Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Складаны сказ
1. У беларускай мове функцыі злучальных слоў который і какой выконвае слова які ў складаназалежных сказах: Шлн они по улице, на которой было много новых домов. – Яны ішлі па вуліцы, на якой было многа новых дамоў; У юношей и девушек, какими мы былн тогда, гораздо больше раздумий, чем у зрелых людей. – У юнакоў і дзяўчат, якімі мы былі тады, намнога больш роздумаў, чым у дарослых людзей. Беларускія злучальныя словы каторы і кудой (ю) належаць да размоўных і дыялектных. 2. Дзеепрыметнікі ў беларускай мове ўжываюцца не вельмі часта, асабліва незалежнага стану, таму пры перакладзе з рускай мовы дзеепрыметнік або дзеепрыметны зварот замяняюцца даданай азначальнай часткай: Обед, продолжавшийся около трех часов, наконец кончился. – Абед, які працягваўся амаль тры гадзіны, нарэшце скончыўся. 3. У беларускай мове значна пашырана сфера ўжывання прыслоўных злучальных слоў дзе, куды, адкуль, калі: Найлепшая мне мясціна тая, дзе я нарадзіўся і ўзрос. Улетку бываюць такія дзіўныя вечары, калі нагрэтае за дзень паветра не вее, а цячэ гарачымі струменямі. 4. 3 тоесных мадэляў той – хто, той – што ў рускай мове ўжываецца больш тот – кто, а ў беларускай – той – што пры ўказанні на асобу: На работу былі прызначаны ўсе, што маглі працаваць. 5. Слова жаль, якое ў рускай мове безасабова-прэдыкатыўнае, у беларускай мове з’яўляецца назоўнікам мужчынскага роду, а ў даданай частцы замест яго ўжываецца беларускае слова шкада або размоўнае шкода: Жаль, что я не встретил ее раньше. – Шкада, што я не спаткаў яе раней. 6. Злучніку-часціцы ли ў рускай мове адпавядае часціца ці ў беларускай. Адрозненне ў тым, што ці пачынае даданую частку, а ли знаходзіцца пасля ўдакладняльнага слова: Петр подошел к шоферу и спросил, можно ли подъехать. – Пятро падышоў да шафёра і спытаў, ці можна пад’ехаць. 7. Злучнікам если, когда, как бы, ежели бы, кабы ў беларускай мове адпавядаюць злучнікі калі, калі толькі: Лясніцкі не мог дачакацца таго недалёкага часу, калі (когда) скончыць школу і здолее ехаць дахаты. Куды жывецца весялей, калі (если) сябры навокал. 8. У беларускіх сказах пасля формы параўнальнай ступені можа выкарыстоўвацца прыназоўнік за: Яны марылі, што будуць жыць лепш за тое, як жылі іх бацькі. Практычныя заданні да тэмы
З а д а н н е 1. Перакладзіце сказы на беларускую мову. 1. Люди, которым суждено недолго жить, рано взрослеют. 2. Плохо без друга, который потерян, но плохо и с другом, который неверен. 3. Она шла, потому что чувство радости, с каким она проснулась сегодня утром, не давало оставаться одной. 4. Он принимал жизнь такой, какой она досталась ему. 5. Она видит себя не такой, какой привыкла видеть и какой ее видели и привыкли видеть все, а такой, какая она есть на самом деле. 6. Храбрость офицера заключена в мужестве его ума, с какой он принимает решение, в его дальновидности. 7. Человечество родилось и живет в мире, к которому оно слишком привыкло, чтобы его замечать. 8. Язык – это важнейшее средство общения, тонкий и гибкий инструмент, с помощью которого формируется и выражается челове-ческая мысль. 9. Трудно даже представить, что стало бы, если бы язык по каким-то причинам перестал существовать. 10. Уже было начало июня, когда князь Андрей, возвращаясь домой, въехал опять в ту березовую рощу, в которой этот дуб так странно и памятно поразил его. З а д а н н е 2. Спішыце сказы, расстаўляючы знакі прыпынку. 1. Васіль-сусед з якім Міканор такую гаворку зачапіў каля калодзежа толькі коса спадылба паглядзеў. 2. Чакаў Міканор тую хвіліну калі падступіць тая часіна ў якую можна будзе адарваць куранёўцаў ад поля прывесці на грэблю. 3. Сэрца маё востра зашчымела ад жалю і прыкрасці на сябе што не зрабіў таго на што цяпер заўжды ўжо будзе позна. 4. Велічныя любоўна ўзведзеныя помнікі ва ўсіх кутках рэспублікі заўжды будуць расказваць нашчадкам пра тое як здабывалася перамога як гартаваліся ў грозным змаганні людзі як загінуў кожны чацвёрты ў імя свабоды Айчыны ў імя жыцця будучых пакаленняў. 5. Сашы здаецца што яна чуе як малады клён што расце пад акном п'е сок зямлі. 6. Ужо такі быў гэты чалавек што калі закарціць у яго якое жаданне дык ён даможацца свайго. 7. Спачатку я ішоў нага ў нагу з птахамі а потым прыбавіў хуткасці думаючы што калі адлегласць паміж намі стане крытычнай яны паляцяць. 8. Яшчэ цвілі познія палявыя кветкі а на месцы тых што адцвілі ў канцы лета даспявала і сеялася на зямлю насенне чорныя шэрыя і жоўтыя зярняты якімі так любяць паласавацца дробныя птушкі асабліва шчыглы і чыжы. 9. Усё што было найдаражэйшае ў яго жыцці дзяцінства сям’я таварышы Аленка і гэтае пяшчотнае дрыгаценне струн яго сэрца засталося дзесьці там пад саламянымі стрэхамі што пакрыху пачыналі знікаць з вачэй. 10. Аднастайныя дажджы што месяцамі лілі на мокрыя стрэхі сцюдзёныя вятры што люта білі ў замерзлыя шыбы завеямі цёплае сонца што ўставала ў пагодныя дні над купамі алешніку ўсё бачыла гэты востраў ўаклапочаным у штодзённай руплівасці. З а д а н н е 3. Дайце беларускія варыянты сказаў. 1. Большая толпа тех, кто не попал в храм, стояла на погосте. 2. Что же тогда сказать о тех, кто своим капризом разрушает счастье? 3. Он не видел тех, кто нёс. 4. Думающий человек! 5. Она грозила пальцем и иногда ночью вставала посмотреть в окно, не ходит ли кто с фонарем по двору. 6. До чего же бывает речная вода хорошая, если пить ее в полдень большими глотками нз каски. 7. В то время как Райский уходил от нее [Веры], Тушин прислал спросить, может ли он ее видеть. 8. Им не было никакого дела, слушают ли их и смотрят ли на них люди. 9. Я решил проверить, на самом ли деле девочка говорила правду. 10. Человек обедняет свою духовную жизнь, если он высокомерно смотрит сверху вниз на все живое и неживое, не наделенное его, человеческим, разумом. З а д а н н е 4. Спішыце сказы, расстаўце знакі прыпынку, рас-крыйце дужкі. 1. Надвор’е было (не) устойлівае неба час (ад) часу зацягвалася воблакамі імжыў дождж (за) тым зноў выблісквала сонца. 2. Грыбаед ішоў поруч з кабылкай прытомлены Валодзька сядзеў на дровах (не) даспаўшы (у) ранку хлопчык драмаў і бацька ўсё ўзіраўся каб той сонны (не) зваліўся пад полаз. 3. Калі цягнік крануўся з вакзала Міша доўга і заўзята махаў рукой (у) след і яму шкада было што гэтая (блакітна) вокая (светла) валосая дзяўчынка ў валёнках жоўтым кажушку шарсцяной хустцы паехала куды (сьці) (далёка) далёка. 4. У цемры постаць яе ледзь значыцца а твару і (з) усім (не) відаць але Васіль ведае гэта яна. 5. Васіль хутчэй звязаў парваныя канцы але калі паспрабаваў пацягнуўшы (з) усяе сілы ці моцна звязаны вузялок той разышоўся. 6. Было сыра і холадна неба засцілалі хмары і можа днём збіраўся пайсці дождж бо (на) беднай радкаватай траве што траплялася (на) убітай зямлі Валіны босыя ногі (не) адчувалі расы. 7. Раптоўна (не)спадзявана моцна рвануў вецер і абрынулася на зямлю ўсё разам і цемната і суцэльная сцяна вады і святло сіняватых (ад)лютасці маланак і ўдары грому, ад якіх хацелася сцяцца ў маленькі-маленькі камячок, бо здавалася, што ты адна засталася на ўсім белым свеце. 8. Такой гармоніяй дыхала ўсё жывое такой адзінай (не)падзельнай стыхіяй імкнулася жыць і любіць і нараджаць новае жыццё што здавалася няма на свеце такой сілы якая(б) магла спыніць суняць гэтае (не)адольнае спрадвечнае імкненне. 9. Калі праз шмат гадоў раптам убачыш мясціны з якімі звязана тваё жыццё (у)раз нахлынуць успаміны з былога выплывуць вобразы ранейшых сяброў перад вачыма паўстане далёкае і блізкае перажытае ўсё што было дарагое сэрцу з чым зрадніўся (на)век. 10. Карані дрэва (у)першыню пасля зімовага нябыту (с)пачатку насцярожана а потым усё больш прагна пацягнулі з адталай зямлі яе сокі і тыя пабеглі вышэй і вышэй да галін і галінак да сучка што (з) восені учэпіста трымаў бурштынавы лісток які можна будзе скінуць толькі тады калі пупышкі радасна і ўрачыста пырснуць новай зелянінай. З а д а н н е 5. Перакладзіце на беларускую мову сказы з дзеепры-метнікамі і дзеепрыметнымі зваротамі. 1. Оставшиеся в живых уже готовились встречать немцев по-следним штыковым ударом. 2. Подошли они к той группе работающих. 3. Я всю ночь думал, стараясь разобраться в происшедшем. 4. По безмолвной команде Главного первый, идущий за ним, стал за куст и замер. 5. Выбора не было никакого, пришлось брать первого попавшегося под руку – этого вот немолодого и мешковатого дядьку. 6. Миканор приставил вновь пришедших разбрасывать землю, ровнять, утаптывать насыпь. 7. Мужчины бросились разнимать дерущихся. 8. Он поднял голову и увидел летящий в небе самолет. 9. Идущие по дороге люди о чем-то оживленно разговаривали и смеялись. 10. Мы лежим на песке у громадного камня, оторвавшегося от родной горы, одетого тенью, поросшего мхом. 7. Заданні на выпраўленне памылак розных тыпаў З а д а н н е 1. Выпраўце памылкі ў вершаваных радках і растлумачце, чым выкліканы гэтыя памылкі. 1. Перанёсшая гора і катаванні, стала ты для мяне даражэй і радней. 2. І коні пабеглі ў пене і мыле на міннае поле, к уласнай магіле. 3. Дзівімся крыху на шоўк і шалі згодна абавязку ўсіх гасцей. 4. Я зайздрасці к птушкам ніколі не меў – без крылляў мне нават ямчэй. 5. Я аднойчы ішоў на жаўцеючы ветразь страхі. 6. Ты часта прыходзіш ка мне, як сон, птушкаю прыплываеш. 7. Мне неба мары разам з хлебам, з ім крыллі думак узраслі, і хоць люблю я вельмі неба, ды што мне неба без зямлі! 8. Напішы на канвертах лістоў, на істужках вятроў, на праменнях зары… Я чакаю, а ты – напішы! 9. Хутка чалавецтва на зямлі падвоіцца, недзе будзе ўпасці яблыку разладу. 10. І сенегалкі часам сняцца мне – жанчыны, прыгажэйшыя на свеце. З а д а н н е 2. Выпраўце памылкі ў вершаваных радках і растлумачце, чым выкліканы гэтыя памылкі. 1. Ім тэлевізар – абыдзёншчына, прасцей глытка вады – кіно. 2. Дзе падзець грабежнікаў, забойцаў? Што рабіць нам з ядзернымі складамі? 3. І ўбачыла раптам жанчына танк, паранены ў баю. 4. Бой мацнее! Я хутка к табе прыйду, да грудзей набалелых тваіх прыпаду, пакланюся лясам і палеткам шырокім. 5. Я ж бачыў, як падалі дрэвы другія, а потым гарэлі паленні тугія. 6. Я й сёння бачу дзён тых бераг, хоць з кожным днём шырэй рака. 7. Радзіма. Што ёсць даражэй?! 8. Ёсць шчасце, прага да жыцця, і ёсць свяцейшае – Радзіма. 9. Часцей, часцей прыпамінай імёны паўшых смерцю храбрых за родны край, наш мілы край. 10. Радок сухі – без лісцяў голле, а вобраз аздабляе шмат. З а д а н н е 3. Выпраўце памылкі ў сказах. 1. Згодна рашэнню камітэта справу перадалі на разгляд Генеральнай Асамблеі. 2. На прыстанку Седча купка людзей, чакаючы электрычку, ад нечага рабіць гамоніць пра рознае. 3. Калі я чым-небудзь “захварэю”, то ачуньваю толькі тады, калі справу заканчваю. 4. Дзякую ў думках гэту высакародную жанчыну, якая так прыгожа ўславіла сваё імя. 5. У Батанічны сад літаратары любяць прыходзіць за натхненнем. 6. З пасады карэктара ў выдавецтве яго звольнілі: нечым плаціць. 7. Яны наведаліся на завод у сярэдзіне ліпеня, у тую шчодрую летнюю часіну, калі прырода асабліва старанна імкнецца аддзячыць людзей сваёй прыгажосцю. 8. Маша стаяла ўсяго ў некалькіх кроках. 9. Пра што ні заходзіла гаворка, мы зноў вярталіся на кругі свая. 10. Аб’яднанне, якому падначалена гаспадарка, патрабуе адгружаць бульбу згодна дамоўленасцям.
|