Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Заяўкі, адпраўленыя пасля акрэсленага тэрміну, разглядацца не будуць.






Інфармацыйны ліст

НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЯ ЎСТАНОВА
«НАЦЫЯНАЛЬНЫ ІНСТЫТУТ АДУКАЦЫІ»
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

 

запрашае прыняць удзел у адкрытым дыстанцыйным конкурсе
па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура»,
прысвечаным 85-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

 

Конкурс праводзіцца з 7 па 12 кастрычніка 2015 года.

Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца вучні IX–XІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы I–II курсаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Задачы конкурсу:

· развіццё ўстойлівай цікавасці вучняў да вывучэння вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура» праз актуалізацыю ведаў пра жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча;

· фарміраванне ў вучняў каштоўнасных арыентацый і маральных перакананняў на аснове асобаснага асэнсавання класічных літаратурных твораў;

· удасканаленне інфармацыйнай культуры вучняў;

· садзейнічанне інтэлектуальнаму, эстэтычнаму і духоўнаму развіццю вучняў.

 

Па выніках правядзення конкурсу ўсім удзельнікам будуць высланы электронныя сертыфікаты.

Удзел у конкурсе з’яўляецца добраахвотным і бясплатным.

Конкурсныя заданні змяшчаюць:

· у І і ІІ турах па 40 пытанняў з выбарам аднаго правільнага адказу з чатырох (тэматыка пытанняў – звесткі аб жыцці і творчасці Уладзіміра Караткевіча, творы пісьменніка, якія вывучаліся ў V–VIII класах),

· у ІІІ туры – творчае заданне (адказ у рэжыме анлайн на праблемнае пытанне, якое тычыцца значэння творчасці У. Караткевіча).

 

Жадаючым прыняць удзел у конкурсе неабходна з 23 верасня да 3 кастрычніка 2015 года выслаць заяўку па прапанаванай форме на электронны адрас: olimp.unibel@gmail.com.

Заяўкі, адпраўленыя пасля акрэсленага тэрміну, разглядацца не будуць.

На падставе заяўкі адбудзецца рэгістрацыя: за кожным удзельнікам будуць замацаваны лагін і пароль для ўваходу ў сістэму і доступу да заданняў.

Этапы і тэрміны правядзення конкурсу:

· Падача заявак на ўдзел – з 23 верасня да 3 кастрычніка 2015 года.

· Рэгістрацыя ўдзельнікаў – з 4 па 6 кастрычніка 2015 года.

· Першы тур конкурсу – 7 кастрычніка 2015 года з 15: 00 да 16: 00.

· Другі тур конкурсу – 9 кастрычніка 2015 года з 15: 00 да 16: 00.

· Трэці тур конкурсу – 12 кастрычніка 2015 года з 15: 00 да 16: 00.

· Падвядзенне вынікаў – да 30 кастрычніка 2015 года.

 

Аб’ява аб правядзенні адкрытага дыстанцыйнага конкурсу па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура», прысвечанага 85-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, размешчана на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах https://olimp.unibel.by, нацыянальным адукацыйным партале https://adu.by/, афіцыйнай старонцы нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльнай сетцы Facebook, а таксама ў форме інфармацыйнага ліста накіроўваецца ва ўстановы адукацыі краіны.

Палажэнне аб правядзенні адкрытага дыстанцыйнага конкурсу па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура», прысвечанага 85-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, размешчана на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах https://olimp.unibel.by.

Адрас аргкамітэта:

220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16, к. 325;

тэлефоны: +375 17 229 19 67 Юсцінская Гюльнара Мансураўна;

+375 17 229 19 71 Пінголь Інга Аляксееўна;

Зіноўская Кацярына Валер’еўна;

факс +375 17 200 56 35;

e-mail: olimp.unibel@gmail.com

 


 

ЗАЯЎКА

на ўдзел у адкрытым дыстанцыйным конкурсе

па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура»,

прысвечаным 85-годдзю з дня нараджэння

Уладзіміра Караткевіча

 

 

ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ЎДЗЕЛЬНІКА
Прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам)    
Дата нараджэння    
Населены пункт (з указаннем пры неабходнасці вобласці і раёна)  
Кантактны тэлефон    
Электронная пошта    
ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ЎСТАНОВУ АДУКАЦЫІ, ЯКУЮ ПРАДСТАЎЛЯЕ ЎДЗЕЛЬНІК
Поўная назва ўстановы адукацыі    
Клас    

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал