Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Становишча зах. Бел у складе Р. П. 1921-1925






3 першых дзён захопу краю польскія улады пачалі за-крываць беларускія школы, якіх у 1918 — 1919 гг. сіламі грамадскасці было адкрыта каля 350. У 1938/39 навучаль-ным годзе у Заходняй Беларусі не стала ні адной белару-скай школы, а польскіх школ было недастаткова, каб за-бяспечыць навучанне усіх дзяцей.

Польшча лічылася буржуазна-дэмакратычнай рэс-публікай. Аднак абвешчаныя сакавіцкай Канстытуцыяй 1921 г. свабоды слова, друку, сходау, арганізацый паста­янна парушаліся, асабліва на «крэсах». Тут панавалі сама-вол і здзекі над насельніцтвам з боку паліцыі, чыноунікау. Асабліва узмацняліся рэпрэсіі у перыяды уздыму нацыя-нальна-вызваленчага руху. У пачатку 30-х гг. у турмах Польш­чы знаходзілася больш 10 тыс. палітзняволеных. Новая хва­ля масавых арыштау ахапіла край пасля таго, як у 1934 г. на Палессі, у Бярозе-Картузскай, быу створаны канцэнтра-цыйны лагер для палітычных зняволеных.

Палітычнае бяспрауе, сацыяльны і нацыянальны прыг­нет насельніцтва Заходняй Беларусі выклікалі барацьбу за свае правы, за вызваленне з-пад польскай акупацыі. Ба-рацьбітоу не магло запалохаць нават тое, што на тэрыто­рыі Заходняй Беларусі да 1932 г. прымянялася Крымінальнае улажэнне Расійскай імперыі 1903 г., а у 1932 г. быу уведзе­ны у дзеянне Крымінальны кодэкс Польшчы, згодна з якім асобы, прызнаныя вінаватымі у вызваленчай бараць-бе, сурова караліся аж да смяротнага прысуду.

Вызваленчая барацьба у большасці выпадкау была вы-клікана імкненнем да уз'яднання з БССР. Партыйна-дзяр-жаунае кірауніцтва СССР пауафіцыйна падтрымлівала раз-віццё ідэі такога уз'яднання і садзейнічала умацаванню веры у яго ажыццяуленне.

23 жніуня 1939 г., ва умовах абвостранага міжнароднага становішча, урад СССР падпісау з гітлераускай Германіяй дагавор аб ненападзенні. Пакт быу дапоунены какрэтнымі пратаколамі, па якіх тэрыторыя Польшчы і шэрага іншых краін падзялялася на сферы уплыву СССР і Германіі. Уста-наулівалася, што мяжа гэтых сфер павінна праходзіць па лініі рэк Нарэу, Буг, Вісла, Сан. Заходняя Беларусь і За-ходняя Украіна прызнаваліся сферай інтарэсау СССР.

Засцярогшы сябе на усходзе, гітлерауская Германія 1 ве-расня 1939 г. пачала дауно спланаваную вайну супраць Польшчы. 17 верасня Чырвоная Армія перайшла мяжу, што аддзяляла Заходнюю Беларусь ад БССР. На усёй заходняй тэрыторыі пачалі стварацца часовыя органы народнай ула-ды — камітэты сёл, сялянскія валасныя камітэты, з'езды і нарады сялянскіх камітэтау валасцей і паветау, упрауленні гарадоу і паветау, упрауленні абласцей. Ва Усе уладныя структуры увайшлі прадстаунікі Чырвонай Арміі.

22 кастрычніка на аснове савецкай выбарчай сістэмы на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі праведзены выбары у Народны (Нацыянальны) сход. Удзельнічаць у іх мелі права усе жыхары, якія дасягнулі 18 гадоу. Было створана 929 выбарчых акруг і выбрана 927 дэпутатау.

Народны (Нацыянальны) сход пачау сваю работу 28 кастрычніка 1939 г. у Беластоку. На парадку дня стаялі наступныя пытанні: 1) аб дзяржаунай уладзе; 2) аб ува-ходжанні Заходняй Беларусі у склад БССР; 3) аб кан-фіскацыі памешчыцкіх зямель; 4) аб нацыяналізацыі бан-кау і буйной прамысловасці.

У адпаведнасці з разгледжанымі пытаннямі былі адоб-раны чатыры дэкларацыі, абвясціушыя устанауленне са­вецкай улады на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

Дэкларацыі Народнага (Нацыянальнага) сходу сталі пра-вавой асновай для прыняцця 2 лістапада 1939 г. Вярхоуным Саветам СССР Пастановы «Аб уключэнні Заходняй Бела­русі у склад Саюза ССР з аб'яднаннем яе з Беларускай ССР». 14 лістапада Вярхоуны Савет БССР пастанавіу прыняць За­ходнюю Беларусь у склад БССР і «уз'яднаць тым самым бе-ларускі народ у адзінай беларускай дзяржаве».

4 снежня 1939 г. Прэзідыум Вярхоунага Савета СССР выдау указ аб стварэнні на тэрыторыі Заходняй Беларусі пяці абласцей — Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Віленскай і Пінскай. У студзені 1940 г. указам Прэзідыума Вярхоунага Савета БССР 32 паветы былі рэарганізаваны у 101 раён. 3 мэтай стварэння савецкіх органау улады і

кіравання Указам Прэзідыума Вярхоунага Савета БССР 7 снежня 1939 г. на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі за- ' цверджаны абласныя выканаучыя камітэты, хоць у адпа­веднасці з Канстытуцыяй 1937 г. папярэдне было неабход-на правесці выбары у мясцовыя Саветы. Аблвыканкамы у сваю чаргу фарміравалі рай- і сельвыканкамы. Выбары у мясцовыя Саветы на тэрыторыі Заходняй Беларусі адбыліся 15 снежня 1940 г.

Такім чынам, у кастрычніку 1939 г. адбыуся працэс тэ-рытарыяльнай кансалідацыі беларускай нацыі у яе этна-графічных межах. Аднак неузабаве Віленскі край у сувязі з пактам Молатава — Рыбентропа быу перададзены Літве.

Трэба адзначыць, што станауленне савецкай сістэмы кіравання суправаджалася парушэннямі законнасці — вы-сылкай у глыб краіны былых дзяржауных служачых (нават леснікоу), гандляроу, рамеснікау. Дэпартацыя матывава-лася неабходнасцю ачысціць край ад буржуазных элемен-тау і «ворагау народа». Мясцовым кадрам, у тым ліку і былым членам КПЗБ і КСМЗХ, выказвауся «палітычны недавер», а на кіруючыя пасады назначаліся, як правіла, работнікі, якія прыязджалі з усходніх абласцей рэспублікі (больш за 14 тыс. чалавек). Няведанне многімі з іх мясцовай спецыфікі прыводзіла да грубых памылак у рабоце і вы-клікала незадаволенасць насельніцтва.

16 лістапада 1939 г. паміж савецкім урадам і урадам Гер­маніі было заключана пагадненне аб перасяленні асоб бела­рускай нацыянальнасці з польскіх тэрыторый, акупіраваных трэцім рэйхам, на беларускія землі, якія адышлі да СССР. Многіх перасяленцау напаткау трагічны лес: яны сталі ах-вярамі органау НКУС.

Аднак, нягледзячы на усе выдаткі, трэба адзначыць, што уз'яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі было актам гістарычнай справядлівасці. Яно паклала канец падзелу Беларусі, аднавіла яе тэрытарыяльную цэласнасць, уз'яд-нала беларускі народ у адзіную сям'ю.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.005 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал