Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Мiнск 2008Стр 1 из 43Следующая ⇒
Cicтэма адкрытага навучання
Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў
Беларуская мова: прафесійная лексіка
Курс лекцый
5-е выданне, стэрыятыпнае
Мiнск 2008 УДК 808.26(075.8) А72 Серыя заснавана ў 2001 годзе Рэкамендавана да выдання Камісіяй па прыёмцы і атэстацыі электронных версій вучэбных і вучэбна-метадычных матэрыялаў Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь. Друкуецца па рашэнню рэдакцыйна-выдавецкага савета Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.
ЗМЕСТ УСТУП.. 6 ТЭМА 1. БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў СІСТЭМЕ Лекцыя 1. Прадмет, метады и задачы курса «Беларуская мова (спецыяльная лексіка)». Агульныя звесткі пра славянскія мовы.. 10 Асаблівасці ўтварэння і развіцця беларускай літаратурнай мовы 13 ТЭМА 2. ФАНЕТЫЧНЫЯ, АРФАЭПІЧНЫЯ, ГРАМАТЫЧНЫЯ, СТЫЛІСТЫЧНЫЯ І ІНШЫЯ АСАБЛІВАСЦІ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ... 23 Лекцыя 2. Асаблівасці фанетычнай сістэмы Аб’ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны.. 23 Фаналогія і арфаграфія. Графіка беларускай мовы.. 26 Паняцце транскрыпцыі 29 Паняцце арфаэпіі. Вымаўленне галосных. 31 Вымаўленне зычных. 33 Кантрольныя пытанні да лекцыі №2. 36 Лекцыя 3. Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы. Назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, прыслоўе. Службовыя часціны мовы.. 37 Назоўнік і яго лексіка-граматычныя разрады.. 38 Катэгорыя роду. 43 Катэгорыя ліку. 48 Катэгорыя склону. 51 Прыметнік. 60 Лічэбнік. 63 Займеннік. 67 Дзеяслоў. 72 Агульная характарыстыка дзеяслова і яго трыванні 72 Катэгорыі стану, пераходнасці, зваротнасці дзеяслова. 75 Катэгорыя ладу. 78 Катэгорыя часу. 79 Катэгорыі асобы, ліку і роду дзеяслова. 80 Спражэнне дзеясловаў. 82 Дзеепрыметнік. 83 Інфінітыў і дзеепрыслоўе. 85 Прыслоўе. 86 Службовыя часціны мовы.. 88 Часціцы і мадальныя словы.. 93 Выклічнікі і гукапераймальныя словы.. 95 Кантрольныя пытанні да лекцыі №3. 96 Лекцыя 4. Стылістыка. Культура маўлення кіраўніка. 97 Стылістычнае чляненне мовы.. 97 Культура маўлення і яе асноўныя кампаненты.. 106 Дакладнасць, лагічнасць і дарэчнасць маўлення. 111 Чысціня, выразнасць і багацце маўлення. 113 Кантрольныя пытанні да лекцыі №4. 116 Лекцыя 5. Дзелавыя зносіны кіраўніка. 117 Пісьмовыя дакументы ў сферы дзелавых зносін. 117 Віды аргументацыі ў дзелавых зносінах. 121 Кантрольныя пытанні да лекцыі №5. 130 ТЭМА 3. СПЕЦЫЯЛЬНАЯ ЛЕКСІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ (ТЭРМІНАЛОГІЯ) 131 Лекцыя 6. Паняцце аб спецыяльнай лексіцы і тэрміналогіі. Праблемы развіцця і функцыянавання сучаснай беларускай тэрміналогіі 131 Кантрольныя пытанні да лекцыі №6. 148 Лекцыя 7. Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі 149 Кантрольныя пытанні да лекцыі №7. 156 Лекцыя 8. Асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця беларускай тэрміналогіі ў XIY – першай палове XYII стст. Развіццё беларускай тэрміналогіі Кантрольныя пытанні да лекцыі №8. 169 Лекцыя 9. Асаблівасці развіцця беларускай тэрміналогіі ў савецкі перыяд. Сучасны стан развіцця. 170 Лекцыя 10. Характарыстыка сучаснай беларускай тэрміналогіі паводле паходжання. 192 Лекцыя 11. Граматычная характарыстыка сучаснай беларускай тэрміналогіі 203 Кантрольныя пытанні да лекцый №9–11. 219 Лекцыя 12. Семантычная характарыстыка сучаснай беларускай тэрміналогіі 220 Кантрольныя пытанні да лекцыі №12. 229 Лекцыя 13. Задачы ўпарадкавання сучаснай беларускай тэрміналогіі 230 Кантрольныя пытанні да лекцыі №13. 240 Лекцыя 14. Інтэрнацыяналізацыя і міжнародная уніфікацыя сучаснай тэрміналогіі 241 Кантрольныя пытанні да лекцыі №14. 255 ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫЯ ПЫТАННІ 256 ЛІТАРАТУРА.. 262 УСТУП Мэта гуманітарнай, у прыватнасці, беларускамоўнай адукацыі студэнтаў па спецыяльнасці – не толькі паглыбіць іх веды ў фанетычных, арфаэпічных, арфаграфічных, лексічных, словаўтваральных, марфалагічных і сінтаксічных асаблівасцях і нормах сучаснай беларускай мовы як важнейшага элемента нацыянальнай культуры беларускага народа, але і пазнаёміць іх з асаблівасцямі развіцця і выкарыстання спецыяльнай лексікі, з пытаннямі культуры беларускай мовы ў афіцыйна-справавой сферы. Сучасная канцэпцыя падрыхтоўкі спецыялістаў заснавана на сусветнай гуманістычнай тэндэнцыі захавання і развіцця нацыянальна-культурнай самабытнасці народаў, важнейшым элементам якой выступае нацыянальная мова. У курсе лекцый пастаўлены дзве асноўныя мэты: 1. Актывізаваць і паглыбіць веды аб лексічнай і граматычнай сістэмах мовы, атрыманыя раней; 2. Даць глыбокія веды аб граматычных, семантычных і іншых асаблівастях, праблемах развіцця і функцыянавання беларускай спецыяльнай лексікі, у прыватнасці – тэрміналогіі. Акрамя таго, курс скіроўвае будучых спецыялістаў на пашырэнне іх ведаў па пытаннях беларускага, славянскага і тэарэтычнага мовазнаўства, сацыялінгвістыкі з дапамогай багатага спіса лінгвістычнай літаратуры, пададзенага ў канцы курса. Курс лекцый дапаможа спецыялістам больш дакладна і ўсвядомлена ўжываць багатыя і разнастайныя сродкі мовы і ў прыватнасці – спецыяльную лексіку ў прафесійнай дзейнасці. Улічваючы тое, што з вусным ці пісьмовым маўленнем звязана ўся дзейнасць, такая задача з’яўляецца вельмі актуальнай для эфектыўнай прафесійнай працы сучаснага кіраўніка. Змест курса «Беларуская мова (спецыяльная лексіка)» арыентуе на практычнае валоданне беларускай мовай у спецыяльнай сферы і асэнсаванне асаблівасцей беларускай мовы ў сістэме іншых славянскіх моў, на ўсведамленне беларускай мовы як базавай каштоўнасці беларускай нацыянальнай культуры і нацыянальнай самасвядомасці народа. Вывучэнне дысцыпліны накіравана на пашырэнне кругагляду, станаўленне асобы і фарміраванне светапогляду, што звязана з эфектыўнасцю будучай прафесійнай дзейнасці спецыялістаў. Вучэбны курс «Беларуская мова (спецыяльная лексіка)» складаецца з двух раздзелаў. Першы раздзел уключае тэмы, якія раскрываюць сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Другі раздзел прысвечаны пытанням спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных, семантычных, слова-ўтваральных і іншых асаблівасцяў і накіраваны на практычнае валоданне беларускай мовай у спецыяльнай сферы. Уводная лекцыя змяшчае звесткі аб славянскіх мовах, аб узнікненні і развіцці беларускай літаратурнай мовы. Курс прызначаны для студэнтаў, якія ўжо маюць пэўныя веды аб беларускай мове згодна з праграмай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы. Аўтары курса: Л.А.Антанюк – «Уступ» і раздзел 2 «Спецыяльная лексіка беларускай мовы (тэрміналогія)»; Б.А.Плотнікаў – уводная лекцыя «Беларуская мова ў сістэме славянскіх моў» і раздзел 1 «Фанетычныя, арфаэпічныя, граматычныя, стылістычныя і іншыя асаблівасці сучаснай беларускай мовы».
|