Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Пiшуцца асобна спалучэннi ⇐ ПредыдущаяСтр 6 из 6
Пад вечар, з ранку да вечара, з вечара да ранку, з нiзу да верху, з верху да нiзу, усё роўна, як след, усё адно, наўрад цi, без дай прычыны, без дай рады, дзень у дзень, дзень пры днi, адзiн на адзiн, след у след, час ад часу, на памяць, па памяцi, у пару, да пары, не ў пару, за мяжой, пад пахай, пад паху, па пахi, не ў меру, не пад сiлу, не да смеху. Асобна пiшуцца спалучэннi назоўнiкаў, якiя пачынаюцца з галоснай, з прыназоўнiкам у: у абдымку, у абрэз, у абмен, у адзiночку, у адкрытую, у адно, у абхват, а таксама спалучэннi назоўнiкаў з прыназоўнiкамi без, з, да, на: без аглядкi, без разбору, без упынку, без толку, з ходу, з размаху, з разбегу, з налёту, да зарэзу, да ўпаду, да адвалу, на ляту, на вiду, на хаду, на бягу, на скаку, на жаль, на вока, на дзiва. Правапiс прыназоўнiкаў, злучнiкаў, часцiц Прыназоўнiкi з-за, з-пад, па-за, па-над пiшуцца праз злучок. Складаныя прыназоўнiкi замест, наконт, накшталт, абапал, услед, зверху, навокал, насустрач, ззаду, наперадзе пiшуцца ў адно слова. Перад словамi з пачатковым у ўжываецца варыянт прыназоўнiка у – ва: у школе – ва унiверсiтэце. Перад словамi, якiя пачынаюцца збегам зычных, дзе першыя з, с, ш, ж, м, замест прыназоўнiка з ужываецца прыназоўнiк са: з табою, са мною, з лесу, са шчаўя. Увага: неабходна адрознiваць прыназоўнiк нягледзячы на ад дзеепрыслоўя, якое з часцiцай не пiшацца асобна: нягледзячы на дождж, на вулiцы шмат людзей; хлопчык iшоў, не гледзячы па баках. Простыя вытворныя злучнiкi затое, адтаго, прычым, прытым, паколькi, пастолькi трэба адрознiваць ад спалучэнняў прыназоўнiкаў з займеннiкамi: за тое, ад таго, пры чым, пры тым, па колькi, па столькi. Злучнiк не з’яўляецца членам сказа, яго можна замянiць сiнанiмiчным злучнiкам: Ты яшчэ малы, адтаго ( можна таму) i не разумееш. – Ад таго дуба адлiчы два крокi. Часцiца –сьцi (-сь) з займеннiкамi i прыслоўямi пiшацца разам: хтосьцi, хтось, дзесьцi, дзесь. Часцiца што пiшацца асобна ў спалучэннях толькi што, пакуль што, амаль што, хiба што, сама што. Часцiцы абы-, -небудзь, -колечы з займеннiкамi i прыслоўямi пiшуцца праз злучок: абы-хто, хто-небудзь, што-колечы. Часцiца –то з назоўнiкамi, займеннiкамi i дзеясловамi пiшацца праз злучок: сястра-то прыехала, яна-то сказала, сказаць-то сказаў. Часцiца –такi пiшацца праз злучок, калi стаiць пасля слоў, да якiх адносiцца: усё-такi, зрабiў-такi (параўнайце: такi ўсё, такi зрабiў). Часцiцы бы (б), жа (ж) пiшуцца заўсёды асобна: сказаў бы, сказала б, узяў жа, узяла ж. Часцiца нi пiшацца разам: 1) са словамi, якiя без нi не ўжываюцца: нiводзiн, нiкчэмны; 2)з адмоўнымi займеннiкамi i прыслоўямi: нiхто, нiдзе. Але: нi з кiм, нi аб чым. Ва ўсiх iншых выпадках часцiца нi пiшацца асобна. Часцiца не пiшацца разам: 1) са словамi, якiя без не не ўжываюцца: незабудка, непакоiць; 2) са словамi, да якiх можна падабраць сiнонiм без не: непрыяцель – вораг, невялiкi – малы; 3) з поўнымi дзеепрыметнiкамi, пры якiх няма залежных слоў: няскошаная трава, непрачытаная кнiга; 4) з прыметнiкамi, поўнымi дзеепрыметнiкамi i прыслоўямi, калi пры iх ёсць паясняльныя словы вельмi, зусiм, амаль, выключна, надзвычай, у вышэйшай ступенi, у вышэйшай меры i iншыя, што выражаюць ступень якасцi: вельмi няўважлiвы, зусiм непрадуманае рашэнне; 5) у дзеясловах з прыстаўкай неда- са значэннем непаўнаты дзеяння, неадпаведнасцi норме: недалячыць, недачуваць; 6) з няпэўнымi займеннiкамi i прыслоўямi: нехта, недзе. Часцiца не пiшацца асобна: 1) з дзеясловамi, дзеепрыслоўямi, кароткiмi дзеепрыметнiкамi: не быў, не чытаючы, трава не скошана; 2) з поўнымi дзеепрыметнiкамi, пры якiх ёсць паясняльныя словы цi ёсць або падразумяваецца супрацьпастаўленне: не прачытаная намi кнiга, не прачытаная, а прагледжаная кнiга; 3) з назоўнiкамi, прыметнiкамi i прыслоўямi, калi ёсць або падразумяваецца супрацьпастаўленне: не сябар, а родны брат; не шырокi, а вузкi; дзень сёння не сонечны; 4) з формамi вышэйшай ступенi параўнання прыметнiкаў i прыслоўяў: не старэйшы за…, не лепшы за…, не пазней чым …; 5) са словамi не трэба, не варта, не супраць, не шкада, не толькi; 6) у складзе ўзмацняльных адмоўяў далёка не, нiчуць не, зусiм не, нiколькi не i пад.: далёка не смелы чалавек, зусiм не горшы адказ, нiколькi не цiкавы матэрыял. РОД І ЛІК НАЗОЎНІКАЎ Назоўнікі маюць катэгорыю роду: маці, краіна, рака – жаночага роду; бацька, закон, горад – мужчынскага роду; дзіця, поле, акно – ніякага роду; плакса, сірата, задзіра – агульнага роду. Множналікавыя назоўнікі катэгорыі роду не маюць: канікулы, Калінкавічы. Род нескланяльных агульных назоўнікаў Да мужчынскага роду адносяцца назвы асоб мужчынскага полу і назвы жывых істот: аташэ, кенгуру, а таксама назоўнікі гран-пры (узнагарода), карт-бланш (свабода ў дзеяннях), сірока (вецер), тарнада (смерч), экю (грашовая адзінка), эскуда (грашовая адзінка), сулугуні, бры (сыр), пенальці, інкогніта, кофе.. Да жаночага роду адносяцца назвы асоб жаночага полу: мадам, фрау, а таксама назоўнікі: авеню, салямі, івасі, кальрабі, цэцэ, хіндзі (мова), беры-беры (хвароба), нотабена. Да ніякага роду адносяцца неадушаўлёныя назоўнікі: метро, паліто, мерло, бардо. Род уласных назоўнікаў Калі ўласны назоўнік скланяецца, то род вызначаем па тыпе скланення: Сож – мужчынскі род, Нарач – жаночы род. Калі ўласны назоўнік не скланяецца, то род вызначаем па лексічным значэнні: Місісіпі (рака) – жаночы род, Антарыа (возера) – ніякі род, Сочы (горад) – мужчынскі род. Назоўнікі множнага ліку катэгорыі роду не маюць: Калінкавічы, Баранавічы, Кардыльеры Гродна (н.р.), Гародня (ж.р.). Род складанаскарочаных назоўнікаў Калі назоўнік не скланяецца, то род вызначаем па апорным слове: ГДУ (універсітэт) – мужчынскі род; БТ (тэлебачанне) – ніякі род; ЭВМ (машына) – жаночы род. Выключэнне: ТАСС (агенцтва) – мужчынскі род. Калі назоўнік скланяецца, то род вызначаем па тыпе скланення: калгас (гаспадарка), ЖЭС (служба), ЛіМ -- мужчынскага роду, таму што скланяюцца як назоўнікі ІІ скланення. Назвы пасад, прафесій, званняў (за рэдкім выключэннем: напрыклад, медсястра) мужчынскага роду: вядомы прафесар Рудакоўская, строгі следчы Равуцкая. Памятайце, што род і лік назоўнікаў не заўсёды супадаюць у рускай і беларускай мовах: сабака, медаль – у беларускай мове мужчынскага роду, у рускай – жаночага; гусь, жырафа – у беларускай мове жаночага роду, у рускай – мужчынскага; адносіны, карункі, могілкі, лекі – у беларускай мове толькі множнага ліку, а у рускай мове змяняюцца па ліках.
ПРАВАПIС КАНЧАТКАЎ НАЗОЎНIКАЎ Каб не памылiцца ў напiсаннi канчаткаў назоўнiкаў, трэба ўмець вызначаць тып скланення i тып асновы. Iснуе тры тыпы скланення назоўнiкаў: 1-е скланенне – назоўнiкi жаночага роду з канчаткамi –а, -я: зямля, навука; назоўнікі мужчынскага роду з канчаткамі –а, –я, калі націск падае на канчатак: Кузьма, суддзя; назоўнікі агульнага роду, якія абазначаюць асобу жаночага полу: плакса; назоўнікі агульнага роду, якія абазначаюць асобу мужчынскага полу і маюць націск на канчатку: сірата, ляўша; 2-е скланенне – назоўнiкi мужчынскага роду з нулявым канчаткам i назоўнiкi нiякага роду з канчаткамi –о, -е, -я, -а, -ё: сын, дом, поле, неба, акно, куп’ё, полымя; 3-е скланенне – назоўнiкi жаночага роду з нулявым канчаткам: ноч, Беларусь. Не ўваходзяць нi ў адзiн з тыпаў скланення 1) рознаскланяльныя назоўнiкi, да якiх адносяцца: назвы маладых iстот: цяля, дзiця, пацучаня; тры назоўнiкi на –мя: iмя, стрэмя, племя; назоўнiкi агульнага роду, якія абазначаюць асобу мужчынскага полу і маюць націск на аснове: плакса, калека; назоўнiкi мужчынскага роду з канчаткамi –а, -я і націскам на аснове: бацька, дзядуля; 2) множналiкавыя назоўнiкi: дзверы, вароты, крупы; 3) нескланяльныя назоўнiкi, да якiх адносяцца: iншамоўныя назоўнiкi, якiя заканчваюцца на галосны: метро, палiто, алiбi; жаночыя прозвiшчы на зычны: Алена Ракутовiч, Света Корань; мужчынскiя i жаночыя прозвiшчы на -ых, -iх, нацiскны –о: Чарных, Мялкiх, Сянько, Глушко; жаночыя прозвішчы на –а, -я, калі яны ўтварыліся ад назоўнікаў ніякага роду: Калена, Шыла; назоўнiк мацi; 4) назоўнiкi, утвораныя шляхам пераходу прыметнiкаў у назоўнікі: рабочы, хворы.
Аснова назоўнiка можа заканчвацца на зычны 1) цвёрды: сад, спеў, акно, вясна; 2) мяккi: зямля, край, мiлiцыя; 3) зацвярдзелы: мяжа, шар, плячо; 4) г, к, х (заднеязычны): рака, бераг, рэха. Канчаткi назоўнiкаў 1-га скланення:
Н. – краiн а, зямл я; Р. – краiн ы, зямл i; Д. – краiн е, зямл i, сястр ы, дароз е, страс е, руц э, ручц ы; В. – краiн у, зямл ю; Т. – краiн ай(аю), зямл ёй(ёю); М. – супадае з Давальным.
Канчаткi назоўнiкаў у давальным i месным склонах залежаць ад тыпу асновы: -е – пры аснове на цвёрды i г, х, якiя чаргуюцца з з, с: брыгадзе, дузе, страсе; -i -- пры аснове на мяккi: песнi; - ы – пры аснове на зацвярдзелы: працы; калi аснова заканчваецца на к, якое чаргуецца з ц, то пад нацiскам пiшацца –э, а не пад нацiскам -- -ы: шчацэ, шчочцы. Канчаткi назоўнiкаў 2-га скланення Н. -- дом, неб а, акн о, пол е; Р. – дом а, пол я, агн ю, грып у; Д. – дом у, пол ю; В.=Н. (неадуш.), = Р. (адуш.): дом, чалавека; Т. – дом ам, акн ом, пол ем, агн ём; М. – аб дом е, снез е, кажус е, агн i, ветр ы, пяск у, рэх у, дыялог у, Васiл ю, Рыгор у, Максiм у(е).
Назоўнiкi мужчынскага роду ў родным склоне маюць канчаткi –а, -я, калi абазначаюць: 1) асоб i жывых iстот: брата, арла; 2) часткi цела i органы: носа, зуба, але: твару; 3) канкрэтныя прадметы, якiя можна лiчыць: дома, клёна, нажа; 4) назвы ўстаноў, арганiзацый, прадпрыемстваў, вайсковых падраздзяленняў: завода, унiверсiтэта, батальёна; 5) геаграфiчныя i астранамiчныя паняццi, назвы населеных пунктаў i мясцовасцей: горада Мiнска, Марса, узгорка; 6) адзiнкi вымярэння: грама, лiтра, тыдня, аўторка, долара, але: абеду, веку, ранку; 7) назвы танцаў i гульняў, канкрэтныя навуковыя i тэхнiчныя тэрмiны: вальса, футбола, круга, дзейнiка; але: роду, ліку, склону, зместу, летапісу, тэксту. Канчаткi –у, -ю пiшуцца ў назоўнiках, якiя абазначаюць: 1) зборныя прадметы: лесу, дубняку; 2) назвы рэчываў: азоту, чаю; 3) прасторавыя паняццi: лугу, стэпу; 4) з’явы прыроды: снегу, грому; 5) назвы пачуццяў, дзеянняў i стану: болю, крыку, сну; 6) назвы хвароб: грыпу, iнфаркту; 7) грамадскiя фармацыi, палiтычныя i навуковыя аб’яднаннi, плынi, вучэннi: феадалiзму, дарвiнiзму. Але: хлеба, каржа, торта, каравая, гудка, глытка, аўса, жаўтка. У месным склоне назоўнiкi маюць канчатак –е пры аснове на цвёрды зычны i г, х, якiя чаргуюцца з з, с: аб доме, снезе, кажусе; -i – пры аснове на мяккi: аб агнi; -ы – пры аснове на зацвярдзелы: аб ветры; -у – пры аснове на к i г, х, якiя не чаргуюцца з з, с: аб пяску, рэху, мозгу, але: аб малацэ. Назвы асоб маюць канчаткi –у, -ю пры аснове на зацвярдзелы, мяккi, г, к, х: аб Рыгору, герою, Алегу, настаўнiку, Цiмоху. Калi аснова на цвёрды, то пiшуцца варыянтныя канчаткi –у або –е: аб Максiму(е). Запомнiце: на двары (каля будынка) i на дварэ (не ў хаце, на вулiцы), на рагу (вуліцы, месяца) – розе (у жывёлы); на пасту (ваенным) – у посце (абмежаванне); аб моху, тварагу, арэху, шляху, мяху, пасагу. Канчаткi назоўнiкаў 3-га скланення Н., В. – Беларусь, Сiбiр Р., Д., М. – Беларус i, Сiбiр ы Т. – Беларусс ю, Сiбiр’ ю, ночч у У творным склоне апошнi зычны падаўжаецца, калi стаiць пасля галоснага: мышшу, меддзю. Параўнайце: косцю, радасцю. Калi аснова заканчваецца на б, р, ф, то перад канчаткам –ю пiшацца апостраф: шыр’ю, глыб’ю, верф’ю. Рознаскланяльныя назоўнiкi Прааналiзуйце i запомнiце: Н. – iмя, племя, стрэмя Р. – iменi (iмя), племенi (племя), стрэменi (стрэмя) Д. – iменi (iмю), племенi (племю), стрэменi (стрэмю) В.=Н. Т. – iменем (iмем), племенем (племем), стрэменем (стрэмем) М. – аб iменi (iмi), племенi (племi), стрэменi (стрэмi) У форме множнага лiку назоўнiкi на –мя маюць формы: імёны, плямёны, страмёны. Н., В. – пацучаня(ё) Р., Д., М. – пацучаняцi Т. – пацучанём У форме множнага лiку назвы маладых iстот маюць суфiкс –ят-: пацучаняты, ваверчаняты; але: дзецi. Н. – бацька, Кузьма Р. – бацькi, Кузьмы Д. – бацьку, Кузьме В. – бацьку, Кузьму Т. – бацькам, Кузьмой М. – аб бацьку, Кузьме Назоўнiкi мужчынскага роду на –а, -я ў давальным, творным i месным склонах маюць канчаткi 1-га скланення, калi нацiск падае на канчатак: суддзi, суддзёй, як зямлi, зямлёй i канчаткi 2-га скланення, калi нацiск падае на аснову: дзядулю, дзядулем, як полю, полем. Н. – Саша Р. – Сашы Д. – Саш у, Саш ы В. – Сашу Тв. – Саш ам, Саш ай М. – аб Саш у, Саш ы Назоўнiкi агульнага роду ў давальным, творным i месным склонах маюць канчаткi 1-га скланення, калi абазначаюць асобу жаночага полу. Калi яны абазначаюць асобу мужчынскага полу, то змяняюцца як назоўнiкi мужчынскага роду на –а, -я. Правапiс канчаткаў назоўнiкаў множнага лiку У множным лiку назоўнiкi ўсiх трох тыпаў скланення маюць канчаткi: Н. -- -ы, -i (вербы, хвоi, браты, вочы, косцi) Р. -- -оў, -ёў, -аў, -яў, нулявы, -ей, -эй (вербаў, хвояў, рук, сялян, братоў, агнёў, касцей, начэй) Д. -- -ам, -ям (вербам, хвоям, вачам, касцям, братам) В. – як Н. або Р. (вербы, хвоi, братоў, вучняў) Т. -- -амi, -ямi, -мi, -ыма, -iма (вербамi, хвоямi, людзьмi, вачамi(вачмi, вачыма), плячамi(ыма), вушамi(ыма), дзвярамi(ыма), грашамi(ыма) М. -- -ах, -ях (аб вербах, хвоях, братах, вачах, ночах, касцях) ПРАВАПIС СУФIКСАЎ ПРЫМЕТНIКАЎ Дзве лiтары нн пiшуцца ў прыметнiках, утвораных ад асноў на –н з дапамогай суфiкса –н-: камень – каменны, вагон –вагонны; утвораных ад асноў на –мя: iмя –iменны, цемя – цемянны, але: палымяны; з суфiксамi –енн, -энн: вогненны, задуменны. Адна лiтара н пiшацца ў суфiксах –ан-, -ян-, -iн-, -ын-: драўляны, сярэбраны, курыны, арлiны i ў слове сцюдзёны. У прыналежных прыметнiках, утвораных ад назоўнiкаў мужчынскага i нiякага роду, пiшуцца суфiксы –еў-, -аў-, -оў -, -ёў-: Пецеў, Васiлёў, бацькаў, Тамашоў; ад назоўнiкаў жаночага роду -- -iн-, -ын-: Наташын, бабулiн. УТВАРЭННЕ СТУПЕНЕЙ ПАРАЎНАННЯ ПРЫМЕТНIКАЎ Якасныя прыметнiкi ўтвараюць ступенi параўнання – вышэйшую i найвышэйшую. Простая вышэйшая ступень параўнання ўтвараецца шляхам далучэння да асновы суфiксаў –ейш-, -эйш-, -ш-: смачны – смачнейшы, прыгожы – прыгажэйшы, добры – лепшы, вялiкi – большы, малы – меншы, дрэнны –горшы. Складаная вышэйшая ступень параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў больш, менш + прыметнiк: больш смачны, менш прыгожы. Простая найвышэйшая ступень параўнання ўтвараецца ад формы вышэйшай ступенi з дапамогай прыстаўкi най-: найпрыгажэйшы, найлепшы. Складаная найвышэйшая ступень утвараецца з дапамогай слоў самы, найбольш, найменш + прыметнiк: самы прыгожы, найменш вядомы, найбольш плённы. Заўвага. Некаторыя якасныя прыметнiкi ўтвараюць толькi складаныя формы ступеней параўнання: ветлiвы – больш ветлiвы, самы ветлiвы. Зусiм не ўтвараюць формы ступеней параўнання прыметнiкi, якiя абазначаюць: 1) колькасна нязменную якасць: жывы, жанаты, мёртвы; 2) масць жывёлы: гняды, буры; 3) колер прадмета праз адносiны да iншых прадметаў: васiльковы, бронзавы, блакiтны; 4) складаныя прыметнiкi: цёмна-сiнi, пяцiпавярховы. Увага: у беларускай мове ў словазлучэннях з формамi ступеней параўнання залежнае слова ставiцца ў вiнавальным склоне з прыназоўнiкам за: брат маладзейшы за сястру, лiса спрытнейшая за ваўка. Ужываюцца таксама параўнальныя звароты са злучнiкамi чым, як: мы дужэйшыя, чым ты думаеш; ураджай сёлета большы, як летась.
СКЛАНЕННЕ I ПРАВАПIС ЗАЙМЕННIКАЎ Прааналiзуйце i запомнiце: Н. – я, ты, яна, свой, свая, хто, што, чый, колькi Р. – мяне, цябе, яе, свайго, сваёй, каго, чаго, чыйго, колькiх Д. – мне, табе, ёй, свайму, сваёй, каму, чаму, чыйму, колькiм В. – мяне, цябе, яе, свой або свайго, сваю, каго, што, чый або чыйго, колькi або колькіх Т. – мной(мною), табой(табою), сваiм, сваёй(сваёю), кiм, чым, чыiм, колькiмi М. – (аб, аба) мне, табе, ёй, сваiм, сваёй, кiм, чым, чыiм, колькiх
Н. – сам ы, сам, --- Р. – сам ага, сам ога, с я бе Д. – сам аму, сам ому, с а бе В. – сам ы або сам ага, сам ога, с я бе Т. – сам ым, сам iм, с а бой(сабою) М. – аб сам ым, сам iм, с а бе
Рознiца ў напiсаннi словазлучэнняў не хто iншы – нiхто iншы; не што iншае – нiшто iншае тлумачыцца асаблiвасцямi ў iх значэннi.З часцiцай не гэтыя спалучэннi маюць значэнне супрацьпастаўлення: Гэта быў не хто iншы, як мой бацька. Чалавека цiкавiла не што iншае, як мясцовыя звычаi.У хату ўвайшоў Пятрусь, а не хто iншы. Адмоўныя займеннiкi ў падобных спалучэннях ужываюцца ў сказах, дзе ўжо ёсць адмоўе: Нiхто iншы не мог дапамагчы. Нiшто iншае яго не цiкавiла. СКЛАНЕННЕ I ПРАВАПIС ЛIЧЭБНIКАЎ Адрознiвайце скланенне лiчэбнiкаў два (м. i н. род) i дзве (ж. род): двух, дзвюх; двум, дзвюм; двума, дзвюма; аб двух, дзвюх. У лiчэбнiках ад адзiнаццацi да дваццацi i трыццаць пiшацца цц. У форме творнага склону перад канчаткам –ю падаўжаецца ц у лiчэбнiках пяць, ад дзевяцi да дваццацi i трыццаць: пяццю, дзесяццю, сямнаццаццю. Запомнiце: дзвюма, двума, трыма, чатырма, шасцю, сямю, васьмю. У складаных колькасных лiчэбнiках ад пяцiдзесяцi да васьмiдзесяцi i ад двухсот да дзевяцiсот пры скланеннi змяняюцца абедзве часткi: дзвесце, двухсот, двумстам, двумастамi, аб двухстах. Лiчэбнiкi сто i сорак маюць дзве формы: Н. i В. – сто, сорак; Р., Д., Тв., М. – ста, сарака. Лiчэбнiкi дзевяноста, паўтара (м. i н. род), паўтары (ж. род) не змяняюцца. Пры скланеннi састаўных колькасных лiчэбнiкаў змяняецца кожнае слова: шэсцьсот восемдзесят пяць, шасцiсот васьмiдзесяцi пяцi, шасцiстам васьмiдзесяцi пяцi, шасцюстамi васьмюдзесяццю пяццю, аб шасцiстах васьмiдзесяцi пяцi. Састаўныя парадкавыя лiчэбнiкi на –тысячны, -мiльённы, -мiльярдны пiшуцца ў адно слова: статысячны ( але сто тысяч), двухмiльённы (але два мiльёны). Калi першая частка такiх слоў запiсана лiчбай, то ставiцца злучок: 10-тысячны, 2-мiльярдны. Адрознiвайце скланенне колькасных i зборных лiчэбнiкаў: Н. тры, трое Р. трох, траiх Д. тром, траiм В. тры або трох, траіх Т. трыма, траiмi М. аб трох, аб траiх УЖЫВАННЕ ЛIЧЭБНIКАЎ З НАЗОЎНIКАМI Пры лiчэбнiках два, дзве, тры, чатыры назоўнiкi, прыметнiкi, дзеепрыметнiкi, парадкавыя лiчэбнiкi, займеннiкi ўжываюцца ў назоўным склоне множнага лiку: два газетныя экземпляры, тры мае сястры. Пры колькасных лiчэбнiках ад пяцi i далей назоўнiкi ўжываюцца ў родным склоне множнага лiку: пяць кнiг, дваццаць гадоў. Пры дробавых лiчэбнiках назоўнiкi маюць форму роднага склону адзiночнага лiку: дзве пятыя дарогi, пяць восьмых метра, паўтары тоны. Прааналiзуйце i запомнiце: Н. – дзве трэцiя дарог i, паўтара метра Р. – дзвюх трэцiх дарогi, паўтара метра Д. – дзвюм трэцiм дарогi, паўтара метрам В. =Н. Т. – дзвюма трэцiмi дарогi, паўтара метрамi М. – аб дзвюх трэцiх дарогi, паўтара метрах Зборныя лiчэбнiкi ўжываюцца з 1) множналiкавымi назоўнiкамi: двое сутак, трое штаноў; 2) назвамi маладых iстот: трое дзяцей, чацвёра парасят; 3) назоўнiкамi i асабовымi займеннiкамi, якiя абазначаюць асоб мужчынскага полу: двое мужчын, трое студэнтаў; 4) са словамi людзi, конi, гусi, свiннi: двое гусей, трое коней, дзявяцера чалавек. Пры абазначэннi адлегласцi лiчэбнiк ужываецца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнiкам за: за два крокi, за дзвесце метраў, за пяць кiламетраў. Для выражэння прыблiзнай колькасцi выкарыстоўваюцца: а) адваротны парадак слоў: метраў пяць, кiламетры чатыры; б) два лiчэбнiкi: тры-чатыры метры, пяць-шэсць дзён; в) прыназоўнiкi пад, з, за, каля ў спалучэннi з формай пэўнага склону: яму пад семдзесят, каля двух метраў, дзён з пяць, днi за тры. Пры абазначэннi часу лiчэбнiк ужываецца з прыназоўнiкам а: а пятай гадзiне, а палове на шостую. Парадкавыя лiчэбнiкi, якiя ў спалучэннi з назоўнiкам абазначаюць дату, ужываюцца ў форме роднага склону: першага верасня, дваццаць пятага сакавiка. У назве свята лiчэбнiк мае форму назоўнага склону: Першае мая, Восьмае сакавiка. ПРАВАПIС АСАБОВЫХ КАНЧАТКАЎ I СУФIКСАЎ ДЗЕЯСЛОВАЎ Змяненне дзеясловаў па асобах i лiках называецца спражэннем. У залежнасцi ад характару асабовых канчаткаў выдзяляюцца першае i другое спражэннi. Спражэнне можна вызначыць па iнфiнiтыве: да 2-га спражэння адносяцца: а)дзеясловы на –iць, -ыць (акрамя аднаскладовых: жыць, шыць ): любiць, касiць, смажыць; б) дзеясловы на – ець (акрамя хацець), калі е выпадае ў 1-ай асобе адзіночнага ліку: вярцець – я вярчу, ненавідзець – я ненавіджу (параўнайце: чарн е ць – я чарн е ю, бял е ць – я бял е ю – І спражэнне); в) а таксама гнаць, залежаць, належаць, дрыжаць, баяцца, спаць, стаяць, ляжаць, маўчаць, глядзець. Усе астатнiя дзеясловы адносяцца да 1-га спражэння: хацець, шыць, чытаць. Увага: дзеясловы бегчы, есцi, даць адносяцца да рознаспрагальных: я – бягу, ем, дам; ты – бяжыш, ясi, дасi; ён – бяжыць, есць, дасць; мы – бяжым, ямо (ядзiм), дамо (дадзiм); вы – бежыце, ясце, дасце; яны – бягуць, ядуць, дадуць. Правапiс галосных у канчатках дзеясловаў 1-га спражэння залежыць ад асновы i месца нацiску: а) пасля зацвярдзелых зычных у форме 1 асобы множнага ліку пад нацiскам пiшуцца галосныя о, э: бяр о м, бяр э ш, сяч о м, сяч э ш; не пад нацiскам – а: каж а м, пiш а м, каж а це, пiш а це; б)пасля мяккiх зычных i пасля галосных у форме 1-ай асобы множнага лiку пад нацiскам пiшацца ё: цвiц ё м, вядз ё м; не пад нацiскам – е: се е м, дрэмл е м; в)у форме 2-ой асобы множнага лiку ў першым пераднацiскным складзе пiшацца лiтара я: жыв я це, iрв я це, цвiц я це. Каб не памылiцца ў напiсаннi гэтай формы, небходна спачатку паставiць дзеяслоў у 1-ай асобе множнага лiку, дзе выразна праяўляецца нацiскны i ненацiскны канчатак: вяз ё м – вез я це, мы е м – мы е це. Трэба адрознiваць канчаткi дзеясловаў 1-ай i 2-ой асобы множнага лiку абвеснага i загаднага ладу: бяром, жывём, бяжым, бераце, жывяце, бежыце – абвесны лад; бярэм, жывем, бяжым, бярыце, жывiце, бяжыце – загадны лад.
Неабходна адрознiваць дзеясловы тыпу абяздолець (самому) i абяздолiць (каго). Пры гэтым трэба кiравацца наступным: непераходныя дзеясловы перад суфiксам iнфiнiтыва –ць маюць галосныя е, а i змяняюцца па 1-ым спражэннi: знясiлець, абветраць, знясiлею, абветраю, знясiлееш, абветраеш, знясiлее, абветрае. Пераходныя дзеясловы перад суфiксам iнфiнiтыва –ць маюць галосныя i, ы i змяняюцца па 2-iм спражэннi: знясiлiць, абветрыць, знясiлю, абветру, знясiлiш, абветрыш, знясiлiць, абветрыць.
Напiсанне суфiксаў –ава-, -ява-, -ва- ў дзеясловах залежыць ад таго, на што заканчваецца дзеяслоў у форме 1-ай асобы адзiночнага лiку: калi на –ую, -юю, то ў неазначальнай форме i ў прошлым часе пiшуцца суфiксы –ава-, -ява-: святкую – святкаваць, святкаваў, малюю – маляваць, маляваў; калi на –ваю, то суфiкс –ва: загадваю – загадваць, загадваў, пераконваю – пераконваць, пераконваў. Суфiксы –iва-, -ыва- пiшуцца пасля збегу зычных, апошнiмi з якiх бываюць л, н, р: падтрымлiваць, праветрываць. Калi iнфiнiтыў закончанага трывання на –iць мае папярэднi галосны, то ў незакончаным трываннi перад суфiксам –ва- замест i пiшацца й: супакоiць – супакойваць, прыклеiць – прыклейваць. У прыставачных дзеясловах, калi нацiск падае на склад перад суфiксам –ва-, захоўваецца цi аднаўляецца нацiскное о: падскочыць – падскокваць, адпрасiцца – адпрошвацца. Перад суфiксамi прошлага часу –л-, -ў- захоўваюцца галосныя, якiя ўжываюцца перад –ць у iнфiнiтыве: належ а ць – належ а ў, належ а ла, дагледз е ць – дагледз е ў, дагледз е ла. Параўнайце: кнiга належ ы ць брату, сястра дагледз i ць дзiця – формы 3-яй асобы адзiночнага лiку цяперашняга часу. УТВАРЭННЕ, УЖЫВАННЕ I ПРАВАПIС ДЗЕЕПРЫМЕТНIКАЎ Дзеепрыметнiкi ўтвараюцца ад асноў дзеяслова. Дзеепрыметнiкi незалежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы iнфiнiтыва пры дапамозе суфiкса –л-: пажаўцець – пажаўцелы, зарасцi – зарослы. Непажадана ўжываць формы з суфiксамi –ўш-, -ш-: падросшы, парыжэўшы, паколькi яны супадаюць з аманiмiчнымi дзеепрыслоўямi: Праросшы парастак убiраўся ў сiлу. – Праросшы, парастак убiраўся ў сiлу. Дзеепрыметнiкi залежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы iнфiнiтыва пераходных дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфiксаў: -н- -- пры аснове на а, я: апрацаваць – апрацаваны, засеяць – засеяны; -ен-, -ан- -- пры аснове на зычны i на галосныя i, ы, е: з’есцi – з’едзены, пазычыць – пазычаны, забялiць – забелены, дагледзець – дагледжаны; -т- -- пры аснове з аднаскладовай каранёвай марфемай: вылiць –вылiты, апрануць – апрануты. Нехарактэрны для беларускай мовы дзеепрыметнiкi незалежнага стану цяперашняга часу з суфiксамi –уч-, -юч-, -ач-, -яч-, а таксама дзеепрыметнiкi залежнага стану цяперашняга часу з суфiксамi –ем-, -iм-: кантралюючыя i кантралюемыя органы (трэба: кантрольныя i падкантрольныя органы). У беларускай мове адсутнiчаюць зваротныя дзеепрыметнiкi: нельга ўжываць формы тыпу развiваючыяся краiны, прагаладаўшыеся дзецi. Каб пазбегнуць непажаданых форм дзеепрыметнiкаў, трэба карыстацца: 1) ужывальнымi формамi дзеепрыметнiкаў: увядшие цветы – завялыя кветкi; 2) прыметнiкамi i назоўнiкамi: падающая звезда – знiчка, тоскующий взгляд – тужлiвы погляд; 3) дзеясловамi цi дзеепрыслоўямi: я не пьющий – я не п’ю; идущие люди смотрели в её сторону – iдучы, людзi глядзелi ў яе бок; 4) даданымi сказамi: одинокая свеча, горевшая на столе… --- адзiнокая свечка, якая гарэла на стале… УТВАРЭННЕ I ПРАВАПIС ДЗЕЕПРЫСЛОЎЯЎ Дзеепрыслоўi незакончанага трывання ўтвараюцца ад асноў цяперашняга часу дзеясловаў незакончанага трывання з дапамогай суфiксаў –учы, -ючы (калi дзеяслоў 1-га спражэння) i –ачы, -ячы (калi дзеяслоў 2-га спражэння): бягуць – бегучы, чытаюць – чытаючы, ляжаць – лежачы, стаяць – стоячы. Але: баяцца – баючыся, дрыжаць – дрыжучы, крычаць – крычучы, спаць – сплючы. Дзеепрыслоўi закончанага трывання ўтвараюцца ад асноў прошлага часу дзеясловаў закончанага трывання з дапамогай суфiксаў –ўшы (пры аснове на галосны) i -шы (пры аснове на зычны): сагнаў – сагнаўшы, апёк – апёкшы. Ад зваротных дзеясловаў утвараюцца зваротныя дзеепрыслоўi: мыюцца – мыючыся; памыўся – памыўшыся; вiтацца – вiтаючыся; павiтаўся – павiтаўшыся. Увага: дзеепрыслоўi, утвораныя ад дзеясловаў незакончанага трывання з дапамогай суфiксаў –ўшы, -шы: бегшы, мыўшы, касiўшы, лiчацца парушэннем лiтаратурнай нормы (трэба: бегучы, мыючы, косячы). АСАБЛIВАСЦI КIРАВАННЯ Ў БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ У словазлучэннях выразна выяўляецца нацыянальная спецыфiка мовы. Так, у беларускай мове дзеясловы са значэннем ветлiвасцi тыпу дзякаваць, выбачаць, дараваць утвараюць словазлучэннi з назоўнiкамi (займеннiкамi) у форме давальнага склону: выбачайце мне, дараваць сябру. Дзеясловы са значэннем руху тыпу iсцi, бегчы, плыць, а таксама волевыяўленчыя (паслаць, адправiць, выправiць) спалучаюцца з назоўнiкамi (займеннiкамi) у форме вiнавальнага склону з прыназоўнiкамi па, у (з назвамі грыбоў і ягад): пайсцi ў грыбы, паслаць па доктара. Дзеясловы са значэннем думкi, маўлення, пачуцця тыпу гаварыць, казаць, распытваць, разважаць, думаць, клапацiцца спаалучаюцца з назоўнiкамi (займеннiкамi) у форме вiнавальнага склону з прыназоўнiкам пра: думаць пра будучае, разважаць пра твор, клапацiцца пра дзяцей. Дзеясловы тыпу смяяцца, жартаваць, рагатаць, насмiхацца, здзекавацца, кпiць кiруюць назоўнiкамi (займеннiкамi) роднага склону з прыназоўнiкам з: жартаваць з сябра, здзекавацца з палоннага. Дзеясловы хварэць, захварэць ужываюцца з назоўнiкамi вiнавальнага склону з прыназоўнiкам на: хварэць на грып, захварэць на адзёр. Дзеясловы ажанiць, ажанiцца ўжываюцца з назоўнiкамi (займеннiкамi) творнага склону з прыназоўнiкам з(са): ажанiцца з Вольгай, ажанiў сына з суседкай. Дзеясловы i аддзеяслоўныя назоўнiкi са значэннем пачуцця жалю, смутку, тугi кiруюць назоўнiкамi ў форме меснага склону з прыназоўнiкам па: сумаваць па школе, туга па радзiме. Дзеясловы i назоўнiкi са значэннем дзеяння ўжываюцца з назоўнiкамi меснага склону з прыназоўнiкам па: хадзiць па пакоi, вандроўка па гiстарычных мясцiнах. У беларускай мове шмат iншых спецыфiчных словазлучэнняў: пiсаць на адрас, вызначыць на смак, смуткаваць з прычыны, адрознiвацца значэннем, малы памерам, паводле закона, паехаць да брата, дом на два паверхi, стаяць ля (каля) акна, некалькi разоў на тыдзень, на карысць каму, падобны да каго, не выканаць праз ляноту, загадчык аддзела, заляцацца да дзяўчыны, ехаць у млын, чытаць сам сабе, узяць шлюб, скасаваць шлюб, даглядаць дзіця i iнш.
|