Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Сць два тыпы чытацкіх зносін.






1. Непасрэдныя: дыялогі, гутаркі, размовы, абмеркавенні, якія адбываюцца ў чытацкім супольніцтве пры жывым кантакце, альбо па тэлефоне, з дапамогай камп’ютара і г.д. У гэтым выпадку партнёры, альбо рэальна прысутнічаюць “тут і зараз”, альбо могуць імгненна рэагіраваць на рэплікі суразмоўніка, як у “чаце” альбо “скайпе”.

2. Апасрэдаваныя: зносіны адбываюцца завочна без рэальнай прысутнасці і ўделу ўсіх зацікаўленых бакоў. Гэта, перш за ўсё, зносіны з аўтарам тэкста і крытыкамі. Яны носяць аднабаковы характар. Чытач ажыццяўляе іх як адказ, заўвагу, меркаванне, згоду альбо нязгоду з нагоды думак і пачуццяў, выказаных аўтарам ці крытыкам.

Але і з боку аўтара ці крытыка назіраецца імкненне да зносін. Гэта рознага роду звароты да чытача, прыцягненне ўвагі да пэўнай часткі тэкста, прадугадванне рэакцый чытача, спасылкі на яго вопыт і фантазію, на магчымае неразуменне альбо нязгоду і інш..

Ёсць від завочных апасрэдаваных зносін, які значна расцягнуты ў часе і мае двухбаковы альбо шматваковы характар. Да такога віда зносін можна аднесці дыскусіі ў прафесійным друку, альбо з дапамогай электроннай пошты.

Па зместу чытацкіх зносін можна судзіць аб асаблівасцях чытацкій свядомасці, накіраванасці і дзейнасці тых, хто ажыццяўляе стасункі, непасрэдна альбо апасрэдавана. У той жа час сам працэс зносін з’яўляецца магутным сродкам уплыву на свядомасць і дзейнасць чытача.

Асноўныя функцыі зносін: светапоглядныя, каштоўнасна-арыентацыйныя, маральныя, пазнавальныя, камунікатыўныя, эмацыйныя, эстэтычныя, кампенсаторныя, самасцьвярджэння.

Фазы зносін: патрэбнасна-матывацыйная (пабуджаючая); арыентыровачная (ацэнка абстаноўкі, умоў, звестакабіншых суб’ектах зносін); непасрэдны працэс зносін (механізм, сродкі, спосабы); вынікзносін, іхацэнка і карэкцыя; фарміраванне новага кола патрэбнасцяўу міжчытацкіх зносінах.

Зносіны будуюцца на аснове сацыяльна-псіхалагічных прынцыпаў: узаемнай патрэбнасці, інфармацыйнага партнёрства, узаемаўзбагачэння, узаемных сімпатый, псіхалагічнай сумяшчальнасці. Зносіны могуць адбывацца канфліктна і бесканфліктна, на аснове даверу і дабразычлівасці.

У бібліятэказнаўстве пакуль не распрацавана абагульняючая структу­ра чытацкіх зносін, нягледзячы на багацейшы практычнывопыт бібліятэк. Зараз зноў узнікінтарэс да разнастайных формаў міжчытацкіх зносін, у тым лікуі з дапамогаюІнтэрнэта. Менавіта таму праблема чытацкіх зносін чакае свайго сістэмнага і цэласнага вырашэння.

Чытацкі статус асобы – палажэнне чытача, якое ён займае ў пэўным чытацкім соцыюме, у сістэме міжчытацкіх адносін у кантэксце міжасабовых стасункаў. Мерай прызнання статуса чытача ў канкрэтнай групе з’яўляецца яго прэстыж і аўтарытэт.

Вызначыць узровень чытацкага статуса і яго асаблівасці можна з дапамогаю чытацкай сацыяметрыі і рэферэнтаметрычнага метада. Існуе заканамерная сувязь паміж чытацкім статусам і кваліфі­кацыяй чытацкай дзейнасці. Высокая прадуктыўнасць чытання і на­чытанасць асобы, як правіла, спадарожнічаюць з высокім чытацкім статусам і характэрныя для лідэраў чытання. У апошніх назіраецца імкненне да актыўных міжчытацкіх зносін.

Выяўлена таксама сувязь паміж сацыяметрычным статусам асобы і чытацкім, хаця і не заўсёды разрады гэтых двух статусаў (чытацкага і агульнага) супадаюць. Даследчыкі выдзяляюць унутры групы разрады зорак, тых, каму аддаюць перавагу, прынятых, непрынятых, пагарджаемых, адрынутых. Побач з гэтай дыферэнцыяцыяй існуюць дыяды: «лідэры і аўтсайдэры чытання», «элітарны і масавы чытач».

У рамках катэгорыі чытацкіх зносін уяўляе інтарэс та­кае сацыяльна-псіхалагічная з’ява як «чытацкая мода», дзе пра­блемы лідэрства ў чытанні, чытацкіх аўтарытэтаў, ідэалаў, прэстыжу адыграюць важную ролю. Аднак «чытацкая мода» адлюстроўвае ў сабе ічы­тацкія зносіны, і свядомасць, і чытацкую дзейнасць. Гэта ўзае­масувязь і ўзаемаабумоўленасць адзначаліся раней. Любая чытацкая з’ява павінна разглядацца праз прызму трох базавых чытацкіх катэгорый (свядомасці, дзейнасці, зносін).

Прадстаўленыя праз аналіз паняційнага апарату тэарэтычныя асновы чытацкага развіцця ўяўляюць сабой своеасаблівы каркас, на каторы дастаткова добра лажыцца назапашаны даследчыкамі матэрыял, што дазваляе дэталёва аналізаваць многія з’явы чытання и чытацкага развіцця.

 

Літаратура

1. Беляева, Л.И. К вопросу о типологии читателей / Л.И. Беляева // Проблемы социологии и психологии чтения. – М.: Книга, 1975. – С. 143-161.

2. Беспалов, В.М. Психология чтения: учебное пособие для вузов культуры и искусств / В.М.Беспалов; Федеральное агентство по культуре и кинемотографии, Московский государственный университет культуры и искусств. – М.: МГУКИ, 2007. – 198 с.

3. Бородина, В.А. Мотивация в структуре чтения / В.А. Бородина, С.М. Бородин // Чте­ние детей и подростков: мотивы и потребности: сб. статей и учеб.-метод, материалов.– СПб.: ЛЕМА, 2005. – С. 39-45.

4. Бородина, В.А. Психология чтения: учеб. пособие / В.А.Бородина. С.-Петерб. гос. акад. культуры, Библ.-информ. фак., Каф. социологии и психологии чтения. – СПб.: СПбГАК, 1997. – 78 с.

5. Бородина, В.А. Теория и технология читательского развития в отечественном библиотековедении: научные и методологические основы / В.А.Бородина. – М.: Школьная библиотека, 2006. – С.

6. Бунова, Л.В. Структура читательской деятельности / Л.В. Бунова // Библиография. – 2003.– № 6. – С. 43-50.

7. Воронова, Т.В. Методика выявления личностных функций чтения художественной ли­тературы / ТВ. Воронова // Психология чтения и проблемы типологии читателей: сб. науч. тр. / ЛГИК им. Н.К. Крупской. – Л., 1984. – Т. 90. – С. 76-84.

8. Горева, Г.Н. Биографический метод изучения читателей: автореф. дис. канд. пед. наук / Г.Н. Горева /ЛГИК им. Н.К. Крупской. – Л., 1976. – 15 с.

9. Морозова, Н.Г. Учителю о познавательном интересе / Н.Г Морозова. – М.: Знание, 1979. – 47 с.

10. Павлова, А.С. Мотивы чтения в типологизации читателей // Психология чтения и про­блемы типологии читателей: сб. науч. тр. / ЛГИК им. Н.К. Крупской. – Л., 1984. – Т. 90.– С. 69-75.

11. Умнов, Б.Г. Опыт типологизации читателей общественно-политической литературы / Б.Г. Умнов, И.Ю. Акифьева // Психологические проблемы чтения: сб. науч. тр. / ЛГИК им. Н.К. Крупской. – Л.: 1981. – Вып. 62. – С. 21-38.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал