Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Сацыяльна-эканамічнае развіццё






У сярэдзіне ХVI ст. на Беларусі пражывала 1, 8 млн. жыхароў, якія па свайму сацыяльна-эканамічнаму становішчу адносіліся да трох саслоўяў: шляхты, сялянства, мяшчан. У сваю чаргу, шляхта, у залежнасці ад эканамічнай моцы і палітычнай ролі ў гаспадарстве, падзялялася на буйную (валодала звыш 500 сялянскіх " дымоў" - гаспадарак), сярэднюю (валодала ад 20 да 500 дымоў) і дробную, якая складала самы шматлікі пласт (мела менш за 20 дымоў або і зусім не мела сялянскіх гаспадарак). Паводле прававога статусу беззямельная шляхта адносілася да пануючага класа, а паводле маёмаснага становішча - набліжалася да сялянскага саслоўя. З сярэдзіны ХVI ст. роля дробнай шляхты ў палітычным жыцці ВКЛ павялічваецца ў выніку рэформы судовых органаў і росту ўплыву павятовых соймікаў.

Самым шматлікім саслоўем феадальнага грамадства былі сяляне. На іх становішча вялікі ўплыў аказала аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста, званая валочная памера. Рэформа ўзмацніла феадальны прыгнёт сялян, завяршыла іх канчатковае запрыгоньванне, падзяліла на катэгорыі: цяглыя і слугі (больш набліжаныя да панскага двара рамеснікі, кавалі, конюхі і інш.; яны былі больш заможныя). Вышэйшую групу ўтваралі ваенна-служылыя людзі: баяры путныя, баяры панцырныя. У другой палове ХVI ст. завяршылася юрыдычнае запрыгоньванне сялянства: Статут 1566 г. вызначыў 10-гадовы тэрмін пошуку збеглых сялян, Статут 1588 г. павялічыў гэты тэрмін у два разы. Пастанова 1573 г. дала пану права караць селяніна па свайму меркаванню, праўда, сойм 1768 г. ухваліў пакаранне смерцю за забойства селяніна.

" Устава на валокі" 1557 г. тычылася толькі дзяржаўных уладанняў. Паны сталі праводзіць яе на сваіх землях толькі ў другой палове ХVI ст., калі сталі відавочныя поспехі ў раней рэфармаваных гаспадарках. Яны таксама выкарыстоўвалі інструкцыі, блізкія да " Уставы на валокі". У Падзвінні і Падняпроўі, дзе буйнае землеўладанне развівалася слаба, а шляхта была малалікая, да аграрнай рэформы дайшло толькі ў канцы ХVI - пачатку ХVII стст. Аднак фальварак так і не стаў тут дамінуючай формай гаспадарання, галоўную ролю адыгрывала грашовая рэнта. Адносіны, якія склаліся ў беларускай вёсцы пасля валочнай памеры, не зведалі істотных зменаў да другой паловы ХІХ ст.

Адной з яркіх асаблівасцяў эканамічнага развіцця Беларусі ХVI - першай паловы ХVIІ стст. стала урбанізацыя. На канец гэтага перыяду гісторыкі налічваюць 467 гарадоў і мястэчак. У заходніх паветах Беларусі ступень урбанізацыі была большая, чым у Падняпроўі і Падзвінні. Найбольш буйнымі былі Полацк, Магілёў, Віцебск, Брэст, Пінск, Слуцк (10 і больш тысяч жыхароў), Мінск, Орша, Гродна (ад 5 да 10 тыс.). Да Лівонскай вайны самым буйным у цяперашніх межах Беларусі быў Полацк. Пасля разбурэння Полацка ў гады вайны другім пасля сталіцы ВКЛ стаў Магілёў. Большасць гарадоў мелі па некалькі тысяч чалавек, а мястэчкі - па 1, 5-2 тысячы.

Статут 1588 г. дазволіў шляхце засноўваць мястэчкі на ўласных землях і яна пачала паспяхова выкарыстоўваць гэту магчымасць. Вялікая ўдзельная вага прыватнаўласніцкіх гарадоў - адна з асаблівасцяў Беларусі. Магнацкім родам, найперш Радзівілам, Сапегам, Хадкевічам, належала прыкладна 40% гарадоў у ХVI-ХVII стст. (Мір, Нясвіж, Быхаў, Клецк, Капыль, Талачын, Шклоў і інш.)

Да сярэдзіны ХVIІІ ст. усе буйныя і частка сярэдніх гарадоў атрымалі магдэбургскае права. Выкарыстанне гарадской вярхушкай рады ў сваіх інтарэсах, перакладванне цяжару падаткаў на рамесна-гандлёвы люд вяло да абвастрэння сацыяльных супярэчнасцяў у горадзе. У 1606-1610 гг. у Магілёве гараджане выступілі супраць злоўжыванняў членаў магістрата, зверглі раду і абралі новую раду з паўстанцаў. Выступленні гараджан мелі месца ў Гродне ў 1670 і 1700 гг., Магілёве ў 1733 г.

Самым значным з сялянскіх рухаў ХVIІІ ст. было ўзброенае паўстанне ў Крычаўскім старостве, якое знаходзілася ва ўладанні Гераніма Радзівіла, у канцы 1743 - пачатку 1744 г. Выступленне было выклікана бясчынствамі арандатараў - братоў Іцкавічаў, якія завышэннем плацяжоў і адпрацовачных павіннасцяў, грабяжамі, насіллем і мардаваннем давялі сялян да адчаю. Паўстанне ўзначаліў войт вёскі Селішчы Васіль Вашчыла, які арганізаваў з сялян узброены атрад. На працягу года паўстанне распаўсюдзілася на большасць тэрыторыі староства, дзе сяляне ўстанавілі сваю ўладу. Радзівіл вымушаны быў перадаць яго іншаму арандатару. На пачатку 1744 г. магнат накіраваў у Крычаў атрад рэгулярнага войска з артылерыяй, які разбіў паўстанцаў.

Пасля эканамічнага заняпаду другой паловы ХVII - пачатку ХVІІІ стст., выкліканага паласой разбуральных войнаў і ўнутраных міжусобіц, з сярэдзіны ХVIII ст. пачалася нармалізацыя гаспадарчага жыцця.

Яна знайшла адлюстраванне ў павелічэнні колькасці насельніцтва: з 1, 5 млн. у 1717 г. да 3, 6 млн. у 1791 г. Большасць гарадоў выйшла са стадыі крайняга спусташэння, але агульная колькасць жыхароў гарадоў так і не дасягнула ўзроўню першай паловы ХVII ст. Аднаўляецца цэхавае рамяство, але ў гэты перыяд узмацняюцца прыкметы яго разлажэння.

Асобныя феадалы з мэтай павелічэння прыбытковасці сваіх уладанняў сталі на шлях радыкальнай перабудовы вядзення сваёй гаспадаркі, ліквідавалі паншчыну і замянілі яе чыншам. Працай і самаабмежаваннем сялян да 60-х гг. ХVIІІ ст. сельская гаспадарка была ў асноўным адноўлена: павялічылася плошча ворных зямель, пагалоўе прадукцыйнай жывёлы, з'явілася тэндэнцыя да параённай спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.

Многія феадалы пачалі ствараць у сваіх уладаннях прадпрыемствы мануфактурнага тыпу. На Беларусі буйнейшымі былі Урэцкі і Налібоцкі шкляныя заводы князёў Радзівілаў, жалезаапрацоўчы завод графа Храптовіча (у маёнтку Вішнева Ашмянскага павета), фаянсавы завод князя Агінскага (Целяханы Пінскага павета), Нясвіжская суконная фабрыка і Слуцкая фабрыка шаўковых паясоў Радзівілаў. На гэтых прадпрыемствах працавала па 40-50 чалавек, якія выпускалі вырабаў на дзесяткі тысяч злотых. У канцы ХVIII - пачатку ХІХ стст. на Беларусі працавала больш за 250 падобных прадпрыемстваў (без вінакурных і піваварных).

Комплекс мануфактур быў створаны падскарбіем ВКЛ Антоніем Тызенгаўзам у Гродзенскай і Брэсцкай каралеўскай эканоміях: суконная, шаўковая, палатняная, панчошная, капялюшная, карэтная, шаўковых паясоў і інш. На гродзенскіх прадпрыемствах працавала каля 1, 5 тыс. пастаянных рабочых з ліку прыгонных сялян, але былі яшчэ і часовыя.

На гаспадарчую дзейнасць станоўча паўплывалі рэформы 60-70-х гг.: стварэнне дзяржаўнай Скарбовай (казначэйскай) камісіі, якая сканцэнтравала ў сваіх руках кіраванне фінансамі, нагляд за гандлем і шляхамі зносін; увядзенне ў 1766 г. адзіных для ВКЛ мер вагі, аб'ёму, даўжыні; увядзенне адзінага, абавязковага для ўсіх (у тым ліку шляхты і духавенства, якія раней не плацілі) падатку і адмена ўнутраных мытных падаткаў; абмежаванне ліхвярства. Росту ўнутраных і знешніх гандлёвых сувязяў спрыяла будаўніцтва новых шляхоў зносін. Праз палескія балоты пракладваюцца пінска-слонімскі і пінска-валынскі тракты. Агінскі канал злучыў Нёман з Прыпяццю, пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.

Дасягнутыя ў ХVIII ст. эканамічныя поспехі вырасталі на феадальнай глебе і забяспечваліся ў асноўным прыгоннай працай фальварковага сялянства. А развіццё рамесна-прамысловай вытворчасці на фоне працэсу індустрыялізацыі краін Заходняй Еўропы выглядала вельмі сціпла.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.01 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал