Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Антанімія. Тыпы антонімаў. Сутнасць антанімічнага супрацьпастаўлення: антонім, антытэза, энантыясемія, аксюмаран. Выяўленчыя магчымасці антонімаў.
Антонімы (грэч. апп'— супраць, опута — імя) — словы адной і той жа часціны мовы з супрацьлеглым знача внем. Антонімы, у адрозненне ад сінонімаў не ў рады, а ў пары і супрацьстаўляюцца толькі па значэнні: вялікі — малы, новы — стары, смелы — нясмелы, весяліцца — сумаваць. Звычайна антонімы абазначаюць: а) якасць і ацэнку: гарачы — халодны, прыгожы — непрыгожы, стары — малады; б) пачуцці і стан чалавека: радасць — сум, здаровы — хворы; в) дзеянні: зачыніць — адчыніць, будаваць — разбураць, легчы — устаць; г) з'явы прыроды: світае — змяркаецца, мароз — спёка, гарачыня — холад, святлець — цямнець; д) часавыя і прасторавыя паняцці: раніца — вечар, пачатак — канец, зіма — лета, верх — ніз, захад — усход і інш. Антанімічныя пары могуць утвараць не толькі асобныя словы, але і спалучэнні слоў: светлы дзень — цемная ноч, бурная радасць — ціхі смутак. Антонімы могуць быць аднакарэннымі і рознакарэн нымі. У аднакарэнных антоні мах супрацьлегласць зна чэння выражаецца не коранем, а прыстаўкай: зайсці — вьійсці, жывы — нежывы, вялікі — невялікі, навуковы — антынавуковы, згода — нязгода. У рознакарэнных антонімах супрацьлегласць значэння выражаецца ўсім словам: карысць — шкода, сіла — слабасць, узнагародзіць — пакараць, даць — забраць. Як правіла, антонімы маюць словы з якасным, колькасным, прасторавым і часавым значэннем. Не ўтвараюць антанімічных пар большасць назоўнікаў з канкрэтным значэннем: стол, акно, пясок, сасна, уласныя назоўнікі: Гомель, Венера, Нарач, многія якасныя прыметнікі — назвы колеру: сіні, чырвдкы, зялёны, карычневы, жоўты. Мнагазначнае слова можа мець некалькі розных антонімаў кожны з якіх суадносны з пэўным значэннем такога слова. Напрыклад, да слова лёгкі ў прамым значэнні (лёгкі пух) антонімам з'яўляецца слова цяжкі, а ў пераносных значэннях — іншыя: лёгкае адзенне — цёплае адзенне, лёгкае заданне — складанае заданне, лёгкі мароз — моцны мароз, лёгкі крок — мядзведжы крок. Антонімы належаць да выразных сродкаў мовы, яны шырока выкарыстоўваюцца ў назвах зборнікаў вершаў, раманаў, іншых мастацкіх і публіцыстычных твораў: А. Адамовіч. «Здалёку і зблізку», А. Асіпенка. «Два дні і дзве ночы», Я. Брыль. «I смех і бяда», А. Вольскі. «Далёкія і блізкія прычалы», С. Грахоўскі. «Сёння і заўтра», а таксама ў прыказках, прыпеўках, народных песнях, казках, легендах, паданнях. На выкарыстанні антонімаў пабудаваны такі стылістычны прыём, як антытэза — супрацьпастаўленне розных паняццяў: Па блізкіх і далёкіх пералесках дзяўчат прыгожых песні паплылі. (Нях.) Стук радасны ў грудзях не змоўк, жыццё і плача і смяецца. (С. 3.) Песня, любоў і нянавісць, будзьце заўсёды са мной. (Панч.)
Антонімы 1. Якія словы называюцца антонімамі? Антонімы - пары слоў (адной часціны мовы) з процілеглым начэннем: дзікі - свойскі, святло - цемр2.Якія віды антонімаў вызначаюцца ў беларускай мове? Паводле структуры антонімы бываюць аднакаранёвыя (добры -нядобры, вясёлы — невясёлы) і рознакаранёвыя (доўгі - кароткі, позна- рана). Кантэкстуальныя антонімы - такія пары слоў, супрацьлеглае значэнне якіх выяўляецца толькі ў пэўным кантэксце: Перад вачы-ма - руіны шматгадовых здабыткаў розуму і рук, але ў глыбіні душы - захаваная святочная ўзнятасць... (К.) 3.Якія словы могуць уступаць у антанімічныя адносіны? Асновай для ўзнікнення антонімаў з'яўляецца наяўнасць у значэннях суадносных слоў такой прыметы (якаснай, колькаснай, прасторавай, часавай і інш.), якая можа змяняцца ў бок павелічэння ці памяншэння да такой ступені, што дойдзе да сваёй процілегласці: вялікі - маленькі; далёка - блізка; святло - цемра; цяплець -халадаць. 3 гэтай прычыны не могуць мець антонімаў уласныя назоўнікі і назоўнікі з канкрэтным значэннем (Васіль, Мінск, стол), лічэбнікі (тры, пяты, пяцёра) і большасць займеннікаў (я, ён, мы). 4.Як падабраць антонімы для мнагазначных слоў? Трэба памятаць, што ў мнагазначных словах кожнае значэнне мае свае антонімы. Гэта добра ілюструюць наступныя прыклады: пусты слоік - поўны слоік; пустая размова - змястоўная размова. 5. Якую ролю адыгрываюць антонімы ў мастацкай літа- На выкарыстанні антонімаў заснаваны многія стылістычныя фігуры. Антытэ за - стылістычная фігура, сутнасць якой заключаецца ў спалучэнні сЛоў, што абазначаюць процілеглыя паняцці: Сыты галоднаму не спагадае. (Прым.) Мякка сцеле, ды цвёрда спаць. (Прым.) Энантыясемія - супрацьлеглыя значэнні: адно ствноўчае. а другое адмоўнае, напрыклад, слова герой, можа выкарыстоўвацца як- герой- чалавек, які здзейсніў подзьвіг, і герой- чалавек, які зрабіў нешта адмоўнае. А ксюмаро н (аксімаран, аксюмаран) - стылістычная фігура, суй насць якой заключаецца ў спалучэнні слоў, што абазначаюць несуі мяшчальныя паняцці: мілы іласкавы звер; гучная цішыня; жывы труп Антонімы шырока выкарыстоўваюцца ў творах вуснай народнай творчасці - прыказках, прымаўках, частушках: Багаты беднаму не сябра. Чорнага да белага не прышываюць. Ад добрага не ўцякай, а ліхога не рабі. Рыхтуй калёсы зімой, а сані летам. Далей паложыш - бліжэй возьмеш.
Словы, якія маюць супрацьлеглае значэнне, называюцца антонімамі (грэч. апіі — супроць і опупга — імя): даб-ро — зло, вялікі — малы, адзін — мільён, хто — ніхто, буда-ваць — разбураць, многа — мала, над — пад. Антонімы, якія ўжываюцца ў сучаснай беларускай мове, утварыліся: ад рознакаранёвых слоў, якія абазначаюць суадносныя кантрастныя паняцці: мір — вайна, малады — стары, пла-каць — смяяцца, лёгка — цяжка; ад аднакаранёвых беспрыставачных і прыставачных слоў, якія абазначаюць суадносныя кантрастныя паняцці: праўда— няпраўда, асабовы — безасабовы, імперыялістычны— антыім-перыялістычны, мабілізацыя — дэмабілізацыя. Уступаць у антанімічныя пары могуць не толькі асобныя словы, але і спалучэнні слоў: светлы дзень — цёмная ноч, цёплае лета — халодная зіма, радасць перамогі — горыч па-ражэння. Некаторыя словы ў сучаснай беларускай мове мнагазначныя, таму яны могуць мець некалькі антонімаў. Так, антонімам да слова кароткая ў выразе кароткая дарога з'яўляецца слова доўгая, а ў выраз, е кароткая памяць — слова добрая і г. д. Іншы раз словы набываюць супрацьлеглае значэнне толькі ў адпаведным кантэксце. Гэта — аўтарскія, або к а нтэкстуальныя, антонімы: ён шукаў сокала, а знайшоў варону(Бар.). Адзін з сошкай, а сямёра з ложкай (Прык.). Маючы супрацьлеглыя значэнні, антонімы выкарыстоўваюцца ў мове як лексічны сродак стварэння кантрастаў, параўнанняў і супастаўленняў: Дз ен ь і ноч шуміць прыбой (А. Зв.). Р ад асна і с у мна шалясцяць асіны (К). С т а-р о е саступае месца новаму (К. Ч.). Малы жук, ды в ялікі гук (Прык). Антонімы, як і сінонімы, робяць літаратурную мову больш выразнай і стылістычна разнастайнай..
|