Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Лекцыя 8.






А. 1. Праскланяй прадметнiкi нiякога роду: вясло, горла, плячо, гора, благацьцё, здарэньне i, напiсаўшы на дошцы, аддзялi аснову ад канчатку.

2. Цi канчаткi нiякога роду падобны да адпаведных канчаткаў муж. роду?

 

УЗОРЫ СКЛАНЕНЬНЯ.

 

II. Нiякi род.

 

§ 18. Прадметнiкi на -о (-ё) - не пад нацiскам - а (-я) маюць скланеньне падобнае да скланеньня муж. роду. Тры склоны - назоўны, вiнавальны i клiчны заўсёды аднолькавыя (дзеля гэтага i пiшам iх у адным радку: Н. В. К.)

 

адзiночны лiк:

Н. В. К. 1) сял-о 2) пален-а

Род. сял-а пален-а

Дав. сял-у пален-у

Тв. сял-ом пален-ам

Мес. сял-е пален-е

 

Н. В. К. 3) пляч-о 4) мор-а

Род. пляч-а мор-а

Дав. пляч-у мор-у

Тв. пляч-ом мор-ам

Мес. пляч-ы мор-ы

 

Н. В. К. 5) жыцьц-ё пол-е

Род. жыцьц-я пол-я

Дав. жыцьц-ю пол-ю

Тв. жыцьц-ём пол-ем

Мес. жыцьц-i пол-i

 

множны лiк:

Н. В. К. 1) сёл-ы 2) пален-ы

Род. сёл-аў пален-аў

Дав. сёл-ам пален-ам

Тв. сёл-амi пален-амi

Мес. сёл-ах пален-ах

 

Н. В. К. 3) плеч-ы 4) мор-ы

Род. пле-аў мор-аў

Дав. пляч-ам мор-ам

Тв. пляч-амi мор-амi

Мес. плеч-ах мор-ах

 

Н. В. К. 5) жыцьц-i 6) пал-i

Род. i iншыя пал-ёў

Дав. склоны пал-ём

Тв. мн. лiку ня пал-ямi

Мес. ўжываюцца пал-ёх

 

§ 18. Увагi аб канчатках. I. Месны склон адз. лiку мае чатыры канчаткi: -е, -i, -ы, -у, якiя ўжываюцца так, як у прадметнi-ках муж. роду, напрыкл.:

у сяле, пры вакне, у гумне, на сукне, аб пiсьме i г. д. (канчатак пад нацiскам);

на сене, у леце, на целе, у слове, на небе, на палене i г. д. (канчатак не пад нацiскам);

аб дабры, на плячы, пры гумянцы, на моры, у горы (гора), пры вогнiшчы, на сэрцы, на ваконцы, сонцы i г. д.;

у лахмацьцi, у жыцьцi, на гальлi, у чытаньнi, пры здарэньнi, на полi i г. д.;

словы з асновамi на маюць канчатак : века - аб веку, вока - аб воку.

II. Назоўны склон множ. ліку мае канчаткi -i, -ы: гумны, здарэньнi, азёрны, моры, балоты i г. д.

III. Родны склон множ. ліку можа ўжывацца або з канчаткам -оў (-аў), або без канчатку (адна аснова): вядзёр - вёдраў, красён - кроснаў, плеч - плечаў i г. д.

IV. Трэба заўважыць розьнiцу ў нацiску: сяло - сёлы, вядро -вёдры, вакно - вокны, ярмо - ёрмы; але - два, тры, чатыры сялы, вядры, вакны, ярмы i г. д.

§ 20. Вока i вуха скланяюцца гэтак: вока, вока, воку, вокам, на воку; вочы, вачэй, вачом, вачмi, аб вачох; вуха, вуха, вуху, вухам, у вусе; вушы, вушэй, вушом, вушмi, аб вушох.

Слова плечы таксама часам мае ў твор. i месн. склоне мн. лiку плячмi або плячыма, на плячох.

 

Б. Перапiсаўшы, пастаў нацiск i падчыркнi канчаткi прадметнiкаў нiякога роду.

Цiха месяц адзiнокi ходзiць ў небе над зямлёю. Далёка ад нашага краю ёсьць вялiкiя вазёры або моры. У возеры салодкая вада, а ў моры салёная. Дожджычку просiць маладое жыта. У полi каменьня даволi. Пры здарэньнi зайдзiся адведаць i купiць насеньня. На балоце з чаротамi лазьнякi шапталi. На гальлi старога дуба было гняздо. У жыцьцi ўсяго нажывеш. Нудна на сэрцы. I на сонцы ёсьць плямы. У паветры павеяла дымам. Марскiя стварэньнi i расьлiны ў рэчцы цi ў возеры ня жывуць. На адным месцы й камень абрастае. Таму й хворы, што ў горы. Цярпеньнем i працай горы пераносяць. Грады зарасьлi зельлем. З шчасьцем добра й грыбы зьбiраць. Конь прывязан повадам, а госьць полуднем.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал