Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і ўдзел у ёй насельніцтва Беларусі






Пачаткам першай расійскай рэвалюцыі лічацца падзеі 9 студзеня 1905 г. У гэты дзень па загаду цара ў Пецярбургу было расстраляна мірнае шэсце рабочых. Гэты трагічны факт высвеціў многія сур'ёзныя праблемы шматнацыянальнай краіны. Прычыны першай расійскай рэвалюцыі мелі свае карані ў супярэчнасцях усерасійскага грамадства: наяўнасці рэшткаў феадальна-прыгонніцкай сістэмы, адсутнасці палітычных свабод, жорсткай эксплуатацыі рабочых прадпрымальнікамі, няздольнасці царскай улады вырашаць шэраг сацыяльных і нацыянальных праблем, забяспечыць агульны прагрэс краіны. Усе гэтыя крызісныя рысы былі паглыблены няўдалай руска-японскай вайной, дзе руская армія цярпела паражэнні. Па свайму характару і накіраванасці першая расійская рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычна

Падзеі 9 студзеня выклікалі абурэнне ва ўсёй краіне, у тым ліку і на Беларусі. Палітычныя стачкі пратэсту, дэманстрацыі і мітынгі супраць карных захадаў урада адбыліся больш як у 20 гарадах Беларусі. У студзеньскія дні 1905 г. у беларускіх губернях баставала 34 тыс. чалавек. У наступныя месяцы пракацілася хваля эканамічных забастовак, у ходзе якіх рабочыя патрабавалі скарачэння працоўнага дня, паляпшэння ўмоў працы, павелічэння заработнай платы.

Стыхія масавых выступленняў працоўных прымушала партыі левага накірунку ўдакладніць свае погляды і пазіцыі, выпрацаваць тактыку. Але сярод сацыялістаў былі розныя погляды на рэвалюцыйныя падзеі. Больш умераныя меншавікі выступалі за скасаванне самадзяржаўя, але дапускалі ў пэўным сэнсе канстытуцыйную манархію. Найлепшым вынікам рэвалюцыі яны лічылі скліканне прадстаўнічай установы, якую можна пераўтварыць ва Устаноўчы сход. Яны выступалі супраць паўстання, лічылі, што яно можа адбыцца толькі як " паўстанне здзічэлых мас народа". Такія ж погляды былі характэрныя і для бундаўцаў.

Бальшавікі былі не толькі за звяржэнне царскай улады, але і за ўстанаўленне рэвалюцыйнай дыктатуры шляхам узброенага паўстання.

Па-экстрэмісцку выступілі супраць царскага ўрада сацыялісты-рэвалюцыянеры. Яны арганізавалі некалькі тэрарыстычных актаў супраць царскіх саноўнікаў і паліцэйскіх, заклікалі да аграрнага і фабрычнага тэрору, " захопліваць і араць грамадою палі, скідаць паме-шчыкаў, паліцыю, дрэнных старастаў, старшынаў і пісараў".

Пашырала актыўнасць Беларуская сацыялістычная грамада. Яна выдавала лістоўку пад назвай " Царскае жніво", дзе сцвярджалася, што спадзявацца на цара нельга, а таму " Далоў цара, далоў царскі ўрад". У лістоўцы " Што такое канстытуцыя? " БСГ патрабавала свабоды слова, друку, склікання канстытуцыйнага сходу. Сяляне заклікаліся ў час жніва аб'яўляць забастоўкі, патрабаваць ад буйных землеўладальнікаў часткі ўраджаю, а ў выпадках адмовы апошніх, захопліваць панскую маёмасць (у тым ліку і зямлю) і дзяліць яе паміж сабой. БСГ патрабавала таксама дабівацца аўтаноміі для Беларусі. " Кожны народ павінен мець свой сейм, які ведаў бы яго справамі", - лічылі грамадаўцы.

У кастрычніку 1905 г. краіну ахапіла ўсерасійская стачка. На Беларусі ў выніку стачкі была паралізавана ўся чыгунка. Напалоханы моцным рэвалюцыйным рухам, цар вымушаны быў 17 кастрычніка 1905 г. падпісаць Маніфест, у якім былі абяцаны дэмакратычныя свабоды: недатыкальнасць асобы, скліканне заканадаўчай Думы з удзелам у выбарах усіх саслоўяў насельніцтва. Гэта была сур'ёзная перамога рэвалюцыі.

Пасля абвяшчэння Маніфеста 17 кастрычніка актывізаваліся праўрадавыя арганізацыі, у якія ўваходзілі праваслаўныя святары і саноўная бюракратыя. Манархічныя партыі адмаўлялі права беларусаў на сваё самастойнае дзяржаўнае існаванне. Іх ідэолагі разглядалі Беларусь як частку " Заходняй Расіі", якая непадзельна звязана з " адзінай і недзялімай Расіяй", і рабілі выснову: беларусы павінны канчаткова зліцца з рускім народам, быць яго непа-дзельнай часткай.

У канцы 1905 г. была створана партыя " Саюз 17 кастрычніка", якая без агаворак падтрымала царскі ўрад і яго праграму, выкладзеную ў маніфесце. Яна асабліва падкрэслівала неабходнасць захавання адзінства Расійскай дзяржавы. Толькі Фінляндыі " Саюз" лічыў магчымым даць нейкую аўтаномію.

 

Маніфест 17 кастрычніка віталі лібералы. Аднак яны лічылі, што гэты дакумент не цалкам задавальняе патрабаванні вызваленчага руху. Прапанавалася звольніць з адміністрацыі некаторых асоб і ўтварыць " часовы справавы кабінет". У лістападзе 1905 г. лібералы стварылі Канстытуцыйна-дэмакратычную партыю (кадэтаў). Яна адстойвала канстытуцыйную манархію, выкуп часткі памешчыцкай зямлі сялянамі, свабоду і садзейнічанне прадпрымальніцтву. У канцы 1905 г. гурткі кадэцкай партыі ўзніклі ў Вільні, Магілёве і Пінску.

Партыі сацыялістычнага напрамку адмоўна сустрэлі Маніфест 17 кастрычніка. Яны лічылі, што трэба наступаць на царызм. Пра гэта сведчылі наступныя падзеі. 18 кастрычніка 1905 г. у Мінску ўдзельнікі мітынгу запатрабавалі вызваліць 12 вязняў і губернатар Курлоў вымушаны быў задаволіць гэтае патрабаванне. Але калі вязні былі ўжо на волі і прынялі ўдзел у мітынгу на Прывакзальнай плошчы, па ўдзельнікам мітынга пачалася стральба: загінула больш за 80 чалавек. Эсэры вырашылі правесці ў адказ шэраг тэрарыстычных актаў. Сябра эсэраўскай арганізацыі Л. Язерская параніла магілёўскага губернатара Клінгэбэрга, быў паранены памочнік мінскага паліцмайстра Шклярэвіч. Беспаспяховым быў замах Івана Пуліхава 14 студзеня 1906 г. на жыццё Курлова: бомба не ўзарвалася. Эсэраўскі тэрор спавадаваў узмацненню рэпрэсій і раскол левых сіл.

У снежні 1905 г. у Маскве ўзброенае паўстанне пацярпела паражэнне. На Беларусі паўстання не адбылося, назіраліся некалькі сутычак рабочых з царскімі вайскоўцамі. Адбыліся стачкі на некаторых прадпрыемствах у падтрымку паўстанцаў. Напрыклад, два дні ў снежні быў поўнасцю паралізаваны чыгуначны вузел Баранавічы.

Бальшавікі, эсэры, Бунд, БСГ падтрымлівалі тактыку байкоту І Думы, якая пачала работу ў красавіку 1906 г. Сярод 36 дэпутатаў ад 5 заходніх губерняў былі 10 памешчыкаў, 2 ксяндзы, 11 ліберальных інтэлігентаў і 13 сялян. Частка дэпутатаў ад Беларусі (кадэты і аўтанамісты) выступіла з прапановай аўтаноміі для Паўночна-Заходняга краю з мэтай " арганізацыі самастойнага нацыянальнага быту".

У абставінах спаду рэвалюцыі, націску царскага сама-дзяржаўя на апазіцыйныя плыні беларускія нацыянальныя лідэры вымушаны былі шукаць магчымасці для легальнага руху. Галоўным напрамкам стала культурна-асветніцкая дзейнасць, легальны беларускі друк.

Неўзабаве ў Вільні стала выдавацца " Наша ніва" - легальная штотыднёвая грамадска-палітычная і літаратурная газета на беларускай мове. Яна выдавалася ў 1906-1915 гг. У газеце супрацоўнічалі А. Пашкевіч, В. Ластоўскі, І. Луцкевіч, Я. Купала і Я. Колас. Газета на доўгі час стала цэнтрам беларускага нацыянальнага жыцця, люстэркам думак беларускага народа. Летам 1907 г. адбылася апошняя канферэнцыя БСГ, якая прыняла рашэнне аб яе роспуску. Актыўныя дзеячы і кіруючыя кадры Грамады згрупаваліся вакол рэдакцыі " Нашай нівы". Таму справа БСГ працягвала жыццё ў артыкулах і матэрыялах газеты.

Да сярэдзіны 1907 г. ясна вызначылася паражэнне рэвалюцыі. З чэрвеня 1907 г. царскі ўрад разагнаў ІІ Дзяржаўную думу і арыштаваў сацыял-дэмакратычную фракцыю. Новы выбарчы закон быў выдадзены ў парушэнне асноўнага палажэння Маніфеста 17 кастрычніка 1905 г. без згоды Думы.

Першая расійская рэвалюцыя паскорыла палітычнае размежаванне ўсіх грамадска-палітычных сіл. Былі зроблены пэўныя крокі ў пераўтварэнні самадзяржаўя ў канстытуцыйную манархію. Аднак глыбокіх дэмакратычных рэформ ажыццявіць не ўдалося.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.005 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал