Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча. Рэформа правапісу 1933 года.
Б. Тарашкевіч нарадзіўся ў Літве. Скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Пецярбугскага універсітэта, у 1916 выкладаў там грэчаскую і лацінскую мовы, з 1919 выкладаў беларускую і грэчаскую мовы ў педінстытуце. 1920 – загадваў беларускім сектарам дэпартамента асветы Сярэдняй Літвы. 1921-1922 – дырэктар Вілескай беларускай гімназіі. 1922 – абраны паслом сейма Польшчы. 1927 – арыштаваны і асуджаны на 20 гадоў за палітычную дзейнасць. 1930 – выпушчаны, праз год зноў арыштаваны і асуджаны на 8 гадооў катаргі. 1933 – абменены на палітвязня, жыў у Маскве 1937 – арыштаваны ў трэці раз, абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Польшчы. 29 лістапада 1938 – расстраляны. Б. Тарашкевіч ў 1918 годзе выдаў “Беларускую граматыку для школ”. Яна стала першым удалым вопытам стварэння нарматыўнай граматыкі беларускай мовы, якая з 1918 па 1929 год вытрымала 5 выданняў. І гэта невыпадкова, бо пры стварэнні кнігі аўтар: ü Упершыню абагуліў і замацаваў пісьмовыя традыцыі, што складаліся на той час у выданні мастацкай, навукова-папулярнай і публіцістычнай літаратуры, у перыядычным друку; ü Улічыў здабыткі тагачаснай лінгвістычнай навукі (даследванні акадэмікаў А. А. Шахматава, Я. Ф. Карскага, якія актыўна дапамагалі яму ў стварэнні падручніка); ü Улічыў вопыт папярэднікаў (у Вільні асобымі выданнямі выйшлі брашуры “Як правільна пісаць па-беларускі” (1917) і “Беларускі правапіс” (1918)) “Бел. граматыка для школ” складалася з двух колаў і раздзелаў: гукі, часціны мовы, падзел слова, правапіс, сказ. Ужо тады Б. Тарашкевічам былі зафіксаваны многія правілы пісання слоў, якімі мы карыстаемся і сёння. Вось некаторыя з іх: o Аканне, яканне для ўласнабеларускіх слоў: рака, цана, вясна, зялёны. Праўда, ён не выключаў магчымасці напісання літары Я ў другім пераднаціскным складзе, калі ў першым няма літар А (Я): лясуна, нявучоны, але: цецярука, лесавік і інш.; o Дзеканне, цеканне, якое распаўсюджвалася толькі на ўласнабеларускія словы: дзень, дзядзька, ціха; o Правапіс прыставак на з-, у адпаведнасці з фанетычным прынцыпам: знікнуць, схадзіць; прыставак і прыназоўнікаў на д-, звонкіх перад глухімі і на канцы слоў, а таксама глухіх перад звонкімі ў адпаведнасці з марфалагічным: падсохла, ад хаты; лёгка, сасна, дуб; просьба, шэсцьдзесят. o Правапіс Ў, І, Й: кароўка, даў, поўны, краіна, пуста й гола ўсюды; o Правапіс прыстаўных зычных: вока, востры, вугаль. Аднак ён дапускаў напісанне прыстаўных перад пачатковым А, калі перад гэтым словам стаіць прыназоўнік У: дом у вагні, але на лузе гарэў агонь. Такім чынам, да заслугі Б. Тарашкевіча можна аднесці частковую ліквідацыю арфаграфічнага разнабою ў школьным навучанні і выдавецкай справе. На граматыку Б. Тарашкевіча арыентаваліся і іншыя мовазнаўцы. Так, Я. Лёсік апублікаваў “Практычную граматыку” (1922) і падручнік “Беларуская мова. Правапіс” (1923), дзе правапіс Тарашкевіча пададзены без змен і прыняты для навучання ў школах БССР.
|