Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Парэміялогія.Прыказкі (прымаўкі). Крылатыя выслоўі. Перыфразы.
Нацыянальны характар, светаўспрыманне нельга зразумець, не пазнаёміўшыся з прыказкамі, прымаўкамі і крылатымі фразамі. Фальклорныя сваімі вытокамі, яны адлюстроўваюць шматвекавы вопыт народа, яго вобразнае бачанне свету, раскрываюць духоўную культуру, выступаюць як своеасаблівы маральна-этычны кодэкс.
Прыказка - гатовае сінтаксіна аформленае выслоўе, якое заключае ў сабе важны іншасказальны сэнс і змяшчае глыбокую філасофскую думку. Сэнс прыказкі, выражаны ў вобразнай форме, вынікае з літаральнага значэння слоў, але тыповасць з’яў, у ёй адлюстраваных, дае магчымасць ужываць прыказку па аналогіі ў розных жыццёвых сітуацыях. Звялікай хмары малы дождж бывае. Прыказкі – гэта мудрасць народа, якая назапашвалася стагоддзямі, у ім адбіўся багаты вопыт чалавека. Пад ляжачы камень вада не цячэ. Пугай абуха не пераб’еш.
Прымаўкі – маюць незавешаную сінтаксічную будову і выступаюць часткай выслоўя, якое канчаткова афармляецца ў пэўнай сітуацыі маўлення, калі становіцца вядомым аб’ект трапнай характарыстыкі. Жыве гарох пры дарозе; хто ідзе, той і скубе; мякка сцеле, ды мулка спаць.
Вобраз, на якім заснавана прымаўка, часта мае эмацыянальна-экспрэліўную ацэнку: ні млеўЮ, ні пацеў, а рот разявіў; паспееш з козамі на торг.
Маюць шмат агульнага з фразеалагізмамі, але большасць вучоных лічыць, што іх трэба разбіраць асобна.
Крылатыя словы - шырока вядомыя выслоўі, якія прышлі ў мову з літаратурнай, публіцыстычнай, навуковай крыніцы і “набылі крылы” – сталі вядомымі амаль кожнаму чалавеку. Ёсць яшчэ порах у парахаўніцах. Гогаль. Чалавек – гэта гучыць горда. Горкі. Я чалавек і нічшто чалавечае мне... не чуждо))) Менандр.
Калі крылаты выраз выраждае абагульненую думку ў сціслай і дасканалай форме, яго называюць афарызмам. Маюць кантэкстуальная паходжанне і ўзнікаюць стыхійна, калі яны вычляняюцца зтвора і пачынаюць існаваць самастойна. “каб сонца засланіць –вушэй асліных мала”
Устойлівыя выразы са структурай члянення папалам на аснове такога паказчыка, як наяўнасць у іх аўтара, або адсутнасць. Адсутнасць аўтара назіраецца ў прыказках, прымаўках, якія з’яўляюцаа здабыткам народа, а ў навуцы аб’ядноўваюцца тэрмінам парэмія. Другую частку сказаў-выразаў, аўтарамі якіх часцей за ўсё становяцца вядомыя людзі (пісьменнікі, вучоныя) складаюць цытаты, афарызмы, ркылатыя выразы. “Мой родны кут, як ты мне мілы...” Я. Колас
Першы тып даследуецца спецыяльнай дысцыплінай – парэміялогіяй, другі – афарыстыкай. Прыказкі не заўсёды выразна адрозніваюцца ад прымавак, але ва многіх выпадках крытэрыем адрознення служыць уласцівасць прыказак мець не прамое, а пераноснае значэнне, абагульнены сэнс, самастойнае меркаванне, пэўнае павучэнне (Вышэй ілба не скочыш), у той час прымаўкі ўжываюцца ў сваім прамым значэнні, не маюць абагульненага пвучальнага сэнсу (Не ў службу, а ў дружбу). Акрамя таго прымаўкі часта з’яўляюцца мастацкімі вобразамі, у якіх гарманічна сумяшчаюцца праммое і пераноснае значэнні адпаведнага выразу.
Перыфраза – сэнсава непадзедьны выраз, які апісальна абазначае прадмет або дзеянне, паказваючы адначасова яго адметнасць. Структурна перыфразы супадаюць са словазлучэннямі (бачыць вычыма памяць – успамінаць, жывы чалавечы струмень - натоўп) або сказамі (Усюды мае сябры, камбайнёр і сталь яго вырыць…-П.Броўка). Перыфраза найчасцей вынік індывідуальна-мастацкага бачання свету. Багаты сэнсавы і эмацыянальны змест перыфразы робіць яе выразным стылістычным сродкам мовы фальклору, мастацкай літаратуры і публіцыстыкі. Сучасны стан і тэдэнцыі развіцця лексікаграфіі. Прадмет і задачы лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў: перакладныя, тлумачальныя, дыялектныя, арфаграфічныя і арфаэпічныя, сінонімаў, паронімаў, міжмоўных амонімаў і паронімаў, паралексаў, этымалагічныя, гістарычныя, тэрміналагічныя, марфемныя, эпітэтаў, мовы пісьменніка, анамастычныя, частотныя і інш. Змест слоўнікавага артыкула. Энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі.
Лексікаграфія – гэта раздзел мовазнаўства, які займаецца тэорыяй і практыкай укладання слоўнікаў.
Лексікаграфія – прадукт многіх стагоддзяў. Яна ўзнікла ў сувязі с патрэбамі грамадства і вядзе свой пачатак ад тых ранніх элементаў слоўнікавай працы, якія зарадзіліся ў асяроддзі кніжнікаў яшчэ ў старажытныя часы. Да ліку такіх першапачатковых элементаў лексікаграфінай дзейнасці, калі гаварыць у самых агульных рысах, адносілася лексічная праўка царкоўных тэкстаў, сінанімічная замена цяжкіх для разумення слоў у кнігах рэлегійнага зместу, тлумачэнне пры дапамозе глос незразумелых слоў і цэлых выразаў.
Тэрмін “слоўнік” прыйшоў на змену больш старажытным тэрмінам “лексікон”, “азбукоўнік”, “алфавіт”. У даслоўнікавы перыяд працамі, блізкімі да лексікаграфічных, былі гласарыі. Са станаўленнем нацыянальнай літаратурнай мовы пачынаецца перыяд развітой беларускай лексікаграфіі.
У лексіцы адбіваецца свет рэальных уяўленняў чалавека, і ўсебакова адлюстраваць яе сучасны стан могуць слоўнікі самага рознага зместу, прызначэння і характару вытлумачэння слоў. Галоўнае іх размежаванне – на э нцыклапедычныя(паняцці) і лінгвістычныя(змест). Энцыклапедычныя падаюць звесткі пра з'явы, прадметы, падзеі, асоб, краіны і многае іншае, раскрываюць змест не слоў, а названых імі паняццяў (Беларуская Савецкая Энцыклапедыя 1969-1975).
У лінгвістычных слоўніках аб'ектам вытлумачэння выступае слова. Інфармацыя аб ім падаецца ў самых розных аспектах у залежнасці ад прызначэння слоўніка. Самы пашыраны тып – тлумачальны. Ён дае не толькі вытлумачэнне значэння слоў, але часткова характарызуе з пункту погляду граматычнага і экспрэсіўна-стылістычнага. Апісанне паходжання слова праз яго генетычнае супастаўленне з іншым словам як зыходным, таксама рэканструкцыя яго першаснай формы праводзіцца ў этымалагічных слоўніках. У групу гістарычных уваходзяць слоўнікі, у якіх паказана гісторыя слова на аснове яго ўжывання ў помніках пісьменства мінулых этапаў развіцця мовы. Граматычныя слоўнікі раскрываюць марфалагічныя асаблівасці слова. Вымаўленчыя нормы замацоўваюцца ў арфаэпічных слоўніках. Структуру слова з пункту погляду сучаснага стану мовы і гістарычнае пераразмеркаванне марфем адлюстроўваюць марфемныя слоўнікі. Семантычнае, стылістычнае, фармальнае апісанне ўстойлівых выразаў падаюць фразеалагічныя слоўнікі. Уяўленне пра слоўнае багацце і індывідуальнае маўленне пісьменнтка, увасобленае ў форме мастацкага твора, даюць слоўнікі мовы пісьменніка. Лексіку, якая абслугоўвае патрэбы якой-небудзь часткі грамадства, укладаюць дыялектныя і тэрміналагічныя слоўнікі. Для разумення іншамоўных слоў звяртаюцца да двухмоўных слоўнікаў. Арфаграфічныя даюць правільнае, замацаванае нормамі арфаграфіі напісанне слоў і іх формаў (Бірыла, Лепешаў). Слоўнік сінонімаў прадстаўляе сінанімічную лексіку. Слоўнік эпітэтаў сістэматызуе і апісвае вобразныя азначэнні. Слоўнік паронімаў дае тлумачэнне слоў, блізкіх па гучанні, але розных паводле значэння.
|