![]() Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Правілы напісання раза і праз злучок. Складаныя назоўнікі і прыметнікі.Стр 1 из 6Следующая ⇒
Агульныя правілы напісання разам, праззлучок і асобна 1. Пішуцца разам: *складанаскарочаныя словы і вытворныя ад іх: прадмаг, газпрам, * складаныя словы і вытворныя ад іх з пачатковымі іншамоўнымі часткамі авія-, агра-, астра-, аўдыя-, аўта-, аэра-, бія-, варыя-, вела-, відэа-, гама-, геа-, грам-, заа-, кіна-, макра-, медыя-, мота-, неа-, палеа-, радыё-, сацыя-, спарт-, стэрэа-, танц-, тэле-, фота-, электра і інш. *словы з пачатковай часткай поў- (паў-): поўнач, поўдзень, паўгоддзе, Калі скарочаная ці падобная да прыстаўкі частка слова далучаецца да ўласнай назвы, яна пішацца праз злучок: паў-Слуцка, паў-Ратамкі; *словы з прыстаўкамі і падобнымі да прыставак пачатковымі часткамі: а-, анты-, арта-, архі-, гіпер-, дыс-, дэз-, звыш-, інтэр-, інфра-, квазі-, контр-, мета-, між-, мілі-, пан-, паст-, псеўда-, сін-, супер-, *складаныя словы, першай часткай якіх з’яўляюцца лічэбнікі: васьмітысячнік, двухбаковы, двухзначнасць, двухколка, двухмоўе, 2. Пішуцца праз злучок утварэнні, якія з’яўляюцца: *паўторам слова для ўзмацнення яго значэння: сіні-сіні, ледзь-ледзь, *паўторам слова ў іншай лексіка-граматычнай форме: мама-мамуся, братка-брацейка, сама-саменька, як-ніяк, хто-ніхто, што-нішто, *спалучэннем блізкіх або супрацьлеглых па значэнні слоў: шум-гам, паіць-карміць, бацька-маці, хлеб-соль, рукі-ногі, шыта-крыта, *3. Пішуцца праз злучок складаныя словы, першай (або апошняй) часткай якіх з’яўляецца: літара або літарная абрэвіятура любога алфавіта: К-мезон (ка-мезон), a-часціца (альфа-часціца), лічба любога злічэння: 50-годдзе, 12-павярховы, 60-гадовы, 3-працэнтны, алімпіяда-97, мода-2008. *4. Пішуцца праз злучок літарныя скарачэнні складаных слоў: с.-г. –– сельскагаспадарчы, с.-д. –– сацыял-дэмакратычны, Злучок («вісячы дэфіс») ставіцца пасля першай часткі складанага слова (лічбы), калі другая частка апускаецца ў сувязі з наяўнасцю такой часткі ў наступным аднародным з ім складаным слове: газа- і водалічыльнік, сацыяльна- і культурназначны, адна-, двух- і трохвалентны, 5-, 10- і 12-павярховы.
Правілы напісання раза і праз злучок. Складаныя назоўнікі і прыметнікі. 1. Пішуцца разам: *складаныя назоўнікі з дзвюх і больш асноў, якія спалучаюцца пры дапамозе злучальных галосных о (а), е (я): конезавод, льнозавод, *складаныя назоўнікі, у якіх першай часткай з’яўляецца дзеяслоўная форма загаднага ладу на -і (-ы): вярцішыйка, сарвігалава, вярнідуб, прайдзісвет, пакацігарошак; але: перакаці-поле; *складаныя назоўнікі ад’ектыўнага тыпу скланення, калі яны з’яўляюцца навуковымі тэрмінамі: галаваногія, бруханогія; *складаныя ўласныя назвы паселішчаў з пачатковай часткай нова- (нава-), стара-, верхне- (верхня-), ніжне- (ніжня-), сярэдне- (сярэдня-) і 2. Пішуцца праз злучок складаныя назоўнікі: *у якіх скланяюцца ўсе словы: папараць-кветка, вагон-рэстаран, *у якіх скланяецца толькі апошняе слова: жар-птушка, сон-трава, *з аднаслоўным прыдаткам: лён-даўгунец, заяц-русак, нявеста-красуня, дзед-мароз, горад-герой. *са значэннем цэласнай адзінкі вымярэння: кілават-гадзіна, тона- *якія называюць прадстаўнікоў палітычных і іншых грамадскіх рухаў: ліберал-дэмакрат, нацыянал-патрыёт, сацыял-дэмакрат; з пачатковымі часткамі арт-, віцэ-, вэб-, лейб-, максі-, міні-, обер-, унтэр-, штаб- (штабс-), экс-, прэс-, блок-: 3. Пішуцца праз злучок: *субстантываваныя спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца назвамі раслін: брат-і-сястра; *састаўныя прозвішчы, імёны і назвы геаграфічных аб’ектаў: Бялыніцкі-Біруля *уласныя геаграфічныя назвы, якія з’яўляюцца спалучэннем назоўніка з назоўнікам у месным склоне і прыназоўнікам на, а таксама падобнымі іншамоўнымі спалучэннямі слоў з дэ, сюр: Растоў-на-Доне, Франкфурт-на-Майне, Па-дэ-Кале, Булонь-сюр-Мэр; іншамоўныя ўласныя імёны з канцавымі часткамі -хан, -шах, -паша, -бей, -бай, -задэ, -аглы, -кызы, -бек і інш.: Ахмат-шах *іншамоўныя ўласныя назвы асоб і геаграфічных аб’ектаў з пачатковымі часткамі Ван-, Мак-, Нью-, Сан-, Санкт-, Сен-, Сент-: Ван-Дэйк, Мак-Магон, Мак-Кінлі, Нью-Кастл, Сан-Себасцьян, Сан-Марына, Санкт-Пецярбург, Сен-Санс, Сент-Экзюперы; уласныя назвы паселішчаў з пачатковай часткай Усць-, Верх-, Соль-: Усць-Каменагорск, Верх-Ірмень, Соль-Ілецк. 4. Калі ў назве, якая складаецца з двух і больш назоўнікаў, першы абазначае родавае паняцце, а другі з’яўляецца ўласным імем, яны пішуцца асобна: рака Днепр 5. Артыклі і часціцы (да, дэ, ла, ле, ля і інш.), а таксама словы дэр, дон, фон, ван у іншамоўных уласных назвах пішуцца асобна: Леанарда да Вінчы, 6. Асобна пішуцца словы ў геаграфічных уласных назвах, якія з’яўляюцца спалучэннем поўнага прыметніка ці парадкавага лічэбніка з назоўнікам: Стары Свержань. Складаныя прыметнікі 1. Пішуцца разам прыметнікі: якія суадносяцца са складанымі назоўнікамі, што пішуцца разам: чарназёмны (чарназём), водаправодны (водаправод), мастацтвазнаўчы *якія суадносяцца са словазлучэннямі з падпарадкавальнай сувяззю: каменнавугальны (каменны вугаль), народнапаэтычны (народная *якія суадносяцца са словазлучэннямі дзеясловаў з назоўнікамі: дрэваапрацоўчы (апрацоўваць дрэва), масларобны (рабіць масла), *якія суадносяцца са словазлучэннямі назоўнікаў з лічэбнікамі і прыслоўямі адноснай меры колькасці, аб’ёму, прасторы і *першай часткай якіх з’яўляюцца прыслоўі: моцнадзеючы (моцна дзейнічаць), лёгкапаранены (лёгка параніць), *складаныя прыметнікі з дзвюх і больш лексічных частак, якія служаць для абазначэння навуковых і тэхнічных паняццяў: старажытнаўсходнеславянскі, 2. Пішуцца праз злучок складаныя прыметнікі: *утвораныя ад складаных назоўнікаў, якія пішуцца праз злучок: вакуум-насосны, генерал-губернатарскі, *часткі якіх абазначаюць разнародныя назвы адпаведнай прыкметы: прыродна-гаспадарчы, *часткі якіх абазначаюць раўнапраўныя паняцці: рабоча-сялянскі, *часткі якіх абазначаюць асаблівасці ці адценні разнароднай якасці: кісла-салодкі, жоўта-зялёны, горка-салёны, гучна-пявучы і інш.; *часткі якіх абазначаюць напрамкі свету ў іх спалучэнні: паўночна-заходні; *якія ўваходзяць у склад геаграфічных назваў з пачатковай часткай Усходне-, Заходне-, Паўднёва-, Паўночна-, Цэнтральна- *пачатковай часткай якіх з’яўляюцца лічба або літара любога алфавіта: 1000-гадовы, 5-павярховы, Т-падобны. *3. Складаныя прыметнікі, утвораныя ад складаных уласных імёнаў са злучком, калі яны маюць прыстаўку, пішуцца разам: заісыккульскі, *4. Складаныя прыметнікі з пачатковай часткай ваенна- пішуцца разам.
|