Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Спрадвечна беларуская лексіка і яе падгрупы.
Спецыфіку лексічнай сістэмы беларускай мовы складаюць, безумоўна, уласнабеларускія словы, якія адносяцца да перыяду фарміравання і развіцця самастойнай беларускай народнасці, а пасля нацыі. Перыяд ад 14 ст. – да нашага часу. - назвы атмасферных з’яў і паняццяў: заранка, золак, надвор’е¸ спёка, цемра. - назвы часавых і прасторавых паняццяў: сакавік, красавік, палетак, прастора. - назвы абстрактных паняццаў: абавязак, абставіны. - назвы тэрміналагічнага характару: клічнік, прымаўка. - назвы дзеянняў і працэсаў, псіхалачічнага стану: адказаць, адлюстраваць, спачуваць, хіліць. - словы: абапал, бусел, будаваць, ачуняць, гаспадар, сяліба, сейбіт, гаворка, гушчар, здань, абрус, волат, лазня, клопат, алешнік, вясёлка, хвароба, хустка. Фанетычныя прыкметы: - поўнагалоссе: вораг, салодкі - прыстаўныя: вокліч - спалучэнне ры, лы: дрыжаць
На якія групы падзяляецца сучасная беларуская лек- Паводле крыніц і характару паходжання ўся беларуская лексіка падзяляецца на дзве фупы: I - спрадвечна беларуская (агульнаславянская, усходнеславян-ская і ўласнабеларуская); II - запазычаная. 3. У чым спецыфіка спрадвечна беларускай лексікі? Спрадвечна беларуская лексіка - гэта словы, якія існуюць у беларускай мове спакон вякоў (яны перайшлі з агульнаславянскай ці ўсходнеславянскай моў або ўтварыліся на ўласна беларускім лексічным матэрыяле). Яе падгрупы і называюцца адпаведна: агульнаславянская, усходнеславянская і ўласнабеларуская. 4.Чым характарызуецца агульнаславянская лексіка? Агульнаславянская лексіка бытуе ў беларускай і ішпых славянскіх мовах: хлеб (у беларускай і рускай); хліб (ва ўкраінскай); сНІеЬ (у польскай і чэшскай); хляб (у балгарскай). Гэта словы, атрыманыя з праславянскай мовы. У тэматычным плане агульнаславянская лексіка вельмі шырокая - ахоплівае ўсе сферы матэрыяльнага і духоўнага жыцця. Да прыкладу: чалавек, рука, вока, вада, лес, зіма, зямля. Сюды адносіцца большасць займеннікаў і службовых слоў. ! У беларускай мове агульнаславянскія словы набылі своеасаблівае фанетычнае аблічча і характарызуюцца поўнагалоссем, дзеканнем, цеканнем, яканнем, наяўнасцю прыстаўных гукаў: палон, дзесяць, спяваць, возера. Гэтая лексіка складае прыкладна чвэрць усіх слоў, якімі мы карыстаемся. 5.Чым характарызуецца ўсходнеславянская лексіка? Усходнеславянская лексіка бытуе ва ўсіх усходнеславянскіх мовах: дзед, сястра, маці, куст, сям я, бяроза, воўк. Фарміраванне і ўзбагачэнне слоўніка ўсходнеславянскага перыяду адбывалася пераважна за кошт уласных рэзерваў мовы: ад агульнаславянскіх слоў утвараліся ўсходнеславянскія: ад сяло - селянін, ад племя - пляменнік. Словы ўсходнеславянскай лексікі знаходзім ва ўсіх сферах гаспадарчага, грамадска-палітычнага і культурнага жыцця: жапейка, вяроўка, сорак, трэць, тулава, шчака, карова, мяцеліца, пагост, сутнасць. 6. У чым галоўная адмвтнасць уласнабеларускай лексікі? Уласнабеларуская лексіка бытуе толькі ў беларускай мове: берасцянка, лявоніха, сківіца, араты, ухапіць. Гэтыя словы складаюць нацыянальную спецыфіку беларускай мовы ў параўнанні з лексічным складам рускай і ўкраінскай моў. Узнікненне ўласнабеларускай лексікі звязана з фарміраваннем беларускай народнасці і нацыі. Сюды адносяцца словы, якія: - сталі ў беларускай мове агульнаўжывальнымі: абапал, ачу-шіць, поспех, волат; -утвораны ад агульнаславянскіх каранбў з дапамогай менавіта беларускіх словаўтваральных сродкаў: авечка, печка, сцежка, спявак, сейбіт; -перайшлі ў літаратурную мову з беларускіх гаворак: сківіца, хустка, аберуч; - абазначаюць уласнабеларускія этнічныя паняцці: дранікі, мачанка, зацірка, батлейка.
7. Што ўяўляв сабой запазычаная лвксіка і як яна з'яві-
Запазычаная лексіка - словы іншамоўнага паходжання: з рускай (бальшавік, ваенрук, ураўненнё); з польскай (цуд, тлусты, пакунак); з грэчаскай (гіпотэза, камедыя, філасофія); з лацінскай (глобус, акварыум, натарыус) і.г.д. Гэтая лексіка пранікала ў беларускую мову на працягу ўсяго яе развіцця па розных прычынах, асноўныя з якіх - сацыяльна-эка-намічныя і дзяржаўна-палітычныя кантакты між народамі. Працэс запазычання можа ісці непасрэдна з моў-крыніц або праз пасрэдніцтва іншых моў (словы з неславянскіх моў часцей за ўсё пранікаюць праз рускую і польскую, радзей - праз чэшскую мову). Шляхоў запазычання два: 1) вусны - пры непасрэдных моў-ных зносінах носьбітаў розных моў; 2)пісьмовы (праз пераклады і кнігі, праз сродкі масавай інфармацыі і афіцыйныя дакументы, праз прьіватнае ліставанне). Самыя даўнія запазычанні з неславянскіх моў у беларускую мову праніклі з грэчаскай, лацінскай, татарскай, італьянскай, фран-цузскай, нямецкай. У наш час слоўнік значна папоўніўся англійскімі словамі, што з'яўляецца вынікам развіцця гандлю, бізнесу, марке-тынгу, актывізацыі кантактаў паміж дзяржавамі.
СПРАДВЕЧНА БЕЛАРУСКАЯ ЛЕКСІКА: Уласная лексіка — гэта сукупнасць слоў, якія спрадвечна бытуюць у беларускай мове. У складзе гэтай лексікі выдзя-ляюцца агульнаславянскія, агульнаўсходнеславянскія і бела-рускія словы.
|