Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Скульптары






 

Прозвішча Назвы твораў  
     
  З. Азгур Скульптуры Ф. Скарыны, А. Пашкевіч (Цёткі), Я. Коласа, К. Крапівы, дзеда Талаша  
    А. Анікейчык Мемарыяльны комплекс «Прарыў» ва Ушацкім раё-не, прысвечаны подзвігу беларускіх партызан, комплекс «Праклён фашызму» на месцы спаленай в. Шунеўка Докшыцкага раёна. Разам з Л. Гумілеў-скім і А. Заспіцкім стварыў помнік Я. Купалу ў Мінску  
  С. Селіханаў   Архітэктурна-скульптурны ансамбль ва ўшанаван-не памяці ахвяр фашызму «Хатынь», створаны су-месна з групай архітэктараў (Ю. Градаў, В. Занко-віч, Л. Левін)
А. Бембель, А. Глебаў, С. Селіханаў, З. Азгур, С. Салтыкоў, С. Адашкевіч     Гарэльефы на Мануменце Перамогі ў г. Мінску
А.Кібальнікаў А. Бембель У. Бабыль Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»  
А. Бембель   «Курган Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі» пад Мінскам
А. Заспіцкі, І. Міско, М. Рыжанкоў Манумент у гонар маці-патрыёткі А. Купрыянавай і яе пяці сыноў, якія ўдзельнічалі ў барацьбе з вора-гам у гады Вялікай Айчыннай вайны, у Жодзіна
       

Цікавыя факты

1. У сувязі з выхадам БССР на міжнародную арэну ў якасці адной з дзяржаў – заснавальніц ААН, у 1951 г. быў зацверджаны новы дзяр-жаўны сцяг рэспублікі.

Малюнак сцяга, распрацаваны мастаком М. Гусевым, складаўся з дзвюх гарызантальна размешчаных палос. Верхняя паласа была чырвонага колеру, ніжняя – зялёнага. На чырвонай паласе ў левым верхнім баку былі залатыя серп і молат і чырвоная зорка ў залатым абрамленні. Каля дрэўка вертыкальна размяшчаўся беларускі нацыянальны арнамент белага колеру на чырвоным фоне. Малюнак ар-наменту быў узяты з ручніка, вышытага ў 1917 г. сялянкай Матронай Маркевіч з в. Касцілішча Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Дзяр-жаўны сцяг у такім выглядзе існаваў да 1991 г.

(Герб, флаг и гимн Ресрублики Беларусь/ www.bsuir.by/m).

2. У 1955 г. быў зацверджаны Дзяржаўны гімн БССР. Гімн з’яў-ляецца ўрачыстай песняй і афіцыйнай музычнай эмблемай дзяржавы. Упершыню ён прагучаў у Дзяржаўным акадэмічным тэатры оперы і балета. Аўтарамі гімна былі паэт М. Клімковіч і кампазітар Н. Сака-лоўскі. Іх патрыятычная песня «Мы – беларусы» прысвячалася дружбе беларускага народа з Расіяй. Заўважым, што даволі доўга БССР не ме-ла свайго Дзяржаўнага гімна. У 1943 г. быў зацверджаны гімн СССР.

У пасляваенныя гады ён гучаў і на тэрыторыі Беларусі як сімвал яд-нання розных народаў у шматнацыянальнай дзяржаве. Песня «Мы – беларусы» сярод іншых музычных твораў удзельнічала ў конкурсе на стварэнне Дзяржаўнага гімна БССР. Пасля адпаведнай перапрацоўкі яна была прадстаўлена Вярхоўнаму Савету БССР і зацверджана ў якас-ці гімна. Дадзены гімн існаваў да 1991 г.

(Герб, флаг и гимн Ресрублики Беларусь/ www.bsuir.by/m).

 

Пытанні

1. Вызначце, што абазначаюць элементы Дзяржаўнага сцяга БССР.

2. Якія асаблівасці гістарычнага шляху беларускага народа і грамадска-палітычнага жыцця краіны ўвасобіў Дзяржаўны гімн БССР.

Гістарычны дакумент

«Моральный кодекс строителя коммунизма»

(зацверджаны XXII з’ездам КПСС)

1. Преданность делу коммунизма, любовь к социалистической Родине, к странам социализма.

2. Добросовестный труд на благо общества: кто не работает, тот не ест.

3. Забота каждого о сохранении и умножении общественного достояния.

4. Высокое сознание общественного долга, нетерпимость к нарушениям общественных интересов.

5. Коллективизм и товарищеская взаимопомощь: каждый за всех, все за одного.

6. Гуманные отношения и взаимное уважение между людьми: человек человеку друг, товарищ и брат.

7. Честность и правдивость, нравственная чистота, простота и скромность в общественной и личной жизни.

8. Взаимное уважение в семье, забота о воспитании детей.

9. Непримиримость к несправедливости, тунеядству, нечестности, карьеризму, стяжательству.

10. Дружба и братство всех народов СССР, нетерпимость к национальной и расовой неприязни.

11. Нетерпимость к врагам коммунизма, дела мира и свободы народов.

12. Братская солидарность с трудящимися всех стран, со всеми народами.

(www.gumer.info/.../mor_kod.php).

Прыкладныя тэмы паведамленняў

1. Навуковыя даследаванні ў Беларусі ў другой палове 50-х–першай палове 80-х гг. ХХ ст.

2. Пачатак «касмічнай эры» у СССР.

3. Асэнсаванне падзей Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці дзеячаў беларускай культуры.

 

(Зайцаў Я. «Партрэт юнага партызана» (1943 г.))

 

(Волкаў В. «Мінск, 3 ліпеня 1944 г.» (1945 – 1955 гг.))

 

(Савіцкі М. Партызанская мадонна (Мінская) (1978 г.))

 

(Савіцкі М. Хлеб (1962 г.))

Данцыг М. Мой горад старажытны, малады (1972 г.)

 

(Манумент Перамогі ў Мінску (1954 – 1955 гг.). Архітэктары Заборскі Г.,

Кароль У., скульптары Азгур З., Бембель А., Глебаў А., Селіханаў С.)

7. Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ–ХХІ стст.

 

План для самастойнай падрыхтоўкі

 

1. Мадэрнізацыя нацыянальнай сістэмы адукацыі і развіццё навукі.

2. Асэнсаванне мінулага і сучаснасці ў творах літаратуры і мастацтва.

3. Месца рэлігіі ў духоўным адраджэнні беларускага народа. Узаемаадносіны дзяржавы і царквы.

4. Дасягненні беларускага спорту.

 

Паняцці і тэрміны

 

Беларускі касмічны апарат «БелКА» – малы спадарожнік, у стварэнні якога ўдзельнічалі сотні прадпрыемстваўСаюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Парк высокіх тэхналогій – навукова-вытворчае аб'яднанне, якое ствараецца ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2005 г. Ен прызначаны для развіцця беларускай навукі, укаранення інфармацыйных тэхналогій у прамысловасць, а таксама для экспарту праграмнага забеспячэння за межы рэспублікі.

«СКІФ» – суперкамп'ютэр, створаны ў выніку беларуска-расій-скага партнёрства ў галіне высокіх тэхналогій і ўключаны ў сусветны рэйтынг самых высокапрадукцыйных камп'ютэрных сістэм.

 

Храналогія

 

1989 г. – утварэнне Таварыства беларускай мовы (ТБМ).

1990 г., студзень – прыняцце Закона «Аб мовах у Беларускай ССР». Беларуская мова была абвешчана дзяржаўнай мовай, яе статус быў заканадаўча замацаваны ў Канстытуцыі 1994 г.

1991 г. – прыняцце Вярхоўным Саветам Закона «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь». Агульная базавая адукацыя аб'яўлена абавязковай.

1992 г. – прыняцце Закона «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны».

1995 г., 15 мая – правядзенне рэферэндуму, адным з пытанняў якога было пытанне аб наданні рускай мове статусу, роўнага з беларускай. Палажэнне аб існаванні дзвюх раўнапраўных дзяржаўных моў у рэспубліцы было замацавана ў новай рэдакцыі канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятай на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г.

1996 г. – упершыню Рэспубліка Беларусь была прадстаўлена самастойнай нацыянальнай камандай на XXVI Алімпійскіх гульнях.

2005 г. – падпісанне Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб стварэнні Парку высокіх тэхналогій.

2006 г. – прыняцце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб агульнай сярэдняй адукацыі», завяршэнне распрацоўкі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб вышэйшай адукацыі».

2006 г. – адкрыццё Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў новым будынку.

 

Даследаванні вучоных-гуманітарыяў

 

· «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» у 6 тамах.

· «Вялікае княства Літоўскае».

· «Гісторыя беларускага мастацтва» у 6 тамах.

· Бібліяграфічны слоўнік «Беларускія пісьменнікі» у 6 тамах і інш.

 

Адноўлены выданні

 

· В. Ю. Ластоўскі «Кароткая гісторыя Беларусі» (1910 г.).

· У. М. Ігнатоўскі «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» (1919 г.).

· М. В. Доўнар-Запольскі «Гісторыя Беларусі» (20-я гг. ХХ ст.).

 

Гістарычная асоба

 

Ж. I. Алфёраў – лаўрэат Нобелеўскай прэміі 2000 г., ураджэнец Бела­русі. Яго вынаходніцтвы ў галіне сучасных інфармацыйных тэх-налогій (адкрыццё хуткіх транзістараў, лазерных дыёдаў, інтэгральных мікрасхем-«чыпаў») дазволілі зрабіць прайгравальнік кампакт-дыскаў, пульт дыстанцыйнага кіравання, сонечныя батарэі, мабільныя тэлефо-ны. Узнагароджаны ордэнам Ф. Скарыны. Ганаровы грамадзянін г. Ві-цебска.

У Рэспубліцы Беларусь створана ўстойлівая сістэма развіцця аду-цыі і навукі. Гэта з'яўляецца падмуркам сацыяльна-эканамічнага, наву-кова-тэхнічнага і культурнага развіцця нашай краіны ва ўмовах паступовага станаўлення інфармацыйнага грамадства. Вызначальнай рысай у развіцці мастацтва стала нацыянальна-культурнае адрад-жэнне.

Адлюстраванне ў беларускай літаратуры і мастацтве гістарычнай тэматыкі садзейнічае асэнсаванню сучаснасці ў спалучэнні з трады-цыямі гістарычнага мінулага, выхаванню нацыянальнай самасвя-домасці беларусаў, захаванню культурна-гістарычнай спадчыны сваіх продкаў.

 

Беларуская літаратура

 

Прозвішча Назвы твораў, заўвагі
   
П. Панчанка Кніга паэзіі розных гадоў «Зямля ў мяне адна»
Н. Гілевіч Зборнік вершаў «Незалежнасць»
Л. Дайнека Раманы «Меч князя Вячкі», «След ваўкалака», «Жалезныя жалуды»
М. Чаргінец Раманы «Вам задание», «Тайны Чорных гор», «Сыны»
С. Законнікаў Паэма «Чорная быль»
С. Алексіевіч Аповесці «У вайны не жаночае аблічча», «Цынкавыя хлопчыкі»

 

Выяўленчае мастацтва

 

Прозвішча Назвы твораў, заўвагі
   
У. Стальмашонак Галерэя партрэтаў Радзівілаў, замалёўкі ар-хітэктурных помнікаў Нясвіжа
Л. Шчамялёў Карціны «Зіма ў Навагрудку», «Лета ў Астра-шыцкім»
Г. Вашчанка Цыкл партрэтаў дзеячаў беларускай культуры, трыпціх, прысвечаны К. Каліноўскаму, вітра-жы ў касцёле святых Сымона і Алены, карціна «Мой дом – мой боль». Узнагароджаны меда-лём «Чалавек года» Міжнароднага біяграфіч-нага цэнтра ў 1992, 1996 гг. (Кембрыдж, Анг-лія)
А. Кішчанка Габелены «Чарнобыль» (знаходзіцца ў будын-ку ААН у Нью-Йорку), «Габелен стагоддзя»
М. Кузміч, мастак-ювелір Аўтар адноўленага ў 1997 г. хрысціянскай святыні, страчанай у гады Вялікай Айчыннай вайны – крыжа Еўфрасінні Полацкай

 

Тэатральнае і музычнае жыццё

Прозвішча Назвы твораў, заўвагі
   
А. Дудараў, драматург Спектаклі «Князь Вітаўт», «Чорная панна Нясві-жа» (пра лёс Барбары Радзівіл), «Песня пра зубра» (паводле паэмы М. Гусоўскага)

Заканчэнне

 

   
І. Чыгрынаў, драматург Спектакль «Звон – не малітва» пра лёс полацкай княжны Рагнеды
У. Бутрамееў, драматург П'есы «Страсці па Аўдзею» (падзеі калектывіза-цыі), «Казімір Лышчынскі»
І. Масляніцына П'еса «Крыжы Еўфрасінні Полацкай»
М. Пінігін, рэжысёр Спектакль «Тутэйшыя» паводле твора Я. Купалы (падзеі германскай і польскай акупацыі 1918 –1920 гг.)
У. Солтан, кампазітар Опера «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле твора У. Караткевіча
А. Мдывані, кампазітар Балет «Страсці» («Рагнеда») у пастаноўцы В. Елі-зар'ева (харэограф)
В. Раеўскі, Б. Луцэнка Вядомыя беларускія рэжысёры
З. Белахвосцік, С. Станюта, В. Тарасаў, Р. Янкоўскі, М. Яроменка Вядомыя беларускія акцёры
М. Фінберг Кіраўнік Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі

 

Фестывалі нацыянальнага музычнага мастацтва

 

Месца правядзення Назва
   
Маладзечна Фестываль беларускай песні і паэзіі
Віцебск Міжнародны музычны фестываль «Славянскі базар»
Магілёў Міжнародны фестываль духоўнай (хрысціянскай) музыкі «Магутны божа»
Магілёў Фестываль песні «Залаты шлягер»
Полацк Фестываль «Адраджэнне беларускай капэлы»
Мінск Кінафестываль «Лістапад»

Беларускае кіно

 

Прозвішча Назвы твораў, заўвагі
   
М. Пташук Кінастужкі паводле твораў I. Шамякіна. Фільм «У жніўні 44-га...» па раману У. Багамолава «Момант ісціны», які лічыцца адной з найбольш удалых экранізацыяй жыцця і дзейнасці савецкага контр-разведчыка ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Ю. Ялхоў Гісторыка-прыгодніцкі фільм «Анастасія Слуцкая»
Дакумен-тальнае кі-но (А. Алай, В. Аслюк, І. Барышаў, Ю. Гару-лёў) Фільмы «Ягайла і Вітаўт», «Сымон Будны. Паэма», «Сімяон Полацкі», «Крыж Еўфрасінні Полацкай», «Ліст да нашчадкаў» і «Жыві ў свабодзе» (прысве-чаны К. Каліноўскаму), «Сцежка, сцежачка, дарога» (I. Буйніцкаму), «Засталася душа яго тут» (М. Шага-лу), «Знойдзеш бацькаўшчыну блізка» (Я. Купалу)

 

Ушанаванне гістарычных асоб і дзеячаў культуры

 

Прозвішча Дзе ўстаноўлены помнік
   
Кірыла Тураўскі Тураў
Францыск Скарына Полацк, Ліда
Сымон Будны Нясвіж
Еўфрасіння Полацкая Полацк, капліца ў Рэчыцы
Ян Баршчэўскі В. Мурагі Расонскага р-на Віцебскай воб.
Напалеон Орда Іванава Брэсцкай вобласці
Ян Драздовіч Мінск
Міхал Клеафас Агінскі Маладзечна
М. В. Доўнар-Запольскі Рэчыца
Марк Шагал Віцебск
Уладзімір Караткевіч Орша

Заканчэнне

 

   
Скульптуры Еўфрасінні Полацкай, Кі-рылы Тураўскага, М. Гусоўскага, Ф. Скарыны, С. Буднага і В. Цяпін-скага Дворык Беларускага дзяржаўнага універсітэта

 

Беларускія спартсмены

 

Прозвішча, від спорту Спартыўныя дасягненні
   
А. Мядзведь, барэц Тройчы алімпійскі чэмпіён, мацнейшы барэц вольнага стылю ХХ ст., удастоены спецыяльнага прыза ЮНЕСКА «За высакароднаць у спорце»
В. Шчэрба, гімнаст Пераможца Алімпійскіх гульняў 1992 г. у Барсе-лоне па пяці відах праграмы і ў камандным залі-ку. 14-разовы чэмпіён свету, лепшы спартсмен свету ў 1991 – 2000 гг. Занесены ў Кнігу рэкор-даў Гінесу як уладальнік шасці залатых медалёў, заваяваных на адной алімпіядзе
І. Іванкоў, гімнаст Неаднаразовы пераможца міжнародных спабор-ніцтваў, абсалютны чэмпіён свету ў 1994, 1997 г.
Я. Карольчык, штурханне ядра Чэмпіёнка XXVII Алімпійскіх гульняў
Ю. Несцярэн- ка, бег на 100 м Чэмпіёнка XXVIII Алімпійскіх гульняў
В. Мянькова, кіданне молата Чэмпіёнка XXIX Алімпійскіх гульняў
А. Арамнаў, цяжкая атле-тыка   Чэмпіён XXIX Алімпійскіх гульняў

 

Цікавыя факты

У 2002 г. па выніках праведзенага конкурсу Указам Прэзідэнта Рэс-публікі Беларусь быў зацверджаны Дзяржаўны гімн нашай рэспублікі. Разам са сцягам і гербам гімн складае дзяржаўную сімволіку. Аўтарам музычнай рэдакцыі застаўся кампазітар Н. Сакалоўскі – адзін з аўтараў Дзяржаўнага гімна БССР, што існаваў з 1955 г. Тэкст гімна на словы М. Клімковіча быў дапрацаваны У. Карызнам.

(Станаўленне і развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь (1991 – 2010 гг.): матэрыялы для самастойнай працы / Бел. дзярж. сель-скагаспадар.акадэмія; скл. Н. А. Глушакова. Горкі, 2011. С. 58 – 83).

Гістарычны дакумент

1. Закон Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.015 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал