Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Правапiс галосных пасля зацвярдзелых, д I т






Пасля зацвярдзелых (ж, ш, ч, р, ц, дж), а таксама пасля д, т пiшуцца галосныя о, а, э, ы, у: шаптаць, почырк, жэтон, арышт, цырата, джала, iнтэлiгент, далiкатны.

Выключэннi: складанаскарочаныя словы (дзяржюркалегiя, медiнстытут) і словы з прыстаўкамi звыш-, мiж-, контр-, пан-, транс- (звышiмклiвы, мiжiнстытуцкi, контрiдэя, трансіарданскі, панісламізм).

ПРАВАПIС ЛIТАР Ў, У

Лiтара у пiшацца пасля зычных, знакаў прыпынку, у пачатку сказа, у пачатку ўласных назваў: Уночы iшоў дождж. Рэпертуар. Тамара Уладзiмiраўна. I трава, i кветкi, i матылi – усё тое самае, усё жыло разам.

Лiтара ў пiшацца замест у, л, в пасля галосных у славянскiх словах (кроў, воўк) i iншамоўных не пад націскам: лаўрэат, паўза, аўкцыён. Не блытайце: балкон, палкоўнік і пад.

Злучок i двукоссе не з’яўляюцца знакамi прыпынку, таму не ўплываюць на напiсанне ў: жанчына-ўрач, калгас «Перамога» ўзнагародзiлi…

Заўвагі: 1) у канцы iншамоўных слоў пiшацца у: фрау, шоу, Ландау, ноу-хау;

2) у iншамоўных словах, якія заканчваюцца на -ус, -ум, пiшацца у: натарыус, шлагбаум.

3) пад націскам заўсёды захоўваецца літара у: аул, групоўка ультра, баул, ля урны;

4) калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны, то ў пачатку іншамоўных слоў пад націскам пішацца у, не пад націскамў: Люблінская у нія, дзяржаўны ў ніверсітэт.

Запомніце: траур.

ПРАВАПIС Д –ДЗ, Т – Ц

У беларускай мове цвёрдым зычным д, т адпавядаюць мяккiя дз’, ц’, якiя пiшуцца перад галоснымi е, ё, ю, я, i, а таксама перад ь, перад мяккiм гукам в: горад – у горадзе, сяду – сядзь, два – дзве.

Але: прыставачнае д i суфiксальнае т перад мяккiм в захоўваюцца нязменна: адвечны, у бiтве.

У словах iншамоўнага паходжання д i т, як правiла, не змякчаюцца: дэкан, студэнт, тэатр, дырыжор.

Але: перад суфiксамi i суфiксальнымi злучэннямi –iн-, -iр-, -ёр-, -еец-, -ейск-, -iк- (калі ён памяншальны), а таксама перад лiтарай ю зычныя д, т змякчаюцца: каранцiн, камандзiр, акцёр, гвардзеец, гвардзейскi, бiлецiк, нацюрморт, Цюмень.

ПРАВАПIС ПАДОЎЖАНЫХ I ПАДВОЕНЫХ ЗЫЧНЫХ

Зычныя з’, с’, ц’, дз’, ж, ш, ч, л’, н’ памiж галоснымi вымаўляюцца падоўжана i на пiсьме перадаюцца дзвюма лiтарамi: жыццё, суддзя, жыллё, мышшу, граззю, соллю, узбярэжжа, ноччу, здарэнне.

Падаўжэнне не адбываецца ў словах iншамоўнага паходжання: алея, калона, каса. Але: асанна, саванна, ванна, манна, бонна, мадонна, мецца, дурра (раслiна), мірра, панна, донна, Мекка, Вінніца, Жанна, Сюзанна, Іванна, Ганна.

Дура, бона – грашовыя адзінкі; ман а (хлусня).

На стыку прыстаўкi i кораня або кораня i суфiкса адбываецца падваенне гукаў, якое на пiсьме перадаецца дзвюма лiтарамi: аддаць, бяззубы, асеннi, лiмонны. Але: расада, расаднiк (месца, дзе вырошчваюць расаду), расол, расольнiк, ростань. Запомніце: рассаднік хваробы.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал