Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Кантэкстуальныя сінонімы і антонімы. Сінанімія і антанімія – актыўныя працэсы ў мове і ў тэкстах СМІ.






Сінонімы

3 а ў в а г а. Словы, якія ўжыэаюцца з адценнем грубаватасці, называюцца вульгарызмамі: жраць (есці), морда (твар), раўці (крычаць). Словы, якія ўжываюцца з адценнем ветлівасцГ, называюцца эўфемізмамі: папрасіць еыйсці (выгнаць), дрэнна пахнуць (смярдзець). Ці ўсе словы маюць сінонімы?

Не ўсе. Назвы канкрэтных прадметаў і з'яў практычна не ўжыва-юцда ў сінанімічных радах. Не маюць сінонімаў і навуковыя тэрміны.

 

С і н о н і м ы (грэч. зупопітоз — аднайменны) — словы, што па-рознаму гучаць, але поўнасцю ці часткова супа-даюць па значэнні: есці — з'ядаць, карміцца, жывіцца, харчавацца, спажываць, сталавацца. Наяўнасць сінонімаў характэрная для большасці моў свету; багатая сінаніміка робіць мову выразнай, яркай, эмацыянальнай. Сінонімы абазначаюць адно і тое ж паняцце, але адрозніваюцца адценнямі значэння, сферай ужывання, стылістычнай ці эмацыянальнай афарбоўкай. Сінонімы належаць да адной лексіка-граматычнай катэгорыі слоў (часціны мовы). У ска-зе такія словы могуць узаемазамяняцца: заўсёды (заўжды, увесь час, ва ўсе часы, вечна, век векам, векавечна) палым-нее сонца. -

Крыніцы сінонімаў — разнастайныя. Яны ўзнікаюць у выніку лексічнага збліжэння: а) агульнаславянскіх ці ўсходнеславянскіх і ўласнабеларускіх слоў: граніца — мяжа, прыяцель — сябар, гаварыць — гута^ыць, гаманіць; мошка — казюрка, кузурка, казюлька, казюля; ежа — стра-ва; б) слоў літаратурнай мовы і народна-дыялектнай: раб-ро — скаба, рад — шар, бульба — картопля, недахоп — сказа, лодка —- чайка; в) уласна беларускіх слоў і запазы-чаных: цягнік — поезд (рус), успомніць — прыгадаць (укр.), аловак — карандаш (цюрк.), прыстаўка — прэфікс (лац.).

Кантэкстуальныя (аўтарскія) сінонімы — гэта словы, якія набылі статус сінонімаў толькі ў пэўных кантэкстах, моўных сітуацыях; па-за імі гэтыя словы выконваюць уласцівую ім намінатыўную функцыю і не ўтвараюць сінанімічнага рада. Кантэкстуальныя сінонімы выкарыстоўваюцца з мэтай больш яркага і дэталёвага апісання прадмета, з'явы, што звязана са стылем канкрэт-нага мастацкага твора, асаблівасцямі мовы аўтара: Цёплай срэбнаю расой дождж дубам абсыпаў плечы. (Дайн.) Стала й Нязнанка, пад панцырам коўзскім хваляў разбег пры-пыніла. (М. К.) У гэтых прыкладах слова плечы — кантэк-стуальны сінонім да слова галлё; панцыр — да слова лёд.

Роля сінонімаў у развіцці культуры мовы людзей надзвы-чай вялікая, з дапамогай іх можна вырашаць разнастай-ныя стылістычныя задачы, перадаваць найтанчэйшыя ад-ценні сэнсу, больш дакладна выражаць свае думкі. Ужы-ванне сінонімаў дапамагае пазбегнуць паўтораў адных і тых жа слоў, робіць мову багацейшай і прыгажэйшай. Сінонімы шырока ўжываюцца ў мове твораў мастацкай літаратуры і выступаюць асновай своеасаблівасці і інды-відуальнасці стылю пісьменніка: / гром-пярун сталёвым бічам, бы нейкі звер страшэнным лычам, арэ, трасе, калоціць хмары. (К-с) Глянь [валуны] скачуць, коцяцца, паўзуць, трашчаць, рыпяць, звіняць, грукочуць, як статак мамантаў, ідуць, усё зраўняць з зямлёю хочуць. (Дайн.)

 

 

Апрача агульнамоўных (семантычных і стылістычных) сі-номімаў, ужываюцца яшчэ так званыя аўтарскія, або кантэкстуальныя, сінонімы. Іх утвараюць словы, якія набываюць блізкае значэнне толькі ў адпаведным кантэксце: На стале самавар н ы е, с в і ш ч а ад злосці (Гал.). Слёзы п ацяклі, пакаціліся самі (К.). У бубны дахаў вецер б'е, грыміць па ім, г у д з і ц ь, пяе (Б-ч).

У сінанімічны рад уваходзяць часам словы, якім уласцівая семантычная і стылістычная тоеснасць. Як правіла, адно слова ў гэтым радзе ўласнае, а другое запазычана з іншых моў: правапіс — арфаграфія (грэч.), вываз — экспарт (лац.), недахоп — дэфект (лац.). Такія словы-дублеты называюць а бсалютнымі сінонімамі.

Сінанімічнымі могуць быць не толькі розныя словы, але і асобныя формы аднаго і таго ж слова: дадому — дамоў, суп-раць — супроць, акон — вокнаў, добрай — добраю, нашай — нашае, а таксама спалучэнні слоў і пэлыя сказы: крочыць не спяшаючыся — ісці памалу, ён не мае сяброў — у яго няма сяброў. Пёршыя лічацца марфалагічнымі, другія — сінтаксічнымі сіненімамі.

Сінонімы з'яўляюцца надзвычай важным лексічным сродкам мовы, яны дапамагаюць больш поўна і ўсебакова раскрыць сутнасць і спецыфічныя асаблівасці розных прадметаў, паняццяў і з'яў: Шпарка бяжыць запрэжаны ў лёгкія санкі конь (К-с). Зямля імчыцца з захаду наўсход (Тр.). Жыццё і дня на месцы не стаіць, яно нястрымана імкне наперад (Гіл.). Трамвай хутка нёсся вуліцаю (Ц. Г.). Не спыняю-чыся ў вёсцы, немцы перл іся да рачной пераправы (Луж.) Умелае і трапнае выкарыстанне сінонімаў дазваляе разнастаіць літаратурную мову, робіць яе дакладнай, гнуткай, вобразнай і эмацыянальна насычанай.

 

Антонімы

Словы, якія маюць супрацьлеглае значэнне, называюцца антонімамі (грэч. апіі — супроць і опупга — імя): даб-ро — зло, вялікі — малы, адзін — мільён, хто — ніхто, буда-ваць — разбураць, многа — мала, над — пад.

Антонімы, якія ўжываюцца ў сучаснай беларускай мове, утварыліся:

ад рознакаранёвых слоў, якія абазначаюць суадносныя кантрастныя паняцці: мір — вайна, малады — стары, пла-каць — смяяцца, лёгка — цяжка;

ад аднакаранёвых беспрыставачных і прыставачных слоў, якія абазначаюць суадносныя кантрастныя паняцці: праўда— няпраўда, асабовы — безасабовы, імперыялістычны— антыім-перыялістычны, мабілізацыя — дэмабілізацыя.

Уступаць у антанімічныя пары могуць не толькі асобныя словы, але і спалучэнні слоў: светлы дзень — цёмная ноч, цёплае лета — халодная зіма, радасць перамогі — горыч па-ражэння.

Некаторыя словы ў сучаснай беларускай мове мнагазначныя, таму яны могуць мець некалькі антонімаў. Так, антонімам да слова кароткая ў выразе кароткая дарога з'яўляецца слова доўгая, а ў выраз, е кароткая памяць — слова добрая і г. д.

Іншы раз словы набываюць супрацьлеглае значэнне толькі ў адпаведным кантэксце. Гэта — аўтарскія, або к а нтэкстуальныя, антонімы: ён шукаў сокала, а знайшоў варону(Бар.). Адзін з сошкай, а сямёра з ложкай (Прык.).

Маючы супрацьлеглыя значэнні, антонімы выкарыстоўваюцца ў мове як лексічны сродак стварэння кантрастаў, параўнанняў і супастаўленняў: Дз ен ь і ноч шуміць прыбой (А. Зв.). Р ад асна і с у мна шалясцяць асіны (К). С т а-р о е саступае месца новаму (К. Ч.). Малы жук, ды в ялікі гук (Прык). Антонімы, як і сінонімы, робяць літаратурную мову больш выразнай і стылістычна разнастайнай..

 

Кантэкстуальныя антонімы - такія пары слоў, супрацьлеглае значэнне якіх выяўляецца толькі ў пэўным кантэксце: Перад вачы-ма - руіны шматгадовых здабыткаў розуму і рук, але ў глыбіні душы - захаваная святочная ўзнятасць... (К.)

 

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал