Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Падыход Тарашкевіча да мовы






 

Гаворачы пра Тарашкевіча Б.А., нельга напрыканцы не прывесьці яго падыходы да мовы.

«10 Памятак беларускага правапісу» па Тарашкевічу:

Мяккі знак, як і належыць, пазначае мяккасьць: сьвята, абедзьве, празь мяне, сьцьвердзіць. Пасьля С 3 Ц ДЗ Н ь пішацца перад мяккімі зычнымі, апроч Г К X. Нагадаем: мяккія будуць тыя зычныя, за якімі йдуць І Е Ё Ю Я Ь. СЬвіснуў, але скінуў; раСЬлі, але беларускі.

Разьдзяляльны мяккі знак пішам пасьля С 3 Н Л перад Е Ё Ю Я, а таксама I, калі яно пад націскам: бязьядзерны, маньяк, зь імі ці бязь іх.

Доўгія мяккія гукі пішам празь мяккі знак: калосьсе, палозьзе, судзьдзя. Ня тычыцца прыставак на Д: ад-дзел, ад-цеміць.

Зьбегі зычных пішуцца як чуваць: чэх — чэСкі, Парыж — ПарыСкі, УзбэЦкая й КазаСкая рэспублікі. Пішам як чуваць: еЖДЖу, пяШЧаны. Я сьмяюся — ты сьмяесься.

У ды І заўсёды скарачаюцца пасьля галосных, калі перад імі няма знаку прыпынку й на іх ня падае націск: на ўскрайне, на ймя, на Йвана.

Чужаземныя (заходня-эўрапейскія) словы маюць Л мяккае, як у тых мовах, адкуль яны прыйшлі: лямант, акуляры, калёна, плян, клямка, клюб, дэталь.

3 гэтае ж прычыны ў чужаземных словах пасьля зычных, акрамя Л і К, пішам Э: пэрыяд, мэтар, праспэкт, газэта. Але — анкета. Увага: пасьля Г і Х можа пісацца Е - хЕўра й хЭўра, гЕнЭрал і гЭнЭрал. У чужаземных словах пасьля 3 С Д Т пішацца й вымаўляецца Ы: сынонім, дыктар, Бразылія. Увага: -зія, -сія, -зійны, -сійны пішацца праз I: калізія, камісійны, сэсія.

Вымаўляецца й пішацца -ТАР, -ДАР у словах: тэатар, мэтар, літар, кадар, монстар і падобных. Але: 36 кадраў, 5 мэтраў.

Пасьля У вымаўляецца й пішацца В перад А: у вадзін вагон, у варанжавым сьвятле.

Е пераходзіць у Я ў першым складзе перад націскам у НЕ і БЕЗ, нават калі яны пішуцца асобна: бяз волі, ня прыйдзеш, але: без ахвоты, невызначальны.

 

1.БЕЛАРУСКАЯ ГРАМАТЫКА ДЛЯ ШКОЛ

 

§1. Знадворныя пачуцьцi, прадмет. Зрок, слух, нюх, смак i вошчуп даюць распазнаць, што нас акружае з надворнага сьвету.

Зрок, слух, нюх, смак, вошчуп называюцца знадворнымi пачуцьцямi.

Усё, што падпадае пад зрок, слух, нюх, смак i вошчуп, называем прадметамi. Напрыклад: чалавек, конь, дуб, выстрал, запах, салодкасьць, цяжар.

УВАГА*. Прадметам лiчым ня толькi тое, што беспасрэдна падпадае пад знадворнае пачуцьцё, але i ўсё тое, што можа быць прадметам увагi нашага розуму, калi аб гэтым гаворым, як аб прадмеце, напр.: асаблiвасьць, думка, дабрата i пад. Прадметы знадворных пачуцьцёў называюцца прадметамi пачуцьцёвымi. Прадметы нашай думкi, розуму называем прадметамi разумовымi.

§2. Асаблiвасьцi прадметаў. Усе, што можам заўважыць у прадметах i што можам аб iх сказаць, гэта — асаблiвасьцi прадметаў, напрыклад: востры, белы, чорны, круглы; сядзiць, ляцiць, свецiць, грэе, колецца i г.д.

§3. Ажыўленыя i неажыўленыя прадметы. Да ажыўленых прадметаў залiчаем людзей, жывёлiну i расьцiну; да неажыўленых — рэчы i з'явiшчы. Чалавек, дзяўчына, конь, курапатка; дуб, васiлек, грыб — гэта прадметы ажыўленыя. Рэчы, як стол, кнiжка; з’явiшчы, як дождж, бура, маланка — прадметы неажыўленыя.

§4. Мы самi i нашыя iмёны i прозьвiшчы гэта зусiм розныя рэчы. Мы жывём, ходзiм, думаем, працуем. Iмя i прозьвiшча — гэта толькi назоў. Калi мы iх скажам, то гэта будзе сказанае слова, гук, што пераймаецца слухам; калi-ж мы iх напiшам, то гэта будзе пiсанае слова, лiтары, што пераймаюцца зрокам.

§5. Прадметы неажыўленыя маюць свае назовы: сонца, цукар, стол, кнiжка i падоб. Асаблiвасьцi прадметаў маюць таксама свае назовы, напрыклад:

грэе, пахне, саладзее, ламаецца

цёплы, пахкi, салодкi, ломкi.

§6. Слова, што азначае iмя або назоў прадмету, называецца iменем прадметным, або прадметнiкам, напрыклад: прыяцель, селянiн, сабака, дабро, вяроўка, камень i г.д.

§7. Iмя собскае i агульнае. Iмя прадметнае можы быць або собскiм: Янка, Маня, Вiльня, Беларусь, Нарач i г.д. або агульным: хлапец, дзяўчына, места, край, возера i г.д. Собскае iмя выдзяляе нейкую асобу або рэч з iншых падобных. Iмя собскае гэта собскасьць не ўсiх хлапцоў, дзяўчат, не ўсiх гарадоў, краёў i вазёр, а толькi некаторых.

Iмёны людзей i iх прозьвiшчы, назовы краёў, гарадоў i мясцовасьцей, рэчак, гор i падобнае — гэта ўсё прадметнiкi собскiя i пiшуцца з вялiкай лiтары. Агульнае iмя паказвае цэлы рад падобных рэчаў i пiшацца з малой лiтары.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.005 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал