Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Асноўныя нормы сучаснага беларускага вымаўлення: галосныя націскныя і ненаціскныя, зычныя ў моцных і слабых пазіцыях, гукі на стыку слоў. Вымаўленне галосных.






 

Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення:

ü Правілы вымаўлення некаторых (спецыфічных для беларускай мовы) гукаў моцных пазіцый

ü Правілы, заснаваныя на пазіцыйных чаргаваннях (вымаўленне гукаў слабых пазіцый)

ü Правілы вымаўлення запазычаных слоў

1. Заўсёды цвёрдае вымаўленне гукаў [р], [ж], [ш], [дж], [ч].

2. Вымаўленне фрыкатыўнага працяжнага гука [г].

3. Глухі зычны [к] перад звонкімі можа вымаўляцца як выбухны [г].

4. Вымаўлення як аднаго гука афрыкат [дж], [дз], [дз’].

Вымаўленне мяккага [дз’] замест мяккага [д’] – парушэнне арфаэпічнай нормы.

5. Цвёрда вымаўляецца афрыкаты [ц] (цана, цэгла, крыніца) і мяккае вымаўленне афрыкаты [ц’] на месцы этымалагічна мяккага [т’] (цень, цёмны), а таксама на месцы [т] цвёрдага ў выніку яго чаргавання з [ц’] (хата – у хаце).

6. Вельмі мяккае (мякчэй, чым у суседніх славянскіх мовах) вымаўленне свісцячых [з’] і [с’] (сеяць, змена).

7. Цвёрдае вымаўленне губных зычных [б], [п], [м], [ф].

8. Свісцячыя зычныя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя: [шш]ытак.

9. Шыпячыя зычныя перад свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя: на до[с]цы.

+ памякчэнне з, с не адбываецца перад заднеязычнымі г, к, х: згінуць, скінуць, схіліць.

+ у форме Д. і М. склону таксама памякчэнне не адбываецца: у назве, у Літве, на прызбе.

Асаблівасці вымаўлення зычных на стыку слоў:

1. Для вымаўлення глухіх перад звонкімі на стыку слоў нама адзінай нормы. Яно часта залежыць ад тэмпу маўлення: пры хуткім тэмпе глухія ў гэтай пазіцыі азванчаюцца: не гор[ж] за іншых, пры запавольненым тэмпе азванчэнне не адбываецца: не гор[ш] за іншых.

2. На стыку самастойных слоў, калі папярэдняе канчаецца на цвёрды, а наступнае пачынаецца з мяккага, змякчэнне не адбываецца: лес зімой. У службовых словах канцавыя зычныя [з] і [с] змякчаюцца: бе[з’] мяне. Не змякчаецца апошні зычны толькі ў прыназоўніках праз і цераз: цераз лес.

3. На стыку слоў шыпячыя перад свісцячымі змяняюцца толькі па глухасці-звонкасці: рэ[ш] салому. Свісцычыя перад шыпячымі на стыку самастойных слоў захоўваюцца нязменна: лес шумеў, а ў межах фанетычнага слова вымаўляюцца як шыпячыя: [ж] жартам.

Арфаэпічныя нормы вымаўлення галосных (ад націску, ад суседніх гукаў):

1. Аканне (калі у 1 пераднаціскным складзе галосныя [о], [э] вымаўляюцца як [а]): воды – вада, рэкі – рака.

2. Яканне – вымаўленне ў 1 пераднаціскным складзе пасля мяккіх зычных гука [’a]: вясна.

3. Часціца не і прыназоўнік без падпарадкоўваюцца правілу якання, калі наступнае слова пачынаецца націскным складам.

У запазычаных словах вымаўленне зычных мае свае адметнасці. Яны найперш звязаны з перадачай цердых-мяккіх зычных. Так, большасць слоў іншамоўнага паходжання не падпарадкоўваецца дзеканню і цеканню, г.зн. зычныя [д] і [т] не змякчаюцца перад галоснымі [э], [і]: тэма. Выключэнне – словы з суфіксамі –ін-, -ір-, -ік-, -ёр-, -(ей)ск-, -(е)ец-: каранцін.

У запазычаных словах вымаўленне галосных мае пэўныя адрозненні. Многія словы іншамоўнага паходжання не падпарадкоўваюцца аканню і яканню. Так, у большасці запазычанняў пасля цвёрдых зычных захоўваецца не пад націскам [э]: эпоха, тэорыя. Толькі ў некаторых даўніх запазычаннях [э] замяніўся на [а]: адрас, рамонт. У асобных словах, запазычаных праз рускую мову, пасля [р] і [ц] вымаўляецца [ы]: брызент, дрызіна.

Захоўваецца [э] у 1ым пераднаціскным складзе і пасля мяккіх зычных (няма якання): герой, сезон. Выключэнне – даўнія запазычанні, якія вымаўляюцца з [а]: сяржант, каляндар.

У словах, якія канчаюцца спалучэннем галосных, захоўваецца ненаціскны [о]: трыо, Токіо.

Перад пачатковым [і] не развіваецца прыстаўны [j]: імпарт, імперыя.

 

1. вымаўленне галосных

- пад націскам галосныя вымаўляюцца выразна

- галосныя і, ы у ненаціскным становішчы захоўваюць сваю якасць: добры, прачытаць

- у пачатку слова і выражае ёт, а таксама ў сяр пасля галосных, ь і ‘

Паслы слова на зычны (акрамя гкх) і – вымаўл як ы ён ышоў

- галосны у выразна вымаўляецца і не пад націскам.

- Галосныя о, а, э не пад націскам вымаўля як а. цэны – цана

- Аканне. Яканне – характ асабл бел мовы

- Для бел мовы не зарактэрна спалучэнне галосых у межах длява, толькі на стыку марфем. І запазычаых (заараны, вуаль).

Моцная пазіцыя для зычнага: перад галоснай або санорнай


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал