Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Прамысловасць Беларусі ў другой палове 19 ст.






Адмена прыгоннага права стварыла спрыяльныя ўмовы для развіцця прамысловасці на землях Беларусі. У другой палове 19 ст. можна вылучыць чатыры асноўныя тыпы прамысловасці:

- рамесна-саматужная прамысловасць;

-дробнакапіталістычная прамысловасць;

- мануфактурная прамысловасць;

-фабрычна-заводская прамсловасць.

 

Тып прамысловасці Спецыфіка вытворчасці Колькасць прадпрыемстваў на 1900 г. Колькасць рабочых на 1900 г.
Рамесна-саматужная Вытворчы працэс ажыццяўляецца сіламі рамесніка-уладальніка прадпрыемства, членаў яго сям’і і рабочых ў колькасці менш 5 чал. без спецыялізаванага падзелу працы пры дапамозе ручных прылад працы 58, 1 тыс. 110 тыс.
Дробнакапіталістычная Вытворчы працэс ажыццяўляецца сіламі рабочых ў колькасці ад 5 да 16 чал. без спецыялізаванага падзелу працы пры дапамозе ручных прылад працы 17 тыс. 63, 5 тыс.
Мануфактурная Вытворчы працэс ажыццяўлялецца сіламі рабочых у колькасці ад 16 чал. пры дакладна вызначаным падзеле працы, пры дапамозе ручных прылад працы   28, 8 тыс.
Фабрычна-заводская Вытворчы працэс ажыццяўляецца рабочымі пры дакладна вызначаным падзеле працы і выкарыстанні машынных прылад працы   33, 6 тыс.

 

Рост колькасці прадпрыемстваў, рабочых і аб’ёмаў вытворчасці назіраўся ў межах усіх тыпаў прамысловасці разглядаемага перыяду. Асабліва хуткімі тэмпамі развівалася фабрычна-заводская прамысловасць, аб’ём прадукцыі ў межах якой на працягу 1860-1900 гг. павялічыўся ў 37 разоў. Пры гэтым асноўная колькасць фабрык была пабудавана ў 1880- 1890-я гг. дзякуючы правядзенню інтэнсіўнага чыгуначнага будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі. Характэрна тое, што пасля рэформы 1861 г. у Беларусі зніклі прыгонныя фабрыкі і мануфактуры; усе прамысловыя прадпрыемствы былі пераведзены на капіталістычны лад.

Аднак сярод фабрык пераважалі невялікія прадпрыемствы, на кожным з якіх працавала менш як 50 чалавек. На канец 19 ст. на землях Беларусі налічвалася толькі 9 буйных прадпрыемстваў з колькасцю рабочых звыш 500 чалавек. Сярод буйнейшых фабрык у Беларусі належылі машынабудаўнічы і чыгуналіцейны завод Якабсона, Ліўшыца і Кº у Мінску, льнопрадзільная фабрыка “Дзвіна” ў Віцебску, тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне, папяровая фабрыка ў Добрушы, запалкавыя фабрыкі ў Пінску і Барысаве. Таксама буйнымі прамысловымі прадпрыемствамі з’яўляліся чыгуначныя майстэрні і дэпо ў Пінску, Гомелі, Мінску, Віцебску.

Развіццё прамысловасці абумовіла стварэнне акцыянерных кампаній – фінансава-прамысловых груп, у межах якіх аб’ядноўваліся капіталы некалькіх асобных уласнікаў. Паколькі канцэнтрацыя вытворчасці на землях Беларусі была невысокай, іх колькасць на канец 19 ст. не перавысіла 10. У асноўным акцыянерныя таварыствы ствараліся ў сферы эксплутацыі гарадскіх камунікацый (напрыклад, бельгійскае акцыянернае таварыства “Віцебскі трамвай” з 1898 г.).

У структуры прамысловай вытворчасці пераважалі галіны, заснаваныя на перапрацоўцы мясцовай сыравіны. Па аб’ёмах вытворчасці дамінавалі наступныя прамысловыя галіны:

харчовая (перавагу мела вінакурства);

дрэваапрацоўчая (пераважалі запалкавая і папярова-друкарская вытворчасць);

тэкстыльная;

металаапрацоўчая (разам з чыгуначнымі майстэрнямі);

сілікатна-керамічная і будаўніча-рамонтная.

У апошняй трэці 19 ст. у эканамічным жыцці Беларусі значную ролю пачалі адыгрываць банкі. Сярод іх вылучаліся:

1) Банкі, заснаваныя з дапамогай мясцовага капіталу: Віленскі камерцыйны банк з аддзяленнямі Бабруйску, Гомелі, Гродне і Слоніме; Мінскі камерцыйны банк; Беластоцкі камерцыйны банк.

2) Аддзяленні буйнейшых расійскіх банкаў: 5 філіялаў Дзяржаўнага банка; філіялы Азова-Данскога банка ў Мінску, Магілёве, Пінску; філіял Пецярбургска-Азоўскага банка ў Мінску.

У Беларусі, дзе пераважалі дробныя капіталістычныя і мануфактурныя прадпрыемствы, функцыяніравалі таксама невялікія банкірскія канторы, якія займаліся крэдытнымі аперацыямі па абслугоўванню дробных прамыславікоў і гандляроў. Галоўныя сферы ўкладання сродкаў для камерцыйных банкаў – гандаль, першасная апрацоўка лесу і льну.

Развіццё прамысловасці Беларусі знаходзілася пад уплывам сусветнага эканамічнага цыкла. Эканамічныя крызісы 1873-1875 гг. і 1881-1882 гг. прывялі да скарачэння дробнай і мануфактурнай вытворчасці, пры захаванні росту ў фабрычна-заводскай прамысловасці. У 1890-я гг. назіраецца прамысловы ўздым, які ахапіў амаль усе галіны вытворчасці. Падчас яго сярэднегадавыя тэмпы прыросту прадукцыі склалі 8, 2%. Удзельная вага беларускай прамысловасці ў прамысловасці Расійскай імперыі склала каля 5%, колькасць рабочых 10%.

У той жа час да пачатку 20 ст. прамысловасць не пераўтварылася ў вядучы сектар эканомікі на землях Беларусі. Узровень развіцця прамысловасці Беларусі быў невысокі не толькі ў параўнанні з краінамі Заходняй Еўропы, але і ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі еўрапейскай часткі Расійскай імперыі. Нягледзячы на рост фабрычна-заводскай вытворчасці, асноўная прамысловая прадукцыя выраблялася ў межах рамесна-саматужнай і дробнакапіталістычнай вытворчасці, заснаванай на перапрацоўцы мясцовай сыравіны, пры нізкім узроўні тэхнічнага забеспячэння. Асноўнымі прычынамі маруднага развіцця буйной прамысловасці з’яўляліся:

1) Адсутнасць сыравіны, неабходнай для буйной вытворчасці. Пераважала сельскагаспадарчая, лясная і мінеральная сыравіна, на базе якой працавалі дробныя прадпрыемствы з ручнымі, вадзянымі і ветранымі рухавікамі.

2) Адсутнасць буйных капіталаў. Асноўныя капіталаўкладанні ў прамысловасць ажыццяўляла мясцовае яўрэйскае насельніцтва, якое было пазбаўлена правоў на валоданне зямлёй і яе нетрамі, не мела ў сваёй большасці значных сродкаў для заснавання буйных прадпрыемстваў і займалася ў асноўным рамяством. Буйны расійскі і замежны капітал лічыў для сябе больш выгадным укладанне сродкаў у гандаль і развіццё транспартнай інфраструктуры, а не ў прамысловасць.

3) Каланіяльная палітыка царызму, які быў зацікаўлены ў паскораным развіцці найперш цэнтральных прамысловых раёнаў і ў захаванні Беларусі як аграрнага прыдатку імперыі.

Такім чынам, у другой палове 19 ст. мела месца істотнае развіццё прамысловай вытворчасці на землях Беларусі. Аднак у цэлым узровень развіцця прамысловасці Беларусі ў агульнаеўрапейскім кантэксце быў невысокі.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.005 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал