Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Прычыны схільнасці мовы да альтэрнатыўных пазначэнняў, моўныя рэсурсы і маўленчыя рэалізацыі лексічнай аманіміі. Тыпы амонімаў.
Хм, не совсем поняла этот вопрос… вернее, первую его часть. Может, это подойдёт… Аманімія – супадзенне розных моўных адзінак, значэнні якіх не звязаны адно з адным. Амонімы – словы, якія маюць рознае лексічнае значэнне, але супадаюць у напісанні або гучанні. Амонімы, якія ўжываюцца ў сучаснай беларускай мове, утварыліся ў выніку: Страты сэнсавай сувязі паміж асобнымі значэннямі мнагазначных слоў: такт (музыкальная адзінка) – такт (пачуццё меры), сказ (від апавядання) – сказ (сінтаксічная адзінка). Пераходу слоў з адной часціны мовы ў другую: дзяжурны па школе (назоўнік) – дзяжурны вучань (прыметнік), елі марожанае (назоўнік) – марожанае мяса (прыметнік). Гукавога супадзення розных слоў: · спрадвечна беларускіх і запазычаных: бор1 “хваёвы лес”, бор2 “хімічны элемент” з лац. borax, бор3 “стальны свердзел для зубалячэбных аперацый” з ням. Bohrer. · Запазычаных з розных моў: акцыя1 “дзеянне, накіраванае на дасягненне мэты” з лац. actio, акцыя2 “каштоўная папера” з франц. action. · Запазычаных з адной і той жа мовы: крона1 “вянец, карона; вяршыня” з ням. Krone, крона2 “грашовая адзінка Чэхіі, Швецыі, Нарвегіі” з ням. Krone. Аманімія – пашыраная і заканамерная моўная з’ява. Гукавое супадзенне розных слоў – натуральны працэс, які тлумачыцца тым, што гукаў у мове параўнальна нямнога, а слоў вялікая колькасць. Моваведы па-рознаму ацэньваюць аманімію. Існуе погляд на амонімы як на непажаданыя, непатрэбныя словы, якія ўскладняюць разуменне сказанага, прыводзяць да блытаніны. Таму амонімы часам лічаць “хворымі словамі”, а саму аманімію адмоўнай з’явай. У сапраўднасці ж значэнні амонімаў і мнагазначных слоў, як і кожнага іншага слова, выяўляюцца ў кантэксце, дзе слоўнае акружэнне дапамагае зразумець семантыку слова і не перашкаждае дакладнаму разуменню думак у працэсе моўных зносін. Амонімы выкарыстоўваюцца як выразны стылістычны сродак для стварэння яркіх вобразаў, дасціпных жартаў, каламбураў, а таксама гумарытычных і сатырычных твораў. Амонімы бываюць унутрымоўнымі і міжмоўнымі. Унутрымоўныя: Ø Лексічныя амонімы (амалексы) належаць да адной і той жа часціны мовы і супадаюць паводле гучання і напісання ва ўсіх уласцівых ім граматычных формах або толькі ў асобных, і ў сувязі з гэтымі асаблівасцямі маюць дзве разнавіднасці. Поўныя лексічныя амонімы супадаюць ва ўсіх граматычных формах (арфа 1 “струнны музычны інструмент”, арфа 2 “сельскагаспадарчая машына для ачысткі зерня”). Няпоўныя амонімы супадаюць толькі ў некаторых граматычных формах: пара 1 “два аднолькавыя прадметы або дзве асобы супрацьлеглага полу”, пара 2 “вада ў газападобным стане” (няма множнага ліку) Ø Марфалагічныя амонімы (амаформы) маюць аднолькавае гучанне і напісанне ў адной або некалькіх формах той самай або розных часцін мовы. Вечарам – прыслоўе Вечарам – назоўнік адзіночнага ліку, мужчынскі род, творны склон. Ø Фанетычныя амонімы (амафоны) – словы, якія аднолькава гучаць, але па-рознаму пішуцца. Грыб – грып, код – кот, род – рот. Ø Графічныя амонімы (амографы) – розныя паводле значэння словы, якія аднолькава пішуцца, але маюць розны націск і не супадаюць у вымаўленні. мУка – мукА, кАса – касА, Атлас – атлАс. Міжмоўныя амонімы аднолькава гучаць у розных мовах, але маюць рознае лексічнае значэнне. Качка (рус.) – гайданка падчас руху судна, вагона. Качка (бел.) – вадаплаўчая птушка. Слоўнік амонімаў – В. Д. Старычонак.
|