Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Перыядызацыя курса эканамічнай гісторыі






Гістарычная перыядызацыя – гэта форма колькаснага і якаснага абазначэння гістарычнага развіцця. Перыядызацыі існуюць лінейныя (падзел гісторыі на раўназначныя паслядоўна наступаючымі ступені) і іерархічныя (калі вялікія ступені гісторыі падзяляюцца на меншыя, напрыклад – сярэднявечча на ранняе і поздняе). Так сама існуюць і спецыяльныя перыядызацыі – напрыклад – археалагічная. Аснову любой перыядызацыі складваюць крытэрыі. Крытэрыі могуць быць сацыяльна-эканамічныя, духоўныя, палітычныя і інш. Канчаткова пытанне перыядызацыі гістарычнага развіцця грамадства не вырашана і ў наш час. Існуе некалькі розных канцэпцый перыядызацыі, у падмурак кожнай з якіх пакладзены свой прынцып.

Найбольш ранняя перыядызацыя – гэта так званая канцэпцыя “трох ступеняў”. Распрацавана яна была яшчэ ў старажытныя часы грэчаскімі навукоўцамі. Згодна з іх меркаваннямі, чалавецтва ў сваім развіцці прайшло тры стадыі. Першая стадыя – “залаты век” – характаразавалася прысваеннем гатовых дароў прыроды. Другая стадыя – дзікасць – была звязана са з’яўленнем і распаўсюджваннем такіх форм гаспадарання, як паляванне і жывёлагадоўля. Трэцяя стадыя – цывілізацыя – характаразавалася высокім узроўнем развіцця земляробства і грамадскага жыцця. Пераход ад адной ступені да другой праходзіў паступова. Гэта перыядызацыя з некаторымі змяненнямі і дапрацоўкамі была галоўнай да сярэдзіны XIX стагоддзя.

Першую спробу ўсеагульнай перыядызацыі зрабілі еўрапейскія гуманісты XIV-XVI стагоддзяў, якія эпоху Адраджэння назвалі Новым часам у параўнанні з папярэднім перыядам гісторыі. У канцы XVII стагоддзя канчаткова склалася класічная трохчасткавая схема гісторыі: “Старажытны свет – Сярэднія вякі – Новы час”. Зараз гэтая перыядызацыя дапоўнена перыядам “Найноўшы час”.

У XIX ст. Карл Маркс распрацаваў фармацыйную тэорыю развіцця грамадства на падставе якой была складзена адпаведная перыядызацыя. Былі вылучаны тры фармацыі – пярвічная (архаічная); другасная (эканамічная); трацічная (камуністычная). У падмурак гэтага падзелу на фармацыі быў пакладзены прынцып панавання асноўнага спосабу вытворчасці ці тыпу маёмасці. Так, да другаснай фармацыі даследчык вылучаў азіяцкі, антычны, феадальны і сучасны спосабы вытворчасці. Гэтая канцэпцыя, дапрацаваная У. Леніным і І. Сталіным, была пануючай у гістарычнай навуцы СССР.

У наш час папулярнасць набыла цывілізацыйная канцэпцыя развіцця грамадства, пачатак якой пакладзены ў XIX ст. А. Тойнбі, І. Данілеўскім, О. Шпенглерам. Цывілізацыя – гэта «ўстойлівы, самаўзнаўляльны тып сацыяльнай арганізацыі аднаго ці некалькіх грамадстваў, калі яны звязаны прыкладна аднолькавымі палітычнымі, эканамічнымі, сямейнымі, псіхалагічнымі і прававымі традыцыямі, якія могуць перадавацца ад адных этнасаў да другіх, што з’явіліся на гістарычнай арэне пазней». Згодна з цывілізацыйнай канцэпцыяй існавалі на працягу гісторыі лакальныя цывілізацыі (яны ахоплівалі кароткія гістарычныя цыклы) і сусветныя цывілізацыі (ахоплівалі больш працяглыя гістарычныя цыклы). Гэтыя цывілізацыі аб’ядноўваюць шэраг краін і тэрыторый, яны маюць свае спецыфічныя асаблівасці развіцця, але, змяняючы адна адну, яны захоўвалі паслядоўнасць і пераемнасць развіцця тэрыторый. Гісторыя такім чынам падаецца як адзіная плынь.

Гісторыя Беларусі вывучаецца на падставе розных перыядызацый. Выкарыстоўваюць еўропацэнтрысцкую, простую і ўніверсальную перыядызацыю. Згодна з ёй, гісторыя Беларусі падзяляецца на наступныя перыяды:

· старажытны (100 тыс. г. да н.э. – V ст. н.э.);

· сярэднія вякі (VI ст. н.э. – XV ст. н.э.);

· новы час (XVI ст. – пачатак XX ст.);

· навейшы час (з 1914 г. па сённяшні дзень).

Існуе так сама дзяржаўніцкі падыход да перыядызацыі, які аформіўся ў пачатку XX стагоддзя ў працах В.Ластоўскага і Ў.Ігнатоўскага. Вылучаліся перыяды беларускай гісторыі – полацкі, літоўска-беларускі, польскі, расійскі і савецкі. А ў сярэдзіне XX стагоддзя зацвердзілася фармацыйная канцэпцыя перыядызацыі, заснаваная на прынцыпах гістарычнага матэрыялізму. Нацыянальныя адметнасці і каштоўнасці рэгіёну гэты падыход не цікавіў.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.005 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал