Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Афіксоіды ( прэфі- і суфіксоіды) як марфемы пераходнага тыпу. Аснова слова. Сінанімічнасць і аманімічнасць марфем.
(гл. пыт № 58)
Аснова слова – частка формы слова без канчатка, формаўтваральных суфіксаў інфінітыва –ць, -ці, -чы і постфікса – це, якая выражае лексічнае значэнне слова: дрэв-а, зялён-ы. Бываюць простыя і складаныя. Простыя маюць адну каранёвую марфему, а складаныя – 2 і больш: пол-е і паляводч-ы.
Простыя падзяляюцца на вытворныя і невытворныя. Невытворная – аснова, якая складаецца з адной марфемы (трав-а, няс-у). Вытворная – складаецца з некалькіх марфем (травяніст-ы, чарнават-ы).
Невытворныя і вытворныя асновы служаць базай для ўтварэння новых слоў. Аснова, ад якой утворана слова называецца ўтваральнай (утваральныя асновы слоў выкладчык, перапісчык – вытворныя – выклад-аць, перапіс-аць).
Формы некаторых слоў могуць утварацца ад розных асноў, якія называюцца суплетыўнымі. Ад суплетыўных асноў утвараюцца формы ступеняў параўнання некаторых якасных прыметнікаў і прыслоўяў: добры – лепшы, добра – лепш; склонавыя формы займеннікаў: мы – нас; формы трывання некаторых дзеясловаў: браць – узяць, класціся – легчы.
(ст. 11-13) Аснова слова. Невытворныя і вытворныя, свабодныя і звязаныя асновы. Утвараючыя і ўтвораныя асновы, іх марфемны склад і будова. Суплетыўнасць асноў.
Аснова слова – частка формы слова без канчатка, формаўтваральных суфіксаў інфінітыва –ць, -ці, -чы і постфікса – це, якая выражае лексічнае значэнне слова: дрэв-а, зялён-ы. Бываюць простыя і складаныя. Простыя маюць адну каранёвую марфему, а складаныя – 2 і больш: пол-е і паляводч-ы.
Простыя падзяляюцца на вытворныя і невытворныя. Невытворная – аснова, якая складаецца з адной марфемы (трав-а, няс-у). Вытворная – складаецца з некалькіх марфем (травяніст-ы, чарнават-ы).
Невытворныя і вытворныя асновы служаць базай для ўтварэння новых слоў. Аснова, ад якой утворана слова называецца ўтваральнай (утваральныя асновы слоў выкладчык, перапісчык – вытворныя – выклад-аць, перапіс-аць).
Бываюць свабодныя і звязаныя. Свабодныя супадаюць з корнем (снег, кафэ, таксі, міні).
Формы некаторых слоў могуць утварацца ад розных асноў, якія называюцца суплетыўнымі. Ад суплетыўных асноў утвараюцца формы ступеняў параўнання некаторых якасных прыметнікаў і прыслоўяў: добры – лепшы, добра – лепш; склонавыя формы займеннікаў: мы – нас; формы трывання некаторых дзеясловаў: Браць – узяць, класціся – легчы. Марфаналогія як вучэнне аб фанемных заканамернасцях у структурнай арганізацыі марфем і іх спалучальнасці ў складзе слова. Морф і марфема. Аламорфы і варыянты марфемы. Гістарычныя змены ў марфалагічным складзе слова (апрошчанне, перараскладанне, ускладненне, дэкарэляцыя). Прычыны і характар змен у марфеме. Марфаналогія – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца фаналагічная структура марфем рознага тыпу і асаблівасці выкарыстання фаналагічных супрацьпастаўленняў для выражэння марфалагічных адрозненняў. Як асобны раздзел мовазнаўства, марфаналогія звязана з вывучэннем фаналагічных адрозненняў у будове марфем розных тыпаў і ў складзе морфаў адной марфемы, а таксама з выкарыстаннем гэтых адрозненняў у функцыянальных мэтах. Марфаналогія вывучае парадак і склад фанем пры аб'яднанні гэтых элементаў у слова. Пры гэтым марфаналогія суадносіць рэгулярным чынам граматычныя структуры з корпусам марфем, а з другой – пэўныя граматычныя формы, словазмяняльныя парадыгмы, словаўтваральныя мадэлі, асноўным паказчыкам якіх з'яўляюцца спецыяльныя граматычныя марфемы (афіксы).
Асноўныя паняцці марфалогіі:
Марфема – найменшая і рэгулярна ўзнаўляльная згодна мадэлям канкрэтнай мовы адзінка сістэмы выражэння, якая непасрэдна суадносіцца з адпаведным ёй элементам сістэмы зместу (семай). Адзінкамі, якія маніфестуюць марфему і адлюстроўваюць яе вар'іраванне ў плане выражэння, з'яўляюцца морфы.
Морф – канкрэтнае моўнае ўвасабленне абстрактнай, абагульненай моўнай адзінкі – марфемы.
Пад аламорфамі разумеюць такія морфы, якія маюць тоеснае значэнне, валодаюць фармальнай блізкасцю, але не могуць замяняць адзін другога ў адной і той жа пазіцыі.
(ст. 28-30, 14-20) Прадмет і задачы словаўтварэння. Словаўтварэнне (дэрывацыя) – найважнейшая крыніца папаўнення слоўнікавага складу мовы. Словаўтварэнне і часціны мовы. Вытворнае слова. Прыметы вытворнага слова.
Слоўнік мовы з'яўляецца самай зменлівай, самай рухомай яе часткай. Ён бесперапынны змяняецца, непасрэдна адлюстроўваючы ўсё новае, што ўзнікае ў жыцці народа – творцы і носьбіта мовы. Пэўная частка новых слоў, што пашыраюць выяўленчыя рэсурсы мовы, запазычваецца з іншых моў. Аднак гэты сродак не адзіны і не самы галоўны.
Галоўны сродак узбагачэння лексікі – словаўтварэнне (дэрывацыя), г. зн. узнікненне новых слоў на базе наяўнага моўнага матэрыялу шляхам індывідуальнай або масавай словатворчасці. Стварэнне новых слоў тымі ці іншымі спосабамі паводле існуючых у мове ўзораў і ёсць асноўная ф-цыя словаўтварэння. Найперш праз словаўтварэнне ажфццяўляецца пастаяннае папаўненне і ўдасканаленне слоўніка ў сувязі з развіццём грамадства, якое патрабуе ад мовы ўсё новых і новых слоў. Слоўнік не складае закрытага рада, ён бесканечны ў тым сэнсе, што ўвечь час папаўняецца, і словаўтварэнне якраз і служыць тым механізмам, дзякуючы якому і праяўляецца бесканечнасць слоўніка.
Раздзел навукі аб мове, які вывучае словаўтваральны лад, называецца словаўтварэннем. Задача – вывучэнне сродкаў і спосабаў утварэння новых слоў, устанаўленне словаўтваральных сувязей паміж асноўнымі (базавымі) і утворнымі ад іх словамі і раскрыццё тых сістэмных адносін, што рэгулююць стварэнне новых слоў.
Асаблівасці словаўтварэння назоўнікаў. Утвараюцца ад назоўнікаў і прыметнікаў (разумны - разумнік), радзей дзеясловаў (бегаць - бягун). Пры ўтварэнні назоўнікаў выкарыстоўваюцца ўсе спосабы, найбольш прадуктыўны – марфалагічны (афіксацыя). Суфіксы – найбольш важны дэрывацыйны сродак назоўнікаў: назвы асоб (настаўнік – настаўніца), назвы прадметаў, адцягненых паняццяў і інш.
Ва ўтварэнні назваў асоб удзельнічае некалькі дзесяткаў суфіксаў, але актыўнаў з'яўляецца не такая ўжо вялікая іх колькасць – гэта суф. назваў асоб м.полу –чык/-шчык (барабаншчык, газетчык, -(н)ік (адпускнік), -ец (камсамолец), -іст/-ыст (журналіст); ж.полу –чыц(а)/-шчыц(а) – барабаншчыца, -(н)іц(а) – адпускніца, -к(а) – камсамолка.
Для ўтварэння наз. з адцягненым (абстрактным) значэннем вельмі шырока ўжываюцца суфіксы –нн(е) – аказваць - аказанне і –к(а) – зварыць - зварка. Запазычаны –ацы(я): дэманстрацыя, ліквідацыя. –ізм/-ызм: дэмакратызм, ідэалізм.
Прыстаўкі – даволі абмежаваны сродак утварэння. Пра- (прадзед), запазычаныя (а-, анты-, архі-, дэ-, контр- і інш). Часцей прыстаўкі выкарыстоўваюцца з суфіксамі – бескантрольнасць, пабярэжжа.
Складанне асноў слоў: генерал-палкоўнік, бетонамяшалка, шматтыражка. Нулявая суфіквацыя: праезд, суш. Абрэвіацыя: БДУ, партбілет. Субстантывацыя (пераход прым., дзеепрым. у наз.): звеннявая, камандуючы. Узнікненне амонімаў: лапатка: 1) мед. тэрмін і прылада працы. Асаблівасці словаўтварэння прыметнікаў: Пераважная большасць якасных прыметнікаў і ўсе адносныя і прыналежныя прыметнікі з'яўляюцца вытворнымі. Вытворныя прым. матывуюцца самімі ж прым. (белы - белаваты), наз-мі (хата - хатні), дз-мі (сыпаць - сыпкі), прыслоўямі (сёння - сённяшні), лічэбнікамі (адзін - адзінокі), займеннікамі (свій - свойскі).
Суффіксацыя: -ават/-яват (белаваты, гультаяваты), -ат- (вусаты), -іст- (лялісты), -к- (ліпкі), -н- (паўторны), -лів- (дажджлівы), -ок-/-ёк- (высокі, далёкі), -оў-/-аў- (ласкавы, памылковы), -ін-/-ын- (быбін, сястрын), -оў-/-ёў-/-еў-/-аў- (кавалёў, Колеў). Прыстаўкі (а-, анты-, архі-, без-/бес-/бяз-/бяс-, за-, між-, на-, над-, най-, не-, небез-/небес-/нябез-/нябес-, па і інш.) утвараюць прыметнікі толькі ад прыметнікаў. Прыстаўка + суфікс – ад іншых часцін мовы. Спалучэнне наз. з прыназ.: за мяжой – замежны. Складанне: мясамалочны, хлебабулачны. Ад'ектывізацыя дзеепрыметнікаў: вісячы, дохлы, чулы. Асаблівасці словаўтварэння дзеясловаў: Новымі славамі папаўняецца не ў такой значнай меры, як назоўнікі. Ад асноў іншых часцін мовы, пры выкарыстанні суфіксацыі (-а-, -ав-, -ев-, -ва-, -е-/-э-, -і-/-ы-, -іча-, -ніча-, -ну- і інш.): ад дз. (крычаць - крыкнуць), ад наз. (друк-дрцкаваць), прым. (вясёлы-весялець), лічэб. (два - дваіць), выклічнікаў і гукапераймальных слоў (ах-ахаць, ну-нукаць). Такім чынам, афіксацыя – галоўны і амаль што адзіны спосаб словаўтварэння дзеясловаў. З дапамогай прыставак: несці – прынесці, чытаць – прачытаць. Прэфіксальна-суфіксальны спосаб ад дз. (крычаць-прыкрыкваць), наз. (лес-абязлесіць), прым. (глыбокі-паглыбіць), ліч. (двое-падвоіць), прыслоўяў (інакш-перайначыць). Складанне: самаакупіцца. Асаблівасці словаўтварэння прыслоўяў: Некаторыя прыслоўі згубілі свае словаўтваральныя сувязі з іншымі часцінамі мовы і ўспрымаюцца як невытворныя: датла, куды, цяпер. Абвербіялізацыя (утварэнне прыслоўяў на базе іншых часцін мовы): з нізу і знізу, па новаму і па-новаму. Утвараюцца ад назоўнікаў: вечарам, удзень; прым.: бадзёра, завочна; лічэбнікаў: двойчы, удвух; займ.: па-мойму, штосьці; дз.: прыпяваючы, умеючы; ад прысл.: назаўтра, недалёка. Зліццё: папоўдні, датла. Суфіксацыя: дом-а, даўн-о. Прыфікс: доўга – ня-доўга, на-доўга. Прэфіксальна-суфіксальны спосаб: на-ўдач-у.
(гл. пыт. № 55)
|