Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Рэфарматары
Заканчэнне
Літаратура, музыка і тэатр
Заканчэнне
Помнікі архітэктуры
Цікавыя факты
(Беларускі гістарычны часопіс, 2010. №9. С.59 – 61). 1. У гонар Марціна Пачобута-Адляніцкага, матэматыка і астрано-ма, кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Панятоўскі адчаканіў медаль з надпісам «Так ідуць да зорак». Ён быў асыпаны каралеўскімі міласця-мі, карыстаўся пашанай у грамадстве, яго імя ведалі ў Еўропе. Больш за 20 гадоў ён кіраваў Галоўнай школай ВКЛ, рэарганізаванай пры ім у Віленскі універсітэт. На пасаду рэктара выбіраўся 5 гадоў запар. М. Пачобут-Адляніцкі стаў членам-карэспандэнтам Парыжскай Ка-ралеўскай акадэміі навук. Ён падтрымаў паўстанне Тадэвуша Касцюшкі і ахвяраваў паўстанцам 9 000 злотых. Калі 4 красавіка 1803 г. Аляксандр І выдаў указ аб адкрыцці Віленскага ўніверсітэта, М. Пачобут-Адляніцкі быў узнагароджаны брыльянтавым пярсцёнкам. (Беларускі гістарычны часопіс, 2009. №4.С.74). 2. Сусветную славу маюць слуцкія паясы – жамчужыны высокага майстэрства беларускіх ткачоў, гонар беларускага мастацтва. У тыя да-лёкія гады за р. Случ на вуліцы Сенатарскай у невялікім двухпавярховым будынку і заснаваў князь Міхаіл Казімір Радзівіл фабрыку паясоў – персіярню. Для работы на ёй князь прывёз персаў і туркаў. Праз 10 – 15 гадоў на фабрыку прыйшлі ў асноўным мясцовыя жыхары – гараджане са Слуцка і Нясвіжа, сяляне з вёсак. Да нашых дзён дайшлі іх імёны: Іосіф Барсук, Міхаіл Баранцэвіч, Лойка, Канчыла. Асаблівага росту фабрыка дасягнула на той час, калі яе упраўляючым стаў Ян Маджарскі. Менавіта пры ім узнік тып пояса, які атрымаў назву слуцкага. Даўжыня пояса была ад 3 да 4 метраў, шырыня – ад 20 да 30 см. Паясы ткаліся з шаўковых, сярэбраных, залатых нітак. Яны ўпрыгожваліся шыкоўным арнаментам: поле звычайна запаўнялася папярочнымі палоскамі або лускавым малюнкам, канцы – гірляндамі з кветак і лісця, а былі і канцы абшыты махрамі. У арнамент паступова пачалі ўключацца кветкі мясцовай флоры – гваздзікі, валошкі, незабудкі, а таксама жалуды і дубовае лісце. На абодвух канцах пояса была метка «Мяне зрабілі ў Слуцку», «Слуцк», «Во граде Слуцку». З аднаго боку пояс быў больш светлы, з другога – цямнейшы. Яго можна было насіць на два бакі. Ткаліся і чатырохбаковыя паясы. Карысталіся імі на святы, будні, вяселлі, жалобу. У год выпускалася звычайна да двухсот паясоў. Каштавалі яны ад 5 да 50 чырвоных злотых, пазней – 50 – 100 рублёў. Фабрыка ў Слуцку праіснавала да 1846 года. (Гісторыя: праблемы выкладання. 2011. №2.С.31).
Гістарычны дакумент
1. З пропаведзі Сімяона Полацкага: «Людзі дабрадзейныя ў свеце, нібыта сядзяць на спакойным караблі і плывуць, ім здаецца, што між імі бягуць горы, лясы, гарады, а яны сядзяць нерухома; іншыя старэюць і паміраюць; здароўе і хваробы, слёзы і весялосць змяняюцца адно другім, і здаецца ім, што самы яны вышэй за меру, што прыкладаецца да іншых, далёкія ад таго, што здараецца з іншымі, спакойныя і задаволеныя – як раптам усё знікае – і карабель іх прыбывае ў гавань адыходу да Госпада, і даводзіцца душы грэшнай сыходзіць з карабля». (Яскевіч, А. Падзвіжнікі і іх святыні / А. Яскевіч. Мінск: Полымя, 2001. С.210). 2. Ян Чачот пісаў: «Нашым сялянам мы абавязаны тым, што яны захавалі старажытныя абрады і песні. Ім і за гэта мы павінны быць удзячныя. Паддаўшыся ўплыву суседскіх плямён і цывілізацый Еўропы, мы самі змяніліся хутчэй чым яны; а таму і забылі мы тыя песні, якія далёкая прапрабабка для не аднаго з нас, можа, нават у той жа самай вёсцы спявала пры кудзелі разам са сваімі роднымі, нашчадкі якіх ад таго, што не мелі заслуг у краі, засталіся ў становішчы падданых». (Шарова, Н.С. Гісторыя Беларусі / Н.С. Шарова. Мінск: Аверсэв. 2010. 310 с. С. 307).
Пытанні
1. З чым параўноўвае Сімяон Полацкі чалавечы шлях? 2. Чаму нас вучыць Сімяон Полацкі? 3. Як ставіцца Ян Чачот да традыцый беларусаў?
Тэмы для паведамленняў 1. Грамадска-палітычная думка і рэлігійнае жыццё. М. Сматрыцкі і С. Полацкі. 2. Развіццё мастацтва ў XVII – XVIII стст. (архітэктура, тэатр, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва). 3. Міхал Клеафас Агінскі як аўтар праекта аднаўлення ВКЛ і паланеза «Развітанне з Радзімай».
(Пётр Еўсіевіч з Галынца. Нараджэнне божай маці. Ікона з Магілёва)
Ікона з в. Местковічы, Пінскі р-н)
(Магілёўская ратуша)
(Мікалаеўская царква ў Магілёве)
(Касцёл бернардзінак у Мінску (сабор Св. Духа))
(Слуцкі пояс) 4. Культура Беларусі ў XIX – пачатку XX стСТ. План для самастойнай падрыхтоўкі
1. Адукацыя і навука. Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства. 2. Станаўленне беларускай літаратурнай мовы. 3. Музыка і тэатр. 4. Жывапіс і архітэктура.
Паняцці і тэрміны Беларусазнаўства –навука, якая вывучае гісторыю, культуру, традыцыі, адметныя рысы беларусаў, іх узаемаадносіны з суседзямі і ролю супольнасці народаў. «Заходнерусізм» –сістэма поглядаў, прыхільнікі якой адмаўлялі гістарычнасць беларусаў як самастойнага і самабытнага народа і атаясамлівалі іх з велікарускім этнасам. Як ідэалогія «заходнерусізм» узнік пасля паўстання 1863–1864 гг. Галоўнай мэтай ідэалогіі з’яўлялася барацьба супраць польскага і каталіцкага ўплыву на беларусаў. Адным з ідэолагаў «заходнерусізму» быў гісторык, этнограф, прафесар Пецярбургскай духоўнай акадэміі Міхаіл Каяловіч. Актыўным дзеячам «заходнерусізму» з’яўляўся Лука Саланевіч, арганізатар «Белорусского общества» (1908), выдавец газет «Белорусская жизнь» (1909 – 1911) і «Северо-Западная жизнь» (1911– 1915). Яго актыўна падтрымліваў П. Сталыпін. Ланкастэрская школа –школа ўзаемнага навучання. Гэтыя шко-лы прызначаліся для таннага і хуткага атрымання элементарнай аду-кацыі па сістэме англійскіх педагогаў Дж. Ланкастэра і А. Бэла. Наву-чанне дзяцей і дарослых адбывалася больш падрыхтаванымі вучнямі пад кіраўніцтвам настаўніка. Першая ў Расійскай імперыі такая школа была адкрыта ў 1819 г. у маёнтку графа М. П. Румянцава (Гомель). «Мураўёўкі» –праваслаўныя цэрквы, пабудаваныя пасля падаў-лення паўстання 1863–1864 гг., атрымалі такую назву таму, што іні-цыятарам будаўніцтва падобных храмаў быў віленскі генерал-губер-натар М. Мураўёў. «Наша доля» –легальная газета, якая выходзіла ў Вільні ў верасні–лістападзе 1906 г. Першы нумар газеты адкрываўся вершам Цёткі «Наш палетак», які заклікаў беларусаў да нацыянальнага адраджэння. Газета была забаронена. «Наша Ніва» – легальная газета, якая выдавалася з лістапада 1906 па 1915 г. Яе выданнем кіравалі лідэры БСГ браты Іван і Антон Луцкевічы. Газета друкавалася кірыліцай (для праваслаўных белару-саў) і лацінкай (для беларусаў-католікаў), з 1912 г. –толькі кірыліцай. «Наша ніва» арыентавалася на сялянства, сельскую інтэлігенцыю, ра-бочых і дробных служачых. Газета была цэлай эпохай у беларускім ад-ражэнні пачатку XX ст. і дала гэтаму перыяду гісторыі Беларусі сваю назву –«нашаніўскі». Для сялян выдаваліся «Беларускі каляндар» з 1910 г. і часопіс «Саха» з 1912 г., для моладзі –літаратурны месячнік «Лучынка». Рэдактарам газеты ў 1914–1915 гг. быў Янка Купала. «Паўночныя Афіны» –маёнтак Залессе на Смаргоншчыне Міхала Клеафаса Агінскага, аўтара паланэза «Развітанне з Радзімай». Рамантызм – кірунак у мастацкай культуры канца XVIII–першай паловы ХІХ ст., для якога былі характэрны ўвага да ўнутранага свету чалавека, ідэалізацыя прыроды і рэчаіснасці, паэтызацыя гераічных асоб, узнік у барацьбе супраць рацыянальных догмаў класіцызму. Рэалізм –стыль у літаратуры і мастацтве, прадстаўнікі якога імкнуліся аб'ектыўна адлюстроўваць рэчаіснасць. «Сядзіба музаў» –маёнтак у Слоніме Міхала Казіміра Агінскага, дзе быў заснаваны прыгонны тэатр. «Тутэйшыя» –саманазва часткі жыхароў Беларусі ў XIX ст., якая не ўсведамляла сябе як асобны народ, а сваю нацыянальную прыналежнасць вызначала па мясцовых прыкметах. Царкоўна-прыходскія школы – адзін з тыпаў пачатковых царкоўных школ, якія існавалі ў ХІХ–пачатку ХХ ст. і давалі адукацыю ў духу праваслаўя. Храналогія
1803–1804 гг. – правядзенне рэформы асветы. У адпаведнасці з рэформай школы беларускіх губерняў былі ўключаны ў склад Віленскай навучальнай акругі, цэнтрам якой стаў Віленскі універсітэт. Папячыцелем (кіраўніком) навучальнай акругі быў прызначаны князь Адам Чартарыйскі. У 1829 г. на ўмовах актывізацыі апазіцыйнага грамадска-палітычнага руху Віленская навучальная акруга была рэарганізавана расійскімі ўладамі ў Беларускую навучальную акругу з цэнтрам у Віцебску. 1803–1832 гг. – дзейнасць Віленскага універсітэта (з 1796 да 1803 г. – Галоўная Віленская школа). Выкладанне вялося на польскай мове. У 1832 г. Віленскі універсітэт быў зачынены ў сувязі з удзелам яго студэнтаў у паўстанні 1830–1831 гг. 1819 г. – адкрыта першая ў Расійскай імперыі ланкастэрская школа ў маёнтку графа М.П. Румянцава (Гомель). 1836 г. – выкладанне ўсіх вучэбных прадметаў было пераведзена на рускую мову, польская мова была выключана з праграм. Асвета пачала будавацца на прынцыпах «праваслаўя, самадзяржаўя, народнасці». Царскі ўрад адмаўляў існаванне самастойнай беларускай мовы, якая лічылася дыялектам рускай ці польскай. 1840 г. – пачала працаваць Горы-Горацкая земляробчая школа, пераўтвораная ў 1848 г. у земляробчы інстытут – першую ў Расіі вы-шэйшую агранамічную ўстанову. За ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні 1863–1864 гг. інстытут быў пераведзены ў Пецярбург. Вы-шэйшая сельскагаспадарчая навучальная ўстанова аднавіла сваю дзейнасць у Горках толькі ў 1919 г. 1862–1863 гг. – выданне газеты «Мужыцкая праўда», ініцыятарамі яго былі К. Каліноўскі, В. Урублеўскі, Ф. Ражанскі. 1886 г. –пачалося выданне першай у Беларусі незалежнай газеты « Минский листок». У якасці літаратурнага дадатку да яе публікаваўся «Северо-Западный календарь», які змяшчаў шмат геаграфічных матэрыялаў. 3 1902 г. газета пачала выходзіць пад назвай «Северо-Западный край». Тут была надрукавана паэма «Тарас на Парнасе», змяшчаліся творы Я. Лучыны, К. Каганца, М. Янчука, М. Доўнар-Запольскага. На яе старонках з'явіўся першы друкаваны верш Я. Ку-палы. 1884 г. – утварэнне беларускімі студэнтамі-народнікамі групы «Гоман». Гоманаўцы былі першымі, хто паставіў пытанне аб праве беларусаў мець сваю самастойную дзяржаву. 1887 г. –указ «аб кухарчыных дзецях», забаранялася прымаць у гімназіі дзяцей ніжэйшых саслоўяў. Канец XIX–пачатак XX ст. – тэрмін «Беларусь» і назва «беларус» замацаваліся за ўсёй этнічнай тэрыторыяй беларусаў. 1906 г. –першае легальнае беларускае выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца» у Пецярбургу. Былі выпушчаны «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання» К. Каганца і «Першае чытаннне для дзетак беларусаў» Цёткі. За выданне зборнікаў вершаў «Дудка беларуская», «Смык беларускі» Ф. Багушэвіча і «Жалейка» Я. Купалы Пецярбургскі камітэт па справах друку пачаў крымінальнае праследаванне выдавецтва. На пачатку XX ст. існавалі таксама беларускія выдавецтвы «Наша хата», «Беларус», «Мінчук», «Палачанін». 1906–1915 гг. – выданне легальнай беларускай штотыдневай газеты «Наша ніва» у Вільні. Газета друкавалася кірыліцай (для праваслаўных беларусаў) і лацінкай (для беларусаў-католікаў). «Наша ніва» займала ліберальныя асветніцкія пазіцыі. Галоўным у сваёй дзейнасці «наша-ніўцы» лічылі барацьбу за захаванне адзінства беларускага народа, пераадоленне яго рэлігійнага расколу. Значную ўвагу рэдакцыя «На-шай нівы» надавала прапагандзе беларускай нацыянальнай культуры, развіццю беларускай мовы. 1907 г. – стварэнне першай беларускай трупы пад кіраўніцтвам I. Буйніцкага, у 1910 – 1913 гг. дзейнасць першага нацыянальнага пра-фесійнага тэатра пад яго кіраўніцтвам. 1910 г. –адкрыццё першага настаўніцкага інстытута ў Віцебску.
Пачатак школьнай рэформы ў Беларусі супаў з падаўленнем паўстання 1863–1864 гг. За ўдзел студэнтаў і вучняў у паўстанні былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут і 8 сярэдніх навучальных устаноў. Праблемы адукацыі. 1. У пачатковай адукацыі быў недахоп настаўнікаў. Адкрываліся настаўніцкія семінарыі для падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковай школы. Першая –у 1864 г. у Маладзечне. 2. У пачатку XX ст. адчыніліся настаўніцкія інстытуты ў Віцебску, Магілёве, Мінску, аднак яны давалі няпоўную вышэйшую адукацыю. 3. Прафесійна-тэхнічнае навучанне вялося ў 25 ніжэйшых прафесійных навучальных установах. Напрыклад, Горацкае рамеснае вучылішча, Гомельскае чыгуначнае вучылішча. 4. Вышэйшыя навучальныя ўстановыў Беларусі ў апошняй трэці XIX–пачатку XX ст. адсутнічалі.
Станаўленне навуковых ведаў пра Беларусь і беларускі народ. Беларусазнаўства
Заканчэнне
Станаўленне і развіццё беларускай літаратурнай мовы
Беларуская літаратура першай паловы XIX ст. адлюстравала перапляценне ідэй Асветніцтва i рамантызму, хаця вызначальнымі былі рамантычныя прынцыпы. Частка ўраджэнцаў Беларусі пісала як на польскай, так і на беларускай мове. Зараджэнне новай беларускай літаратурнай мовы пачалося ў першыя дзесяцігоддзі XIX ст., чаму садзейнічалі збор, вывучэнне i мастацкая апрацоўка вуснай народнай творчасці. Гэты працэс прахо-дзіў у складаных умовах, таму што ў грамадскім i культурным жыцці панавала польская мова. Беларуская мова разглядалася як сапсаваная польская або як дыялект рускай мовы. Разам з тым, вывучэнне стара-жытнай беларускай мовы даказвала яе арыгінальнасць i самабытнасць.
Працяг
Заканчэнне
Музыка і тэатр
Заканчэнне
Жывапіс У пачатку ХІХ ст. у культуры Беларусі ўзнікаюць парасткі новага ідэйнага і мастацкага напрамку – рамантызму, у якім паказваецца перавага духоўнага пачатку над розумам. У другой палове ХІХ ст. сярод творчай інтэлігенцыі абудзілася цікавасць да гісторыі і побыту беларускага народа. У беларускім жывапісе панаваў мастацкі стыль рэалізм, прадстаўнікі якога імкнуліся аб’ектыўна адлюстроўваць рэчаіснасць.
Працяг
Заканчэнне
Архітэктура
Працяг
Заканчэнне
Цікавыя факты 1. Мы прызвычаіліся, што помнікі ставяцца з нагоды пэўных гістарычных падзей, у гонар знакамітых людзей і іх дасягненняў. Але ёсць выпадкі, калі помнік можа быць узведзены і нашаму сучасніку. Прычым не толькі жывой асобе. Ёсць у Беларусі, у слаўным горадзе Полацку, калысцы беларускай дзяржаўнасці, незвычайны помнік літары беларускай мовы «Ў» (у нескладоваму). Гэта – даніна павагі нашай Бацькаўшчыне, яе гісторыі, культуры. Мова – той стрыжань, на якім трымаецца наша існасць, тое, што адрознівае нас ад іншых народаў. Літара «Ў» – адметны сімвал нашай мовы, які вызначае яе непаўторнасць. Гэта літара – таксама наша культурная спадчына. Прычым спадчына жывая. (Бяганскі, А. Незвычайны помнік жывой мове. http: // mgazeta. by/ index). 2. Шырокую вядомасць у Еўропе атрымала навуковая дзейнасць у прыродазнаўчай галіне ўраджэнца Беларусі Якуба Наркевіча-Ёдкі. За ўласныя сродкі ён пабудаваў у сваім маёнтку Над-Нёман (цяпер у Уздзенскім раёне) метэаралагічную станцыю, адкрыў санаторый, дзе паспяхова выкарыстоўваў методыку лячэння хвароб з дапамогай электратоку. Пачаўшы эксперыменты з электрычнасцю, Наркевіч-Ёдка вынайшаў громаатвод, а таксама тэлеграф – прыстасаванне для бяздротавай перадачы электрамагнітных сігналаў на адлегласць. (Шарова, Н.С. Гісторыя Беларусі / Н.С. Шарова. Мінск: Аверсэў, 2010.С. 178). 3. Пасля выступлення Ігната Буйніцкага ў Пецярбургу адзін з гледачоў адзначыў: «Як выйшаў… са сваімі танцорамі і сялянамі – дударом цымбалістам і скрыпачом – беларусамі. Па-простаму павароч-ваючыся, дык гэта адразу прынялі ўсе з захапленнем… А калі… пай-шоў «Лявоніху», а за ім чарада хлопцаў з дзяўчатамі, як пачалі пры-тупваць, падскокваць, дык уся публіка, тысяч восем народу – як ударыла ў далонькі, як закрычала «брава, брава, беларусы». Ніколі і ні-дзе не бачыў, каб гэтак што спадабалася… пецярбуржцам, як беларус-кія танцы… Потым публіка распытвалася… скуль і якія гэта беларусы з’явіліся? Бо раней іх не чуваць было!» (Няфёд, У.І. Ігнат Буйніцкі – бацька беларускага тэатра: вачыма сучаснікаў і ў памяці нашчадкаў / У.І. Няфёд. Мінск: Навука і тэхніка, 1991.С. 57). Гістарычны дакумент 1. Уладзіслаў Сыракомля ацэньваў ролю беларускай мовы так: «Пекная гэта галіна славянскай мовы – той крывіцкі дыялект – і старая! Бо гэта мова нашага Літоўскага статута і заканадаўства на працягу двух стагоддзяў – XVI і XVII. І пашыраная! Бо смела можна сказаць, што на ёй размаўлялі тры чвэрці даўняй Літвы, народ, шляхта і паны». (Токць, С. Беларуская ідэнтычнасць у ХІХ ст. https://kamunikat. fontel. net/www/czasopisy/bzh/24/04.htm). 2. Францішак Багушэвіч заклікаў да адраджэння беларускай мовы як асновы нацыі: «Братцы мілыя, дзеці Зямлі-маткі маёй! Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, ды і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя «мужыцкай» завуць, а завецца яна «беларускай»». Як было тутэйшаму «цёмнаму» селяніну, што ўвесь век звекаваў у сваёй вёсцы, не верыць больш дасведчанаму, бываламу і разумнаму супляменніку, што гаворыць на адной з ім гаворцы:...я шмат гдзе быў, шмат чаго відзеў і чытаў: і пераканаўся, што мова нашая ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая. Як было ім не верыць чалавеку, хай сабе чужому-незнаёмаму, калі ў кожным яго сказе, у кожным слове гучала засцярога: " Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі". Як было не пачуць закліку: " Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! " (https://prastora.by/knihi/bahusevic-francisak-tvory). 3. У артыкуле, які адкрываў першы нумар газеты «Наша Ніва», адзначалася: «Не думайце, што мы хочам служыць толькі ці панам, ці адным мужыкам. Не, ніколі не! Мы будзем служыць усяму беларускаму скрыўджанаму народу». Газета абвяшчала, што будзе «старацца, каб усе беларусы, што не ведаюць, хто яны ёсць, – зразумелі, што яны беларусы і людзі, каб пазналі сваё права…» 4. «А хто там ідзе, а хто там ідзе У агромністай такой грамадзе? – Беларусы… А чаго ж, чаго захацелась ім, Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім? – Людзьмі звацца…» (Я. Купала «А хто там ідзе?») 5. «Пытаешся, браце, хто я, з якога краю? З-за Віслы, з-за Нёману, ці з-за Дунаю? Ёсць рэчка Свіслач, малая на свеце, А там шмат збожжа і кветак расце ў лесе. Там дзяўчаты, як красныя кветкі, А хлопцы – як пінскія дубы-сталеткі… Хто я? – паляк, беларус, ці ліцвін? Бог толькі ведае праўду адзін. Я ж хачу працаваць увесь век, Каб заслужыць імя – чалавек». (Невядомы аўтар «Хто я?»)
Пытанні 1. Падумайце, чаму невядомы аўтар верша «Хто я?» не можа адказаць на пастаўленае пытанне? Якія саманазвы выкарыстоўваліся да канца XІX ст. у адносінах да Беларусі і беларусаў? 2. Растлумачце, чаму ў XІX ст. нацыянальнай інтэлігенцыі прыйшлося ствараць новую беларускую літаратурную мову? З якімі цяжкасцямі пры гэтым прйшлося сутыкнуцца? 3. Як Вы думаеце, чаму Я. Купала ў вершы «А хто там ідзе?», вядзе гаворку пра тое, што беларусам захацелася «людзьмі звацца?» Прыкладныя тэмы паведамленняў 1. Беларускае музычнае мастацтва XІX – пачатку XX стст. 2. Ігнат Буйніцкі – «бацька» беларускага прафесійнага тэатра. 3. Дойлідства Беларусі ў другой палове XІX – пачатку XX стст. як прыклад спалучэння розных мастацкіх стыляў. 4. Развіццё беларускага жывапісу ў XІX – пачатку XX стст. 5. Горы-Горацкі земляробчы інстытут – першая ў Расіі вышэйшая сельскагаспадарчая школа. 6. Роля беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі ў развіцці на-цыянальнай самасвядомасці беларусаў (канец XІX – пачатак XX стст.).
(Палац Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі)
(Касцёл святых Сымона і Алены ў Мінску)
(Пэн Ю.М. Партрэт Марка Шагала)
(Хруцкі І.Ф. Партрэт невядомай з кветкамі і садавінай)
(Бялыніцкі-Біруля В.К. Зімовы сон)
(Помнік літары «Ў» у Полацку) 5. Палітыка беларусізацыі. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры ў БССР у 30-я гады хх ст. План для самастойнай падрыхтоўкі 1. Адукацыя і навука. 2. Беларуская літаратура. 3. Тэатр і кінамастацтва. 4. Жывапіс, архітэктура, скульптура.
Паняцці і тэрміны
Беларусізацыя – палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыяналь-на-культурнага будаўніцтва ў БССР. Праводзілася КП(б)Б з 1924 г. да канца 20-х – пачатку 30-х гг. Прадугледжвала комплекс мерапры-емстваў па адраджэнні беларускай культуры, школы, мовы. Пераду-мовамі беларусізацыі былі: хуткае развіццё гаспадаркі рэспублікі на аснове нэпа, узбуйненне тэрыторыі БССР, палітычная амністыя бела-рускіх дзеячаў (1923 г.), якія не выступалі са зброяй у руках супраць савецкай улады, знаходжанне асобных дзеячаў на дзяржаўных пасадах, стварэнне сістэмы вышэйшай адукацыі. Дзяржаўная мова – мова, зацвержаная ў якасці афіцыйнай. У гады беларусізацыі дзяржаўнымі мовамі былі аб’яўлены адразу 4 мовы – беларуская, руская, яўрэйская і польская. Карэнізацыя – вылучэнне прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва на кіруючыя пасады ў пачатку 20-х гг. «Культурная рэвалюцыя» – умоўная назва комплексу пераў-тварэнняў у галіне культуры, навукі, адукацыі, літаратуры, мастацтваў у 20 – 30-я гг. ХХ ст. у СССР і БССР. «Маладняк», «Узвышша», «Полымя» – літаратурна-мастацкія аб’яднанні. Нацыянал-дэмакратызм – кірунак грамадска-палітычнай думкі, які спалучаў агульнадэмакратычныя ідэі з задачамі сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення прыгнечаных народаў. У Беларусі ўзнік у канцы XIX – пачатку XX ст. і быў скіраваны на адраджэнне нацыя-нальнай культуры і самасвядомасці беларускага народа. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. практычным увасабленнем нацыя-нал-дэмакратызму сталі стварэнне беларускай дзяржаўнасці і палітыка беларусізацыі. У сярэдзіне 20-х гг. ХХ ст. камуністычная партыя прызнала нацыянал-дэмакратызм варожай антысавецкай палітыкай, накіраванай супраць дасягненняў Кастрычніцкай рэвалюцыі. Сацыялістычны рэалізм – мастацкі метад, які патрабаваў адлюстравання ў літаратуры і мастацтве толькі тых рэалій жыцця, якія былі звязаны з будаўніцтвам савецкага сацыялістычнага ладу ў СССР. Храналогія
1919–1920 гг. – адкрыццё вышэйшых навучальных устаноў: педагагічных інстытутаў у Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі; Беларускага палітэхнічнага інстытута; сельскагаспадарчага інстытута ў Горках, які з 1925 г. стаў называцца Беларускай дзяржаўнай акадэміяй сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі. Восень 1920 г. – адкрыццё ў Мінску Першага Беларускага дзяржаўнага тэатра (рэжысёр Е. Міровіч). З 1926 г. – БДТ-1, цяпер – Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы. 1921 г. – адкрыццё Беларускага дзяржаўнага універсітэта (БДУ), першы рэктар – У. Пічэта. 1922 г. – адкрыццё Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта), навукова-даследчай установы па ўсебаковым вывучэнні Беларусі. 1924 г. – афіцыйнае ўвядзенне КП(б)Б палітыкі беларусізацыі. 1924 г. – адкрыццё Віцебскага ветэрынарнага інстытута. 1926 г. – адкрыццё ў Віцебску тэатра БДТ-2, цяпер – Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Коласа. 1926 – 1932 гг. – дзейнічаў Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр пад кіраўніцтвам У. Галубка. Ён працягваў традыцыі народнай батлейкі тэатра I. Буйніцкага. З 1932 г. быў рэарганізаваны ў БДТ-3 з базай у Гомелі. 1926 г. – аформілася таварыства «Прэч непісьменнасць». Яго старшынёй абраны А. Чарнякоў – старшыня ЦВК БССР. 1926 г. – створаны першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль», рэжысёр Ю. Тарыч. 1927 г. – правядзенне Усебеларускай выстаўкі дасягненняў нацыя-нальных меншасцей. 1927 г. – каля 80 % служачых цэнтральных органаў улады валодалі беларускай мовай; у войсках, што размешчаны ў Беларусі, уведзена вывучэнне беларускай мовы, створаны тэрытарыяльныя вайсковыя адзінкі (дывізіі, палкі). 1928 г. – каля 80 %агульнаадукацыйных школ было пераведзена на беларускую мову навучання. 1928 г. – у Ленінградзе адкрылася кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь», якая ў канцы 30-х гг. была пераведзена ў Мінск. 1929 г. – рэарганізацыя Інбелкульта ў Беларускую акадэмію навук. 1931 г. – справа «Саюза вызвалення Беларусі» («СВБ»). Было арыштавана каля 100 дзеячаў навукі, мастацтва, літаратуры па абвінавачванні ў прыналежнасці да не існуючай увогуле варожай савецкаму ладу арганізацыі. Роля кіраўніка «СВБ» прыпісвалася народнаму паэту Я. Купалу. Зрабіўшы спробу самагубства, паэт здолеў даказаць неабгрунтаванасць абвінавачванняў. 1932 г. – адкрыццё Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. 1933 г. – створаны Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета. 1933 г. – рэформа беларускага правапісу. 1937 г. – створана Беларуская дзяржаўная філармонія. 1938 г. – прыняцце спецыяльнай пастановы ўрада БССР аб назве сталіцы рэспублікі. Да таго часу па-беларуску пісалі Менск. 1939 г. – ліквідацыя ў цэлым непісьменнасці насельніцтва рэспублі-кі. Развіццё навукі
Заканчэнне
Развіццё беларускай літаратуры
|