацыялістычнай аснове. Гэта была генеральная лінія ВКП(б).

2) адмова ад фарсіраваных тэмпаў прамысловага росту і павелічэння гарадскога насельніцтва + павелічэнне закупачнай цэны на збожжа (прапанова эканаміста Н.Д. Кандрацьява) – адхілена партыей і урадам.

Умовы сельскага гаспадарання на Беларусі:

У 20–30-я гады 4/5 насельніцтва БССР складала сялянства. Асаблівасцю беларускай вескі таго часу былі: малазямелле і церазпалосіца, патрэбнасць у меліярацыі, прымітыўныя прылады працы. У выніку – нізкая эфектыўнасць вытворчасці харчовых прадуктаў.

Асаблівасцю Беларусі было і тое, што перадача зямлі сялянам была здзейснена толькі ў 1921 г. і супала з ўвядзеннем нэпа. Сялянства ўсходніх абласцей Беларусі дадаткова атрымала 5, 4 млн дзесяцін, але і пасля гэтага забеспячэнне сялян зямлёй тут было на 41 % менш, чым у сярэднім па краіне. Патрэбна ўлічваць, што ў Беларусі пад балотамі знаходзілася 16 % усёй зямлі, пад лясамі – 25 %.

З асаблівасцей развіцця с\гаспадаркі БССР і СССР вынікала аб’ектыўная неабходнасць калектыўнага гаспадарання на зямле. Разам з тым, ў Зямельным кодэксе БССР да 1927 г. існавала свабода выбару форм землекарыстання. У Беларусі свабодна развіваліся гаспадаркі як калектыўнага, так і аднаасобнага землекарыстання (двары, хутары і адрубы).

Народным камісарыятам земляробства, які ў 1921 – 1929 г. ўзначальваў Дз. Ф. Прышчэпаў, быў складзены “Пяцігадовы перспектыўны план развіцця лясной і сельскай гаспадарак БССР на 1925–1929 гады”. План прадугледжваў стварэнне хутароў і дробных пасёлкаў тыпу адрубоў. У адпаведнасці з гэтым планам было пераселена на хутары і ў дробныя пасёлкі 130 тыс. сялянскіх гаспадарак. На “хутарызацыю” улады БССР выдзелілі 4, 8 млн. рублеў + 6 млн. руб. Крэдыту. У выніку да канца 20-х гадоў хутарская сістэма на Беларусі складала больш за 25 % сялянскага землекарыстання.

Калектыўная гаспадаркі да сярэдзіны 1920-х гг. развівалася ўдвух формах: кааперацыя і калгасы. Формы кааперацыі: 1) вытврчая (сельгасарцелі, камуны, таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі); 2) крэдытна-збытавая). У 1926 г. у Беларусі налічвалася каля 400 сельскагаспадарчых арцелей, камун і таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлі. 3) спецыялізаваная (машынная, конна-машынная, масларобная, сыраварная, жывёлагадоўчая, насенняводчая і г.д.).

Развіцце кааперацыі у БССР ішло згодна з ленінскім планам аб кааперацыі, а таксама з ідэямі вучонага-эканаміста, праф. А. Чаянава (сёння вычонага з міравым імянем, а у 30-е гады – рэпрэсаванага і забытага). На Беларусі да пачатку 1926 г. рознымі формамі кааперацыі было ахоплена 21 % сельскіх гаспадарак. Дзякуючы кааперацыі валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі Беларусі да пачатку 1927 г. перавысіла даваенны ўзровень больш чым на 12 %.

Другой формай калектыўнай гаспадаркі былі калгасы і саўгасы.

Да пачатку 1927 г. у БССР на дзяржаўных землях было створана 213 саўгасаў. Аднак ва ўмовах Беларусі, пры адсутнасці вялікіх масіваў ворнай зямлі, прыдатнай да апрацоўкі складанай тэхнікай, нізкім узроўні механізацыі, недахопе агранамічных кадраў – буйные саўгасы былі нерэнтабельны.

Калгасы разглядаліся як форма арганізацыі бяднейшых пластоў насельніцтва. Ствараліся яны, як правіла, таксама на землях дзяржаўнага фонду. Да кастрычніка 1928 г. у БССР было арганізавана 994 калгасы, у тым ліку 243 нацыянальныя (227 яўрэйскіх, 12 польскіх, 2 латышскія, цыганскі і нават кітайскі – 2 апошніх у Віцебскай вобласці). На 1 калгас у сярэднім прыходзілася 40–75 дзесяцін зямлі, па 3 – 5 коней, 3 – 4 плугі, 4 бараны; на 100 га мелася па 20 галоў буйной рагатай жывёлы; сярэдняя ўраджайнасць зерневых з 1 га складала 8 ц.

Курс на калектывізацыю прыняў XV з’езд ВКП(б) у снежні 1927 г., адначасова са згортваннем нэпа.

Калектывізацыя сельскай гаспадаркі – палітыка Савецкай дзяржавы на аб’яднанне дробных сялянскіх гаспадарак у буйныя сельскагаспадарчыя прыдпрыемствы, выкарыстанне на вёсцы дасягненняў навукі і тэхнікі. Мэта к. – павышэнне прадукцыйнасці працы і эфектыўнасці аграрнага сектара эканомікі, забеспячэнне насельніцтва прадуктамі харчавання, а прамысловасці – сельскагаспадарчай сыравінай.

Меркавалася, што пры К. будуць улічаны дасягненні сусветнай эканамічнай навукі у галіне пааперацыі, калектыўныя традыціі усходнеславянскай вескі (абшчына, талака і г.д.). Пры гэтым к. павінна была абапірацца на ленінскі лозунг “Не смець камандаваць сярадняком! ”. Ен азначаў, што аб’яднанне сялян у калгасы павінна было праходзіць выключна дабраахвотна, пасля таго, як сяляне на уласным вопыце (праз кааперацыю) зразумеюць перавагу калектыўных форм гаспадарання на зямле. Такім чынам, калектывізацыя планавалася як спалучэнне калектыўнага (абшчына) і індывідуальнага (асабістая матэрыяльная зацікаўленнасць) начала.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал