Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Сучасны беларускі алфавіт. “Лaцінка” і кірыліца, кітабы. Матэматычная формула складу эканомнага алфавіта. Прынцыпы беларускай графікі. Графіка і алфавіт.






 

Графіка – раздзел мовазнаўства, які вывучае абрысы пісьмовых знакаў і замацаваныя за імі гукавыя значэнні пры перадачы мовы.

Беларускае пісьмо ў сваёй аснове – літарна-гукавое (для абазначэння асобных гукаў выкарыстоўваюцца графічныя знакі – літары). Літара – умоўны пісьмовы знак гука, а сукупнасць літар, размешчаных у пэўным парадку - алфавіт.

Беларускі алфавіт – 32 літары, 10 галосных, 21 зычная. Літара ь гука не абазначае, ёсць ’, дж і дз – дыграфы. Кожная літара ў алфавіце мае сваю назву, якую нельга блытаць з яе гукавым значэннем. Парадак размяшчэння літар у алфавіце ўмлўны. Але ён выкарыстоўваецца ў практычных мэтах (слоўнікі, картатэкі). Пры гэтым выкарыстоўваецца так званы “строгі” алфавіт, г.зн. улічваецца не толькі алфавітнае становішча 1ай літары слова, але і ўсіх астатніх.

У 6 ст. да н.э. лаціны на аснове грэчаскага пісьма стварылі свій алфавіт – лацініцу. Яна ўключала 23 літары. Некаторыя грэчаскія літары не ўвайшлі, некаторыя змянілі сваё гукавое значэнне, змяніліся і назвы літар. У эпоху Рымскай імперыя лацінка пашырылася ў Еўропе. У сярэднія вякі лацінская мова стала афіцыйнай мовай царквы, а затым і навукі амаль ва ўсіх еўрапейскіх дзяржавах. Лацінская мова была міжнароднай мовай еўрапейскага культурнага свету, а лацінскі алфавіт быў прыняты большасцю народаў Еўропы.

У 863 г. візантыйскі імператар накіраваў у Маравію місію на чале з 2 братамі – Канстанцінам і Мяфодзіем. Мэта – стварэнне славянскай пісьменнасці, пераклад на славянскую мову грэка-візантыйскіх богаслужэбных кніг. Канстанцін пастрыгся ў манахі і атрымаў імя Кірыла, і быў стваральнікам славянскай азбукі. Да 24 літар грэчаскага алфавіта ён дадаў яшчэ 19 літар для спецыфічна славянскіх гукаў. У гонар Кірылы азбука была названа кірыліцай.

З канца 14 стагоддзя на Беларусі пачалі сяліцца татары, якія выкарыстоўвалі арабскі алфавіт. Яны пераклалі Каран і іншыя тэксты на беларускую мову. З’явіліся кітабы (кнігі, напісаныя на беларускай мове арабскім алфавітам).

Этапы:

- Устаў (від пісьма, які характарызуецца строгай геаметрычнай формай літар, яны пішуцца строга перпендыкулярна, выразна, асобна)

- Паўустаў (узнік з неабходнасцю паскарэння пісьма, літары пісаліся з ухілам у правы і левы бок, выкарыстоўваліся скарачэнні)

- Скорапіс (існаваў з 14 па 18 стагоддзе у прыватнай і афіцыйна-справавой дзейнасці, для літар характэрна строгасць форм, наяўнасць скарачэнняў)

Першая літара заўсёды пісалася чырвоным колерам. Лічбаў не было, але літары выконвалі лічбавае значэнне.

У 1708 годзе па загадзе Пятра І у Расіі была праведзена афіцыйная рэформа кірыліцкага пісьма. Рэфармаваная кірыліца атрымала назву – грамадзянская азбука. Узоры літар былі прапанаваны Іллёй Капіевічам.

1. Былі выкінуты юс вялікі, юс малы, юс ётаваны вялікі, юс ётаваны малы, амега, ксі, псі.

2. Спрошчаны знешні выгляд літар.

3. Замест кірылічных назваў уведзены лацінскія назвы літар.

Паступова алфавіт папаўняўся, з’яўляліся новыя літары: э, й (1735 г.), ё (1797 г., Карамзіным замест іо).

У беларускім алфавіце ў параўнанні з рускім існуюць ў, і, знак апострафа, дыграфы дз, дж.

У 1926 годзе Якаўлеў прапанаваў формулу найбольш эканамнага алфавіта.

А = (З + Г) – (З’ – Г’) + 1

А – агульная колькасць знакаў алфавіта

З – колькасць зычных фанем

Г – колькасць зычных

З’ – колькасць парна-адрознівальных зычных гукаў, фанем і варыянтаў

Г’ - колькасць парна-адрознівальных галосных гукаў, фанем і варыянтаў

Кожная літара мае асноўнае значэнне (гук у моцнай пазіцыі) і другараднае.

Адназначныя літары – маюць адно гукавое значэнне і абазначаюць адзін гук: а, о, ы, э.

Двухзначныя – два асноўных гукавых значэння: парныя цвёрдыя і мяккія, ётавыя галосныя.

Суадносіны паміж гукамі і літарамі паказваюць, што сучасная беларуская графіка заснаваны на двух прынцыпах – складовым і гукавым.

1. Складовы прынцып.

Гукавое значэнне асобных літар выступае толькі ў складзе, які з’яўляецца графічнай адзінкай. Згодна з гэтым прынцыпам ужываюцца двухзначныя літары. Складовы прынцып мае важнае значэнне, бо эканоміць графічныя сродкі: не трэба ўводзіць у алфавіт яшчэ 14 літар для абазначэння мяккіх зычных. Адсутнасць абазначэння гука [j] у пэўных пазіцыях таксама скарачае колькасць літар у беларускай графіцы, эканоміць месца.

2. Гукавы прынцып.

Адзін і той жа гук на пісьме заўсёды абазначаецца адной і той жа літарай. Паводле гэтага прынцыпу ўжываюцца адназначныя літары: а, о, э, у, ы, д, ж, р, т і іншыя.

 

 

Алфавіт – сукупнаць літар, размежаваных у агульнапрынятым парадку. Іначай азбука. З2 літары. У кожнай 4 варыянты: вялікая/малаяя, друкаваная/рукапісная

Назва кожнай літары акрамя й, ў, ь і няётавых галосных – гэта склад зычнага гука, абазнач. Літару і галосных э або а.

Асаблівасці беларускага алфавіту:

- ётавыя

- дыграфы

- ў, і

- у праўн з рускім няма щ, ъ

Парадак літар у алфавіце носіць умоўны характар. Заканамернасць: спачатку ідуць літары, абазн звонкі, а потым глухія.

Асноўныя прынцыпы беларускай графікі:

- гукавы – адзін і той жа гук абазначаецца напсьме адной і той жа літарай. Па гэтаму прынцыпу ўжываюцца аднзн літары (д, дж, ж, р, ч, т, м, й, ў)

- складовы – некаторыя гукі абазн на пісьме 2-ма ліарамі – галосн+зычны. Мнагазначныя літары.эканомяць графічныя сродкі – нямі літар для абазначэння мяккасці.

У 1926 годзе М. Якаўлеў вывеў “Формулу пабудовы найбольш эканомнага алфавіта”

А=(З+Г) – (З’ – Г’) +1.

А – агульная колькасць літар у алфавіце.

З – кольк зычных

Г – кольк галосных

З атрыманай агульн колькасці З+Г вылічваецца З’ – Г’, дзе З’ –

а Г’ –

У аснову бел графікі быў пакладзены славянскі кірыллічны алфавіт, створаны на аснове грэчаскага-візантыйскага пісьма. З канца 17 ст. беларускі шрыфт (кірыліца) выкарыстоўваўся мала з-за забароны беларускай мовы. Асно шрыфтам была лацінка да пач ХХ ст.

З канца 14 ст. на бел землях сталі сяліцца татары. Яны выкарыстоўвалі арабскі алфавіт. Кітабы – кнігі, напісаныя на бел мове арабскіх алфавітам.

У 1708 годзе Петр! у Расіі была праведзена афіцыйная рэформа кірылічнага пісьма. Рэфармаваня азбука атрымала назву – грамадзянскай азбукі.

- выключаны юсы, амега, ксі, псі.

- спрошчаны зн выгляд літар

Замест кірылаўскіх назваў уведзены лацінскія

- новыя літары – э

- й - у 1735 годзе расійскай акад навук

- ё – 1797 г. Карамзіным

 

Сінхроннае і дыяхроннае вывучэнне беларускай арфаграфіі. Гісторыя станаўлення. Уплыў экстралінгвістычных фактараў на беларускую арфаграфію. Адаптацыя правапісу да сацыяльна-эканамічных зрухаў у грамадстве (сістэмнасць – асістэмнасць). Гісторыя станаўлення беларускай арфаграфіі.

Сінхроннае вывучэнне беларускай арфаграфіі – вывучэнне на пэўным этапе яе развіцця (апісальная).

Дыяхроннае (гістарычнае) вывучае працэсы змянення правіл арфаграфіі.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.009 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал