Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Мова – духоўны скарб народа






" Народ выражае сябе найпаўней i найдакладней у мове сваей. - пісаў у XIX ст. вядомы pycкi лінгвіст І. Сразнеўскі, - Народ i мову нельга ўявіць адно без аднаго". Калі грамадства параўнаць з жывым арганізмам, то мову можна назваць нервовай сістэмай, якая наладжвае ў арганізме сувязі паміж яго клет­камі. Але мова - гэта не толькі сродак, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца іфармацыяй, яна - своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развцця. Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблвасці яго мыслення i пcіxікі, маральна-этычныя i эстэычныя нормы.

Ад пакалення да пакалення беларускі народ замацоўваў ў слове сваё бачанне свету, свой вопыт яго пазнання, ад эпохі да эпхі ён выпрацоўваў разнастайныя сродкі для перадачы думак, пачуццяў. Прыродныя ўмовы i геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі i кантакты з іншымі народамі, характар грамадскай думкі, культуры, мастацва - усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове.

Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая i самабытная. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях, у афарбаваных міфічнасцю легендах, паданнях i дасціпныхных, мудрых прыказках, у адмысловых загадках і магічна-таямнічых замовах, у трапных выслоўях i дасканалых па форме i мастацкіх якасцях казках, у творах мастацкай, навучнaй літаратуры i г.д. Гэтыя моўныя скарбы раскрывают нам гісторыю народа, сведчаць пра яго сацыяльны інтэлект, далучаюць нас да маральных, эстэтьгчных каштоўнасцей, створаных народам за стагоддзі, дапамагаюць зразумець яго філасофію, мастацкія вобразы, авалодаць сакрэтамі яго мова-творчай дзейнасці. Захоўваючы духоўную спадчыну народа, замацоўваючы ў слове ўсе тое, што прынята называць куль­турай, мова яднае нашчадкаў i продкаў, звязвае мінулае з сучасным i будучым.

Мова – гэта адна з найважнейшых прыкмет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення народа. Так, паводле перапісу 1989 г., 80, 2 % беларусаў (з агульнай колькасці 10 млн. 152 тыс. жыхароў рэспублікі 7 млн. 905 тыс. складаюць беларусы) і 65 % усяго насельніцтва Беларусі лічаць сваей роднай мовай беларускую. Гэта азначае, што этнічная функцыя (быць сімвалам нацыі, кансалідаваць народ і адрозніваць яго ад іншых этнасаў) пераважае ў беларускай мовы над камунікатыўнай. У сілу пэўных гістарычных, сацыяльных і геапатычных прачын беларуская мова не стала пакуль асноўным і адзіным сродкам камунікацыі ў нашай рэспубліцы. Для большасці жыхароў Беларусі гэтую ролю выконвае руская мова.

Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў. Літаратурная мова абслугоўвае (паралельна з рускай) розныя сферы дзейнасці беларускага народа, з’яуляецца поліфункцыянальнай. Гэта мова школы, друку, радые, тэлебачання, мастацкай літаратуры, гуманітарнай навукі і г.д. Літаратурная мова мае складаную і разнастайную сістэму моўных сродкаў, рэгламентаваныя і пісмова замацаваныя нормы. Яна выступае ў вуснай і пісьмовай формах, якія разлічаны на розныя віды ўспрыняцця (слыхавае і зрокавае) і, адпаведна, адрозніваюцца лексічным і граматычным афармленнем.

Сучасны стан беларускай літаратурнай мовы – вынік працяглага і складанага працэсу яе развіцця, які непарыўна звязаны з лесам беларускага народа, з пленам і стратамі яго гісторыі. Таму звернемся да гісторыі, высветлім, калі ўзнікла наша мова, дзе яна развівалася, якое яе месца сярод іншых моў свету, як яна выкарыстоўвалася ў пісменстве, у грамадскім і культурным жыцці грамадства.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал