Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Ужыванне вялiкай лiтары






З вялiкай лiтары пiшуцца ўласныя iмёны, iмёны па бацьку, прозвiшчы, псеўданiмы, мянушкi, назвы планет, сузор’яў, зорак, геаграфiчныя, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльныя i iнш. назвы: Антон Сяргеевiч Чарноў, Янка Купала, кошка Мурка, Сатурн, Вялiкая Мядзведзiца (сузор’е), Шалi, Вiцебск, Вiцебшчына, фабрыка «Спартак», Рэспублiка Беларусь.

Акрамя пералiчаных вышэй, з вялiкай лiтары пiшуцца назвы гiстарычных эпох (Рэфармацыя, Адраджэнне), прыналежныя прыметнiкi з суфiксам – ск-, калi яны ўваходзяць у склад назваў, адпаведных назвам са словамi iмя, памяцi: Коласаўская стыпендыя(стыпендыя iмя Якуба Коласа), прыналежныя прыметнiкi, утвораныя ад уласных iмёнаў з дапамогай суфiксаў –iн-, -ын-, -оў-, -ёў-, -еў-, -аў-: Антонаў сын, Наташына палiто, Мурчыны кацяняты. Але навуковыя і тэхнічныя тэрміны пішуцца з малой літары: берталетава соль, вольтава дуга.

З вялiкай лiтары пiшацца першае слова (або два першыя словы) у назвах свят, падзей, знамянальных дат: Першае мая (1 Мая), Дзень Незалежнасцi, Вялiкая Айчынная вайна, Люблiнская унiя, а таксама ў назвах арганiзацый i ўстаноў: Мiнiстэрства ўнутраных спраў, Гомельскi дзяржаўны ўнiверсiтэт.

ПРАВIЛЫ ПЕРАНОСУ СЛОЎ

1. Нельга пакiдаць цi пераносiць адну лiтару (хоць яна i абазначае склад): ар-мiя, iдэя; нельга: а-рмi-я, i-дэ-я.

2. Падвойныя зычныя пры пераносе раздзяляюцца: жыц-цё, суд-дзя.

3. Лiтары дз, дж, калі яны абазначаюць адзін гук, не раздзяляюцца: ва-дзе, даж-джу. Спалучэннi прыставачнай д з каранёвымi ж, з пры пераносе раздзяляюцца: пад-загаловак, пад-жылкi.

4. Лiтары й, ў, ь i апостраф не аддзяляюцца ад папярэдняй лiтары: май-скi, пiсь-мо, поў-дзень, аб’-ява. Калi ў складаным слове другая частка пачынаецца з ў, то гэтае ў пiшацца з другой часткай: торфа-ўборачны.

5. Пры пераносе пажадана спалучаць складападзел з падзелам слова на марфемы: на-зваць, мар-скi; нельга: наз-ваць, марс-кi. Але лiтара ы, што iдзе за прыстаўкай, не адрываецца ад прыстаўкi: безы-менны, пады-ход.

6. Пры збегу зычных у адной марфеме падзел на склады для пераносу свабодны, але суфiксы разбiваць не рэкамендуецца: сяс-тра, ся-стра, дзяжур-ства, гарад-скi.

7. Нельга адрываць iнiцыялы iмён i iмён па бацьку ад прозвiшча i скарочаныя назвы ад тых лiчбаў, да якiх яны адносяцца: I.П. Мележ, 12 см; нельга разбiваць умоўныя скарачэннi: г. зн., да т. п.

 

 

НАПIСАННЕ СЛОЎ АСОБНА, РАЗАМ, ПРАЗ ЗЛУЧОК

Правапiс складаных назоўнiкаў

Складаныя назоўнiкi пiшуцца разам, калi ёсць злучальная галосная (краявiд, параход), калi ўтвораны са спалучэння лiчэбнiка i назоўнiка (шасцiдзёнка), калi першая частка – словы сама-, многа-, мала-, шмат-, узаема-, аўта-, вела-, мота-, фота-, кiна-, аэра-, мiкра-, макра-, метэа- контр-, агра- (самавызначэнне, мнагабор’е, маланаселенасць, шматзначнасць, узаемапавага, аўтазавод, веласпорт, мотакрос, фотарэпартаж, кiнахронiка, аэраклуб, мiкрараён, макрарэльеф, метэазводка, контрудар, агракультура), агульныя назоўнiкi з часткамi паў-, поў- (паўяблыка, поўдзень), складанаскарочаныя словы (медсанбат). Разам пiшуцца назоўнiкi з першай часткай – дзеясловам у форме 2-ой асобы загаднага ладу (вярнiдуб, сарвiгалава, але: перакац i-поле, узвей- вецер ).

Праз злучок пiшуцца складаныя назоўнiкi без злучальнай галоснай (школа-iнтэрнат), уласныя назвы з часткай паў- (паў-Еўропы), складаныя адзiнкi вымярэння i iншамоўныя назвы прамежкавых напрамкаў свету (тона-кiламетр, але: працадзень; норд-ост), складаныя назоўнiкi з першай часткай обер-, арт-, вэб-, унтэр-, штаб-, лейб-, вiцэ-, экс-, прэс- (обер-лейтэнант, арт-сесія, вэб-дызайн, унтэр-афiцэр, штаб-кватэра, лейб-медык, вiцэ-прэзiдэнт, экс-чэмпiён, прэс-служба) i словы контр-адмiрал, прыма-балерына, састаўныя прозвiшчы, французскія імёны, геаграфiчныя назвы (Дунiн-Марцiнкевiч, Жан-Жак Русо, Буда-Кашалёва).

Міні-спадніца – спадніца міні; мідзі-паліто – паліто мідзі; максі-спадніца – спадніца максі.

Правапiс складаных прыметнiкаў

Складаныя прыметнiкi пiшуцца разам, калi ўтвораны ад складаных назоўнiкаў, што пiшуцца разам (параходны), утвораны ад словазлучэнняў назоўнiк + прыметнiк, назоўнiк + лiчэбнiк, назоўнiк + займеннiк (сельскагаспадарчы, саракатрохгадовы, усебаковы), з першай часткай многа-, мала-, шмат- (мнагазначны, малавядомы, шматбаковы).

Заўвага. Спалучэннi прыслоўе + прыметнiк (дзеепрыметнiк) пiшуцца асобна: дробна паколатыя арэхi, гладка паголены твар.

Складаныя прыметнiкi пiшуцца праз злучок, калi ўтвораны 1) ад складаных назоўнiкаў, якiя пiшуцца праз злучок (буда-кашалёўскi); 2) ад двух i трох раўнапраўных прыметнiкаў (беларуска-рускi, кiсла-салодкi), а таксама прыметнікі паўночна-заходнi, паўднёва-ўсходнi, паўднёва-заходнi, паўночна-ўсходнi. Акрамя таго, праз злучок пiшуцца прыметнiкi, утвораныя шляхам паўтарэння аднаго слова (цёплы-цёплы) i з першай часткай усходне-, паўднёва-, паўночна-, заходне-, калi яны ўваходзяць у склад уласных геаграфiчных назваў (Усходне-Еўрапейская раўнiна). Параўнайце: у сходнееўрапейскiя краiны. Праз злучок пішуцца прыметнікі, утвораныя ад спалучэння імя і прозвішча: леў-талстоўскі.

 

Правапiс прыслоўяў i спалучэнняў слоў, блiзкiх да прыслоўяў

Праз злучок пiшуцца прыслоўi:

1) з прыстаўкай абы- i суфiксам –небудзь -: абы-як, як-небудзь;

2) з прыстаўкай па- i суфiксамi –ому, -яму, -аму, -йму, -ску, -цку, -ы: па-старому, па-летняму, па-нашаму, па-мойму, па-руску, па-брацку, па-чалавечы;

3) з прыстаўкай па- i парадкавым лiчэбнiкам: па-першае, па-дзесятае;

4) утвораныя шляхам паўтарэння таго самага слова: ледзь-ледзь, крыж-накрыж.

Усе астатнiя прыслоўi пiшуцца разам: ушчэнт, спрадвеку, спадылба, знiзу, штогод, таксама, напавер, паасобку, уголас.

Ад прыслоўяў неабходна адрознiваць назоўнiкi з прыназоўнiкамi, якiя пiшуцца асобна: вярнуўся дахаты –падышлi да хаты Алеся; павярнулi ўбок –у бок вакзала. Назоўнiкi абазначаюць прадмет, маюць пры сабе паясняльныя словы.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.008 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал