Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Беларуская мова як адна з інаеўрапейскіх моў






У залежнасці ад паходжання і наяўнасці ці адсутнасці агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і народнасныя. Сярод роднасных моў адрозніваюцца моўныя сем’і, группы і падгрупы. Беларуская мова належыць да славянскай группы індаеўрапейскай сям’і.

Паводле тэорыі індаеўрапейскай расы, практычна ўсе еўрапейскія і многія азіяцкія народы маюць адну прарадзіму, а іх мовы ўзыходзяць да адзінай мовы-крыніцы, якую прынята называць “агульнаіндаеўрапейскай”, ці “індаеўрапейскай прамовай”.

Сення цяжка дакладна сказаць, дзе і калі існавала гэтая мова. Існуе некалькі гіпотэз наконт прарадзімы індаеўрапейцаў. Адны даследчыкі лічаць, што першапачаткова, прыкладна у IV-III тыс. да н.э. яны займалі прастору ад Дона і Паўночнага Каўказа да Дуная. Адсюль індаеўрапейцы пайшлі у Еўропу, Сярэднюю Азію і праз Каўказ на Блізкі Усход і ў Індыю. Згодна з іншымі гіпотэзамі, індаеўрапейская моўная супольнасць узнікла на Блізкім Усходзе або ў Індыі і адкуль рушыла на ўсход і захад. Выказваецца таксама меркаванне, што прарадзімай індаеўрапейцаў магла быць тэрыторыя ад Урала да Каспійскага мора.

Нягледзячы на тое, што ў навуцы пакуль няма адзінства ў вызначэнні першаснай лакалізацыі праіндаеўрапейскай мовы, вучоныя аднак не сумняваюцца ў тым, што яна існавала.

Параўнальна-гістарычны аналіз фактаў розных моў дазваляе рэканструяваць праіндаеўрапейскую мову.

Праіснаваушы некалькі тысячагоддзяў, індаеўрапейская моўная супольнасць распалася, і на аснове дыялектаў пачалі складвацца розныя мовы (германская, раманская, славянская і інш.). Мовы, якія паходзяць ад агульнаіндаеўрапейскай мовы, з’яўляюцца роднаснымі, і на гэтай падставе іх аб’ядноўваюць у адну моўную сям’ю – індаеўрапейскую.

Індаеўрапейскія мовы – самая вялікая ў свеце моўная сям’я. У наш час амаль кожны другі чалавек на планеце гаворыць на мове індаеўрапейскага паходжання. Індаеўрапейскія мовы гучаць на велізарных прасторах Еуўазіі, на працягу апошніх пяці стагоддзяў яны пашырыліся таксама у Пауўочнай і Паўдневай Амерыцы, Ауўтраліі і часткова Афрыцы. У складзе індаеўрапейскіх моў есць і так званыя “мертвыя мовы”, якімі ужо ніхто не карыстаецца. Адны з іх збераглі толькі сваю назву ды невялікую колькасць уласных іменау. Такімі з’яўляюцца, напрыклад, старажытныя мовы Малой Азіі: хецкая, лувійская, палайская і пазнейшыя лідзійская і лікійская. Ад другіх засталіся пісьмовыя помнікі. Напрыклад, на ведыйскай мове ад II тыс. да н. э. захаваўся зборнік свяшчэнных тэкстаў “Веды”; на санскрыце (у класічным яго варыянце) – эпічныя паэмы “Махабхарата” і “Рамаяна”; на авестыйскай мове – зборнік свяшчэнных тэкстаў сярэдзіны I тыс. да н.э. “Авеста”. Некаторыя “мертвыя” мовы выкарыстоўваюцца для богаслужэння: царкоўнаславянская (змененая стараславянская – першая пісьмовая мова славян) – у праваслаўнай царкве, лацінская – у каталіцкай царкве.

Па ступені роднасці індаеўрапейская сям’я подзяляецца на асобныя группы моў. Вучоныя налічваюць 16 моўных груп індаеўрапейскай сям’і: германская група (нямецкая, англійская, ісландская, шведская, дацкая і інш. мовы), раманская (французская, іспанская, італьянская, партугальская, румынская, малдаўская і інш., мертвая – лацінская), кельцкая (ірландская, шатландская, гэльская, брэтонская і інш.), балтыйская (літоўская, латышская а таксама мертвыя мовы – пруская і яцвяжская), ірланская (персідская, таджыкская, курдская і інш., мертвыя – авестыйская, старажытнаперсідская), індыйская ці індаарыйская (хіндзі, урду, бенгалі і інш., а таксама мертвыя – ведыйская, санскрыт) і інш. Беларуская мова разам з рускай, украінскай, польскай, чэшскай, балгарскай і інш. належыць да славянскай групы моў індаеўрапейскай сям’і.

Зараз індаеўрапейскія мовы вельмі адрозніваюцца між сабой, але быў перыяд іх блізкасці, калі існавала адзіная індаеўрапейская мова, якая толькі падзялялася на дыялекты. Ад тых часоў ва усіх індаеўрапейскіх мовах застаўся даволі вялікі пласт слоў, якімі карысталіся тысячы гадоў таму назад старажытныя індаеўрапейцы (арыі), у якіх замацоўвалі яны свае веды аб навакольным свеце і аб сабе. Так, у беларускай мове індаеўрапейскімі паводле паходжання з’яўляюцца тэматычныя групы слоў, што абазначаюць паняцці духоўнага і культурнага жыцця: бог, вера, дух, дзіва, бяда і інш.; часавыя паняцці: век, месяц, дзень, ноч, вечар і інш.; назвы з’яў прыроды: агонь, вада, вецер, дым, неба, снег, холад і інш.; тэрміны роднасці, сваяцтва і іншых адносін паміж людзьмі: маці, брат, сястра, зяць, госць, друг і інш.; назвы частак цела чалавека: вока, вуха, зуб, кроў, мозг, нос і інш.; найменні жывых істот, раслін: звер, алень, воўк, вуж, каза, журавель, дуб, бяроза, вярба, лен, зерне, семя і інш.; назвы прымет якасці: новы, стары, жывы, злы, сухі і інш.; назвы дзеянняу, стану: быць, браць, будзіць, верыць, гарэць, драмаць і інш.

Індаеўрапеізмамі з’яўляюцца таксама некаторыя лічэбнікі (два, тры, дзецяць, сто і інш.), займеннікі (ты, вы, сам), службовыя словы (без, да, а, ды, не і інш.). Падабенства гэтых слоў выяўляецца ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах або ў асобных іх групах, што сведчыць, з аднаго боку, пра роднасць гэтых моў, з другога -пра сам факт іх паходжання.Параун.: бел.дзень, рус. день, польск. dzien, балг. Ден, літ deina, лац. dies, ірланд. denus і г.д. Беларуская мова атрымала ў спадчыну індаеўрапейскую лексіку з мовы старажытных славянскіх пляменаў, што вылучыліся з агульнаіндаеўрапейскага этнічнага адзінства недзе на мяжы III і II тыс. да н. э. Некаторы час славяне жылі сумесна на адносна невялікай тэрыторыі. Праўда, вучоныя спрачаюцца, дзе яна знаходзілася. Яе шукаюць на тэрыторыі сучаснай Польшчы (паміж Одрай і Віслай), ля падножжа Карпат і ў стэпах Паўдневай Украіны. Але найбольш верагодна, што месцам першаснага прыпынку славян стаў раен вярхоў Прыпяці, Буга, Віслы. Гэта быў агульны перыяд гісторыі славян – агульнаславянскі. Мову славян гатага перыяду называюць агульнаславянскай, або праславянскай.

Праславянская мова не была аднолькавай на усей тэрыторыі. Яна члянілася на дыялекты. Вучоныя вылучаюць тры асноўныя яе дыялекты, якія ўмоўна называюць усходнім, заходнім, паўдневым. Носьбіты славянскіх дыалектаў у старажытнасці былі ў асабліва блізкіх адносінах з балтамі (носьбітамі балтыйскіх дыалектаў). Магчыма, нейкі час існавала адзінства, якое дазваляе гаварыць пра агульную балта-славянскую мову-продак славянскіх і балтыйскіх моў.

Паступова славяне пашыралі тэрыторыю свайго рассялення. У I тысячагоддзі н.э. славянская гаворка ўжо гучала ў паўночных раенах Усходняй Еўропы, на Балканах, на тэрыторыі сучаснай Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Румыніі, у Малой Азіі. Славянская каланізацыя, асіміляцыя неславянскага насельніцтва ішла ў гэты час даволі інтэнсіўна.

Але пад час вандровак славян па Еўропе сувязі паміж імі паслабляліся. Гэта прывяло ўрэшце (прыкладна у сярэдзіне 1 тыс. н.э.) да распаду агульнаславянскага моўнага адзінства, якое мае гісторыю у некалькі тясячагоддзяў. На аснове ўзаемадзеяння дыялектаў, што былі ў недрах праславянскай мовы, і гаворак мясцовага асіміляванага насельніцтва паступова пачалі складвацца славянскія моўныя групы і асобныя мовы.

Такім чынам, падобна на тое, як дрэва расце з кораня, ствол яго мацнее і галініцца, так і сучасныя славянскія мовы выраслі з праславянскай мовы, карані якой ідуць у глыб вякоў, да мовы праіндаеўрапейскай. Крона сучаснага славянскага “моўнага дрэва” мае галіны, у якіх групуюцца: 1) усходнеславянскія мовы, 2) заходнеславянскія мовы, 3) паўдневаславянскія мовы. Кожная з гэтых галін мае розную колькасць адгаліванняў.

Беларуская мова разам з рускай і ўкраінскай належыць да группы ўсходнеславянскіх моў Усходнеславянская група – самая малая па колькасці моў, але самая вялікая па колькасці славян, што гавораць на мовах гэтай групы (звыш 180 млн.чалавек).

Носьбіты ўсходніх славянскіх дыялектаў, на аснове якіх сфарміраваліся беларуская, руская і украінская мовы, пачалі актыўна засяляць Усходнюю Еўропу у сярэдзіне 1 тыс. н.э. Традыцыйна доўгі час лічылася, што на базе гэтых дыялектаў, якія мелі высокую ступень агульнасці, у XI ст. узнікла адзіная старажытнаруская літаратурная мова. Яна праіснавала да канца XIII ст., а затым распалася на тры мовы: рускую, беларускую, украінскую. Аднак сення тэзіс аб поўным дыялектным адзінстве ўсходнеславянскіх моў і адзінай старажытнарускай мове падлягае сумненню. Вучоныя лічаць, што можна гаварыць толькі пра адносна адзіную пісьмова-літаратурную мову ўсходніх славян старажытнага часу (г. зн. яны пісалі амаль аднолькава, на стараслявянскай мове – першай літаратурна-пісьмовай мове славян, распрацаванай у IX ст.), але гаварылі па рознаму. Моўныя продкі беларускай, рускай, украінскай моў, відавочна, належалі да розных, хоць і блізкіх, дыялектных груповак праславянскага свету. А гэта азначае, што яны не мелі адзінай моўнай “калыскі”, кожная з іх развівалася сваім шляхам з праславянскіх дыялектаў. Старажытныя пісьмовыя помнікі ўсходніх славян выразна адлюстроўваюць адметныя рысы, уласцівыя адпаведна будучым беларускай, рускай і ўкраінскай мовам. Разам з тым можна гаварыць і пра шэраг істотных, агульных для гэтых моў асаблівасцей, што адрозніваюць іх ад заходніх і паўдневаславянскіх моў: напрыклад, поўнагалосныя формы голова – галава (у заходніх і паўдневых славян –glova, glava); пачатковае о/а ў словах тыпу один-адзін, олень-алень (замест е у заходне- і паўдневаславянскіх мовах) і інш.

Аднак у большасці выпадкаў узаемаадносіны паміж беларускай, рускай і ўкраінскай мовамі маюць даволі складаны характар. Так, адны з моўных рыс з’яўляюцца агульнымі для беларускай і ўкраінскай моў (напрыклад, зацвярдзенне шыпячых (жыцце- життя), чаргаванне г, к, х з свісцячымі з, ц, с (нага –назе, нозі, рука, руцэ, руці), пераход л у ў; в (воўк –вовк, спауў– спав), падаўжэнне зычных і інш.), але іх няма ў рускай мове; другія супадаюць толькі ў беларускай і рускай мовах (наяўнасць парных цвёрдых і мягкіх зычных, з’ява акання, ужыванне на месцы былога гука t (яць) галоснага е (хлеб, лес) і інш.; асобныя рысы агульныя для рускай і ўкраінскай моў (наяўнасць цвёрдага і мяккага р (резкій – різкій). Некаторыя асаблівасці замацаваліся толькі ў адной з трох моў. У беларускай мове, напрыклад, дзеканне і цеканне (дзень, ціхі), у рускай – выбухны зычны [ г ] (горад, гора), спалучэнне ро, ло (дрожать, глотать), ва ўкраінскай – галосны і на месцы былога t (сіно, хліб), мяккі зычны ц (жнець, палець) і інш.

Аналагічныя з’явы назіраюцца і ў граматычнай і лексічнай сістэмах усходнеславянскіх моў, дзе побач з агульным, аднатонным для трох моў выяуляюцца спецыфічныя рысы, уласцівыя адной ці дзвюм мовам.

Заходнеславянскую моўную групу утвараюць польская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая (верхня- і ніжнялужыцкая) і мёртвая палабская (асімілявана нямецкай мовай да пачатку XVIII ст.). Носьбіты гэтых моў, якіх больш за 50 млн. чалавек, жывуць цяпер пераважна на тэрыторыі Польшы, Чэхіі і Славакіі.

Заходнеславянскія мовы сфарміраваліся на базе заходняга дыялекту праславянскай мовы, паўночныя гаворкі якога – ляхіцкія – леглі ў аснову польскай, сербалужыцкай і палабскай моў, а наўднёвыя – у аснову чэшскай і славацкай.

Асноўныя харатэрныя рысы заходнеславянскіх моў склаліся пасля IV – V стст. н.э., калі пачалася актыўная каланізацыя славянамі заходніх зямель. У VI – VII стст. продкі заходніх славян займалі вялікую тэрыторыю паміж Одрай і Лабай. На захадзе яны суседнічалі з германцамі. Некаторыя з іх на працягу VIII - XIV стст. былі асіміляваны немцамі.

Заходняславянскія мовы маюць некаторыя агульныя рысы, на падставе якіх яны аб’яднаюцца ў адну групу. Напрыклад фіксаваны націск, г.зн. на адным і тым жа складе (у польскай мове на другім ад канца, у чэшскай, славацкай, сербадужыцкай – на першым складзе; старажытныя спалучэнні tl, dl (польск. mydlo ‘мыла’, чэш. кrydlo ‘крыло’); адсутнасць спалучэння [ л ] з губнымі на месцы старажытных спалучэнняў губных + [ j ] (польск. ziemia, чэшск. zeme ‘земля‘) і інш.

Некаторыя асаблівасці заходнеславянскіх моў з’яуляюцца агульнымі з беларускімі. У фанетыцы, напрыклад, гэта такія з’явы, як дзеканне, цеканне, зацвярдзелы гук [ p ]; мяккія з “шапялявым” адценнем свісцячыя. Вучоныя разглядаюць іх як вынік агульных тыпалагічных працэсаў, што адбываліся ў роднасных славянскіх мовах у старажытныя часы.

Да паўднёваславянскіх моў адносяцца балгарская, македонская, сербская, харвацкая, славенская, а таксама мёртвая стараславянская. Носьбіты паўднёваславянскіх моў, якіх больш за 30 млн. чалавек, жывуць у асноўным на Балканскім паўвостраве – у Балгарыі, Македоніі, Сербіі, Харватыі, Славеніі, Босніі і Герцэгавіне, а таксама ў сумежных з імі краінах (Грэцыі, Аустрыі, Венгрыі і інш.). Славянскія плямёны з’явіліся на Балканах у сярэдзіне I тысячагоддзя і ў параўнальна кароткі час засялялі даволі вялікую тэрыторыю. Адзінай для паўднёвых славян прамовы ў мінулым не існавала (інтэнсіўнасць рассялення не спрыяла развіццю адзінай мовы). Моўны саюз паўднёвых славян складваўся на аснове агульнасці гістарычнага лёсу балканскіх народау, г.зн. ён фарміраваўся у межах так званага балканскага моўнага саюза які у сваю чаргу ўзнік у выніку складанага ўзаемадзеяння розных моўных стыхій. З аднаго боку, гэта мовы старажытных насельнікау Балканау (ілірыйская, фракіская, дакійская), якія хоць і былі выцеснены славянскімі мовамі, але аказалі на іх моцны ўплыу; з другога боку, гэта актыўнае ўзаемадзеянне з неславянскімі мовамі (албанскай, грэчаскай, лацінскай), носьбіты якіх жывуць на Балканах. На працягу некалькіх стагоддзяў асманскага іга на мовы балканскіх народаў моцны ўплыў аказвала турэцкая мова. У выніку гэтага моўнага ўзаемадзеяння, міжмоўных кантактаў паўднёваславянскія мовы набылі агульныя рысы, т.зв. балканізмы. Найбольш характэрныя з іх наступныя: поўная або частковая страта скланення і выражэнне адпаведных адносін пры дапамозе прыназоўнікау; страта інфінітыва; развіццё постпазіцыйнага артыкля; развіццё апісальных форм будучага часу з дзеясловам хацець і інш. У лексіцы ў выніку працяглых кантактаў з іншамоўным насельніцтвам ёсць шэраг запазычанняў з грэчаскай, турэцкай, раманскіх моў.

З уласна славянскіх рыс, агульных для ўсіх паўдневаславянскіх моў, можна назваць няпоўнагалосныя формы тыпу славенскага grad, сербскага влас пераход праслявянскага я (насавога) у е (балгарскае пет ‘пяць’, месяц ‘месяц’); не змякчэнне зычных перад е, і і інш.

На працягу апошняга тысячагоддзя славянскія мовы развіваліся ў розных умовах. Тым не менш і сення здзіўляе незвычайная блізкасць гэтых моў у лексічным складзе і структуры слова, у агульнасці каранеў, граматычных форм, сінтаксічных канструкцый.

Ва ўсіх славянскіх мовах амаль аднолькава гучаць старажытныя словы, звязаныя з сямейнымі і вытворчымі адносінамі, з раслінным і жывельным светам, назвы пор года, частак чалавечага цела і г. д.

Усе гэта – водгалас старажытных сувязей продкаў славян. Разам з тым блізкасць славянскіх моў часткова тлумачыцца і агульнасцю гістарычнага лесу асобных груп славян.

На падставе вывучэння міжславянскіх моўных сувязей вучоныя імкнуцца рэканструяваць малюнак узаемных адносін славян у глыбокай старажытнасці. Лічыцца, што чым больш агульных старажытных рыс мае пэўная славянская мова з астатнімі, тым бліжэй да цэнтра старажытнай праславянскай моўнай прасторы знаходзіліся яе носьбіты, і наадварот, чым менш такіх агульных рыс і з меншай колькасцю славянскіх моў яна звязана, тым далей ад цэнтра былі яе носьбіты ў старажытнасці.

У сувязі з гэтым узнікае пытанне: якое месца займалі продкі беларусаў у праславянскай моўнай прасторы? Адназначнага адказу пакуль няма. Аднак многія даследчыкі лічаць, што мова продкаў беларусаў пэуны час займала цэнтральнае месца ў праславянскім свеце. Так, рускі вучоны А. Шахматаў меркаваў, што продкі беларусаў займалі прамежкавае становішча паміж продкамі рускіх, украінцаў і прадстаўнікамі заходніх славян. Сведчанне таму – шэраг агульных для беларускай і заходніх моў працэсаў, сярод якіх найважнейшымі з яўляюцца дзеканне, цеканне, страта мяккага (р). Беларускі даследчык П. Бузук таксама лічыў, што беларуская мова знаходзілася ў цэнтры праслявянскай моўнай прасторы, пра што сведчаць шматлікія рысы, якія звязваюць беларускую мову з мовамі ўсходніх і заходніх славян. Паводле А. Трубачова, продкі беларусаў разам з украінцамі былі бліжэй да носьбітаў дыялектаў, якія леглі ў аснову паўдневаславянскіх моў (сербскай, харвацкай, славенскай, лужыцкай).

Стан даследавання беларуска-іншаславянскіх сувязей старажытнай пары не дазваляе канчаткова акрэсліць месца “прабеларусаў” у праславянскай моўнай прасторы, але, на думку вучоных, “хутчэй за усе яны размяшчаліся бліжэй да цэнтра, чым да пераферыі” (Г. Цыхун).


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.009 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал