![]() Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Полісемія, семантычная пераарыентацыя слова ў тэксце. Асаблівасці выкарыстання тропаў у СМІ.
Спачатку ўсе словы былі адназначнымі. Затым у выніку дзеяння закона эканоміі моўных сродкаў развілася мнагазначнасць. У беларускай мове шмат слоў, якія маюць не адно, а некалькі дексічных значэнняў. Уласцівасць слова набываць розныя лексічныя значэнні называецца мнагазначнасцю або полісеміяй (грэч. poly - многа, sema – знак). Напрыклад, для слова ганаровы уласцівыя значэнні: а) выбраны ў знак гонару (ганаровы прэзідыум); б) які заслугоўвае павагі (ганаровы госць); в) прысуджаны за выдатныя заслугі (ганаровае званне); г) тое, што робіць гонар каму-небудзь (ганаровыя абавязкі). Як правіла, сярод усіх значэнняў слоў адно – асноўнае, а астатнія – вытворныя ад яго, бо ўсе яны ўзніклі ў выніку пашырэння асноўнага лексічнага лексічнага значэння. Канкрэтнае значэнне слова вызначаецца ў кантэксце. Першаснае, зыходнае значэнне, якое ўзнікае разам са словам і не залежыць ад кантэксту, называецца прамым. Значэнні, якія ўзнікаюць у выніку пераносу назвы паводле якога-небудзь падабенства з аднаго прадмета, з’явы, дзеяння, працэсу на іншыя, называюцца пераноснымі. Слова, якое мае некалькі значэнняў, лічыцца адным, а не рознымі словамі, таму што ўсе гэтыя значэнні знаходзяцца ў цеснай сэнсавай сувязі паміж сабой і заўсёды абапіраюцца на асноўнае, зыходнае значэнне слова. У залежнасці ад таго, на аснове якой прыметы адбываецца перанос назваў, адрозніваюць 3 спосабы ўзнікнення новых значэнняў: метафара, метанімія, сінекдаха. Метафара – выкарыстанне слова ў пераносным значэнні, якре развіваецца на аснове падабенства двух прадметаў або з’яў у выніку ўвасаблення, апрадмечвання, абстрагавання. Метанімія – перанос назвы на іншы прадмет ці на з’яву на падставе пэўнай знешняй ці ўнутранай сувязі паміж імі, напрыклад, перанос назвы матэрыялу на выраб з яго. Сінекдаха – перанос назвы, замены аднаго паняцця другім на аснове колькасных прымет: адзіночнага і множнага ліку.
Другая частка пытання – сшытачкі з выразкамі з газет.
|