Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Варыянтнасць фразеалагізмаў. Віды варыянтаў.
Варыянтнасць фразеалагізмаў У галіне фразеадогіі даволі часта назіраецца такая з'ява, як варыянтнасць, або здольнасць аднаго і таго ж фразеалагізма выетупаць у дзвюх, а то і болей разнавіднасцях, узаемазамяняльных у любым кантэксце: чорная кошка прабегла (паміж кім) — чорны кот прабег (паміж кім); насіць камень за пазухай — тры-маць камень за пазухай — хаваць камень за пазухай. Нярэдка сустракаюцца і фразеалагізмы-сінонімы, у якіх ёсць агульны для іх кампанент: даць драла — даць лататы; біць бібікі — біць лынды. Як відаць з гэтых прыкладаў, паміж варыянтамі і сінонімамі ёсць шмат агульнага, а таму іх часта змешваюць. Так, у Тлумачальным слоўніку беларускай мовы пададзены як варыянты аднаго фразеалагізма браць за горла і браць за жабры, бокам вылезці і вомегам вы-лезці, бог (пярун, чорт, ліха, халера) ведае; у іншых слоўніках варыянтамі прызнаюцца бокам вылезці і праз бок вылезці, мяшаць з граззю і мяшаць з зямлёй і пад. Думаецца, што гэта не варыянты. Ёсць некалькі моўных паказчыкаў варыянтнасці і сінаніміі, якія дазваляюць адрозніць адну з'яву ад другой. 1. Крытэрыем адрознення варыянтаў ад сінонімаў з'яўляецца непарушнасць унутранай формы фразеалагізма з пераменным складам кампанентаў. Напрыклад, у дзвюх разнавіднасцях фразеалагізма пападаць паль-цам у неба і трапляць пальцам у неба нязменна за хоўваецца першапачатковы, этымалагічны вобраз, таму гэта варыянты аднаго фразеалагізма. Зусім іншае на-зіраем пры супастаўленні выразаў браць за горла (каго) і браць за жабры (каго). Хоць яны маюць гранічна блізкае значэнне 'сілай прымушаць да чаго-небудзь', але кожнаму з іх уласціва свая непаўторная ўнутраная форма. Фразеалагізм вылазіць (выходзіць) бокам агульны для ўсходнеславянскіх моў са сваёй вобразнай асновай, а фразеалагізм вомегам вылазіць — уласна бе-ларускі, унутраная форма якога мае непасрэдную сувязь з вомегам — другой назвай балігалову. Экспрэсіўна-ацэначная афарбоўка варыянтаў аднаго фразеалагізма заўсёды аднолькавая. 3 тоесным адценнем неадабрэння функцыянуюць, напрыклад, варыянты дурыць (тлуміць, марочыць, чмуціць, чмурыць) галаву (каму). Вельмі часта і сінанімічныя фразеалагізмы маюць аднатыпную стылістычную афарбоўку, але сустракаюцца і неаднародныя ў гэтых адносінах сінонімы. Пры параўнанні, напрыклад, фразеалагізмаў-сінонімаў лезці (ісці) на ражон. і перці (перціся) на ражон відаць, што паміж імі няма экспрэсіўна-ацэначнай тоеснасці, што фразеалагізм перці (перціся) на ражон надзелены болыпым канататыўным патэнцыялам, болын зніжанай афарбоўкай, чым фразеалагізм лезці (ісці) на ражон. Болыпая доля адмоўнай ацэнкі ў фразеалагізме перці на ражон ствараецца, відаць, за кошт прастамоўнага на лексічным узроўні кампанента перці, які захоўвае стылеўтваральную функцыю. Дарэчы, фразеалагізм перці на ражон і генетычна значна ранейшы, чым лезці на ражон: гэта запазычанне з царкоўнаславянскай мовы. Варыянты аднаго і таго ж фразеалагізма заўсёды аднатыпныя па функцыянальнай замацаванасці за пэўным стылем. Напрыклад, варыянты гнуць спіну і гнуць горб — размоўныя, дулю з маслам, кукіш з мас-лам, фігу з маслам — прастамоўныя, закрываць вочы (на што) і заплюшчваць вочы (на што) — функцыянальна не замацаваньія. Фразеалагічныя сінонімы могуць быць аднатыпнымі і неаднатыпнымі. Так, фразеалагізмы аднаго сінанімічнага рада адзін на адзін, вока на вока, з вока на вока, сам-насам аднатыпныя, функцыянальна не замацаваныя, а ў сінанімічным радзе ўсё. роўна, хоць патоп, абы дзень да вечара, і гора мала, і не шум баравы, ні горача ні холадна, усё адно, хоць бы што, хоць воўк траву еш, хоць трава не расці, што з гусі вада, адзін чорт, адна трасца, адна халера, адно ліха, хоць бы хны першы і другі фразеалагізмы — функцыянальна не замацаваныя, трэці — адзінаццаты — размоўныя, а астатнія пяць — праста-моўныя. Фразеалагізмы-сінонімы бог нясе (каго) і чорт нясе (каго) непадобныя па многіх паказчыках. Яны перадаюць неаднолькавую, процілеглую рэакцыю на нечаканы прыход каго-небудзь і адрозніваюцца экспрэсіўна-ацэначнай і функцыянальна-стылявой афарбоўкай. Сэнсавая структура фразеалагізма бог нясе (каго) ускладняецца афарбоўкай здзіўлення, недаўмення, спачування, станоўчых адносін да нечаканага госця, у той час як кам-панентам зместу фразеалагізма чорт нясе (каго) з'яўляецца. афарбоўка незадавальнення, прыкрасці, злосці, адмоўных адносін да каго-небудзь. Першы фразеала-гізм — размоўны, а другі — прастамоўны. Яны стылістычна несумяшчальныя і не дапускаюць узаемаза-мяняльнасці. 4. Варыянты аднаго фразеалагізма не адрозніваюцца паміж сабой якімі-небудзь сэнсавымі ці стылістычнымі адценнямі, таму заўсёды ўзаемазамяняльныя ў любых кантэкстах. Фразеалагізмы-сінонімы таксама могуць замяняць адзін аднаго, але толькі пры ўмове, калі яны стылістычна сумяшчальныя. Возьмем такі сінанімічны рад: хто ведае (разм.), бог ведае (разм.), адзін алах ведае (разм., часцей жарт.), адзін бог < святы> ведае (разм.), ліха ведае (праст.), адзін чорт ведае (праст.), чорт ведае (праст.), чорт ведама (праст.). Першыя чатыры фразеалагізмы хоць і функцыянальна аднатыпныя, але адрозніваюцца экспрэсіўна-эмацыянальнымі адценнямі і далёка не заўсёды ўзаемазамяняльныя. Напрыклад, у наступным кантэксце нельга замяніць фразеалагізм хто ведае ніводным з сінанімічнага рада: Але хто ведае, ці не залежыць шчаслівы іх лёс ад таго, як памрэ на гэтай дарозе дваццацідвухгадовы камандзір узвода лейтэнант Іваноўскі? (В. Быкаў). Розныя варыянтныя відазмяненні фразеалагізма (лексічныя, марфалагічныя, словаўтваральныя і інш.) заўсёды адбываюцца ў рамках адной і той жа сінтак-січнай канструкцыі. Калі фразеалагізмы, тоесныя ў сэнсавых і стылістычных адносінах, маюць неаднолька-вую сінтаксічную структуру, то гэта ўжо не варыянты, а сінонімы. Як свабодныя словазлучэнні тыпу вась-мігадовы хлопчык — хлопчык васьмі гадоў, ісці даро-гай — ісці па дарозе слушна лічацца сінтаксічнымі сінонімамі, так і фразеалагізмы тыпу бочка з пора-хам — парахавая бочка, вылазіць бокам — вылазіць праз бок, карона з галавы не спадзе (у каго, каму) — карона не спадзе (з каго), рассыпацца драбней маку — рассыпацца < дробным> макам павінны кваліфікавацца не як варыянты, а як рознаструктурныя фразеала-гічныя сінонімы. Калі мнагазначны фразеалагізм мае пераменны склад кампанентаў ва ўсіх сваіх значэннях, то перад намі з'ява варыянтнасці. Калі ж у адных значэннях фразеалагізм здольны вар'іравацца, а ў другіх замена аднаго кампанента другім не адбываецца, то мы маем справу ўжо не з варыянтнасцю, а з сінаніміяй. Прыкладам варыянтнасці можа быць фразеалагізм хоць ваўкоў (сабак) ганяй, у якім назоўнікавы кампанент сзабодна замяняецца ў абодвух значэннях ('вельмі хо-ладна дзе-небудзь' і 'вельмі вялікі, займае значную прастору'). Прыкладам сінаніміі з'яўляюцца фразеал-гізмы разяўляць рот і раскрываць рот: першы мае 6 значэнняў, а другі толькі два ('пачынаць гаварыць што-небудзь' і 'не згаджацца, рэзка пярэчыць'), ідэнтычныя з першымі двума значэннямі фразеалагізма ра-зяўляць рот. У гэтых двух значэннях фразеалагізмы звязаны паміж сабой сінанімічнымі адносінамі. Выраз мяшаць з зямлёй трохзначны, але толькі адно яго зна-чэнне сінанімічнае са значэннем адназначнага фразеалагізма мяшаць з граззю (каго, што). Нярэдка межы паміж варыянтамі і сінонімамі вельмі хісткія і рухомыя. У такіх выпадках, «калі цяжка або немагчыма вызначыць, ці з'яўляюцца канкрэтна гэтыя звароты варыянтамі адной фразеалагічнай адзінкі або выступаюць як сінонімы, пытанне вырашаецца на карысць сінаніміі» (8, с. 10). Як відаць са сказанага, варыянты — гэта дзве і болын агульнамоўныя, сэнсава і стылістычна раўназначныя разнавіднасці фразеалагізма. У з'яве варыянтнасці, як піша У. П. Жукаў, «выяўляецца супярэч-насць паміж формай і зместам фразеалагізма. Ідэальна фразеалагічнае значэнне, адпрацаванае і замацаванае моўнай традыцыяй, павінна адназначна перадавацца формай, але такая адпаведнасць пастаянна парушаецца. Справа ў тым, што значэнне фразеалагізма мае тэндэнцыю набываць розныя формы выражэння, і наадварот: адна і тая ж фразеалагічная форма імкнецца абслу-гоўваць розныя моўныя функцыі» (6, с. 103—104). Часам сцвярджаюць, што «варыянтным можа быць амаль кожны з кампанентаў фразеалагізма» (1, с. 28). Але гэта не так. З'явай варыянтнасці ахоплены каля 1620 фразеалагізмаў, што складае 28 % ад іх агульнай колькасці. У залежнасці ад таго, што змяняецца ў фразеала-гізме: увесь кампанент ці толькі яго фармальны бок (марфалагічны, фанетычны і г. д.), вылучаюцца 5 ты-паў варыянтнасці. Пералічым іх, падаючы ў дужках акругленыя колькасныя паказчыкі: лексічныя (660), марфалагічныя (180), словаўтваральныя (180), фане-тычныя (30), акцэнтныя (30). Апрача гэтага, асобна павінны разглядацца варыянты канструктыўна-колькасныя (180) і камбінаваныя (360). Найболып пашыраны тып — лексічныя варыянты, г. зн. слоўнакампанентныя разнавіднасці фразеалагізма: гуляць (жартаваць) з агнём, дзесятая (сёмая) вада на кісялі. Ужыванне пэўнага фразеалагізма ў некалькіх разнавіднасцях адпавядае яго моўнай норме. Нарматыўныя слоўнікі ў форму такога фразеалагізма ўключаюць усе ўласцівыя яму варыянты (лексічныя і іншыя). Пераменнымі кампанентамі ў лексічных варыянтах звычайна выступаюць словы, якія і па-за межамі фра-зеалагізма з'яўляюцца тоеснымі ці блізкімі ў сэнсавых адносінах або аб'ядноўваюцца на розных асацыятыўных прыметах і ўваходзяць у адно семантычнае поле: кава-лак (кусок) хлеба, з усёй сілы (моцы), ведаць (знаць) свае' месца, дах (страха) над галавой, гамоніць (гаворыць) з небам, адлягло ад душы (сэрца), воўк (мядзведзь) у лесе здох, галава (лоб) гуза шукае, за ліваць за каўнер (гальштук), кату (сабаку) пад хвост і г. д. Лексічная варыянтнасць пашыраецца на кампаненты, суадносныя як з самастойнымі, паўназначнымі, так і са службовымі словамі: званіць (біць) ва ўсе званы, гад (змей) падкалодны, з адкрытым (паднятым) за-бралам, на сёмым (дзесятым) небе, ва ўсякім (кожным) выпадку, дагары (уверх) дном, праз (скрозь) зубы, як (што) серада на пятніцу, і (ні) пары з рота не пусціць і г. д. Даволі часта фразеалагічны кампанент можа мець не адзін заменнік, а два і больш, напрыклад: вайна (бітва, змаганне) з ветракамі, дулю (кукіш, фігу) з маслам, калом (кіем, палкай) не загоніш, іграць (ду-дзець, дзьмуць, свістаць) у адну дудку, лажыцца ў м-гілу (труну, дамавіну, зямельку), крукам (кіем, аршы-нам, сажнем) носа не дастаць. А прыслоўны выраз як пшаніцу прадаўшы ўжываецца яшчэ аж з чатырма за-меннікамі назоўнікавага кампанента: як пшаніцу (пяньку, проса, муку, лыка) прадаўшы. Тое самае і дзе-яслоўны выраз дурыць (тлуміць, марочыць, чмурыць, чмуціць) галаву. У некаторых фразеалагізмах могуць вар'іравацца два кампаненты. Напрыклад, фразеалагізм балець душой ужываецца і ў такіх разнавіднасцях: балець сэрцам, хварэць душой, хварэць сэрцам. Яшчэ прыклады: галава (лоб) трашчыць (расколваецца), вудзіць (лавіць) аку-нёў (рыбу), хоць на кавалкі (часткі) разрывайся (рассыпайся), сем (сорак) патоў выйшла (выцекла, вылілася) і пад. Марфалагічныя варыянты — гэта разнавіднасці склонавых, лікавых і іншых формаў аднаго з фразеалагічных кампанентаў. Некаторыя назоўнікавыя кампаненты адрозніваюцца адзін ад другога склонавымі канчаткамі (такія варыянтныя канчаткі характэрныя і для суадносных слоў свабоднага ўжывання): есці вачамі (-ыма), з завязанымі вачамі (ыма), бразгаць дзвярмі (-ыма, -амі), за плячамі (-ыма) не насіць, крывёй (-ёю) сэрца, трасцу з хваробай (-аю) і інш. У некаторых выпадках назоўнікавы кампанент можа ўжываецца то з сучаснымі, то з устарэлымі канчаткамі, напрыклад: без году (а) тыдзень, камар носа (у) не падточыць, язык па-за вушамі (па-за вушшу) ходзіць і пад. Фразеалагічныя кампаненты іншы раз ужываюцца ў розных склонавых формах: браць з боем (-ю), порах (у) не выдумляць, даваць здачы (у), заламаць асінку (аю), кідаць камень (-ем), лаві вецер (ветру) у полі, костка (-ай) у горле і г. д. Шмат якія кампаненты здольныя ўжывацца ў розных лікавых формах: араць дарогі (у), браць на язык (-і), вастрыць вушы (вуха), вяроўкі (у) віць, вока гарыць (вочы гараць), вочы ў вочы (вока ў вока), у вус (■ ы), не за гарамі (гарой), каціць бочку (і), на курыных ножках (курынай ножцы) і інш. Нароўні з гнуць спіну, ламаць галаву выкарыстоўваюцца як варыянты ў межах нормы гнуць спіны, ламаць галовы, калі фразеалагізмам характарызуюць дзеянне не адной асобы, а некалькіх: Продкі гнулі спіны (В. Праскураў); Следчыя ламалі галовы над гэтай справай (К. Чорны). Назоўнікавы кампанент у такіх выпадках нарматыўна можа быць і ў адзіночным ліку: Другія гнуць спіну на іх (I. Навуменка); У кабінеце ламалі галаву, чаму людзей няма (М. Лобан). Нярэдка, аднак, разнавіднасці тыпу ламаць галаву і ламаць галовы трэба кваліфікаваць не як марфалагічныя варыянты, а як дзве (неўзаемазамяняльныя!) формы выражэння катэгорыі ліку. Напрыклад, у наступным сказе, дзе гаворыцца не пра некалькіх, а пра адну асобу, фразеалагізм ламаць галаву нельга замяніць формай ламаць галовы: Дзянісаў бацька ламаў галаву над цяжкай геаметрычнай задачай... (К. Крапіва). Нельга лічыць марфалагічнымі варыянтамі і яшчэ шматлікія аналагічныя формы выражэння граматычных катэгорый: пальчыкі абліжаш (аце), як аблупленага (ую, -ых), даваць волю языку (ам), малоць языком (амі), агонь яго (яе, іх) ведае, вышэй галаву (галовы), хадзіць на галаве (галовах), не нашага поля ягада (ы), язык развязваецца (языкі развязваюцца) і інш. Як марфалагічныя варыянты выступаюць поўная і кароткая формы прыметнікавых і дзеепрыметнікавых кампанентаў у некаторых фразеалагізмах: з макава (е) зерне, повен (поўны) рот, свет не мілы (міл), вока на-біта (-е), вароты пірагамі падпёрты (я) і інш. Словаўтваральныя варыянты адрозніваюцца адзін ад другога словаўтваральнай структурай аднаго з фразеалагічных кампанентаў. Так, суфіксам ці прыстаўкай адрозніваюцца асобныя кампаненты ў фразеалагізмах перамываць косці (костачкі, косткі), адпус-каць (папускаць) лейцы. Яшчэ прыклады: падмазаць пяты (пяткі), ні за панюх (нюх) табакі, адкрываць (раскрываць) вочы, выцягнуць (працягнуць) ногі, грушы (грушкі) на вярбе, даваць (задаваць) драла, танцаваць ад печы (печкі), адчыняць (расчыняць) акно ў свет і г. д. Фанетычныя варыянты — гэта разнавіднасці, якія адрозніваюцца адна ад другой якім-небудзь гукам, нязначнымі асаблівасцямі ў агаласоўцы аднаго з кампанентаў: шэрая (шарая) гадзіна, каліф (халіф) на час, на сваёй скуры (шкуры), жваць (жаваць) жвачку, львіны (ільвіны) зеў, іерыхонская (ерыхонская) труба, зямля ненаедная (ненаежная), кроў льецца (ліецца), на лбе (лобе) не напісана, трыццаць сярэбранікаў (срэбранікаў), фіндос (хвіндос) пад нос і інш. Акцэнтныя варыянты адрозніваюцца месцам націску ў адным з кампанентаў: затычка (затычка) ва ўсе дзіркі, на ласкавым (ласкавым) хлебе, пляскаць (пляскаць) языком. У іншых выпадках дваякі націск вядзе і да фанетычных змяненняў (а таксама арфаграфічных), у выніку чаго ўзнікаюць варыянты, якія можна назваць акцэнтна-фанетычнымі: абіваць бакі (бокі), хоць воўкам (ваўком) вый, гладзіць сўпраць (супроць) шэрсці, ісці ўгору (угарў), сўпраць (супроць) ліха на ўзгорачку, доўгі (даўгі) рубель, піва не пе-ралг'ўкі (пярэліўкі) і інш. У адным фразеалагізме два-які націск у абодвух кампанентах: цапам-лапам (цапом-лапом)." Замена аднаго слова-кампанента другім, а таксама вар'іраванні іншага характару заўсёды адбываюцца, як ужо гаварылася, у рамках адной і той жа сінтаксічнай канструкцыі. Выключэнне складаюць фразеалагізмы з факультатыўнымі кампанентамі ў іх складзе, здольныя ўжывацца то ў поўным, то ў скарочаным выглядзе. Такія варыянты (тыпу: рассыпацца < дробным> макам, малочныя рэкі < з кісельнымі берагамі>, кум каралю < і сват міністру>) найболын правамерна называць к а н структыўна-колькаснымі (ане эліпсаванымі ці рэдукаванымі, як іх нярэдка называюць), бо, скажам, варыянты малочныя рэкі і малочныя рэкі з кісельнымі берагамі адрозніваюцца адзін ад аднаго сваёй канструкцыяй і колькасцю кампанентаў, адзін з гэтых варыянтаў выкарыстоўваецца ў сваёй поўнай, нескарочанай форме, а другі — у эліпсаваным, рэдукаваным выглядзе (і толькі гэты другі можна называць эліпсаваным — пры параўнанні з першым). У канструктыўна-колькасных варыянтах найчасцей прапускаюцца займеннікавыя кампаненты свой, самы, сабе, усе, ты і інш.: несці < свой> крыж, браць у < свае> рукі, < самае> балючае месца, па < самыя> вушы, зарубіць < сабё> на носе, кусаць < сабе> локці, < усе> карты раскры-ты, < усе> дарогі адрэзаны, дай < ты> рады, хоць < ты> іголкі збірай і г. д. Яшчэ некалькі прыкладаў са скарачэн-нямі іншага характару: браць < блізка> да сэрца, ні бэ ні мэ < ні кукарэку>, як бот < з левай нагі>, < браць> ногі за пояс, волас у волас < голас у голас >, лыжка дзёгцю < у бочцы мё-ду>, з галоднага краю < прыехаў>, за пусты мех < а ў мяху смех> і пад. У значнай частцы фразеалагізмаў (каля 360) спалучаюцца дзве і больш разнавіднасці вар'іравання. Гэта — камбінаваныя варыянты. Напрыклад, у фразеалагізме мароз ла скуры (спіне, целе) < прабягае, ходзіць, дзярэ> ёсць лексічная і канструктыўна-колькасная ва-рыянтнасць, у фразеалагізме валасы (волас) становяц-ца (падымагоцца, устаюць) дыбам (дуба, дыба, дуб-ка) — марфалагічная, лексічная і словаўтваральная, у фразеалагізме < матчына (мамчына, маміна)> малако на губах не абсохла (высахла, павысыхала) — канструктыўна-колькасная, лексічная і словаўтваральная. Некалькі іншых прыкладаў: грэбці (грабці, заграбаць) лапатай, < адна> скура (шкура) ды косці, горы (гару) вяр-нуць (валіць), выкідаць (выкідваць) каленца (конікі) і г. д. Пад варыянтнасць, асабліва лексічную, падпадаюць найчасцей фразеалагічныя адзінствы, бо ў іх адчуваецца сэнсавая сувязь кампанентаў са словамі свабоднага ўжывання, і вельмі рэдка — фразеалагічныя зрашчэнні. Часцей вар'іруюцца шматкампанентныя фразеалагізмы тыпу мурашкі бегаюць па целе, ляйчына пад хвост па-пала, радзей — двухкампанентныя. Амаль не бывае варыянтаў сярод рыфмаваных фразеалагізмаў (абое рабое, куку ў руку і пад.), таўталагічных (з вока на вока, ду-ша ў душу і інш.), выразаў, кампаненты якіх звязаныя паўторнымі злучнікамі (і дома і замужам, ні два ні паўтара, хоць стой хоць падай і г. д.), іншых выразаў з асаблівасцямі мастацка-паэтычнага характару (з агню ды ў полымя, з хварай галавы на здаровую, касіць ду-гой, голаму за пазуху і пад.).
|