Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Дакладнасць выказвання і моўныя нормы.






Дакладнасць маўлення заключаецца ў адпаведнасці сэнсу слоў, выказванняў рэаліям, сітуацыям, у выкарыстанні пэўных слоў з пэўнымі, уласцівымі ім значэннямі, якія за-фіксаваны ў слоўніках, лінгвістычных даведніках. Дакладнасць маўлення асабліва цесна звязана з лексічнай нормай.

Дакладнасць маўлення, як мяркуюць мовазнаўцы, забяспечваецца добрым валодан-нем прадмета маўлення (гэта пазамоўная ўмова), а таксама

1) веданнем сінанімічных магчымасцей мовы і ўменнем выбраць з сінані-

мічнага рада найбольш дакладнае для пэўнага выпадку слова,

2) веданнем і дакладным размежаваннем полісеміі,

3) уменнем размяжоўваць паронімы, а таксама амонімы (гэта лінгвістычныя, ці моўныя, умовы дакладнасці).

Асаблівую ролю дакладнасць адыгрывае ў афіцыйна-справавым і навуковым стылях, дзе важнае значэнне надаецца выкладу думак, меркаванняў, дзе, як правіла, адназначная лексіка, дакладна вызначаныя паняцці.

Лагічнасць маўлення цесна звязана з дакладнасцю, аднак лагічнасць найбольш праяў-ляецца ў сінтаксісе маўлення, якое будуецца як паслядоўнае, несупярэчлівае выказванне, дзе часткі звязаны паміж сабой. У сказе важна правільна, лагічна спалучаць адно слова з другім, каб яны не супярэчылі адно аднаму, правільна выбіраць парадак слоў.

Сказы павінны быць звязаны паміж сабой, таму значную ролю адыгрываюць сродкі сувязі паміж сказамі, часткамі тэксту. Гэтым тлумачыцца патрабаванне да структуры лагічнай думкі і лагічнага яе развіцця.

Дарэчнасць цесна звязана з дакладнасцю і лагічнасцю, паколькі моўныя сродкі павінны адпавядаць тэме, сітуацыі, мэце выказвання, стылю маўлення.

Чыстата маўлення забяспечваецца адсутнасцю ў маўленні дыялектных слоў, прастамоўных лексем і выразаў, паразітычных гукаў і слоў.

Адмаўленне ад ужывання ў маўленні пералічаных груп моўных адзінак у пэўных выпадках звязана са стылем.

Наконт іншамоўных слоў, колькасць і роля якіх даволі значная ў моўнай сістэме, варта адзначыць, што іх ужыванне без патрэбы - гэта недаравальная абыякавасць да род-най мовы (чао, ад’ю, о’кей). Русізмы - сведчанне няўважлівасці, моўнай неахайнасці альбо звычкі думаць па-руску.

Выкарыстанне слоў-паразітаў у любых стылях літаратурнай мовы лічыцца парушэн-нем нормы, абыякавасцю да маўлення, а ў пэўнай меры і сведчаннем нізкага ўзроўню агульнай культуры чалавека.

Багацце маўлення выяўляецца ў разнастайнасці выкарыстання моўных сродкаў і адсут-насці ці вельмі рэдкім паўтарэнні слоў і выразаў. Выключныя магчымасці ў пазбяганні паўтораў маюць сінонімы, якія дапамагаюць выказаць думку вобразна, цікава, неаднастай-на, перадаць адценні і выразіць адносіны. Так, паняцце «многа» выражаецца з дапамогай 66 розных сінонімаў, якія выкарыстоўваюцца ў залежнасці ад сітуацыі маўлення.

Разнастаіць маўленне дапамагаюць розныя прыёмы яго сінтаксічнай арганізацыі. Ба-гацце лексічных запасаў беларускай мовы часткова адлюстравана ў слоўніках, паколькі няма такога слоўніка, які б зафіксаваў усе словы мовы. Гэта звязана з тым, што колькасць слоў пастаянна павялічваецца: прыходзяць словы з жывых народных гаворак, з іншых моў, пашыраецца семантыка вядомых слоў, утвараюцца новыя словы, асабліва тэрміны, абрэвіятуры, што з’яўляецца вынікам развіцця грамадства, навукі, тэхнікі, культуры, мастацтва.

Выразнасць маўлення вызначаецца і дасягаецца спалучэннем колькасці, якасці ўжыван-ня моўных сродкаў: да месца трапны сінонім, эпітэт, метафара, фразеалагізм, параўнанне, прыказка, прымаўка, перыфраза і інш. Уменне карыстацца самымі звычайнымі словамі, сінтаксічнай арганізацыяй тэксту – гэта таксама сродкі ўзмацнення выразнасці.

Выразнасць як камунікатыўная якасць маўлення найбольш характэрна для мастацкага, публіцыстычнага стыляў, менш для гутарковага. У навуковым і афіцыйна-справавым стылях сродкі выразнасці маўлення тычацца асобных жанраў, дзе патрабуецца зацікавіць, прыцягнуць увагу, даць ацэнку. Таму лекцыя, дыспут, рэцэнзія, вуснае выступленне характарызуюцца выкарыстаннем розных вобразна-выяўленчых сродкаў мовы (фанетычных, лексічных, марфалагічных, фразеалагічных, сінтаксічных), што паляпшае ўспры-манне інфармацыі. Пры гэтым яны вызначаюцца самастойнасцю мыслення аўтара, яго цікавасцю да пытання і кантактам з аўдыторыяй.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал