![]() Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Структураванне, класіфікацыя іхарактарыстыка чытацкіх інтарэсаў можа праводзіцца па разныхасновах
· па характару патрэбнасцяў, якіяляжацьуаснове інтарэсаў: пазнавльныя, эстэтычныя, маральныя, забаўляльныя ііншыя чытацкіяінтарэсы; · па відах жыццедзейнасці: прафесійныя, вучэбныя, дасугава- аматарскія, грамадска-дабрачынныя, сямейна-бытавыя; · па спосабу набыцця ведаў: адукацыйныя і самаадукацыйныя; · па характару чытаемаго матэрыялу: тэматычныя, па тыпах, відахі жанрах літаратуры іг.д.; · па ступеніахопу чытаемага матэрыяла: шырокіяі вузкія; · па ступеніўстойлівасці: устойлівыяіняўстойлівыя; · па характару ўспрымання літаратуры: глыбокіяі павярхоўныя. Акрамя таго, выдзяляюць і ндывідуальныя, групавыя і грамадскія, а таксама асобасна і грамадска значныя чытацкія інтарэсы. Чытацкі інтарэс ва ўсіх яго відах і на ўсіх этапах развіцця характарызуецца трыма момантамі: 1) наяўнасцю эмоцый уадносінах да прадмету дзейнасціі самой дзейнасці; 2) наяўнасцю пазнавальнага боку гэтых эмоцый, г.з. таго, што называеццая радасцю пазнання; 3) наяўнасцю непасрэднага матыву, які вынікае з самой дзейнасці, г.з. дзейнасць сама па сабе прыцягвае і пабуджае ёю займацца, незлежна ад іншых пабуджэнняў. На розных этапах развіцця інтарэса кожны яго бок можа выступаць большалбо меньш актыўна. У дашкольным і малодшым школьным узросце пераважае эмацыйны кампанент, упадлеткавым – пазнавальны, у старэйшым узросце іўдарослых чытачоў– непасрэдны матыў, яківынікае з самой дзейнасці, імкненнеда дасягнення мэтаў. Акрамя трох бакоў інтарэса, аб наяўнасці чытацкага інтарэса можна судзіць по трох групах прыкмет: 1) спецыфічныя для інтарэса асаблівасці паводзін і дзейнасці чалавека, якія праяўляюцца ў працэсе ўласна чытацкай дзейнасці; 2) асаблівасці паводзін і зносін чытачоў, што праяўляюццася пры абмеркаванні прачытанага; 3) асаблівасці ўсяго ладу жыцця чытачоў, якія ўзнікаюць пад уплывам інтарэсу да чытання як віда дзейнасці. Першая група прыкмет інтарэсу: актыўнае ўключэнне ў чытацкую дзейнасць, прагнае ўспрыманне матэрыялу, моцная засяроджанасць на ім, адсутнасць адцягнення ўвагі, перавага міжвольнай увагі, узнікненне пытанняў у працэсе чытання, жаданне як мага долей чытаць, расчараванне, калі перапыняюць чытанне; характэрна таксама ісаперажыванне з нагоды зместу чытаемага. Другая група прыкмет звязана са змяненнем паводзін чытачоў у выніку ўзнікшага інтарэсу падчас міжчытацкіх зносін. Спрэчкі, дыскусіі, дыспуты, абмен думкамі, размовы прыводзяць да змянення пазіцыі чытача ў адносінах да прачытанага, спрыяюць замацаванню інтарэса да твораў пэўнага аўтара, жанра і г.д. Трецяя група прыкмет з вязана са структурай і зместам асабістай бібліятэкі, дынамікай змянення яе фонду, з захапленнямі ў вольны час і зместам чытання. Ні адна з пералічаных прыкмет, узятая сама па сабе, не з’яўляецца дастатковай для характарыстыкі, толькі ўжываючы іх разам, у сукупнасці можна судзіць аб ступенях развіцця чытацкага інтарэсу [4]. Важнае месца ў структуры чытацкай накіраванасці асобы займае устаноўка. Напрыклад, фарміраванне чытацкай моды залежыць ад устаноўкі як агульнапсіхалагічнай і сацыяльна-псіхалагічнай з’явы. Устаноўкай тлумачацца прычыны чытацкіх паводзін у разнастайных сітуацыях, характар успрымання і ацэньвання інфармацыі. Чытцкія ўстаноўкі – гэта і схільнасць суб’екта, і яго гатоўнасць дзейнічаць пэўным чынам у адносінах да чытання і чытацкіх зносін, успрымаць і ацэньваць прачытанае, ажыццяўляць стасункі з іншымі чытачамі. Адметнымі рысамі чытацкай устаноўкі з’яўляюцца:
Устаноўка ўключае ў сябе тры кампанента: пазнавальны, эмацыйны, паводзінны. Пазнавальны – гэта веданне, альбо меркаванне аб чытацкіх з’явах (аб’ектах, сітуацыях і г.д.), асэнсаванне іх. Эмацыйны – эмацыйная (станоўчая альбо адмоўная) рэакцыя ў адносінах да гэтых з’яў, іх эмацыйная ацэнка, праяўленне пачуцця сімпатыі альбо антыпатыі да іх. Паводзінны – залежыць ад двух папярэдніх і ўяўляе сабой тэндэнцыю і паслядоўнасць паводзін у адносінах да чытацкіх з’яў у канкрэтнай сітуацыі. У розных сітуацыях можа дамініраваць адзін з трох кампанентаў, таму і вынік можа быць розным. Такім чынам, чытацкая ўстаноўка ўключае асэнсаванне, адносіны і ацэнку, гатоўнасць дзейнічаць і рэгуляваць гэтыя дзеянні. Яна ўзнікае, з аднаго боку, пры наяўнасці пэўнай патрэбнасці, а з другога – пры наяўнасці канкрэтных сітуацый задавальнення гэтай патрэбнасці. У выніку складаную структуру ўзаемаадносін патрэбнасцяў, матываў, інтарэсаў і ўстановак у чытацкай накіраванасці можна звесці да наступнай спрошчанай формулы. Калі пазначыць патрэбнасць словам “трэба”, матыў – “чаму трэба”, інтарэс – “хочацца – не хочацца”, устаноўку – “змагу”, “як трэба зрабіць, паступіць”, дык тады жаданыя і нежаданыя шматлікія патрэбнасці па шмат якіх прычынах могуць рэалізоўвацца і рэгулявацца ў чытацкай дзейнасці і чытацкіх зносінах выбіральна і актыўна на падставе каштоўнасных арыентацый асобы з улікам канкрэтных сітуацый. Чытацкая дзейнасць складанаяпа сваёй структуры і ў ключае псіхічныя (успрыманне, уяўленне, фантазію, мысленне, памяць і інш.) і дзейсна-практычныя (падбор літаратуры, вядзенне картатэк па прачытанаму і інш.) працэсы. Яна складаецца з пэўных узаемазвязаных этапаў (матывацыі, выбару, уласна чытання, ацэнкі, замацавання прачытанага і г.д.), мае разнастайны прадметны змест, які вызначаецца патрэбнасцямі сацыяльнага суб’екта і прояўляецца ў тым, што ён чытае. Усе састаўныя кампаненты чытацкай дзейнасці як цэласнай з’явы цесна узаемазвязаны і ўзаемаабумоўлены. Аналізаваць структуру ізмест чытацкай дзейнасці можна на падставе розных падыходаў. Напрыклад, у рамках класічнай мадэлі дзейнасці, уякой выдзяляюць: мэты, сродкііспосабы, сам працэс, умовы, вынік, суб’ект іаб’ект дзейнасці. Усе ўказаныя структурныя кампаненты ўзаемадзейнічаюцьпаміж сабой іўзаемнаабумоўліваюць адно аднаго. Асноўным кампанентам угэтай структурыз’яўляецца суб’ект дзейнасці – асоба чытач, для якогааб’ектам дзейнасці выступае тэкст. Спецыфіка чытацкай дзейнасці заключаеццаў тым, што тэкст як аб’ект дзейнасціадначасоваадлюстроўвае суб’ектыўныбок, паколькіз’яўляецца прадуктам моўнай іінтэлектуальна-інфармацыйнай дзейнасцііншага суб’екта. Угэтым плане асоба чытачаўступае ў суб’ектна-аб’ектныяі суб’ектна-суб’ектиыяадносіныз тэкстам. Асоба чытача – чалавек як носьбіт свядомасці, які мае пэўны чытацкі статус у грамадстве і выконвае сацыяльна-псіхалагічную ролю чытача ў адпаведнасці з этапам чытацкага развіцця, свядома задавальняе свае шматбаковыя патрэбнасці праз чытанне разнастайнай літаратуры. Асобу чытача неабходна разглядацьу структуры цэласнай асобы. Структура асобы складаецца з розных падструктур. К.К. Платонаў выдзелў чатыры падструктуры, якіяадначасова разглядаўіяк узроўніасобы. Гэтыпадыход лёг уаснову прапануемай В.А.Барадзіной структуры асобы чытачаз некаторымі зменаміі дапаўненнямі. У структуры асобы чытача В.А.Барадзіна выдзяляе некалькі «зрэзаў”, альбо “пластоў”. Першы – сацыялагічны. Гэта – сацыяльна-дэмаграфічныя характарыстыкі чытача, яго сацыяльны статус і сацыяльная пазіцыя. Другі – сацыяльна-псіхалагічны (падструктура накіраванасці). Ён уключае светапогляды, перакананні, ідэалы, каштоўнасныя арыентацыі, патрэбнасці, матывы, інтарэсы, устаноўкі. Трэці – сацыяпсіхолагапедагагічны (падструктура вопыту). Гэта – жыццёвы і чытацкі вопыт; агульныя і прафесійныя веды; агульнаінтэлектуальныя і моўныя ўменні, навыкі, звычкі; змест і культура чытання; камунікатыўнае майстэрства. Чацьвёрты – псіхалагічны (пазнавальныя псіхічныя з’явы). Адчуванне, успрыманне, уяўленне, антыцыпацыя, фантазія, памяць, мысленне, эмацыйна-валявыя характарыстыкі: эмоцыі, настрой, пачуцці, увага, воля. Пяты – біяпсіхічныя асаблівасці: тэмперамент, палавыя і ўзроставыя разліччы. Шосты – псіхафізіялагічны. Агульны стан здароўя, зрок, узаемадзеянне разнастайных аналізатараў. Сёмы – характаралагічны. Здольнасці і характар. У працэсе чытацкай дзейнасці чытач уступае ў апасрэдаваныя (праз тэкст) зносіны з іншым чалавекам, тым, хто стварыў тэкст – аўтарам. Змест і характар тэкста ў значнай ступені залежаць ад зместу і характару многіх псіхалагічных падструктур асобы аўтара. У псіхалогіі чытання працэс чытацкай дзейнасці падзяляецца на фазы, альбо этапы. У асноўным іх тры. Гэта тое, што папярэднічае чытанню і пабуджае да яго. Потым ідзе сам працэс чытання: успрыманне і разуменне прачытанага, засваенне зместу твора.Нарэшце, выдзяляюць вынік чытання і ацэнку прачытанага.Назвы гэтых фаз у розных аўтараў – розныя: матыивацыйна-патрэбнасная, працэсуальна-выніковаяівынікова-ацэначная; альбо: перадкамунікатыўная, камунікатыўная і посткамунікатыўная. Іх можна разглядаць у псіхалагічным кантэксце і праз паняцці «гатоўнасць – актыўнасць –выніковасць». Спецыфіка суб’ектна-аб’ектных (чытач – тэкст) і суб’ектна-суб’ектных (чытач – аўтар) адносін, змест падструктур асобы чытача і аўтара па-рознаму і на розных узроўнях праяўляюцца ў фазах чытацкай дзейнасці. Так матывацыйна-патрэбнасная фаза вызначаецца ў вялікай ступені сацыялагічнай і сацыяльна-псіхалагічнай падструктурамі асобы чытача; працэсуальна-выніковая ў значнай ступені залежыць ад наступных чатырох падструктур асобы, і асабліва – ад падструктуры вопыту; а вынікова-ацэначная фаза, крытэрыі і паказчыкі ацэнкі прачытанага ў многім абумоўлены зместам накіраванасці асобы. Паміма трох пазначаных фаз, можна выдзеліць яшчэ дзьве. Яныз’яўляюццаадносна самастойнымі, алецесна звязаны зуласна чытацкай дзейнасцю ізабяспечваюцьяе. Адна з іх папярэднічае непасрэднаму кантакту чытачаз тэкстам. Сутнасць яе – ваўменні самастойна сачыць за літаратурай па розныхкрыніцах, выбіраць канкрэтную кнігу, арыентаваццаў бібліятэчных каталогах і картатэках, базах даных і г.д. Другая фаза ажыццяўляецца паслятаго як тэкстпрачытаны. Сутнасць яе заключаецца ваўменні замацоўваць дасягнутыявынікі, карыстаючыся разнастацнымі прыёмамі, адпавядаючымі мэтам і задачам чытання (бібліяграфічнаеапісанне, анатаванне, рэферыраванне, складанне плана, тэезісаў, канспектаў, мысленны пераказ прачытаннага, асэнсаванне). Гэтыя фазы абумоўлены і рэгулююцца матывацыйнай і ацэначнай фазамі чытання. Іх уключэнне дазваляе разглядаць чытацкую дзейнасць у больш шырокім разуменні тэрміна. У дадзеным структурным варыянце яна суадносіцца з паняццем “культура чытання”. Такім чынам, чытацкую дзейнасць можна разглядаць на трох узроўнях альбо ў трох аспектах: · чытацкая дзейнасць, альбоасобны яе цэласны акт, які уключае трыасноўныя фазы; · чытацкая дзейнасць зуключэннем фаз, звязанных з пошукам, адборам і замацаваннематрыманай інфармацыі; · усе пяць фаз чытацкай дзейнасці, а таксама шырокі спектр характарыстык чытаючага чалавека (напрыклад, асабістая бібліятэка, падпіска на газеты ічасопісы, карыстанне грамадскімі бібліятэкамі, кола чытання, кола зносін з іншымі чытачамііг.д.). Аналіз чытацкай дзейнасці можнаажыццяўляцьяк асобна, так іўвогуле, цалкам паўзроўням і фазам у дачыненні да розных сацыяльных суб’ектаў(асобы, групы, калектыву, грамадству) і на розных этапах чытацкай сацыялізацыіасобы. Дадатковы аналіз чытацкай дзейнасці можна правесці ў адпаведнасці з сітуацыямі чытацкай жіццедзейнасці. Яны могуць быць простымі і складанымі; хаатычнымі і ўпарадкаванымі; эмацыйнымі і рацыянальнымі; звязанымі з перавагаю фантазіі альбо разважанняў; пад уплывам інтэлекту альбо пачуццяў; па зместу беднымі і багатымі; моцнымі альбо слабымі ў мастацка-эстэтычным сэнсе; карыснымі і шкоднымі; сазідаючымі і разбураючымі. Псіхолагі лічаць, што аналізаваць чытацкую дзейнасць можна ў межах наступнай структуры: веды – уменні – навыкі – майстэрства – мастацтва. Менавіта такі падыход адлюстроўвае псіхолага-педагагічнае ўдасканаленне ўзроўня чытацкай кваліфікацыі. Ён дазваляе ажыццявіць кваліталогію чытацкага развіцця асобы, стварыўшы мадэхль з шэрагу модуляў, якія ўзаемна дапаўняюць адзін аднаго. Чытацкія зносіны з’яўляюцца самастойнай сферай чытацкага развіцця асобы. Адначасоваяны выступаюцьяк форма чытацкай свядомасці ібок чытацкай дзейнасці, а таксамаяе працяг.
|