Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Крэўская унія і яе наступствы
Смерць вялікага князя Альгерда (1377) выклікала вострую і працяглую дынастычную барацьбу ў Вялікім княстве Літоўскім, якая нярэдка перарастала ў ваенныя сутыкненні паміж прэтэндэнтамі на трон. У змаганне актыўна ўмешваліся і замежныя дзяржавы, у першую чаргу Тэўтонскі ордэн. Альгерд сваім пераемнікам прызначыў сына ад другога шлюбу - Ягайлу. Гэта стала прычынай незадаволенасці іншых сыноў Альгерда і суродзічаў. Брат Альгерда Кейстут на кароткі час 1381-1382 гг. захапіў Вільню і стаў вялікім князем літоўскім. Разгарнулася барацьба паміж Кейстутам і Ягайлам, апошні абапіраўся на дапамогу крыжакоў. Пераможцам з гэтай вайны выйшаў Ягайла. Кейстут быў вераломна захоплены ў палон і на загад пляменніка задушаны. Аднак барацьбу з Ягайлам працягнуў сын Кейстута - Вітаўт. Становішча Ягайлы было нетрывалае. У гэтай сітуацыі яму былі прапанаваны два варыянты шлюбу: з дачкой вялікага князя маскоўскага Дзмітрыя Данскога і з польскай каралевай Ядвігай. Фактычна гаворка ішла пра выбар гістарычнага шляху, па якім пойдзе Вялікае княства Літоўскае, пра яго ўсходнюю ці заходнюю палітычную арыентацыю. Ягайла абраў другі шлях. 14 жніўня 1385 г. у замку Крэва прадстаўнікі Польскага каралеўства і Ягайла з некалькімі братамі заключылі міждзяржаўнае пагадненне. Згодна з яе ўмовамі, Ягайла абяцаў хрысціцца паводле каталіцкага абраду разам з усімі сваімі братамі і хрысціць падданых, " свае землі літоўскія і рускія назаўжды далучыць да Кароны Каралеўства Польскага", перадаць усе свае скарбы на патрэбы злучаных дзяржаў, заплаціць велізарную суму 200 тыс. фларэнаў былому жаніху Ядвігі аўстрыйскаму прынцу Вільгельму. Наўзамен Ягайлу быў паабяцаны шлюб з Ядвігай і польская карона - як мужу каралевы. У 1386 г. пачалася рэалізацыя умоў Крэўскага пагаднення. Гэтаму злучэнню была наканавана працяглая і няпростая гісторыя. З цягам часу мяняліся яго ўмовы, але ў цэлым яно аказалася выгадным і перспектыўным для абодвух бакоў, пріснавала 400 гадоў. У Вялікім княстве Літоўскім было многа незадаволеных Крэўскай дамовай. Літоўская знаць, хоць і прыняла каталіцкі хрост, але не жадала дзяліцца ўладай і трапляць у палітычную залежнасць ад польскіх паноў. Праваслаўныя баяліся экспансіі каталіцкага касцёла. І практычна ўсім не падабалася дэклараваная ў крэўскім акце страта дзяржаўнай незалежнасці ВКЛ. Таму вельмі хутка тут узнікла магутная апазіцыя Ягайлу. Яе ўзначаліў Вітаўт. Разам з крыжакамі ён распачаў барацьбу супраць свайго стрыечнага брата. З кожным месяцам пазіцыі Вітаўта ў ВКЛ мацнелі, папулярнасць расла, ён атрымліваў адну перамогу за другой. Некаторыя землі, напрыклад Полацкая, добраахвотна прынялі яго ўладу. У выніку Ягайла быў вымушаны пайсці на ўступкі Вітаўту. У 1392 г. паміж імі было заключана Востраўскае пагадненне, паводле якога Вітаўт атрымаў пад сваю ўладу Вялікае княства Літоўскае. Тым не менш яшчэ доўгі час ён усё ж такі прызнаваў вярхоўную ўладу польскага караля Уладзіслава ІІ Ягайлы, як " вярхоўнага" князя ВКЛ. Адным з галоўных накірункаў унутрыпалітычнай дзейнасці Вітаўта было скасаванне буйных удзельных княстваў у ВКЛ. Ён жорстка падаўляў супраціў князёў і ператвараў удзелы ў намесніцтвы, кіраўнікоў якіх прызначаў сам. Так былі ліквідаваны Віцебскае, Кіеўскае, Чарнігаўскае і іншыя княствы. Дасягнутая цэнтралізацыя ўлады і эфектыўная сістэма кіравання дазволілі Вітаўту праводзіць актыўную і ў цэлым паспяховую знешнюю палітыку. Самым небяспечным ворагам ВКЛ быў Тэўтонскі ордэн, які рэгулярна здзяйсняў напады на літоўскія і заходнебеларускія землі. У 90-я гг. XIV ст. іх аб'ектамі асабліва часта станавіліся Гародня, Ліда, Наваградак. Даходзілі немцы і да сталіцы - Вільні. Такім жа небяспечным ворагам быў Ордэн і для Польшчы. Супольны праціўнік, а таксама Крэўскае пагадненне рабілі Вялікае княства Літоўскае і Каралеўства Польскае натуральнымі саюзнікамі. Абвастрэнне адносін у рэшце рэшт прывяло да Вялікай вайны, якую ў 1409-1411 гг. вялі, з аднаго боку, Польшча і ВКЛ, а з другога - Тэўтонскі ордэн. Яе кульмінацыйнай падзеяй стала Грунвальдская бітва, якая адбылася 15 ліпеня 1410 г. і ў якой войскі саюзнікаў разграмілі крыжакоў. Грунвальд быў адной з найбуйнейшых бітваў еўрапейскага сярэднявечча. У ім з абодвух бакоў удзельнічала некалькі дзясяткаў тысяч чалавек, значная частка якіх загінула. У арміі саюзнікаў было 90 харугваў: 50 з Польшчы і 40 з ВКЛ. 22 харугвы ВКЛ былі выстаўлены беларускімі землямі. 30 з 40 палкоў ВКЛ неслі на сваіх сцягах герб " Пагоня". Разгром крыжацкага войска паклаў канец ваеннай магутнасці Ордэна. Перамога пад Грунвальдам яшчэ больш шчыльна злучыла Польшчу і ВКЛ, прадэманстравала карысць ад аб'яднання сіл. У 1413 г. на супольным сойме ў Гарадле паміж дзяржавамі была заключана новая унія. Бакі пагадзіліся, што ў выпадку смерці караля Уладзіслава ІІ Ягайлы альбо вялікага князя Вітаўта абранне іх пераемнікаў будзе здзейснена толькі са згоды манарха і арыстакратыі саюзнай дзяржавы. Гарадзельскі акт надаў шырокія прывілеі і перавагі каталіцкай знаці ВКЛ. Яны датычыліся як маёмасных правоў (феадалам-католікам гарантавалася бесперашкоднае валоданне і перадача па спадчыне вотчын), так і ўдзелу ў палітычным жыцці і кіраванні дзяржавай (толькі " падуладныя святой рымскай царквы" маглі займаць афіцыйныя пасады і ўваходзіць у вялікакняжацкую раду). Такім чынам, праваслаўныя феадалы былі пастаўлены ў дыскрымінацыйнае становішча. Гарадзельскі прывілей на доўгія гады ўскладніў стасункі паміж каталіцкімі і праваслаўнымі феадаламі ВКЛ. Ён паклаў пачатак адной з самых вострых і балючых праблем яго рэлігійнага, грамадскага і палітычнага жыцця. Напрыканцы жыцця, калі Вітаўт дасягнуў велізарных уплываў ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе, ён вырашыў разарваць унію з Польшай і каранавацца каралеўскай каронай. У 1429 і 1430 гг. ён склікаў каранацыйныя з'езды, прычым на першым, у Луцку, прысутнічаў імператар Святой Рымскай імперыі. Але палякі выступалі рэзка супраць ператварэння Вялікага княства Літоўскага ў каралеўства і здолелі перашкодзіць гэтым планам. 27 кастрычніка 1430 г. Вітаўт Вялікі памёр. У хуткім часе пасля смерці Вітаўта арыстакратыя ВКЛ без згоды польскіх магнатаў абрала новым вялікім князем малодшага брата Ягайлы Свідрыгайлу (1430 - 1432 гг.) Яго палітыка рэзка адрознівалася ад курса Вітаўта. Насуперак Гарадзельскаму прывілею Свідрыгайла стаў прызначаць праваслаўных феадалаў на высокія дзяржаўныя пасады. Гэта выклікала незадаволенасць з боку паноў-католікаў, якія арганізавалі змову і ў 1432 г. абралі новым вялікім князем брата Вітаўта Жыгімонта (1432-1440). Распачалася феадальная вайна 1432-1436 гг. Жыгімонт абапіраўся ў асноўным на каталіцкую знаць і кантраляваў Літву, Заходнюю і Цэнтральную Беларусь. Пад уладай Свідрыгайлы аказаліся Полацк, Віцебск, Смаленск, Усходняя Беларусь і ўкраінскія землі. Падтрымку яму аказвалі праваслаўныя князі, баяры, мяшчане. Ягайла і Жыгімонт былі вымушаны выдаць прывілеі, якімі праваслаўная знаць ураўноўвалася ў асабістых і маёмасных правах з каталіцкай. Гэты прадбачлівы ход праціўнікаў, а таксама ваенныя няўдачы Свідрыгайлы прывялі да яго канчатковай паразы.
|