Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Лекцыя 12.
А. 1. Праскланяй прадметнiкi, пастаў нацiск i аддзялi канчатак ад корня:
соль, гразь, ноч, роскаш; кроў, любоў.
§ 26. Прадметнiкi жан. роду на зычны. Сюды адносяцца такiя прадметнiкi, як косьць, гразь, соль, медзь; ноч, мыш, роскаш, моц; любоў, кроў i падобныя; у множ. лiку такiя, як сенi, грудзi, гусьлi, дзьверы, - наагул, усе тыя прадметнiкi жан. роду, што ў назоўным склоне не канчаюцца на –а. Апрача таго, сюды адносяцца: куры, суседзi, чэрцi.
УЗОРЫ СКЛАНЕНЬНЯ.
адзiночны лiк: Н.К. косьць рэч кроў Р. касьц-i рэч-ы крыв-i Д. касьц-i рэч-ы крыв-i В. як назоўны Т. касьц-ёю(й) рэч-аю(й) крыв-ёю(й) (косьцю) (рэччу) (кроўю) М. касьц -i рэч -ы крыв -i
множны лiк: Н.К. косьц-i рэч-ы Р. касьц-ей рэч-аў Д. касьц-ям рэч-ам В. як назоўны Т. касьц-ямi рэч-амi М. касьц-ёх рэч-ах
§ 27. Увагi аб склонах. I. Родны склон множ. л. мае канчатак -ей, або -аў: касьцей, саней, грудзей, печаў, рэчаў, ночаў (часам: пячэй, начэй i г. д.). II. Творны склон множ. лiку, апрача паказаных у прыкладах канчаткаў, мае часамi канчатак -ма: касьцьма, саньма i г. д. § 28. Слова мацi скланяецца гэтак: Наз. мацi (маць) Вiн. мацi Клiчны мацi! Род. мацi Тв. - Дав. мацi Мес. мацi Множ. лiку гэтае слова ня мае. У творным склоне множ. лiку яно замяняецца формамi ад матка: маткаю, маткi, матак i г. д.
Б. Праскланяй на пiсьме, аддзяляючы канчатак ад асновы: тразь, соль, медзь; ноч, мыш, моц, любоў; куры, суседзi, чэрцi.
|