Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Вучэбныя задачы.






Спрагназіраваць наступствы “дзіўнай вайны”.

Раслумачыць матывы, якімі карысталіся ў сваёй дзейнасці прадстаўнікі калабарацыянізму і Руху Супраціўлення.

Даказаць, што планы Германіі мелі агрэсіўны характар.

Дзіўная вайна. Перамога над Польшчай усяліла нахабнасць і ўпэўненасць нацысцкіх лідэраў. Сапраўды, вермахту ўдалося паспяхова ажыццявіць “бліцкрыг”, заходнія саюзнікі так і не аказалі дзейснай дапамогі палякам. Пасля разгрому польскай арміі баявыя дзеянні паміж Германіяй, Англіяй і Францыяй былі прыпынены да вясны 1940 г. Гэты перыяд у гісторыі атрымаў назву “дзіўнай вайны , якая характэрызавалася бяздзеяннем англа- французкіх і германскіх войск і працягвалася 8 месяцаў да 10 мая 1940 г., калі германскія войскі перайшлі ў шырокамаштабнае наступленне на заходнім фронце.

У апошні час апублікавана шмат матэрыялаў, якія сведчаць аб тым, што заходнія краіны ў гэты перыяд актыўна ажыццяўлялі сакрэтную дзейнасць з нацысцкім кіраўніцтвам, каб накіраваць германскую ваенную машыну супраць Савецкага Саюза. З верасня 1939 г. па красавік 1940 г. адбылося не менш як 160 тайных сустрэч паміж прадстаўнікамі Германіі, Англіі і Францыі. Нават больш таго, восенню 1939 г. ваенна-палітычныя колы Англіі і Францыі пачалі ўважліва вывучаць магчымасць нападу на СССР з поўначы і з поўдня. Да ўдзелу ў рэалізацыі гэтых планаў ўсяляк падштурхоўваліся Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя, Турцыя і Іран. Варожасць кіраўніцтва заходніх краін да савецкай дзяржавы нарастала і дасягнула сваёй кульмінацыі пасля пачатку савецка-фінляндскай вайны. Антысавецкая кампанія значна ўзмацнілася, а англійскі ваенны кабінет разгледзеў 7 лютага 1940 г. мерапрыемствы па ажыццяўленню інтэрвенцыі супраць Савецкага Саюза з Скандынаўскага паўвострава. У гэтай аперацыі планавалася задзейнічаць тры англійскія дывізіі. Толькі заключэнне мірнага пагаднення паміж СССР і Фінляндыяй не дазволіла ажыццявіць агрэсію.

Пазбавіўшыся магчымасці распачаць ваенныя дзеянні на Поўначы, мілітарысцкія колы Францыі і Англіі актывізавалі дзейнасць на Поўдні. Планавалася нанесці паветраныя бомбавыя ўдары па нафтавых промыслах Закаўказзя. Аднак і гэтым планам не здарылася ажыццявіцца, паколькі вясной 1940 г. германская армія распачала вялікамаштабнае наступленне на Захадзе.

Гітлераўскае кіраўніцтва выкарыстала перыяд “дзіўнай вайны”, у першую чаргу для прывядзення ў гатоўнасць узброеных сіл, выпуска неабходнай колькасці баявой тэхнікі і боепрыпасаў, а таксама для пераадоляння шэрагу “вузкіх месцаў” у ваеннай падрыхтоўцы войск, якія выявіліся ў ходзе баявых дзеянняў у Польшчы.

Германскія спецслужбы і дыпламатыя разгарнулі ў заходніх краінах шырачайшую інфармацыйна-прапагандысцкую кампанію, якая ўсяляк дэманстравала міралюбівыя намеры нацыстаў. Работа вялася сярод інтылігенцыі, вучоных, служыцелей культа, ветэранаў вайны. У перадваенныя гады Трэці рэйх выдаткаваў звыш 250 млн. марак на прапаганду і шпіянаж за мяжой. З дапамогай розных форм і метадаў “псіхалагічнай вайны” была дэзарганізавана грамадская думка ў многіх краінах краінах Захаду, актывізавалася дзейнасць “пятай калоны”. Пад прыкрыццём шырокамаштабнай, заснаванай на дэмагогіі і ілжы прапаганды міралюбівых намераў Германіі ў адносінах захадніх краін, германскі генеральны штаб энергічна рыхтаваў ваенны паход у Заходнюю Еўропу.

Пашырэнне германскай агрэсіі ў Еўропе. Непасрэдная падрыхтоўка да нападзення на краіны Заходняй Еўропы ўяўляла даволі складаны працэс, які працягваўся з кастрычніка 1939 г. да вясны 1940 г. Гітлер і яго бліжайшае акружэнне пры ўсёй іх упэўненасці не маглі паверыць, што Англія і Францыя не прадпрымуць спробу перайці ў наступленне на заходнім фронце ў момант, калі вермахт быў задзейнічаны ў Польшчы. Але падзеі разгортваліся менавіта так, што і дало магчымасц нямецкаму краўніцтву прыступіць да распрацоўкі планаў рашаючых бітваў на Захадзе. Германія сканцэнтравала на Заходнім фронце каля 3 млн. салдат і афіцэраў (136 дывізій, якія мелі 7 378 гармат, 2 445 танкаў і 3 643 самалетаў). Агульная колькасць войск саюзнікаў дасягала каля 4 млн. чалавек. (148 дывізій, якія мелі 13 874 гармат і 3 373танкаў, 2 833 самалёты). Французская армія налічвала 105 дывізій у колькасці 2 240 тыс. чалавек. На іх узбраенні мелася 10 700 гармат, 3 063 танкаў, 1 200 самалётаў. Бельгійская армія налічвала 22 дывізіі, галандская – 11, английская – 10 (табліца “Суадносіны войск на Заходнім фронте”). Германскае вярхоўнае камандаванне 29 кастрычніка 1939 г. выдала дырэктыву захопу Францыі, пад кодавай назвай “Гельб”. Была пастаўлена задача “уничтожить противника севернее Соммы и прорваться к побережью Ла-Манша”. Маючы неабходныя даныя разведкі аб тым, што саюзнікі сканцэнтравалі асноўныя сілы на поўначы, германскае камандаванне вырышала нанесці галоўны ўдар у раёне Ардэн.Тут намячалася здзейсніць прарыў моцнай танкавай групоўкі праз раён Седана ў накіраванні на Абвіль, да Антлантычнага ўзбярэжжа, з мэтай выхаду ў тыл армій саюзнікаў, якія знаходзілася на поўначы. Гэты план мог быць здзейснены толькі таму, што саюзнае камандаванне поўнасццю адмовілася ад ініцыятывы актыўных дзеянняў.

У адпаведнасці з планам былі разгорнуты германскія ўзброенныя сілы. На правым крыле знаходзілася група армій “Б” (29 дывізій), якая мела задачу прарваць бельгійскія пагранічныя ўмацаванні і прасунуцца ў глыб Бельгіі. У цэнтры знаходзілася група армій “А” у складзе 45 дывізій, у тым ліку 6 танкавых. Яна павінна была нанесці галоўны ўдар. Група армій “Ц” (19 дывізій), якая знаходзілася на левым крыле павінна была скоўваць французскія войскі на “лініі Мажыно”.

Перад уварваннем у Францыю нацысцкая Германія акупіравала Данію і Нарвегію. Ваенныя падзеі развіваліся маланкава. На працягу дня 9 красавіка 1940 г. была захоплена Данія. Для правядзення гэтай аперацыі аказалася дастаткова адной германской дывізіі. Акупацыя Нарвегіі патрабавала значна больльшых сіл і часу. Але і ўзброеныя сілы Нарвегіі (каля 16 тыс.) не маглі процістаяць 100 тысячнай германскай групоўцы. Нямецкія войскі захапілі: Осла, Арэндал, Берэнн, Нарвік. Праўда, за Нарвік – важны порт у паўночнай Нарвегіі – разгарнулася працяглая барацьба. Памагалі яго абараняць і англічане, але пад пераўзыходзячым націскм немцаў і яны не змаглі ўтрымаць Нарвік. Германія надоўга захапіла важны плацдарм на поўначы Еўропы.

Пасля акупацыі Даніі і Нарвегіі, ваенныя намаганні Германіі перанесліся ў цэнтр Еўропы. Вермахт абрушыў сваю моц на Бельгію, Галандыю, і Францыю. 10 мая 1940 г. па ўмоўнаму сігналу “Данцынг” нямецкія войскі ўторгліся ў Бельгію. Ужо 28 мая нямецкі генерал Рэйхенаў і бельгійскі генерал Дэуссо падпісілі пратакол капітуляцыі белгійскай арміі, каля 500 тыс. салдат і афіцэраў бельгійскай арміі склалі зброю. У кароткі тэрмін былі акупіраваны Галандыя і Люксембург. Паспяховаму ажыццяўленню баявых аперацый германскіх войск садзейнічала актыўная дзейнасць германскіх спецслужб і падтрымка “пятай калоны”. У Галандыі, Грэцыі, Бельгіі, Даніі Люксембургу, Франціі, Югаславіі іх дзейнасць была даволі актыўнай і рознабаковай, мела на мэце падарваць не толькі ваенна- эканамічны патэнцыял краін, але і маральны дух войск і насельніцтва. Нездарма напярэдадні ваенных дзеянняў у Еўропе Гітлер ў коле бліжайшага акружэння з вялікай упэўненасцю гаварыў: “Когда я решусь развязать войну … мои войска внезапно появятся в столице соседнего государства, скажем, в Париже. Они будут одеты во французскую военную форму. Они пройдут по улицам среди бела дня. Никто их не остановит. Все будет заранее продумано и подготовлено до последней мелочи. Войска войдут в генеральный штаб, они займут министерства и здание парламента. Через несколько минут Франция окажется лишенной своих руководящих деятелей. Армия без генерального штаба! Все политические деятели убраны со сцены! Воцарится невообразимое замешательство. Но у меня уже заранее будут налажены связи с людьми, способными организовать новое правительство — такое, какое угодно мне. Мы найдем таких людей в любой стране. Нам даже не придется их подкупать: они придут к нам сами. Их будут подталкивать иллюзии и честолюбие, партийные раздоры и корыстное высокомерие. Переговоры о мире начнутся еще до начала войны. Я говорю вам, господа, что невозможное всегда оказывается успешным. Самая невероятная вещь является наиболее надежной. В нашем распоряжении будет достаточно добровольцев, людей вроде наших штурмовиков, достойных доверия и готовых на любую жертву. Мы перебросим их через границу еще в мирное время. Не сразу, а постепенно. Все будут считать их мирными путешественниками. Сегодня вы не поверите мне, господа, но я осуществляю это, шаг за шагом. Возможно, нам придется высадиться на вражеских аэродромах. Мы должны быть готовы перевозить по воздуху не только солдат, но и их оружие. Никакая “линия Мажино” нас не остановит. Наша стратегия заключается в том, чтобы уничтожать противника изнутри, завоевывать его любыми средствами”.

Час паказаў, што ўшэрагу краін падобныя сцэнарыі развіцця падзей мелі месца. Між тым, неабходна адзначыць, што ваенны поспех германскіх войск і галоўная перавага Германіі заключалася ў тым, што яна напала на краіны, палітычнае кіраўніцтва якіх было не здольна стварыць не толькі сістэму калектыўнага процістаяння агрэсару, але і арганізаваць эфектыўную абарону сваіх краін.

Тым ні менш, нягледзячы на тое, што поспех быў дасягнуты лёгка, камандаванне вермахта чакала, што саюзнікі выкарыстаюць стратэгічныя рэзэрвы і прадпрымуць контрудар, каб ліквідаваць прарыў. Аднак гэтага не адбылося. 18 мая немцы пачалі наступленне і праз дзень захапілі Амьен і перадавымі атрадамі выйшлі да ўзбярэжжа ў раёне Дзюнкерка. 40 англійскіх, французскіх і бельгійскіх дывізій былі адсечаны ад галоўных сіл. Германскае камандаванне, палічыла, што лёс гэтай групоўкі вырашыны і 24 мая Гітлер аддаў загад прыпыніць наступленне танкавых злучэнняў (так званы стоп-загад). Штучна створаная паўза дапамагла ў далейшыя дні вырвацца саюзнікам з жалезных германскіх клешняў і эвакуіравацца морам з Францыі. Сёння маюцца розныя думкі наконт таго, чаму з’явіўся такі загад? Чаму немцы дазволілі групоўцы ў 338 226 чалавек у перыяд з 27 мая па 4 чэрвеня 1940 г. пераправіцца праз Ла-Манш? Ёсць кропка гледжання, што “дзюнкеркскае дзіва”— гэта вынік перш за ўсё палітычных прычын, звязаных з імкненнем Гітлера выпусціць англійскія войскі, каб дасягнуць заключэння міру з Англіяй і яе нейтралітэта ў перыяд будучай вайны з СССР.

5 чэрвеня германскае камандаванне ўвяло ў дзеянне план “Рот” - план наступлення ў цэнтральныя раёны Францыі. Сілы былі вельмі нероўнымі, адчувалася маральная і фізічная стомленасць французскіх войск. Францыя страціла каля 90 тыс. чалавек забітымі. Ужо 14 чэрвенягерманская армія фактычна без бою захапіла Парыж, а 22 чэрвеня прагерманскі ўрад А.Петэна падпісаў у Камп’ене капітуляцыю. У асабістым дзённіку Гальдэра аб гэтай падзеі адзначана, што «... французы должны принять и примут германские условия, пока у руля Петэн. Германская сторона настояла на том, чтобы переговоры проходили в Компьене, где в 1918 г. побежденная Германия вынуждена была признать свое поражение», - далей Гальдэр падкрэсліваў, - «...французы и не подозревают, что им придется вести переговоры в том же самом месте. Этот факт так подействовал на французскую делегацию, что они долго не могли прийти в себя. Все было организовано так, чтобы как можно сильнее унизить французов».

22 чэрвеня ў Камп’ен прыбыў Гітлер ў суправаджэнні Герынга, Кейтэля, Радэра, Браўхіча, Рыббентропа і Гесса. Падпісанне перамір’я адбывалася ў тым жа вагоне, дзе непадалёку знаходзілася мемарыяльная пліта, на якой значылася: «Здесь 11 ноября 1918 года была побеждена преступная гордость германской империи, поверженной свободными людьми, которых она пыталась поработить». Гітлер з яўнай знявагай прайшоў па пліце і ўвайшоў у вагон, у якім 22 гады назад адбывалася прыняцце капітуляцыі Германіі. Праз некаторы час для падпісання перамір’я ўвялі французкую дэлегацыю...” Умовы перамір’я былі больш суровымі, чым навязаныя Германіі ў 1918 г. Уся паўночная Францыя з Парыжам стала зонай нямецкой акупацыі; Італія акупіравала частку паўднёва-усходняй Францыі; французская армія скарачалася да 100 тысяч. Францыі было дазволена захаваць калоніі, але аплочваць утрыманне на сваёй тэрыторыі германскіх войск. Ваенапалонныя заставаліся ў германскіх руках, гэта азначала, што 5% мужчынскага насельніцтва Францыі выкарыстоўваліся на прымусовых работах.

Па ўмовах Кампьенскага перамір’я паўднёвая частка Францыі засталася пад уладай урада Петэна (т.зв. урад Вішы). Урад Петэна стаў на шлях супрацоўніцтва з захопнікамі. Такія ўзаемаадносіныатрымалі назву калабарацыя. На сустрэчы Гітлера і кіраўніка французскага ўрада Петэна ў 1940 г. абодва бакі абвясцілі калабарацыянізм у якасці палітычнага прынцыпу ва ўзаемаадносінах. Такім чынам калабарацыянізм – гэта сістэма адносін, якая патрабуе добраахвотнага супрацоўніцтва з акупантамі ў ваеннай, палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай галінах на карысць агрэсара.

Нягледзячы на тое, што ў ваеннай кампаніі супраць Францыі вермахт страціў 27 тыс. забітымі, 18, 4 тыс. прапаўшымі без вестак, 111 тыс. раненымі, 18 ліпеня ў Берліне адбыўся ваенны парад у гонар перамогі над Францыяй. Найбольш вызначыўшымся 12 генералам вермахта Гітлер прысвоіў чын фельдмаршала, а бліжэйшаму саратніку па партыі Герынгу – унікальны чын рэйхсмаршала. Прадпрынятая акцыя разлічана была на міжнародную дэманстрацыю магутнасці Германіі, палітычнае ўздзейнічанне на саюзнікаў і падтрымку палітыкі Гітлера з боку ваеных.

Францыя вымушана была заключыць перамір’е і з Італіяй, якая ўступіла ў вайну супраць яе 10 чэрвеня 1940 г., калі лёс Францыі быў амаль што вырашыны. Германскае і італьянскае камандаване раздзялілі тэатры ваенных дзеянняў. Італяя, якая вяла ”паралельную вайну”, дзейнічала ў раёне паўднёвых Альпаў. Італьянскія войскі захапілі Брытанскія Самалі, частку Кеніі, Судан, а ў верасні праніклі праз Лівію ў Егіпет, аднак тут былі спынены і разбіты англічанамі.

“Бітва за Англію”. Капітуляцыя Францыі азначала, што настала чарга Англіі, якой прыдзецца ў адзіночку супрацьстаяць Германіі, якая заваявала ўсю Цэнтральную і Заходнюю Еўропу. У гэты перыяд адбыліся важныя ўнутрыпалітычныя працэсы ў Англіі. На змену кабінета Чэмберлена 10 мая 1940 г. прыйшоў кааліцыйны ўрад на чале з лідэрам кансерватараў У. Чэрчыллям. Усе чакалі, якое рашэнне прыме новы англійскі ўрад. Выстпіўшы перад парламенам 4 ліпеня У. Чэрчылль заявіў: «Мы пойдем до конца, мы будем сражаться во Франции, мы будем сражаться на морях и океанах, мы будем сражаться с растущей уверенностью и растущей силой в воздухе, мы будем защищать наш остров, чего бы это нам ни стоило… И если даже, во что я ни на секунду не поверю, этот остров или его часть попадет в руки врага, тогда наша империя за морями, вооруженная и охраняемая британским флотом, будет продолжать борьбу до тех пор, пока новый мир со всей его мощью и силой не выступит ради спасения и освобождения старого».

Германскае кіраўніцтва ў гэты перыяд было гатова да кампрамісу з Велікабрытаніяй. У прамове у рэйхстагу 19 ліпеня 1940 г. фюрэр не двухсэнсоўна, а каб схіліць англійскі ўрад да перамоў і заключэння перамір’я заявіў: «... Из Британии я сейчас слышу лишь один крик — не от народа, а от политиков — о том, что война должна продолжаться! Я не знаю, есть ли у этих политиков четкие идеи относительно того, каким должно быть это продолжение войны. Они заявляют, что будут продолжать борьбу, даже если Великобритания погибнет, они ее будут вести тогда из Канады... Моя совесть велит мне еще раз воззвать к разуму и здравому смыслу Великобритании. Я считаю для себя возможным выступить с этим призывом, ибо являюсь не побежденным врагом, который просит пощады, а победителем». Германскія ініцыятывы не знайшлі падтрымкі ў ангічан. У адным з радыёвыступленняў па Бі-бі-сі У. Чэрчылль не без сарказма заявіў: «мы ждем давно обещанное вторжение. Того же ждут и рыбы». Штабы нямецкай арміі рыхтаваліся да ўтаржэння ў Англію. Згодна дырэктыве Гітлера № 16 германскія войскі планавалі ажыццявіць 17 ліпеня 1940 г. аперацыю “Марскі леў”. Трынаццаць ударных дывізій, агульнай колькасцю каля 260 тысяч чалавек павінны былі пераправіцца праз Ла-Манш.

Англійскі ўрад разумеў ўсю небяспеку становішча. 25 чэрвеня 1940 г. У. Чэрчылль, негледзячы на свой яры антысаветызм, звярнуўся з пісьмом да І. В. Сталіна, у якім прапанаваў узнавіць належныя адносіны паміж краінамі для кансультацый “...в отношении тех событий в Европе, которые интересуют нас обоих”.Прапановы былі накіравана і кіраўніцтву ЗША, каб схіліць іх да барацьбы супраць Германіі.

Задача заваяваць Брытанію не была простай. Пачатак аперацыі некалькі разоў пераносіўся. На працягу лета вяліся актыўныя бамбардыроўкі германскай авіяцыяй Англіі. Толькі паміж 23 жніўня і 6 верасня англічане страцілі 466 знішчальнікаў, а немцы – 385 самолетаў. Аднак дасягнуць перамогі паветранымі бамбардыроўкамі было немагчыма.

Канчаткова пытанне аб высадцы ў Англіі вырашалася 14 верасня 1940 г. У сувязі з тым што рызыка неўдачы была занадта вялікай, германскія генералы прапанавалі Гітлеру ўстрымацца ад яе правядзення. Было прынята рашэнне адкласці аперацыю “Марскі леў” на невызначаны тэрмін.

Напружанне ў англійскім урадзе і грамадстве не спадала. Толькі 27 кастрычніка 1940 г. з’явілася надзея. Брытанскія спецыялісты раскрылі прынцып работы нямецкай шыфравальнай машыны «Энігма». Яны стварылі сваю сістэму «Ультра», якая дапамагла расшыфраваць перагаворы германскага ваеннага камандавання, дазволіла мець неабходную інфармацыю аб далейшых намерах германскага кіраўніцтва. Было высветлена, што ўварванне не плануецца, а яго намеры захоўваюцца як сродак палітычнага і ваеннага ўціску на Англіію. У ходзе “бітвы за Англію” з ліпеня па канец кастрычніка англійская авіяцыя страціла 915 знішчальнікаў, нямецкія страты склалі 1 733 самалётаў.

Да аказання дапамогі англічанам усё больш схіляўся ўрад ЗША, якія вясной 1941 г. высадзілі свае ваенныя падраздзяленні ў Грэнландыі і Ісландыі, стварыўшы там свае базы. Актывізавалася барацьба супраць германскіх агрэсараў на марскіх прасторах.

Агрэсія Германіі на Балканах. Менш чым за два з паловай месяцы вермахт ажыццявіў шэраг паспяховых аперацыій, якія завяршыліся акупацыяй Даніі, Нарвегіі, Галандыіі, Бельгіі і Францыіі, агульнай плошчай 980 тыс. кв. км і насельніцтвам 66, 3 млн. чалавек. Ужо пасля захопу Францыі гітлераўскае кіраўніцтва прыступіла да падрыхтоўкі вайны з СССР. Рыхтуючы агрэсію супраць Савецкага Саюза, нацысцкая Германія імкнулася замацаваць сувязі з саюзнікамі, уцягнуць у агрэсіўны блок новыя краіны, каб выкарыстаць іх тэрыторыю, людскія і матэрыяльныя рэсурсы ў будучай вайне з СССР. Асаблівая ўвага надавалася ўмацаванню адносін з Балгарыяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй, якія павінны былі стаць важнымі плацдармамі агрэсіі супраць савецкай краіны. Так, Венгрыі за яе згоду ўдзельнічаць у барацьбе супраць СССР былі абяцаны землі ў Югаславіі і Савецкім Саюзе. Румынскаму дыктатару Антанеску былі абяцаны тэрыторыі Малдавіі і паўднёвыя раёны Украіны. За што румынскі ўрад дазволіў ўвесці на яе тэрыторыю германскія войскі, якія занялі ўсе важнейшыя ваенна-стратэгічныя пункты і даў згоду на сумеснае нападзенне на СССР.

Восенню 1940 г. пачаліся перамовы паміж Фінляндыяй і Германіяй, на якіх была дасягнута дамоўленнасць аб сумеснай агрэсіі супраць СССР. Фінляндыі былі абяцаны тэрыторыіі Карэліі, акрамя Кольскага паўвострава, а таксама Ленінградскай вобласці.

Першага сакавіка 1941 г. аб далучэнні да траістага пакта заявіў царскі ўрад Балгарыі. У гэтыж дзень у краіну былі ўведзены нямецкія войскі. Балгарскі народ, які заўжды з пачуццём глыбокай сімпатыі адносіўся да рускага народа – свайго славянскага брата, з абурэннем сустрэў вестку аб здрадзе ўрада. У гарадах з’явіліся шматлікія лозунгі: “Далоў немцаў з Балгарыі! ”, “Долоў фашысцкую Германію! ” і г. д.

Германская дыпламатыя рабіла захады для ўцягвання ў агрэсіўны саюз і Югаславіі. 25 сакавіка 1941 г. урад Цвятковіча падпісаў пратакол аб далучэнні Югаславіі да траістага пакту. Гэты антынацыянальны акт выклікаў востры палітычны крызіс у краіне. У ноч на 27 сакавіка 1941 г. быў здзейснены дзяржаўны пераварот. Урад Цвятковіча паў. Новае кіраўніцтва генерала Сімовіча накіравала ў Маскву дэлегацыю для перамоў. 5 красавіка 1941 г. быў заключаны дагавор аб сяброўстве і ненападзенні паміж СССР і каралеўствам Югаславіі. Падпісаўшы дагавор, Савецкі Саюз імкнуўся прадухіліць распаўсюджванне фашысцкай агрэсіі на Балканскі паўвостраў. Неабходна было захаваць незалежнасць Югаславіі і Грэцыі і памяшаць выкарыстаць балканскі плацдарм для вайны супраць Савецкага Саюза.

У адказ на мірнае пагадненне Югаславіі з СССР германскія войскі 6 красавіка 1941 г. пры падтрымцы італьянскіх і венгерскіх дывізій уторгліся ў Югаславію. Важнейшыя гарады краіны, у тым ліку і яе сталіца Белград, падвергліся масіраваным ударам авіяцыі. Гітлер спяшаўся стварыць неабходны плацдарм, не чакаючы заканчэння баёў. Ужо 12 красавіка ён падзяліў Югаславію паміж Германіяй, Італіяй, Венгрыяй і Балгарыяй, хоць толькі 18 красавіка 1941 г. у Сараеве быў падпісаны акт аб капітуляцыі Югаславіі.

Адначасова з агрэсіяй супраць Югаславіі нямецкія і італьянскія войскі разгарнулі ваенныя дзеянні супраць Грэцыі. Нават негледзячы на значнае пераўзыходжанне сіл і выкарыстанне вялікай колькасці танкаў і артылерыі, нямецка-фашыскія войскі некалькіх дзён не маглі прасунуцца праз грэка-балгарскўю мяжу, а італьянскія – у раёне Фларыны (з боку Албаніі). Падтрымку Грэцыі аказаў англійскі экспедыцыйны корпус, які налічваў 50 тыс. чалавек. Тым не менш суадносіны сіл складваліся на карысць Германіі. У выніку здрады камандуючага грэчаскай арміі яна 23 красавіка здалася немцам і італьянцам. Германскія войскі хутка акупіравалі краіну і шматлікія астравы ў Эгейскім моры.

У канцы мая вермахт авалодаў востравам Крыт, які павінен быў стаць плацдармам для нападу на краіны Бліжняга Усходу і захопу Суэцкага канала. Фактычна ўся паўднёва-усходняя Еўропа аказалася пад пятой акупантаў. Югаславія, Грэцыя, падзеленныя паміж Германіяй і Італіяй, страцілі сваю нацыянальную незалежнасць. Харватыя была абвешчана “незалежнай” дзяржавай. З захопам краін Балканскага паўвострава агрэсіўны блок значна ўмацаваў свае пазіцыі.

Дзякуючы намаганням Савецкага Саюза ад гітлераўскай акупацыі была выратавана Швецыя. У сувязі з акупацыяй Балканскіх краін была створана рэальная пагроза для бяспекі Турцыі. У пачатку сакавіка 1941 г. савецкі ўрад заявіў, што калі Турцыя будзе падвергнута нападзенню, Савецкі Саюз будзе прытрымлівацца заключанага паміж абедзьвума краінамі пакту аб нейтралітэце.

Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы. З першых дзён акупацыі ў большасці еўрапейскіх краін разгарнулася шырокая па размаху і формах барацьба супраць германскага акупацыйнага рэжыму, якая атрымала назву “Рух Супраціўлення.” У ім ўдзельнічалі людзі розных сацыяльных слаёў і груп, палітычных і рэлігійных поглядаў: інтэлегенцыя і буржуазія, рабочыя і сялянне, камуністы і сацыялісты, лібералы і кансерватары, а таксама беспартыйныя, хрысціяне і мусульманне. Іх аб’ядноўвала агульная мэта – супрацьстаяць германскаму акупацыйнаму рэжыму і аднавіць нацыянальна-дзяржаўную незалежнасць краін.

Ужо з восені 1939 г. ачагі антыгерманскага супраціўлення сталі ўзнікаць у Польшчы, якія паступова пашыраліся і набіралі значную моц. Польскі антыгерманскі рух быў прадстаўлены рознымі нелегальнымі плынямі і падтрымліваўся польскім эміграцыйным урадам В. Сікорскага ў Лондане. Значную сілу прадстаўляла Армія Краёва, якая налічвала да 350 тыс. актыўных членаў.

Не скарыліся патрыёты Францыі. Ужо ў Маніфесце камуністычнай партыі Францыі ад 10 ліпеня 1940 г. значылася: “Ніколі такі вялікі народ, як наш, не будзе народам рабоў … Францыя з яе мінулым не стане на калені…”. Маніфест заклікаў да стварэння шырокага фронту барацьбы за свабоду, незалежнасць і адраджэнне Францыі. У канцы чэрвеня 1940 г. у Лондане была ўтворана патрыятычная арганізацыя “Свабодная Францыя” на чале з де Голем. Сілы французскага супраціўлення, ў пачатку ліпеня 1941 г. былі аб’яднаны ў Нацыянальны фронт, які ставіў перад сабой мэту вызваліць Францыю ад германскіх захопнікаў. У маі 1943 г. быў створаны Нацыянальны савет Супраціўлення, які аб’яднаў усе антыгерманскія сілы Францыі. У краіне разгарнулася ўзброенная барацьба атрадаў франціераў (вольныя стралкі) і партызан. У пачатку 1944 г. арганізацыі французскіх патрыётаў аб’ядналіся ў “Французскія ўнутранныя сілы” у колькасці 500 тыс. чалавек, якія актыўна змагаліся за свабоду Францыі.

Найбольш шырокі размах антыгерманскае супраціўленне набыло ў Югаславіі. Ужо восенью 1941 г. у радах югаслаўскіх партызан налічвалася каля 70 тыс. чалавек, якія вызвалілі шэраг раёнаў краіны. У лістападзе 1942 г. была сфарміравана Народна-вызваленчыя армія, якая ўнесла значны ўклад у барацьбу югаслаўскага народа супраць германскіх агрэсараў. За час барацьбы загінула звыш 1, 7 млн. югаслаўскіх патрыётаў.

Рух Супраціўлення меў месца ў Албаніі, Грэцыі, Чэхаславакіі, Нідэрландах, Бельгіі, Нарвегіі, Даніі, а таксама ў нейтральных краінах Швецыі, Швейцарыі; краінах Лацінскай Амерыкі Кубы, Аўстраліі, Мексікі, Аргенціны, Бразіліі.

Нягледзячы на прагерманскую дзейнасць урадаў Італіі, Аўстрыі, Румыніі, Балгарыі, Харватыі, Фінляндыі, Венгрыі і там таксама рахзгортвалася патрыятычная барацьба. На поўначы Італіі дзейнічалі партызанскія гарыбальдзійскія брыгады. Аб’яднаны корпус італьянскіх партызан - “Дабраахвотнікі свабоды” на пачатак 1945 г. налічваў 350 тыс. чалавек. Супраціўленне фашызму мела месца ў Германіі і Аўстрыі.

Рух Супраціўлення, які разгарнуўся ў акупіраваных краінах, з’явіўся ў часы Другой сусветнай вайны састаўной часткай вялікай бітвы паміж сіламі дэмакратыі і рэакцыі. Узнікненне руху Супраціўлення было гістарычна заканамерным. Ён увасабляў пратэст шырокіх народных мас супраць фашысцкага “новага парадку”. У аснове барацьбы патрыётаў акупіраваных краінах знаходзілася прыродная ідэя нацыянальна-вызваленчага руху народаў акупіраваных краін, якая ўзмацнялася аб’ектыўнай тэндэнцыяй яднання ўсіх антыфашысцкіх сіл, незалежна ад іх класавай прыналежнасці і ідэйна-палітычнай арыентаванасці. Пры гэтым патрыёты-антыфашысты зыходзілі з таго, што барацьба супраць гітлерызма можа быць даведзена да пераможнага канца толькі пры ўмовах аб’яднання ўсіх класаў і слаёў насельніцтва, якія выступалі за адраджэнне нацыянальнай незалежнасці.

Падрыхтоўка Германіі да вайны з Савецкім Саюзам. У Берліне былі ўпэўнены, што генеральны шлях да заваявання сусветнага панавання ляжыць праз агрэсію супраць Савецкага Саюза. Рост ваенна-эканамічнай магутнасці СССР, павышэнне яго уплыву ў міжнародных справах, скоўвала агрэсіўныя намеры Германіі, не дазваляла ісці на рызыку ўварвання ў Англію. Гітлер і яго акружэнне былі ўпэўнены, што толькі ліквідаваўшы савецкую краіну ён атрымае свабоду дзеянняў і пераможна завершыць не толькі барацьбу з Англіяй, але і адкрые шлях далейшага пакарэння свету. Германскае палітычнае кіраўніцтва ўсвядамляла, што СССР – гэта не Польшча і не Францыя. Таму вялася актыўная работа па падрыхтоўцы вайны з Савецкім Саюзам. Асобая ўвага надавалася ўдасканаленню ўзброеных сіл, наладжванню ваеннай вытварчасці, актывізацыі дыпламатычнай дзейнасці, узмацнілася ідэалагічная апрацоўка насельніцтва.

Акупацыя краін Заходняй Еўропы дазволіла Германіі значна ўзмацніць свой ваенна-эканамічны патэнцыял. У яе распараджэнні аказалася вытворчыя магутнасці Францыі, што дзейнічалі на акупіраванай тэрыторыі, якія да вайны выплаўлялі 97% чыгуну і 94% сталі, 79% дабычы вугалю, 100% жалезнай руды краіны. Канцэрн " Г. Герынг" уключыў у сваю сістэму металургічныя заводы Эльзас-Латарынгіі і Люксембурга. Захоп Польшы і, асабліва, прамасловасці Францыі, Бельгіі, Люксембурга павялічылі магутнасць металургічнай прамысловасці рэйха на 13-15 млн. тон. Напрыклад, Бельгія ужо да 1941 г. дала рэйху 2, 3 млн. тон сталі. Колькасць замежных рабочых і ваенапалонных у германскай прамысловасці перавысіла 1 млн. чалавек у параўнанні з 0, 5 млн. восенню 1939 г. Да пачатку вайны з Савецкім Саюзам Германія назапасіла значныя запасы каляровых металаў – медзі, цынку, свінца, алюмінія і інш. Вялікае значэнне для падрыхтоўкі вайны супраць СССР мела дабыча нафты. Акрамя асабістых нафтавых рэсурсаў Германія выкарыстоўвала нафту Румыніі, Аўстрыі, Венгрыі, Польшы, Францыі. У краіне павялічылася вытворчасць сінтэтычнага гаручага. У 1941 г. Германія мела 8 млн. тон нафтапрадуктаў. Акрамя таго, яна захапіла 8, 8 млн. тон паліва ў Францыі, Бельгіі і Галандыі.

Актыўна набіраў абароты ваенна –прамысловы комплекс, калі ў 1939 г. у ім было занята каля 2, 5 млн. чалавек, ці чвэрць усіх прамысловых рабочых, то ў маі 1941 г. іх колькасць дасягнула 5, 5 млн. человек. У 1940 г. было выпушчана 10 250 самалётаў, 2 200 танкаў і бронемашын, 5 900 гармат, 1 351, 7 тыс. вінтовак, 170, 9 тыс. кулямётаў і аўтаматаў. Вялізарны ваенна-эканамічны патэнцыял дазволіў Германіі разгарнуць ваенную вытворчаць у маштабах, якія ў пачатку вайны поўнасццю забяспечвалі вермахт сучасным ўзбраеннем. Была створана вельмі развітая аўтамабільная прамысловасць, што забяспечвала высокую ступень матарызацыі ўзброенных сіл іх манеўранасць і рухомасць.

Вялікія перамены адбываліся ва ўзброеных сілах. Ужо летам 1940 г. пачалося фарміраванне 40 новых дывізій. У ліпені на Усход перадыслацыраваліся тры арміі, каля 500 тыс. чалавек. Адбывалася перакідка мабільнай групы войск у Румынію і Нарвегію, узмацнялася узбраенне арміі Фінляндыі. Германскае камандаванне вялікую ўвагу надавала падрыхтоўцы ваенных дзеянняў на Усходзе. Хутка будаваліся новыя чыгуначныя і шасейныя дарогі, новыя аўтастрады, палігоны, казармы. Так, з лета 1940 да мая 1941 г. на тэрыторыі Германіі было абсталявана 250 аэрадромаў і 160 пасадачных пляцовак, на тэрыторыі Польшчы – каля 100 аэрадромаў і 50 пасадачных пляцовак. Аналагічныя работы праводзіліся ў Румыніі і Венгрыі.

На поўную моц працавалі штабы германскай арміі. Нацыстская Германія беспаваротна накіроўвала ўзброены кулак на Усход. Аслепляныя бляскам маланкавых перамог у Еўропе, нацысцкае ваенна-палітычнае кіраўніцтва лічыла, што ў свеце няма сілы, якая здольна супрцьстаяць германскай зброі. Ужо 21 ліпеня 1940 г. галоўнакамандуючы нямецкіх сухапутных сіл фельдмаршал Браўхіч атрымаў загад распрацаваць план вайны супраць Савецкага Саюза. 18 снежня 1940 г. Гітлер зацвердзіў план вайны супраць СССР, які атрымаў кодавую назву “Барбароса”. У снежні 1940 г. Германія пачала непасрэдную падрыхтоўку да вайны з СССР. Барацьба за сусветнае панаванне ўступала ў новую стадыю.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.012 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал