Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Увядзенне






Першая беларуская граматыка выйшла ў сьвет у 1918 г. і напісаў яе кандыдат філалогіі Петраградcкага Унівэрсітэта Браніслаў Тарашкевіч. Выданьне адбылося ў Вільні ў друкарні М. Кухты пад эгідай Беларускага Камітэту.

Беларуская граматыка

Граматыка мела два выданьні — лацінкаю і кірыліцаю. Граматыка Тарашкевіча пачала новую эпоху ў разьвіцьці беларускай літаратурнай мовы.

«Дагэтуль, — пісаў яе аўтар, — беларуская літаратурная мова разьвівалася толькі паводле сваіх найгалоўнейшых правоў найбольш для яе характэрных і ад каторых яна не адступала.

Шмат якія пытаньні заставаліся без адказу. Ня было аднолькавага правапісу. Нічога дзіўнага. Пакінуўшы даўно парваныя і заняпаўшыя традыцыі старасьвецкае беларушчыны, мова новага пісьменства адразу пачала буйна ўзрастаць з народнага карэньня. А народнае карэньне — яно вельмі багатае. I ня гледзячы на вялікую суцэльнасьць усяе беларускае мовы, яна мае, як і кожная іншая мова, колькі асобных, выразьней азначаных гутарак. Кожная гутарка дабівалася, каб заняць пачэснае мейсца ў нашым пісьменстве. Дзеля гэтага і розныя, часта паміж сабою нязгодныя спосабы пісаньня.

Трэба было часу, каб само жыцьцё паказала, якая гутарка мае найбольш сілы і здатнасьці на тое, каб зрабіцца асновай літаратурнае мовы. Трэба было часу, каб праявіліся ў пісьменстве ўсе, якія толькі ёсць у асобных гутарках, чыста беларускія асобнасьці.

Бяз гэтага не магло быць ніякае хоць больш-меньш закончанае граматыкі, не магло быць і сталага, яснага правапісу. Бо граматыка павінна толькі замацаваць і падраўняць тыя лініі, якія сама мова ўжо назначыла. Мне здаецца, што гэтыя лініі і характэрныя асобнасьці ўжо азначыліся, дзеля чаго я і адважыўся выпусьціць у сьвет беларускую граматыку»

Тарашкевіч палажыў аснову нашай літаратурнай мове, даў ёй граматычнае афармленьне і цьвёрды закончаны правапіс. Бяз гэтай граматычнай нармалізацыі не магла існаваць і разьвівацца літаратурная мова, як без законнага афармленьня ня можа нармальна разьвівацца грамадзянскае жыцьцё.

3 дзесяткаў розных, хоць і блізкіх паміж сабою дыялектаў, на якія падзяляецца беларуская мова, як і мова кожнага іншага народу, Б.Тарашкевіч, як лінгвіст і знаўца беларускай мовы, распазнаў і вызначыў той дыялект, тую гутарку нашай мовы, якая «мае найбольш сілы і здатнасьці на тое, каб зрабіцца асноваю літаратурнае мовы».

 

«Беларуская граматыка для школ»

«Беларуская граматыка для школ» ( 1918) — школьная граматыка беларускай мовы, апрацаваная Браніславам Тарашкевічам (1917—1918) і выдадзеная ў Вільні (1918), у паралельных кірылічным і лацінскім варыянтах. Граматыка некалькі разоў перавыдавалася ў Заходняй Беларусі, ляжала ў аснове праграмаў выкладаньня беларускай мовы ў БССР. Першая жыцьцяздольная граматыка сучаснай беларускай мовы, аснова ўсіх далейшых лініяў разьвіцьця беларускай граматыкі.

У аснове граматыкі ляжалі фанэтыка-граматычныя асаблівасьці тагачаснага сярэднебеларускага дыялекту, найперш «цьвёрдае р» і «моцнае аканьне». У правілах граматыкі выкарыстоўваліся як марфалягічны (пераважна), так і фанэтычны прынцыпы.

Словы іншамоўнага паходжаньня вылучаліся ў асобную групу. Тарашкевічам было прапанавана пісаць галосныя й зычныя ў іншамоўнай лексыцы так, як яны вымаўляліся ў мове, зь якой былі запазычаныя, фактычна было прынятае пераважнае іх напісаньне як у польскай мове. Так, на гэтыя словы не былі распаўсюджаныя правілы аканьня, дзеканьня й цеканьня, часта не зьмякчаліся зычныя перад галоснымі, перад ётаванымі галоснымі перадаваўся мяккі [л’].

Шмат якія правілы ў граматыцы адсутнічалі або былі недапрацаванымі, напрыклад, нарматывы напісаньня складаных словаў, некаторых канчаткаў, прозьвішчаў, імёнаў, геаграфічных назваў, і дапрацоўваліся іншымі аўтарамі ў практычна выкладаных граматыках.

Зважаючы на недахопы граматыкі Тарашкевіча, браты Лёсікі распрацавалі праект яе рэформы, які быў прадметам разгляду Беларускай акадэмічнай канфэрэнцыі (1926).

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.005 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал