Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Правілы пастаноўкі спалучэнняў знакаў прыпынку ⇐ ПредыдущаяСтр 6 из 6
1. Калі пытальнік, клічнік, кропка, шматкроп’е або коска ўжываюцца ў спалучэнні з працяжнікам, то працяжнік ставіцца пасля пералічаных знакаў прыпынку. Напрыклад: «Хлопец твой ужо добра падрос?» –– спытаў той прыглушана (Я. Брыль). 2. Калі пасля працяжніка стаяць словы, якія выдзяляюцца па адпаведных правілах коскамі (напрыклад, пабочнае слова), то коска перад ім апускаецца.Напрыклад: Удасца ім зашыцца ў лес –– напэўна, адарвуцца ад даганятых.. 3. Коска і працяжнік ставяцца: *перад словам, якое паўтараецца для таго, каб звязаць з яго дапамогай даданую частку складаназалежнага сказа, састаўную частку складаназлучанага ці частку простага сказа разгорнутай канструкцыі. 4. У канцы пытальных сказаў, якія вымаўляюцца з клічнай інтанацыяй, спачатку ставіцца пытальнік, а потым –– клічнік. 5.У канцы клічных сказаў, якія вымаўляюцца з пытальнай інтанацыяй, спачатку ставіцца клічнік, а потым ––пытальнік. 6. Перад закрывальным двукоссем захоўваецца кропка, якая паказвае графічнае скарачэнне. 7. Калі перад закрывальным двукоссем стаіць пытальнік або клічнік, то коска ставіцца паводле кантэксту. 8. Пытальнік, клічнік і шматкроп’е ставяцца перад закрывальным двукоссем, калі яны адносяцца толькі да слоў, узятых у двукоссе; пасля закрывальнага двукосся гэтыя знакі ставяцца тады, калі адносяцца да ўсяго сказа, які заканчваецца словамі, узятымі ў двукоссе. 9. Калі перад закрывальным двукоссем стаіць пытальнік, клічнік або шматкроп’е, то яны паўторна не ставяцца пасля двукосся; неаднолькавыя знакі (калі яны патрабуюцца ў залежнасці ад характару адпаведных частак тэксту) ставяцца перад двукоссем і пасля яго. 10. У межах аднаго сказа коска, кропка з коскай, двукроп’е ці працяжнік ставяцца толькі пасля закрывальнай дужкі на месцы разрыву асноўнага сказа ўстаўной канструкцыяй. Напрыклад: Палілася печ (нанач браўся мароз); у печы скварылася свежына (К. Чорны). 11. Кропка, пытальнік, клічнік ці шматкроп’е ставяцца перад закрывальнай дужкай, калі яны адносяцца толькі да слоў, узятых у дужкі. 12. Пры спалучэнні пытальніка або клічніка са шматкроп’ем гэтыя знакі ставяцца на месцы першай або першай і другой кропак. Напрыклад: Ганна, што з табою робіцца?.. Чаму ты такою стала?.. (К. Чорны). 13. Пры спалучэнні шматкроп’я з коскай коска не ставіцца. 14. Перад шматкроп’ем можа ставіцца двукроп’е ці коска, калі ёсць неабходнасць паказаць пералік цытат, якія прыводзяцца не поўнасцю. Напрыклад: У тэлеграмах паведамлялася:... ваенны пераварот у Грэцыі, рабочыя ў Францыі адмовіліся разгружаць судны з ваеннымі грузамі...
|