Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Лічэбнікі і Прыслоўі разам і праз злучок






1. Пішуцца разам:

*складаныя колькасныя лічэбнікі, апошняй часткай якіх з’яўляюцца -дзясят, -сце, -ста, -сот: шэсцьдзясят, дзвесце, трыста, пяцьсот;

*складаныя парадкавыя лічэбнікі, апошняй часткай якіх з’яўляюцца -дзясяты, -соты, -тысячны, -мільённы і інш.: пяцідзясяты, трохсоты,

2. Асобна пішуцца састаўныя колькасныя, парадкавыя і дробавыя лічэбнікі: сто дваццаць пяць, трыццаць тры, тысяча пяцьсот адзін,

3. Пішуцца праз злучок:

*парадкавыя лічэбнікі, напісаныя лічбамі, пры, часткамі канчаткаў, састаўнымі часткамі ў выглядзе слоў: 25-ы,

*лічэбнікі, напісаныя словамі або лічбамі, якія абазначаюць прыблізны лік: восем-дзевяць гадоў, дзве-тры гадзіны, сёмае-восьмае стагоддзе,

4. Ставіцца працяжнік:

*у складаных і састаўных лічэбніках прыблізнага ліку: праз трыццаць пяць –– трыццаць сем гадоў,

*пры ўмоўным пералічэнні: артыкулы 2 –– 7, 1 –– 10 класы.

Прыслоўі

1. Пішуцца разам:

*прыслоўі, утвораныя ад прыслоўяў прыставачным спосабам: назаўтра, назаўсёды, назаўжды, назусім, намнога, наколькі, настолькі, Ад такіх прыслоўяў трэба адрозніваць спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія ўжываюцца ў значэнні дапаўнення. Назоўнікі з прыназоўнікамі пішуцца асобна: на заўтра (адкласці),

*прыслоўі, якія ўтвораны ў выніку спалучэння прыназоўнікаў у і на з рознымі склонавымі формамі колькасных і зборных лічэбнікаў: удвая, утрая, удваіх, утраіх, утрох, учатырох, усемярых, удвух, удзвюх,

*прыслоўі, утвораныя ад прыметнікаў прыставачна-суфіксальным спосабам: дабяла, дачыста, дасуха, дасыта, здалёку, звысоку, зрэдку, *Спалучэнні прыназоўнікаў з займеннікамі пішуцца асобна: на што, ні за што, з усім, за тым.

2. Пішуцца разам прыслоўі, якія ўтвораны ў выніку спалучэння:

прыназоўнікаў і склонавай формы назоўнікаў, якая самастойна не ўжываецца: бесперастанку, дашчэнту, досыць, замуж, запанібрата, *прыназоўнікаў з формамі назоўнікаў і іншых часцін мовы, калі да падобнай формы назоўніка не можа быць далучана азначэнне або пастаўлена склонавае пытанне з адпаведным прыназоўнікам: апоўдні, апоўначы, даволі, дадому, замужам, зроду, наадварот, наадрэз, *прыназоўнікаў з формамі назоўнікаў верх, ніз, перад, зад, бок, гара, з ранку да вечара), уранку.

*Спалучэнні прыназоўнікаў з назоўнікам пры наяўнасці паясняльнага слова пішуцца асобна: на верх гары, на ніз ямы,.

3. Пішуцца разам прыслоўі таксама, гэтаксама, штодзень, штоноч

*4. Пішуцца праз злучок прыслоўі па-першае, па-другое, па-трэцяе і г.д., а таксама ўтвораныя ад прыметнікаў і займеннікаў прыслоўі, якія пачынаюцца з па- і заканчваюцца на -ску (-цку), -і (-ы), -аму (-яму), -ому,

5. Асобна пішуцца прыназоўнік у і склонавая форма поўнага прыметніка ў значэнні прыслоўя, калі яна пачынаецца з галоснай:
у адкрытую.

6. Пішуцца асобна блізкія па значэнні да прыслоўяў спалучэнні назоўніка з прыназоўнікам:

*калі паміж прыназоўнікам і назоўнікам можна паставіць азначэнне: у момант (у адзін момант), у тупік (папаў у такі тупік, што не выбрацца), да астатку (да самага астатку);

7. Пішуцца асобна наступныя блізкія па значэнні да прыслоўяў спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі: без: без упынку, без аглядкі,

але: бясконца, безупынна, безаглядна, безразважна, бесталкова;

да: да адвалу, да зарэзу, да ўпаду, да смерці;

на: на баку, на хаду, на ляту, на скаку, на віду, на смак, на слых, на вока, на грэх, на дзіва, на славу, на смех, на гвалт, на злосць, на жаль;

з: з налёту, з разбегу, з разгону, з размаху, з наскоку, з ходу, з гарачкі.

8. Пішуцца асобна:

*спалучэнні часціц не і ні з прыназоўнікавымі формамі назоўнікаў: не ў меру, не ў пару, не ў лад, не пад сілу, не да смеху, не да спеху, не да смаку, не да твару, не на жарт, ні на ёту, ні за грош;

*спалучэнні назоўнікаў, якія пачынаюцца з галоснай, з прыназоўнікам у: у абхват, у абдымку,

*выразы: усё роўна, усё адно, як бачыш, як след, як мага і інш.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал