Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Беларусь на мяжы дзьвух антаганістычных сістэмаў






Вынікам І сусветнай вайны былі рэвалюцыі ў шэрагу краін, падзенне трох еўрапейскіх імперый, узнікненне дзесятка новых дзяржаў і новы падзел Еўропы: на пераможцаў і пераможаных у жудаснай вайне. Са студзеня 1919 г. па студзень 1920 г. у Парыжы працавала мірная канферэнцыя дзяржаў, на якой дамініравалі кіраўнікі ЗША, Англіі, Францыі. 28 чэрвеня 1919 г. быў падпісаны Версальскі мірны дагавор з германіяй. Дзяржавы-пераможцы ўсклалі на немцаў усю адказнасць за распальванне сусветнай вайны і пакаралі Германію: адабралі на карысць суседзяў 48 адсоткаў яе тэрыторыі (больш за ўсіх атрымалі Польшча і Францыя), разброілі і абклалі рэпарацыямі. Аналагічныя ўмовы міру былі прадыктаваны Аўстрыі, Венгрыі, Балгарыі, Турцыі.

Амерыканская дэлегацыя спрабавала рэалізаваць патрабаванні 14 пунктаў Вільсана, пад сцягам якіх ЗША ўступілі ў І сусветную вайну. Сярод амеріканскіх патрабаванняў былі: адмова ад тайнай дыпламатыі, забяспячэнне свабоды міжнароднага гандлю, стварэнне міжнароднай арганізацыі для абароны міру і бяспекі ўсіх краін.

Еўрапейская грамакдкасць сімпаіызавала пазіцыі ЗША, таму Англія і Францыя былі вымушаны пагадзіцца з 14 пунктамі Вільсана. Аднак іх практычная палітыка была накіраваная перш за ўсё на забяспячэнне сваіх імперыялістычных планаў і амбіцый.пасля таго, як у грамадзянскай вайне ў Расіі перавага схілілася на бок чырвоных, Парыжская канферэнцыя прызнала права на незалежнасць народаў Эстоніі, Латвіі, Літвы, Азербайджана, Арменіі, Грузіі.

Дэлегацыя Беларускай Народнай Рэспублікі, якая прадстаўляла эміграцыйны ўрад БНР, начале з Антонам Луцкевічам таксама прыехала ў Парыж у маі 1919 г. Дэлегацыя спрабавала дамагчыся падтрымкі дзяржавамі Антанты незалежнасці БНР і тэратарыяльнай цэласці Беларусі, але безвынікова. Адны заходнія палітыкі не хацелі дараваць лідэрам БНР вымушанага супрацоўніцтва з германскімі акупацыйнымі ўладамі ў 1918 г. Другія лічылі беларускі нацыянальны рух заслабым для ўтварэння незалежнай дзяржавы. Палітыкі Англіі і Францыі ў большасці сваёй заставаліся пад уплывам белай эміграцыі з Расіі якая катэгарычна супрацьдзейнічала спробам аднаўлення нацыянальнай дзяржаўнасці на Беларусі.

Адначасова кіраўнікі Парыжскай канферэнцыі не падтрымалі прэтэнзіі Польшчы на беларускія землі. Усходняя мяжа Польшчы ў снежні 1919 г. была вызначана на лініі Гродна-Няміраў-Брэст (хаця польскія войскі ў той час акупавалі Вільню і Мінск). Гэтая-ж лінія мяжы была прапанавана ў ноце міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Дж. Керзана 7 ліпеня 1920 г., калі савецкія войскі падыходзтлі да Варшавы (т. зв. Лінія Керзана). Аднак, калі палякам удалося адбіць наступленне Чырвонай арміі і зноў акупаваць Заходнюю Беларусь, еўрапейскія дзяржавы не пярэчылі падзелу Беларусі паміж Савецкай Расіяй і Польшчай.

Самай адметнай расай Навейшага часу (эпохі пасля І сусветнай вайны) было ўстанавленне камуністычнай дыктатуры ў Расіі. Камуністы лічылі Савецкую Расію плацдармам для здзяснення сусветнай рэвалюцыі. У сакавіку 1919 г. у Маскве быў утвораны Камуністычны Інтэрнацыял, яго філіяламі сталі кампартыі ў іншых краінах. Заходнія дзяржавы спрабавалі паўплываць на ход грамадзянскай вайне ў Расіі шляхам інтэрвенцыі сваіх узброенных сіл на карысць белых армій. Аднак наўдачы белагвардзейскіх войскаў і шырокія пратэсты грамадкасці ў сваіх краінах прымусілі кіраўніцтва дзяржаў вывесці войскі з Расіі і дэ-факта пагадзіцца з перамогай чырвоных.

Канфрантацыя паміж бальшавіцкім кіраўніцтвам Расіі і еўрапейскай дэмакратыяй працягвалася ў іншых формах. Камуністы вялі актыўную ідэялагічную прапаганду, іх разведка і структуры Камінтэрну імкнуліся дэстабілізаваць палітычнае становішча ў заходніх краінах. Адначасова савецкі дыктатар І. Сталін рыхтаваў СССР да новай сусветнай вайне за перамогу камуніззма ва ўсім свеце.

Падзеленая Рыжскім мірам на дзве, прыкладна роўныя часткі Беларусь апынулася на мяжы дзьвух антаганістычных сістэмаў, стала арэнай вострай ідэйна-палітычнай барацьбы.

З аднаго боку, такое становішча паспрыяла вырашэнню шэрагу нацыянальных задач. Бальшавікі далі згоду на аднаўленне БССР улетку 1920 г., а таксама на яе тэрытарыяльнае пашырэнне ў 1924 і 1926 гадах. У БССР адкрываліся школы і інстытуты, навуковыя і культурныя ўстановы, на працягу дэкады 20-х гадоў праводзілася палітыка беларусізацыі, БССР, на думку Крамля, павінна была дэманстраваць працоўным Заходняй Беларусі і іншых краін, як станоўча і справядліва вырашаюцца ў Савецкім Саюзе нацыянальныя пытанні.

З другога боку, насельніцтва Усходняй Беларусі апынулася пад пільным ідэялагічным наглядам парторганаў і НКВД. На тэрыторыі БССР былі размешчаны буйная групоўка савецкіх войскаў, спецпадраздзяленні разведкі і контрразведкі. Уздоўж мяжы будаваліся ваенныя ўмацаванні. З тэрыторыі БССР у Заходнюю Беларусь накіроўваліся групоўкі партызанаў і баявікоў, якія на працягу 1921-1925 гг. вялі ўзброенную барацьбу супраць польскіх улад. Пасля спынення бесперспектыўнай партызанскай вайны працягвалася жорсткае супрацьдзеянне разведак і контрразведак, ідэялагічных цэнтраў і палітычных структур. " Вайна на нябачным фронце" прывяла нават да таго, што ў 1938 г. па загаду Сталіна Камінтэрн распусціў Кампартыю Заходняй Беларусі (КПЗБ), бо яна, было заяўлена, " насычана шпіёнамі і правакатарамі".

Польскія ўлады ў адказ разглядалі кожны нацыянальны рух у Заходняй Беларусі як " пятую калону" Крамля, разгортвалі рэпрэсіі, каланізацыю тэрыторый, паланізацыю беларускага насельніцтва. Урады і значная частка грамадкасці заходнееўрапейскіх краін разглядалі Заходнюю Беларусь як фарпост супраць бальшавізма, таму не пярэчалі несправядлівай, каланіяльнай палітыцы польскіх улад у гэтым краі.

У другой палове 30-х гадоў у Еўропе ўзнік трэці блок дзяржаў - фашыцскі. Палітычная сітуацыя ў Еўропе абвастрылася, разгарнулася інтэнсіўная падрыхтоўка да новай вайны. У гэтай жорсткай, бязлітаснай канфрактацыі трох ідэйна-палітычных і ваенных блокаў - Англіі і Францыі, Германіі і Італіі, СССР і Камінтэрна - народ Беларусі як і народы іншых невялікіх краін Еўропы, заставаўся закладнікам імперыялістычнай па сутнасці палітыкі вялікіх дзяржаў.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.005 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал