Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Феадальная раздробленасць.
Прычыны і пачатак раздробленасці. Перыяд распаду дзяржаў у сярэднія вякі на больш дробныя дзяржаўныя ўтварэнні гісторыкі называюць перыядам феадальнай раздробленасці. Яго перажывалі Францыя, Англія, Італія, Германія, а таксама Кіеўская Русь. Усходнеславянскія землі ўступілі ў перыяд феадальнай раздробленасці пазней краін Заходняй Еўропы. Распаду Кіеўскай Русі ў значнай ступені паспрыяла рашэнне, якое было прынята на Любецкім (каля Кіева) з’ездзе князёў у 1097 г. З’езд абвясціў «кождо да держнть отчнну свою» (няхай кожны князь трымае зямлю свайго бацькі). Гэтым быў юрыдычна замацаваны пачатак падзелу Рускай зямлі на асобныя княствы. Кожнае княства станавілася суверэнным (незалежным) і цяпер мела права самастойна вызначаць свой унутраны парадак, весці самастойную знешнюю палітыку. Амаль адначасова з распадам Кіеўскай Русі распачаўся працэс падзелу буйных усходнеславянскіх княстваў, якія складалі старажытнарускую дзяржаву з цэнтрам у Кіеве. Якія ж прычыны выклікалі раздробленасць ва ўсходнеславянскіх землях? Па-першае, гэта развіццё феадальных адносін і ўмацаванне многіх гарадоў на перыфірыі, што прывяло да паслаблення цэнтра. Па-другое, адсутнасць трывалых, пастаянных эканамічных сувязей паміж землямі ва ўмовах панавання натуральнай гаспадаркі. Па-трэцяе, парушэнне ўсталяванай практыкі перадачы княжацкага прастола ў спадчыну, калі асобныя князі пачалі ўсобіцы з-за старшынства ці іншых крыўд, уцягваючы ў міжусобныя войны іншых князёў. Удзельныя княствы Полацкай зямлі. Полацкая зямля стала падзяляцца на дробныя тэрытарыяльныя ўтварэнні ў пачатку XII ст. Гэтыя ўтварэнні, у якіх гаспадарылі прадстаўнікі княжацкіх сем’яў, у крыніцах XII – XIII стст. называюцца «вола сцямі». З’яўленне ўдзельных княстваў у Полацкай зямлі прыходзіцца на апошнія гады праўлення князя Усяслава Брачыславіча (1044 – 1101 гг.), які меў шэсць сыноў: Барыса, Рамана, Давыда, Глеба, Расціслава, Святаслава (Георгія) – бацка Ефрасінні. Амаль кожны з іх атрымаў у кіраванне горад з воласцю. У выніку ў першай палове XII ст. у Полацкай зямлі ўзніклі Полацкае, Менскае, Заслаўскае ўдзельныя княствы, пазней – Віцебскае, Друцкае, Лагойскае і інш. Пасля смерці Усяслава паміж яго нашчадкамі ўспыхнула міжусобная барацьба. Гэта выкарысталі кіеўскія князі, якія імкнуліся падпарадкаваць сабе Полацкую зямлю, захапіць некаторыя яе гарады, у прыватнасці Менск. У пачатку XII ст. у Менску княжыў сын Усяслава Глеб. У 1105 г. на Менск напала аб’яднанае войска паўднёварускіх князёў. Да іх далучыўся брат Глеба Давыд Усяславіч, які быў незадаволены яго дзеяннямі. Але Глеб здолеў адбіць напад, і дапамаглі яму ў гэтым добрыя ўмацаванні Менскага дзядзінца. Глеб Усяславіч праводзіў палітыку ўзвышэння Менска. У гэтых мэтах Глеб заключыў саюз з Друцкам, Оршай, Копыссю. У 1116 г. ён захапіў частку зямлі дрыгавічоў і спаліў іх горад Слуцк. Незадоўга да гэтага вялікім князем кіеўскім стаў Уладзімір Манамах, якога вельмі занепакоілі дзеянні менскага князя. I таму, калі ў 1117 г. Глеб зноў накіраваўся ў паход у суседнія землі, Уладзімір Манамах паслаў супраць Глеба свайго сына Мсціслава. Войска Мсціслава асадзіла Менск. Глеб трапіў у палон. Яго адправілі ў Кіеў, дзе ў 1119 г. ён памёр і быў пахаваны ў Кіева-Пячэрскім манастыры. У выніку гэтых падзей Менск страціў на пэўны час значэнне палітычнага цэнтра. Але барацьба паміж Полацкам і Кіевам не спынялася. У 1127 г. кіеўскія князі ажыццявілі чарговы паход у Полацкую зямлю, у ходзе якога было захоплена і спалена некалькі гарадоў. Аднак і пасля гэтага полацкія князі не жадалі падпарадкоўвацца кіеўскаму князю. Так, яны наадрэз адмовіліся прыняць удзел у паходзе Мсціслава на качэўнікаў-полаўцаў (1128 г.). У адказ на гэта Мсціслаў у 1129 г. захапіў у палон амаль усіх полацкіх князёў з сем’ямі. На трох лодках яны былі вывезены ў Візантыю да імператара Іаана Камніна (зяця Мсціслава). Там полацкія князі служылі ў войску, а праз некалькі гадоў некаторыя з іх вярнуліся на радзіму. 3 1139 г. амаль уся Полацкая зямля зноў апынулася пад уладай нашчадкаў Усяслава. Аднак улада князёў у Полацку пачала хутка слабець. Палітычнае жыццё Полацка з гэтага часу характарызавалася частай зменай князёў. Цяпер іх назначэнне і выгнанне цалкам залежала ад веча, дзейнасць якога накіроўвалі прадстаўнікі знаці. У 1132 г. веча выбрала князем унука Усяслава Чарадзея – Васільку. Каля 1144 г. полацкім князем стаў Рагвалод, Барысавіч, але ў 1151 г. ён быў выгнаны вечам. Замест яго на полацкі прастол быў выбраны менскі князь Расціслаў Глебавіч. Пазней полацкім князем стаў віцебскі князь Усяслаў Васількавіч, які княжыў да 1180 г. Часам полацкія і віцебскія князі траплялі ў залежнасць ад Смаленскага княства. Тураўскае княства ў перыяд раздробленасці. У 1113 г. вялікім князем кіеўскім стаў Уладзімір Манамах (1113 – 1125 гг.) і Тураў надоўга трапіў у залежнасць ад Кіева. Аднак у 1157 г. энергічны і таленавіты князь Юрый Яраславіч аднавіў на тураўскім прастоле мясцовую княжацкую дынастыю, да якой ён адносіўся сам. Тураўская зямля распалася на ўдзельныя княствы ў другой палове XII ст. Яна была падзелена пасля смерці тураўскага князя Юрыя Яраславіча паміж яго сынамі. Узніклі Тураўскае. Пінскае, Дубровіцкае. Клецкае, Слуцкае княствы, якія паступова трапілі пад уплыў суседняга Галіцка-Валынскага княства. Раздробленае на ўдзелы Тураўскае княства не магло аказваць істотны ўплыў на палітычнае жыццё іншых усходнеславянскіх княстваў. У параўнанні з Полацкам грамадска-палітычны лад у Тураве меў свае асаблівасці. Тураўскія князі, паводле роднасных сувязей, маглі заняць велікакняжацкі прастол у Кіеве, калі для гэтага надыходзіла іх чарга як прадстаўнікоў княжацкага роду Рурыкавічаў. Адначасова Тураўскае княства працягвала падпарадкоўвацца «свайму» князю, які станавіўся вялікім князем кіеўскім. А для непасрэднага кіравання ў Тураў Кіевам назначаўся княжацкі намеснік – пасаднік. (Паняцце «пасаднік» па ходзіць ад слова «пасадзіць», што азначае: назначыць, паставіць, магчыма, выбраць.) Побач з пасадай пасадніка ў Тураве яшчэ існавала пасада тысяцкага, які з’яўляўся кіраўніком гарадскога апалчэння. Буйным горадам Тураўскага княства быў Пінск. Ён размяшчаўся на важным водным шляху з Кіева ў Польшчу. Дзякуючы гэтаму Пінск адыгрываў важную ролю ў эканамічным і палітычным жыцці Тураўскага княства. 3 цягам часу Пінск узвысіўся над Туравам. Па гэтай прычыне многія гісторыкі называюць Тураўскае княства Турава-Пінскім. Палітычная гісторыя іншых зямель старажытнай Беларусі. Землі Сярэдняга Пабужжа на працягу многіх стагоддзяў уключалі гарады Берасце, Камянец, Кобрын, Драгічын, Мельнік, Бельск. Размяшчаліся яны на абодвух баках Заходняга Буга. Уся гэта прастора была аб'яднана вакол свайго галоўнага горада – Берасця. Першыя летапісныя звесткі аб Берасці адносяцца да 1019 г. («Аповесць мінулых часоў»), калі адбывалася драматычная барацьба паміж сынамі Уладзіміра Святаславіча (хрысціцеля Русі) за велікакняжацкі прастол. У канцы XII ст. Берасце было ў складзе ўладанняў галіцка-валынскага князя Рамана Мсціславіча. Гэты князь пашырыў уладу на Кіеў, стаў наймагутнейшым князем Русі, меў аўтарытэт у вярхах Візантыі, Польшчы, Венгрыі і Рыма. У канцы I тысячагоддзя ўсходнія славяне асвоілі землі Беларускага Панямоння (так званая «Чорная Русь»). Найбольш старажытнымі гарадамі тут з’яўляліся Наваградак (Навагрудак), Ваўкавыск, Слонім і Гародня (Гродна). Апошні ўпершыню ўзгадваецца пад 1127 г. (Іпацьеўскі летапіс), калі гарадзенскі князь Усеваладка прымаў удзел у паходзе кіеўскага князя Мсціслава на Полацкую зямлю. У XII – XIII стст. у Верхнім Панямонні ўзніклі Гарадзенскае, Наваградскае, Ваўкавыскае, Слонімскае княствы. Сярэдневяковыя землі Беларускага Пасожжа ў XII-XIII стст. уваходзілі ў склад Смаленскага і Чарнігаўскага княстваў. Смаленск быў галоўным горадам смаленскіх крывічоў, якія паводле паходжання і культуры былі блізкія да полацкіх крывічоў. Спачатку да Смаленскага княства адносілася паўночная частка Пасожжа з гарадамі Мсціславам, Крычавам, Прупоем (Прапошаск, цяпер Слаўгарад). У 1116 г. да Смаленскага княства адышлі Копысь і Орша. Тэрыторыя ніжняга цячэння Сожа з Гомелем і Чачэрскам, а таксама Рэчыца ў XII – XIII стст. уваходзілі ў склад моцнага Чарнігаўскага княства. (Гомель упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 1142 г.) Каля сярэдзіны XII ст. у Гомелі і, верагодна, у Чачэрску з’явіўся княжацкі прастол. Такім чынам, у выніку драблення Полацкай, Тураўскай і іншых зямель на тэрыторыі Беларусі ў XII – ХІІІ стст. узнікла амаль 20 княстваў, сярод якіх найбольшую ролю ў гісторыі адыгралі Полацкае, Менскае, Гарадзенскае і Наваградскае. Барацьба з татарскай і крыжацкай наваламі Мангола-татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу. XIII ст. – час не столькі пераломны, колькі адметны ў развіцці дзяржаўных і палітычных структур Усходняй Еўропы. Ён вызначаўся тым, што на долю ўсходнееўрапейскіх народаў выпалі сур’ёзныя выпрабаванні пад пагрозай страты сваёй незалежнасці. Калі ў асіміляваных славянамі балтыйскіх, вугра-фінскіх і скіфа-сармацкіх народаў Еўропы працэс разлажэння рода-племяннога ладу да XII ст. ужо даўно закончыўся, у выніку чаго склаліся самастойныя феадальныя дзяржавы, то ў народаў Цэнтральнай Азіі ў XII ст. ён толькі набіраў сілу. Па вызначэнні гісторыка Л.Гумілёва, у азіяцкіх народаў адбываўся " пасіянарны выбух" (перыяд нечакана моцнага ўнутранага развіцця). У пачатку XIII ст. у стэпах Цэнтральнай Азіі склалася моцная Мангольская дзяржава на чале з Чынгіз-Ханам. Сярод манголаў адным з найбольш буйных племянных аб’яднанняў былі татары. Не маючы ўнутраных механізмаў сацыяльна-эканамічнага развіцця грамадства, дзяржава мангола-татар магла існаваць толькі пры ўмове экстэнсіўнага пашырэння сваіх межаў, экспансіі і прысваення вынікаў працы іншых народаў. 3 гэтай мэтай манголы стварылі жорсткую таталітарную сістэму дзяржаўнага кіравання, якая была заснавана на войску. Пачаўся іх актыўны націск на Захад. У 1219 г. орды манголаў знішчаюць старажытнейшую сярэднеазіяцкую дзяржаву Харэзмшахаў. Сцёрты з твару зямлі гарады Бухара, Самарканд, Ургенч, Мерв. У 1222 – 1223 гт. манголы прайшлі вогненнай віхурай праз Іран, Закаўказзе, трапілі ў Прычарнаморскія стэпы, разбілі плямёны полаўцаў і 31 траўня 1223 г. упершыню сустрэліся са славянскімі паўднёварускімі дружынамі ў бітве на р.Калка, якая стала прадцечай цэлай эпохі ў жыцці ўсходнеславянскіх зямель. У канцы 1237 г. унук Чынгісхана Бату (па-славянску Батый) пачаў заваёўніцкі паход у землі Русі. На працягу зімы 1238 г. мангола-татары захапілі і разрабавалі гарады Разань, Каломну, Маскву і Уладзімір. У сакавіку 1238 г. ў бітве на рацэ Сіці пацярпелі паражэнне галоўныя сілы старажытнарускіх князёў. Зімой 1239 г. мангола-татарскія войскі ўварваліся ў паўднёварускія землі, пераправіліся праз Днепр, у выніку аблогі і кровапралітнай бітвы ўзялі і разрабавалі ў снежні 1240 г. Кіеў. Затым мангола-татарскія войскі накіраваліся ў Галіцка-Валынскую зямлю. Былі ўзяты Уладзімір-Валынскі і Галіч. Беларускія землі ўвесь гэты час знаходзіліся пад пагрозай мангола-татарскага нашэсця. Найбольшую магчымасць выйсці на тэрыторыю Паўднёва-Усходняй Беларусі мангола-татары мелі, калі праходзілі праз Чарнігаўшчыну ў 1239—1240 гг. Першая хваля мангольскай навалы закранула паўднёвую Беларусь. Па археалагічных звестках, яны напалі на Гомель і захапілі гарадскі пасад, разрабавалі Мазыр і Тураў. Апроч таго, у Іпацьеўскім летапісе гаворыцца, што вясной 1241 г. у ваколіцах Берасця нельга было “выйсці на поле, бо быў смурод ад вельмі вялікай колькасці забітых”. Верагодна, тут адбылася вялікая бітва, у якой загінула многа мангола-татар, бо хрысціяне сваіх нябожчыкаў пасля боек заўседы хавалі. Выказваюцца меркаванні, што гэта было якраз вынікам уварвання сюды атрада мангола-татар. Паводле бела-руска-літоўскіх летапісаў, той іх часткі, якая лічыцца легендарнай, вялікі князь Міндоўг разграміў каля горада Крутагор’я войскі хана Койдана. 3 таго часу мястэчка пачало называцца Койданава (сучасны Дзяржынск). Але набегі татарскіх туменаў на беларускія землі былі эпізадычнымі. У 1258 г. хан Бурундай разам з Васількаю Раманавічам уладзіміра-валынскім напаў на Нальшчаны (паўночны захад Беларусі). Паўтараліся напады ў 1259, 1275 і 1287 гг. У гэтых паходах мангола-татары, як заўсёды, рабавалі маёмасць, зводзілі людзей у палон, каб прадаць пасля на нявольніцкіх рынках. Але накласці пастаянную даніну, усталяваць пастаянную ўладу і кіраванне праз выдачу мясцовым князям “ярлыкоў”, як ім гэта ўдалося зрабіць у рускіх землях, на Беларусі татары не змаглі. Бо тут, у адрозненне ад паўднёва-рускіх земляў, дзе шматлікія княствы перажывалі час феадальнай раздробленасці і заняпаду, у 1230 1240 гг. утварылася маладая цэнтралізаваная дзяржава – Вялікае Княства Літоўскае. Яно аб’яднала літоўскія і полацкія землі. Полацкая зямля была адзіным княствам-дзяржавай, якое не зведала мангола-татарскага нашэсця. Але не меншая небяспека пагражала Полацку з паўночнага захаду. Барацьба супраць крыжакоў. Калі заваяванне манголамі Усходняй Еўропы было, так бы мовіць, “варварскім”, з прымяненнем звычайнай сілы пры амаль поўнай адсутнасці якіх бы то ні было палітычных сродкаў, то паўночная небяспека з боку нямецкіх крыжацкіх ордэнаў была хітра замаскіравана місіянерскай дзейнасцю. Першыя нямецкія місіянеры з’явіліся ў Прыбалтыцы ў канцы XII ст. У 1186 г. полацкі князь Уладзімір (Вальдэмар, паводле заходніх хронік) дазволіў немцу Мейнарду весці хрысціянізатарскую дзейнасць сярод падуладных Полацку ліваў. Але язычнікі-балты не надта імкнуліся пад духоўную ўладу папы рымскага і яго, як і наступнага прапаведніка, Бартольда, забілі ў 1198 г. Дарэчы, гэта быў амаль звычайны лёс для большасці першых хрысціянскіх прапаведнікаў, пачынаючы з Апосталаў Хрыстовых. Але ў дадзеным выпадку курыя была зацікаўлена не толькі і не столькі ў выратаванні “аблудных” душ, колькі ў далучэнні да сваёй улады новых зямель і атрыманні з іх новых прыбыткаў. 3 гэтай мэтай у 1201 г. пры біскупе Альберце (зноў-такі з дазволу полацкага князя) была пабудавана крэпасць Рыга (этымалогія гэтай назвы ад беларускага слова “рыгво” вусце ракі). Тут жа ў 1202 г. быў утвораны ордэн мечаносцаў. Гзта быў першы, пакуль не ваенны, удар па Полацку. Бо яго галоўная жыццядзейная гандлёвая артэрыя, якая звязала дзяржаву з усёй Заходняй Еўропаю, Дзвіна была перакрыта. А ордэн ствараўся з дакладна акрэсленай мэтай: хрысціянізацыя і заваёва Ніжнядзвінскіх полацкіх зямель. Першая адкрытая сутычка Полацка з крыжакамі адбылася неўзабаве – у 1203 г., калі Уладзімір полацкі асадзіў замак Ікскуль (Ікесколу) непадалёку ад Рыгі. У гэтым жа, 1203 годзе на Рыгу напаў князь горада Герцыке Усевалад сумесна з атрадам літоўцаў. Полацкі князь зразумеў, нарэшце, сваю памылку і таму месца нападу было выбрана невыпадкова. Менавіта гэты замак разам з першай лацінскай царквой быў закладзены з дазволу Уладзіміра Мейнардам. Паход быў няўдалым, палачане былі вымушаны адступіць, лівы ж пачалі плаціць даніну не Полацку, а немцам. Зразумела, што далейшага мірнага суіснавання ордэна і Полацкай дзяржавы быць не магло. Паміж Полацкам і Рыгай знаходзілася некалькі невялікіх падначаленых Полацку княстваў, якія выконвалі ролю славянскіх фарпостаў па рэчышчы Дзвіны. Цэнтрамі гэтых княстваў былі гарады Кукенойс і Герсіка. Каб падабрацца бліжэй да Полацка, крыжакі накіравалі дэейнасць супраць гэтых маленькіх княстваў. У 1205 г. вялікі атрад лацінскіх рыцараў-вандроўнікаў пасяліўся ўсяго ў трох мілях ад Кукенойса. Небяспека станавілася ўсё больш яўнай. Але на адкрытую канфрантацыю з Рыгай кукенойскі князь Вячка (Вячаслаў) адважыўся не адразу, бо ваенныя сілы былі яўна няроўныя. У 1205 і 1207 гг. Вячка заключае з ордэнскім біскупам мірныя пагадненні, нетрываласць і часовасць якіх была зразумела абодвум бакам. Згодна з пагадненнямі Вячка губляў частку падначаленай яму тэрыторыі і ўласную незалежнасць. Пастаянныя сутычкі з асобнымі рыцарскімі атрадамі прывялі нават да таго, што ў Кукенойсе пасяліліся нямецкія рыцары. Сам Вячка аднойчы трапіў да іх у палон, але па загаду біскупа быў адпушчаны. Мірыцца са станам біскупскага васала Вячка не жадаў, але і ўтрымаць пад сваёй уладай княства таксама не мог. У 1207 г. ён адважыўся на рашучы крок – перабіў са сваёй дружынай немцаў, спаліў Кукейнос і пайшоў, як апавядае “Хроніка Лівоніі” Генрыха Латвійскага, у “Русію”. Горад і княства цалкам перайшлі ў рукі крыжакоў. Пасля Кукенойса памкненні Ордэна былі накіраваны на Герсіке. У 1209 г., сабраўшы магутнае войска, біскуп Альберт нападае на гэты горад, рабуе і спальвае яго. Князь Герсіке Усевалад быў вымушаны ісці на паклон да Альберта і ўсталяваць з ім мір на ўмовах лацінян. Гэта мірнае пагадненне фактычна цалкам падначальвала князя-палачаніна і яго невялікяе княства крыжакам. У 1210 г. паміж рыжскім епіскапам Альбертам і полацкім князем Уладзімірам быў заключаны мірны дагавор. Паводле дагавору Полацк захоўваў сваё права на атрыманне зліваў даніны. Праз два гады, у 1212 г., адбыліся новыя перагаворы паміж палачанамі і немцамі. Князь Уладзімір прапанаваў рыжскаму епіскапу адмовіцца ад хрышчэння ліваў. Інакш полацкі князь паабяцаў «спаліць усе замкі Лівоніі, а разам і саму Рыгу». Аднак Уладзімір не змог дабіцца прыняцця сваіх патрабаванняў. Распачаць жа неадкладныя буйныя ваенныя дзеянні яму, верагодна, было не пад сілу. Перамовы скончыліся ў 1212 г. пагадненнем, згодна з якім полацкі князь вымушаны быў адмовіцца ад ніжняга Падзвіння і ад даніны з боку ліваў на карысць крыжакоў. Аднак было дамоўлена, што купцам будзе адкрыты свабодны шлях па Заходняй Дзвіне. Тым часам пранікненне крыжакоў у глыбіню балтыйскіх і полацкіх зямель працягвалася. У 1216 г. эсты звярнуліся да полацкага князя Уладзіміра з прапановай сабраць вялікае войска і аб’яднанымі сіламі выступіць супраць ордэна. Уладзімір згадзіўся і разаслаў сваіх людзей збіраць войска ў " Русію" і " Летонію". Але ў той момант, калі ўсё было падрыхтавана да паходу, Уладзімір, падняўшыся на карабель, раптоўна памёр. Як слушна лічаць, ён быў атручаны крыжакамі. Паход не адбыўся. Пранікненне ж крыжакоў на ўсход працягвалася. У 20-я гт. XIII ст. крыжацкая навала навісла непасрэдна над землямі эстаў, за якімі стаялі на чарзе Пскоў і Ноўгарад. На наступны год пасля бітвы на Калцы, скарыстаушы выгадную палітычную сітуацыю, біскуп Альберт нападае на горад Юр’еў. У Юр’еве тым часам правіў ўжо вядомы нам Вячка. Пасля доўгай аблогі з выкарыстаннем падкопаў, драўляных асадных вежаў, сродкаў падпалу Юр’еў быў узяты ў 1224 г. Вячка, а разам з ім і эсцкі князь Мяэлс загінулі. Адносіны Полацкай зямлі з Інфлянцкім ордэнам і потым часам абвастраліся, але яна ніводнага разу не была пад ударам рыцараў, як і сам Полацк не ажыццявіў ніводнага агульнага паходу на Рыгу. Гаспадарчыя інтарэсы бралі верх, і Дзвіна стала трасай узаемавыгаднага актыўнага гандлю. У1223 г. з ініцыятывы Полацка зноў дайшло да спробы ўпарадкаваць узаемадачыненні пісьмовым пагадненнем. У 1229 г. паміж Смаленскам, Полацкам і Віцебскам, з аднаго боку, ды Рыгай і шэрагам нямецкіх гарадоў (Любекам, Мюнстэрам, Брэменам, Дортмундам і інш.), з другога, была падпісана новая, даволі раўнапраўная дамова аб гандлі, вядомая ў гістарычнай літаратуры як «Смаленская гандлёвая праўда». Яна адкрывала “чысты шлях” купцам гэтых гарадоў у абодва бакі і нічым не абмяжоўвала іх гандаль. У гэты час у Холмскай зямлі ўсталяваліся браты другога, яшчэ больш моцнага каталіцкага духоўна-рыцарскага ордэна – Ордэна святой дзевы Марыі, пазней празванага ў польскай гістарычнай традыцьгі Крыжацкім. Пакліканыя мазавецкім князем Конрадам для барацьбы супраць прусаў, рыцары нямецкага Ордэна храмоўнікаў (тэўтонцы), якія пад ударамі туркаў-сельджукаў быў вымушаны пакінуць Малую Азію, на чале з ландмайстрам Германам Бальке у 1230 г. з’явіліся на Вісле, дзе сталі ўзводзіць замкі, і ўзяліся падпарадкоўваць Прусію. У 1237 г. два нямецкія ордэны ў Прыбалтыцы аб’ядналіся і заснавалі Лівонскі ордэн. Цяпер яны ўяўлялі сур’ёзную небяспеку для ўсіх балцкіх плямёнаў. Узрастала пагроза і для Русі. Праўда, Інфлянцкі ордэн і пасля аб'яднання з тэўтонамі не ставіў на мэце заваявання тэрыторыі Полаччыны. Хоць на мяжы з ёю рыцары неўзабаве ўзвялі сваю цвярдыню Дынабург, непасрэдна беларускія землі Падзвіння яны не займалі. Менавіта ў гэты час Ноўгарад і Пскоў у поўнай ступені зразумелі небяспеку, якая насоўвалася на іх. Полацкая зямля была значна аслаблена і, нягледзячы на тое, што не пускала крыжакоў далей на поўдзень славянскіх зямель, дзе з’явіліся мангола-татары, не магла больш у адзіночку супрацьстаяць рыцарам з крыжом. Пачынаўся новы “наступ на ўсход” праз прусаў, яцьвягаў, ліваў на Навагародскую і Віленскую землі, на маладое гаспадарства – Вялікае Княства Літоўскае. У гэтыя гады наўгародскі князь Яраслаў робіць свае першыя паходы супраць лацінян. Але і ягоных сіл было недастаткова. Наспяваюць умовы для стварэння антыкрыжацкай кааліцыі. Неўзабаве пасля гэтага дайшло да саюзу Полацка з Ноўгарадам. У 1239 г. ноўгарадскі князь Аляксандр Яраславіч ажаніўся з дачкой У бітве супраць шведаў 15 ліпеня 1240 г. на Няве разам з ноўгарадцамі прымалі ўдзел і палачане. Лоўчы князя Аляксандра Якаў Палачанін праявіў асаблівую мужнасць: біўся з невялікім атрадам супраць цэлага палка, за што заслужыў пахвалу ад князя. 5 красавіка 1242 г. полацкія дружыны разам з наўгародцамі зноў разбіваюць крыжакоў на Чудскім возеры. Тым часам у выніку мангольскіх паходаў 40 – 50-х гг. практычна ўся Усходняя Еўропа была падначалена ім. Тумены хана Бурундая дайшлі да Віслы. Вольнымі заставаліся толькі княствы-дзяржавы на Беларусі і Ноўгарад, ды і то апошні на чале з князем Аляксандрам быў вымушаны плаціць манголам даніну. Палітыку полацкай дынастыі Рагвалодавічаў працягвалі літоўскія князі, якія ўсталяваліся ў Полацку і Навагародку. Разам з Аляксандрам Неўскім, Яраславам цвярскім у 1262 г. хадзіў паходам на Дзерпт супраць крыжакоў полацка-літоўскі князь Таўцівіл, пляменнік Міндоўга. У 1267 – 1269 гг. пскоўскі князь Даўмонт – родзіч Міндоўга і Таўцівіла – неаднойчы перамагае ордэн у бітвах. Такім чынам, толькі кааліцыя ўсіх сіл паўночнай часткі Усходняй Еўропы дала магчымасць не без пераменнага поспеху адстаяць незалежнасць не толькі Полацкага і Наўгародскага княстваў, але і ўсіх іншых усходнеславянскіх зямель. Гэтыя вольныя астраўкі ў моры разрабаваных і спаленых манголамі гарадоў і вёсак сталі падмуркамі кансалідацыі і адраджэння славянскіх княстваў. Беларускія землі, не зведаўшыя ўсіх жахаў мангольскага пагрому, адстаяўшыя ў цяжкай барацьбе з крыжакамі сваю незалежнасць, пайшлі сваім, толькі ім характэрным шляхам з да новай дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
|